КАТАЛІЦКІЯ МОГІЛКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ ХІХ – ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ Магістрская дысертацыя Грунтова Сяргея Уладзіміравіча.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
КАТАЛІЦКІЯ МОГІЛКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ ХІХ – ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ Магістрская дысертацыя Грунтова Сяргея Уладзіміравіча.
Advertisements

Транксрипт:

КАТАЛІЦКІЯ МОГІЛКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ ХІХ – ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ Магістрская дысертацыя Грунтова Сяргея Уладзіміравіча

Прэзентацыя да абароны дысертацыі Навуковы кіраўнік: дацэнт, кандыдат гістарычных навук А.А.Кілбас

Змест: Мэты Задачы Структура працы Асноўныя крыніцы Час і прастора даследвання Навуковая гіпотэза Высновы адносна развіцця стыляў Перспектывы даследвання Падзяка

Мэты Мэтай маёй працы зяўляецца даследванне каталіцкіх могілак ў кантэксце гісторыі беларускай культуры, стварэнне на базе параўнальнага аналіза агульнай карціны каталіцкіх могілак Заходняй Беларусі ў ХІХ – пачатку ХІХ стагоддзя.

Задачы сітэматызаваць і прааналізаваць апісаныя падчас палявых даследванняў надмагіллі, стварыць іх тыпалагізацыю, апісаць асноўныя формы, характэрныя для беларускіх каталіцкіх надмагілляў

Задачы разгледзіць эвалюцыю стыляў надмагільных помнікаў у кантэксте гісторыі развіцця еўрапейскай і беларускай архітэктуры даць агульнае апісанне могілак, як феномена культуры

Структура працы Працы складаецца з уводзін, дзвух глаў, заключэння, спіса літаратуры, спіса надмагілляў і дадатка. Главы адпаведна з разглядаемымі праблемамі носяць назвы: тыпалагізацыя і развіццё форм надмагілляў на каталіцкіх могілках Заходняй Беларусі ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя і барадзба стыляў каталіцкіх надмагілляў Заходняй Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя.

Асноўныя крыніцы Трэба падкрэсліць, што праца цакам напісана на матэрялах маіх палявых даследванняў, якія праводзіліся з 2004 па 2006 год у 30 гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі, у выніку чаго было апісана больш за тысячу надмагілляў, агароджаў і капліц. Каля ста з іх непасрэдна ўвайшлі ў якасці прыкладаў у гэтае даследванне.

Час і прастора даследвання Перыяд з пачатку ХІХ да 20-х гадоў ХХ стагоддзя Тэрыторыя Заходняй Беларусі па мяжы 1939 года

Навуковая гіпотэза: Беларускія каталіцкія могілкі – унікальны абект нацыянальнай культуры Даследванне іх дазваляе істотна пашырыць і змяніць агульную канцэпцыю бачання яе развіцця Даследванне могілак істотна дапамагае справе іх абароны

Вынікі Былі параўнаны некалькі сотняў надмагілляў з усёй тэрыторыі Заходняй Беларусі, вылучаны найбольш тыповыя і характэрныя для дадзенай тэрыторыі, што дазволіла стварыць на базе апісання іх агульную карціну каталіцкіх могілак. Было паказана іх значэнне і месца могілак у кантэксце развіцця беларускай культуры ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Была створана агульная тыпалагізацыя беларускіх каталіцкіх надмагілляў, што дазволіла правесці іх сістэматызацыю і такім чынам вылучыць найбольш характэрныя рысы кожнага тыпа надмагілляў. Была падрабязна разгледжана эвалюцыя стыляў каталіцкіх надмагілляў з ХІХ па пачатак ХХ стагоддзя.

Высновы адносна развіцця стыляў Пануючымі стылямі на могілках зяўляліся класіцызм і неаготыка, яны вызначалі іх агульную стылёвую афарбоўку, іх узаемная барадзба стварала дынаміку развіцця стыляў. Класіцызм вызначаны намі як стыль, характэрны для імперскай эстэтыкі, якая панавала ў Еўропе і Расійскай Імперыі ў канцы ХVIII – першай палове ХІХ стагоддзя. На тэрыторыі Беларусі ён прадстаўляў адзін з бакоў культурнага канфлікта, які цягнуўся з часоў падзелаў Рэчы Паспалітай.

Высновы адносна развіцця стыляў На яго баку знаходзілася, па-першае, расійская адміністрацыя, па-другое, частка шляхта якая не адчувала істотнага дыскамфорта ў новых умовах, што непазбежна знаходзіла свій адбітак і на могілках. Неагатычны накірунак павязаны з рамантычнай эстэтыкай, ідэалізацыяй мінулага і незадавальненнем рэчаіснасцю – у тым ліку і палітычнай. Дзве гэтыя тэндэнцыі праходзяць праз усё ХІХ стагоддзе на могілках, але не ў архітэктуры – тут класіцызм церпіць паразу да сярэдзіны ХІХ стагоддзя.

Перспектывы даследвання: Больш шчыльнае апісанне тэрыторыі Беларусі Параўнальны аналіз з могілкамі суседніх краін Далейшая распрацоўка методыкі даследвання

Аўтар выказвае падзяку свайму навуковаму кіраўніку за за дапамогу ў пленай працы. Дзякуем за ўвагу