РЭЦЭПЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ КЛАСІКІ Ў БАЛГАРЫІ Магістарская дысертацыя Самахвала С.І. Навуковы кіраўнік: доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Магістарская дысертацыя Пушкінай М. А. Навуковы кіраўнік : к. ф. н. дацэнт Бутырчык Г. М. Рэцэпцыя трагедыі У. Шэкспіра Гамлет у славянскай драматургіі.
Advertisements

РЭЦЭПЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ КЛАСІКІ Ў БАЛГАРЫІ Магістарская дысертацыя Самахвала С.І. Навуковы кіраўнік: доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык.
Транксрипт:

РЭЦЭПЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ КЛАСІКІ Ў БАЛГАРЫІ Магістарская дысертацыя Самахвала С.І. Навуковы кіраўнік: доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры славянскіх літаратур філалалагічнага факультэта БДУ ЧАРОТА ІВАН АЛЯКСЕЕВІЧ

Змест А М З М З А П А П Н Г Н Г В НН ПА Актуальнасць Мэта і задачы Мэта і задачыМэта і задачыМэта і задачы Абект і прадмет даследавання Абект і прадмет даследаванняАбект і прадмет даследаванняАбект і прадмет даследавання Навуковая гіпотэза Навуковая гіпотэзаНавуковая гіпотэзаНавуковая гіпотэза Вывады ВывадыВывады Навуковая навізна Навуковая навізнаНавуковая навізнаНавуковая навізна Асноўныя палажэнні, якія выносяцца на абарону Асноўныя палажэнні, якія выносяцца на абаронуАсноўныя палажэнні, якія выносяцца на абаронуАсноўныя палажэнні, якія выносяцца на абарону

Актуальнасць і навізна Усебаковае і глыбокае вывучэнне працэсаў узаемаўплыву і ўзаемаабагачэння нацыянальных славянскіх літаратур; Дэталёвы ў адзінстве розных аспектаў (канткрэтна- гістарычным, супастаўляльна-функцыянальным, параўнальна- тыпалагічным, вобразна-эстэтычным і інш.) разгляд цэнтральнай праблемы – уключэнне творчасці беларускіх класікаў у балгарскі літаратурны кантэкст; Неабходнасць новай ацэнкі і поглядаў на беларуска-балгарскія літаратурныя ўзаемасувязі і ўспрыняцце беларускай літаратурнай класікі дыктуецца зменай палітычнага ладу дзвюх дзяржаў, іх свабоднае і незалежнае развіццё. Багаты назапашаны вопыт дзвюх літаратур дае магчымасць новага ўзаемаабагачэнне і разумення значнасці роднай літаратуры. М З М З А П А П Н Г Н Г В НН ПА

Мэты і задачы А П А П Н Г Н Г В НН ПА мэтайАсноўнай мэтай зяўляецца выяўленне фактаў распаўсюджвання беларускай літаратурнай класікі сярод балгар і вызначэнне прычын звароту балгарскага народа да набыткаў беларускіх пісьменнікаў. задачы Для дасягнення заяўленай тэмы ставяцца і вырашаюцца наступныя задачы: 1) вызначыць асноўныя крытэрыі аднясення твораў да класікі, акрэсліць статус беларускай ліатратурнай класікі; 2) даць агляд навуковай літаратуры па папярэдніх даследаваннях вызначанай праблематыкі і літаратурных узаемасувязей Беларусі і Балгарыі; 3) выявіць асноўным заканамернасці ўспрыняцця беларускай літаратурнай класікі ў Балгарыі; вывесці магчымыя прычыны дадзеных заканамернасцей.

Абект і прадмет даследавання А М З М З Н Г Н Г В НН ПА Абектам даследавання зяўляюцца класічныя творы беларускай літаратуры, распаўсюджаныя ў Балгарыі. Прадмет даследавання –– спецыфіка ўспрыняцця беларускіх класічных твораў балгарскім чытачом і балгарскай літаратурнай крытыкай.

Навуковая гіпотэза А М З М З А П А П В НН ПА Беларуская і балгарская літаратуры выраслі на багатай аснове народна-песеннай творчасці. Яны з першых крокаў свайго самастойнага развіцця станавіліся выражальнікамі ідэалаў і парываў імкненняў народаў да свабоды. У той час беларуская і балгарская літаратуры, дзякуючы пастаянным кантактам з іншымі літаратурамі, змаглі аформіцца і дасягнуць значных мастацкіх вяршыняў. Факты непарыўнай блізасці дзвюх славянскіх літаратур выклікаюць працэс пастаяннага ўзаемадзеяння і ўзаемаўплыву, пачатак якога ажыццяўляюць творы, што ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнай літаратуры, дзякуючы актуальнасці тэматыкі і праблематыкі, высокаму літаратурнаму майстэрству і іншым фактарам, а таксама паўзчасаваму ўспрыняццю і высокай ацэнкай іх чытачом і літаратурный крытыкай.

Навуковая гіпотэза (працяг) А М З М З А П А П Н Г Н Г В НН ПА Не толькі пераклад і друкаванне твораў класічнай беларускай літаратуры за межамі краіны, у прыватнасці ў Балгарыі, але і глыбокае ўспрыняцце яе балгарскім чытачом і высокай ацэнкай балгарскай літаратурнай крытыкай, што выклікае далейшую ўвагу перакладчыкаў і выдаўцоў не толькі да класічных беларускіх літаратурных твораў, але і ў цэлым да беларускай літаратуры, таксама перавыдаванне твораў даюць яшчэ адно пацверджанне (альбо аправяржэнне) высокага статусу як асобнага твора ці аўтара, так і нацыянальнай літаратуры ў цэлым.

Вывады А М З М З А П А П Н Г Н Г НН ПА 1) Літаратурныя сувязі беларускага і балгарскага народаў - з'ява заканамерная, гістарычна абумоўленая. У іх аснове само жыццё і сяброўства двух славянскіх народаў, звязаных паміж сабой не толькі агульнасцю паходжання, блізкасцю мовы, пэўным падабенствам гістарычнага і культурнага развіцця. 2)Нягледзячы на тое, што на сённяшні дзень шырока разгледжаны і даследаваны беларуска-рускія, беларуска-польскія і беларуска- ўкраінскія літаратурныя сувязі розных часоў, даследаванне беларуска-балгарскіх літаратурных узаемаўплываў прасоўваецца даволі павольна і пункцірна. Адной з першых спроб такога даследавання была праца Л.Я. Цімашковай Беларуска-балгарскія літаратурныя сувязі (1963 г.). У далейшым прадаўжальнікамі параўнання дзвюх славянскіх літаратур былі балгарскія даследчыкі. Кандыдацкія дысертацыі былі абаронены Румянай Крысцевай Эўцімавай (Беларуска-балгарскія літаратурныя сувязі (вопыт тыпалагічнага параўнання) 1976 г.) і Розай Тодаравай Станкевіч (Янка Купала і балгаркая літаратура 1984 г.). Параўнальна нядаўна ў балгарскім часопісе Европа 2001 зявіўся атрыкул Аляксандра Пятрова Беларуска-балгарскія літаратурныя сувязі. 3) Падабенства гістарычных лёсаў двух народаў заключаецца ў ціску і негатыўным уплыве на абедзве разглядаемыя культуры іншых культур і літаратур: грэцкай і турэцкай на балгарскую, рускай і польскай на беларускую.

Вывады (працяг) 4) Рэцэпцыя беларускай літаратурнай класікі перш за ўсё праяўляецца ў актыўным перакладзе беларускіх твораў (у роўнай ступені як паэзіі, так і прозы) на балгарскую мову. Актыўна перакладаліся на балгарскую мову Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, З. Бядуля, Н. Гілевіч, Р. Барадулін і інш. 5) Даследаванне паказала, што да творчасці беларускай класічная літаратура прычынілася цэлая плеяда балгарскіх перакладчыкаў: Пырван Стэфанаў, Найдзен Вылчаў, Хрыста Папоў, Андрэй Германаў, Іван Давідкаў, Зоя Васілева і інш. Увага маладых балгарскіх перакладчыкаў (Зоя Васілева, Сімяон Уладзіміраў) да творчасці беларускай класікі гаворыць пра яе сапраўднае пісьменніцкае майстэрства беларускіх літаратараў. І не выключана, што дзякуючы народным, простым, патрыятычным творам нашых мастакоў сталі магчымымі складзеныя Румянай Эўцімавай выданні Анталогія беларускай паэзіі (Сафія, 2000) і Анталогія беларускай прозы (Сафія, 2005), куды былі ўключаны не толькі творы саміх класікаў але і творы шматлікіх іншых беларускіх пісьменнікаў. А М З М З А П А П Н Г Н Г В НН ПА

Вывады (працяг) А М З М З А П А П Н Г Н Г В НН ПА 6) Народны характар і глыбокі патрыятычны пафас беларускай літаратуры і запазычаны балгарамі еўрапейскі вопыт стварэння мастацкага твора спрыяюць ўзаемаўзбагачэнню і узаемапранікненню літаратурных матываў, вобразаў і характараў дзвюх літаратур.

Навуковая навізна А М З М З А П А П Н Г Н Г В ПА Вызначэнне статуса беларускай літаратурнай класікі за мяжою, і яе ўплыў на другія нацыянальныя літаратуры. Аналіз нацыянальнай самасвядомасці народаў праз фарміраванне літаратурнай парадыгмы.

Асноўныя палажэнні, што выносяцца на абарону А М З М З А П А П Н Г Н Г В НН 1.Большасць беларускіх літаратурных твораў прызнаны класічнымі не толькі непасрэдна беларускім чытачом і беларускай літаратурнай крытыкай, але і балгарскімі. 2.Распаўсюджанне беларускіх твораў часцей за ўсё адбывалася шляхам прызнання папулярнасці і значнасці твора на Радзіме, а затым праз яго пераклад у Балгарыі (творчасць Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча). 3. Прызнанне творчасці некаторых беларускіх пісьменнікаў ішло паралельна як на Радзіме, так і ў Балгарыі (творчасць М. Танка, А. Разанава і інш).

Асноўныя палажэнні, што выносяцца на абарону (працяг) А М З М З А П А П Н Г Н Г В НН ПА 4. Не ўсе творы, прызнаныя класічнымі на Беларусі, атрымалі такое распаўсюджанне і прызнанне балгарскім чытачом (творчасць У. Караткевіча, В. Быкава) і, наадварот, многія творы, менш прызнаныя на Радзіме сталі асабліва папулярнымі ў Балгарыі (творчасць С. Законнікава, М. Стральцова). 5. Распаўсюджанне творчасці шматлікіх беларускіх аўтараў адбывалася не толькі праз абектыўнае прызнанне значнасці пэўнага твора, але і праз асабістую ініцыятыву некаторых пісьменнікаў- перакладчыкаў (творчасць В. Зуёнка, Н. Гілевіча).

Асноўныя палажэнні, што выносяццца на абарону (працяг) А М З М З А П А П Н Г Н Г В НН ПА 6. Нельга даць абектыўнай канчатковай ацэнкі беларускай літаратурнай класікі і ў цэлым беларускай літаратуры праз некаторую перыядычнасць і выбарачнасць перакладаў пэўных твораў, што тлумачыцца як палітычнымі ўмовамі, так і шласнымі сімпатыямі перакладчыкаў. Слабае распаўсюджанасць беларускай мовы ў свеце «затарможвае» актыўны перакладчыцкі працэс. Недахоп спецыялістаў-болгарыстаў у Беларусі і беларусістаў ў Балгарыі негатыўна адбіваецца на агульным узаемадзеянні дзвюх літаратур і даследаванні літаратурных сувязяў.

Дзякуй за ўвагу А М З М З А П А П Н Г Н Г В НН ПА