Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Фёдараў Уладзімір Валеревіч Месца і роля праваслаўнай знаці ў грамадзка-палітычным жыцці Вялікага.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў ІВАНОЎ Аляксей Аляксандравіч ФІНАНСАВАЯ ПАЛІТЫКА КІРАЎНІЦТВА ВКЛ ПА ПЫТАННЮ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ АБАРОНАЗДОЛЬНАСЦІ.
Advertisements

Усходняя палітыка ВКЛ у к.XVI-п.п.XVIIстст. магістранткі кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і Сярэдніх вякоў Самахвалавай І.В. Кіраўнік: кандыдат.
Соцыюм Полацкага княства ў палітычнай сістэме дзяржавы (Х- п.п. ХІІІ стст.) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны.
Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Фёдараў Уладзімір Валеревіч Месца і роля праваслаўнай знаці ў грамадзка-палітычным жыцці Вялікага.
Транксрипт:

Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Фёдараў Уладзімір Валеревіч Месца і роля праваслаўнай знаці ў грамадзка-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага (канец ХІV – першая трэць XV ст.) Магістэрская дысертацыя Спецыяльнасць: Айчынная гісторыя Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук Варонін В.А. Мінск, 2010

Актуальнасць Мэты і задачы працы Абект і прадмет даследавання Навуковая гіпотэза Агляд крыніц і гісторыяграфіі Асноўныя вынікі Навуковая навізна Палажэнні, што выносяцца на абарону

Як вядома, вядучую ролю у палітычным жыцці сярэдневечных дзяржаў адыгрывае знаць альбо набілітэт – сацыяльны пласт, што выдзеліўся з групы вольных людзей, якія, дзякуючы сваім асабістым здольнасцям занялі свае высокае месца у тагачасным грамдстве. З цягам часу гэтая праслойка эвалюцыянавала, пераутварыўшыся у шляхецкае саслоўе. Знаць Вялікага княства Літоўскага на момант стварэння дзяржавы таксама не была монаканфесійнай. Такі стан рэчаў захаваўся і пасля хросту Літвы у 1387 г. Але у адрозненне ад дакрэўскага перыяда гісторыі дзяржавы, пасля ўніі з Польшчай юрыдычнае становішча каталіцкага набілітэта ВКЛ пачало афармляцца прывілеямі 1387 і 1413 гг. Сярод іншага, у іх змест уваходзілі і артыкулы, якія надавалі перавагу нобілям–каталікам над прадстаўнікамі праваслаўнай знаці. Тэндэнцыі, зададзеныя ў гэтых прывілеях атрымалі развіццё і далей, да смерці вялікага князя Вітаўта ў 1430 г., пасля якой пачаўся новы этап ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Мэта дадзенай працы – вызначыць месца, якое займала праваслаўная знаць у грамадзка-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага і яе ролю у знешняй і унутранай палітыцы дзяржавы ў 1387– 1430 гг. Адпаведна задачамі даследавання зяўляюцца: даць агляд асноўным крыніцам і гісторыяграфіі па акрэсленаму пытанню; разгледзець працэс фармавання знаці ВКЛ у названы перыяд і асноўныя кірункі яе эвалюцыі; вызначыць ролю земскіх прывілеяў у гэтым пытанні; акрэсліць ролю праваслаўнага набілітэта ў палітычным жыцці ВКЛ да заключэння Крэўскай уніі; прасачыць і даць ацэнку зменам, якія адбыліся ў яго становішчы ў гг.

Абект : Палітычная гісторыя Вялікага княства Літоўскага часоў Ягайлы і Вітаўта Прадмет: Месца і роля праваслаўнай знаці ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага ў канцы XIV - першай трэці XV ст.

Крэўская ўнія і рэалізацыя яе пастаноў моцна паўплывалі на далейшае гістарычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага. Прыняцце каталіцтва ў якасці афіцыйнай канфесіі і ўпрывеліяванне каталіцкага набілітэта ў 1387 г. не нанесла моцнага удара па пазіцыях праваслаўнай знаці ў дзяржаве. Зніжэнне палітычнай вагі нобіляў-вызнаўцоў «рускай веры», было куды больш было звязана з захадамі Вітаўта па цэнтралізацыі дзяржавы, чым з дзеяннем канфесійных абмежаванняў прывілеяў ад 20 і 22 лютага 1387 г. Набыткі буйнога каталіцкага баярства, якія шмат у чым былі абумоўлены і палітыкай гэтага Кейстутавіча, заканадаўча замацаваў Гарадзельскі прывілей 1413 г., які чарговы раз прывілеяваў каталікоў. Але па ранейаму месца таго ці іншага нобіля на палітычным алімпе дзяржавы было абумоўлена не веравызнаннем, а паходжаннем і блізасцю да вялікага князя.

Крынцы па разглядаемай тэме можна падзяліць на чатыры групы: - наратыўныя альбо апавядальныя (рускія і беларуска- літоўскія летапісы, нямецкія і польскія хронікі) - актавыя (знешнепалітчныя дамовы, прывілеі, гамагіяльныя і данацыйныя акты ) - эпісталярныя крыніцы (матэрыялы ліставання між найбольш уплывовымі прадстаўнікамі знаці ВКЛ і суседніх дзяржаў ) - матэрыялы справаводства ( грашовыя рахункі кракаўскага двара Ягайлы у перыяд гг.) Найбольш значную колькасць неабходных звестак ўтрымоўваецца ў актах, летапісах і хроніках, хоць меньш змястоўныя дадзеныя іншых крыніц не саступаюць ім па каштоўнасці.

Прывілей Ягайлы ад 22 лютага 1387 г. акрэсліў такія кірункі эвалюцыі літоўскага грамадства як курс на развіццё маёмаснага імунітэта, уніфікацыю кіроўных пластоў ВКЛ і Польшчы, стварэнне адміністрацыйна–тэрытарыяльнай сістэмы і урадаў. Гарадзельскі акт 1413 г. ужо трывала аформіў і замацаваў іх. Шмат у чым дзякуючы гэтым прывілеям, у палітычнай эліце дзяржаавы заўважна павялічылася вага буйнога баярства. Князі, асабліва Гедзімінавага роду, пра чые паходжанне яшчэ добра памяталі у дзяржаве, таксама мелі там свае месца, але уплывалі на палітычнае жыццё дзяржавы ужо значна меней, чым іх бацькі і дзяды. Звязана гэта было з дзвума шчыльна ўзаемазвязанымі чыннікамі: амаль поўнай ліквідацыяй удзельных княстваў, і актыўнай палітыкай цэнтральнай улады па ўзвышэнні буйнога баярства.

Унія з Польшчай і непасрэдна звязаныя з ёй мерапрыемствы – каталіцкі хрост Літвы, курс на зліццё грамадскіх эліт Кароны і ВКЛ значна адбіліся на становішчы праваслаўнага набілітэта ВКЛ. Да гг. рэлігійныя канверсіі прадстаўнікоў кіруючай дынастыі ВКЛ і іх шлюбы з рускімі князёўнамі стваралі падставы для укаранення праваслаўя як пануючай, афіцыйнай рэлігіі у дзяржаве. Канец гэтаму паклаў каталіцкі хрост Літвы. Хростам манарха – Ягайлы ў каталіцтва і шэрагам прывілеяў у 1387 г. рымскай веры былі нададзеныя правы прывеліяванай, дзяржаўнай рэлігіі. Для Вялікага княства Літоўскага гэта несла вялікія наступствы. Гэтая дзяржава хоць і далучылася да заходнееўрапейскай цывілізацыі, але ўжо не магла прэтэндаваць на ролю абяднаўчага цэнтру земляў Русі. Для праваслаўнай знаці Вялікага княства Літоўскага прыняцце каталіцтва азначала пахаванне спадзяванняў і магчымасцяў на заняцце дамінуючага становішча у дзяржаве.

Упрывілеяванне каталіцтва ў 1387 гг. непасрэднага удара праваслаўным князям не нанесла. Яны працягвалі займаць практычна тыя ж месцы ў дзяржаве, што мелі раней. Цэнтралізатарская палітыка Вітаўта куды болей паслабіла іх становішча. Месцы большасці з князёў на ўдзелах занялі прадстаўнікі вышэйшага літоўскага баярства, але ўжо ў якасці намеснікаў. Гэтыя мерапрыемствы вялікакняжацкай улады былі выкліканы намаганнем уніфікаваць дзяржаву і не насілі характару канфесійных абмежаванняў. Праўда, да канца адмятаць паступовую рэцэпцыю польскіх праўных узораў і выцясненне імі старых звычаяў не трэба. З цягам часу вага заканадаўчых актаў, прывілеяў ўзмацнялася. Гэта асабліва відаць на прыкладзе параўнання дзеяння актаў 1387 і 1413 г. Але і далей, на працягу ХV ст. месца і роля таго ці іншага нобіля ў палітычным жыцці ВКЛ вызначалася перадусім яго паходжаннем, фактычным уплывам у дзяржаве і блізасцю да уплывовага патрона. Гэта асабліва відаць на прыкладзе першых Гальшанскіх і Зяновічаў, праваслаўнае веравызнанне якіх ніякім чынам не адбілася на палітычных карерах.

Зроблена спроба падзелу арыстакратыі ВКЛ не па паходжанні ці тэрытарыяльнай прыкмеце, а паодле веравызнання, што можа пазбавіць даследчыка ад праблем этнічнай ідэнтыфікацыі некаторых нобіляў. Падрабязна разгледжаны пытанні фармавання і эвалюцыі знаці ўсёй дзяржавы: як земляў Літвы, так і Русі ў др. палове ХIV- першай трэці ХV ст.

1. Праваслаўная знаць прысутнічала у грамадзка-палітычным жыцці ВКЛ ад самых пачаткаў гэтай дзяржавы і паступова узмацняла сваю вагу ў дзяржаве. Адразу пасля Крэўскай уніі праваслаўны набілітэт утрымоўваў свае ранейшыя пазіцыі, негледзячы на тое, што дзяржаўнай рэлігіяй ужо было каталіцтва. 2. Пазіцыі вышэйшай праваслаўнай арыстакратыі былі падарваныя палітыкай Вітаўта па цэнтралізацыі дзяржавы. Гэтыя мерапрыемствы нанеслі сурёзны ўдар па князям– Гедзімінавічам: найбольш уплывовай групе сярод праваслаўнай знаці. Як падаецца, менавіта гэтыя захады, а не рэлігійныя абмежаванні прывілеяў 1387 г. адыгралі галоўную ролю у падрыве яе пазіцый.

3. Акты ад 20 і 22 лютага 1387 г. заканадаўча замацавалі пануючы статус каталіцтва і акрэслілі тэндэнцыю узмацнення гэтай рэлігіі разам з пластом літоўскага баярства. Дамінуючае, прывеліяванае становішча каталіцкай арыстакратыі – буйных баярскіх родаў, якога яна дасягнула у пачатку ХV ст. замацаваў Гарадзельскі прывілей 1413 г. 4. Статус і ўплыў некаторых прадстаўнікоў вышэйшай знаці праваслаўнага веравызнання захаваўся і пасля 1413 г. Гэта было звязана з іх паходжаннем, рэальнай вагой у дзяржаве і блізасцю да вялікага князя.