Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Гістарычны факультэт Уласавец Яўген Вячаслававіч Роля прадвадзіцеляў дваранства.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
НОВЫЕ ПОСТУПЛЕНИЯ ЛИТЕРАТУРЫ апрель 2009 Ежемесячная информация об отдельных изданиях по основным направлениям деятельности Академии управления при Президенте.
Advertisements

Анализ инструктивно-методического письма Министерства образования Республики Беларусь «О преподавании учебного предмета «География» в 2012/2013 учебном.
Пути совершенствования качества образования по физике Блажко Ольга Александровна, проректор по учебно-методической работе Гомельского областного института.
ГУО «Гимназия 20 г. Минска» Организация вступительных испытаний в 5-е гимназические классы в 2012 – 2013 учебном году.
Теория и методика социальной работы выставка в помощь учебному процессу.
Методическая литература. Воропаева, В.С. Литературное чтение во 2 классе: учеб.– метод. пособие для учителей учреждений общ. сред. образования с рус.
Закон Рэспублікі Беларусь Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы.
ІЎЧАНКАЎ Віктар Іванавіч, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных.
Х х х х х х 1.Імёны, прозвішчы, мянушкі, псеўданімы, геаграфічныя назвы: Янка Купала кот Васька Усяслаў Чарадзей Еўропа Амерыка Дзвіна 2.Вышэйшыя пасады.
Соцыюм Полацкага княства ў палітычнай сістэме дзяржавы (Х- п.п. ХІІІ стст.) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны.
Закон Рэспублікі Беларусь Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.
Асаблівасці вучэбнага прадмета «Беларуская мова» у 4 і 5 класах (параўнальная характарыстыка) Маркевіч Л. А., настаўнік пачатковых класаў ДУА «СШ 1 г.
Закон Рэспублікі Беларусь Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.
Титульник Фарміраванне перадумоў стварэння новага грамадства ў час палітыкі Перабудовы гг. (на матэрыялах БССР). Міністэрства адукацыі Рэспублікі.
Закон Рэспублікі Беларусь Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны факультэт Іаган Крыштаф Глаўбіц і яго творчая спадчына Спецыяльнасць:
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Гістарычны факультэт Уласавец Яўген Вячаслававіч Роля прадвадзіцеляў дваранства.
Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь ЖУРНАЛ планавання і ўліку работы гуртка (абяднання) Театр (назва гуртка (абяднання) ГУДО «Центр творчества «Эверест»
Транксрипт:

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Гістарычны факультэт Уласавец Яўген Вячаслававіч Роля прадвадзіцеляў дваранства беларускіх і літоўскіх губерняў у падрыхтоўцы і рэалізацыі сялянскай рэформы 1861 года. Магістэрская дысертацыя Спецыяльнасць: Айчынная гісторыя Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Каханоўскі А.Г.

Змест: Уводзіны Актуальнасць Мэты і задачы Абект і прадмет даследавання Крыніцы Навуковая гіпотэза Асноўныя вынікі Навуковая навізна Палажэнні, што выносяцца на абарону

Уводзіны: Сярэдзіна XIX ст. была пераломным момантам у гісторыі Расійскай імперыі. Стары феадальны лад цалкам вычарпаў свае ўнутраныя магчымасці, што ярка праявілася ў ходзе Крымскай вайны. Між іншым рэаліі бурлівага XIX ст. прымушалі краіну рухацца наперад, а не стаяць на месцы. Таму перад новым расійскім імператарам паўстала шмат пытанняў, якія патрабавалі як мага хутчэйшага вырашэння. Адным з такіх пытанняў была рэформа памешчыцкай вёскі. Выключная роля ў дадзеных падзеях належала прадвадзіцелям дваранства, якія дзякуючы сваёй пасадзе і палажэнню ў грамадстве выконвалі функцыю пасрэдніка паміж дваранскай карпарацыяй і расійскімі ўладамі. Абіраемыя мясцовым дваранствам, прадвадзіцелі зяўляліся паслядоўнымі выразнікамі яго інтарэсаў. Менавіта праз дзейнасць прадвадзіцеляў дваранства мясцовая кансерватыўная эліта спрабавала сфарміраваць новыя прынцыпы адносін з расійскім урадам.

Актуальнасць: Нягледзячы на наяўнасць досыць значнай колькасці прац, што датычацца сялянская рэформы 1861 г., да гэтага часу няма ніводнага спецыялізаванага даследавання, якое б адмыслова разглядала ролю прадвадзіцеляў дваранства ў гэтым працэсе. Між тым, сялянскае пытанне пераклікалася з нацыянальным, таму асобны аналіз пазіцый прадвадзіцеляў дваранства па гэтым пытанням дазваляе лепш зразумець не толькі аграрныя пераўтварэнні, але і нацыябудаўнічы працэс, а таксама прасачыць прычыны, якія прывялі да зменаў у палітыцы расійскага ўрада ў беларускіх і літоўскіх губернях. Усё вышэйпералічанае павышае актуальнасць азначанай тэматыкі, што і стала падставай для напісання дадзенай працы.

Мэта і задачы: Мэта працы – вызначыць ролю і месца прадвадзіцеляў дваранства беларускіх і літоўскіх губерняў у працэсах падрыхтоўкі і рэалізацыі сялянскай рэформы 1861 г. Задачамі даследавання зяўляюцца: Вызначыць адносіны прадвадзіцеляў дваранства да адмены прыгоннага права. Разгледзець удзел прадвадзіцеляў дваранства у падрыхтоўцы сялянскай рэформы. Даследаваць ролю прадвадзіцеляў дваранства ў рэалізацыі сялянскай рэформы. Высветліць пазіцыю прадвадзіцеляў дваранства адносна пытанняў, звязаных з адукацыяй і мараллю сялян.

Абект і прадмет даследавання: Абект даследавання – інстытут прадвадзіцеляў дваранства беларускіх і літоўскіх губерняў Расійскай імперыі. Прадмет даследавання – роля прадвадзіцеляў дваранства беларускіх і літоўскіх губерняў у распрацоўцы і рэалізацыі сялянскай рэформы 1861 года.

Крыніцы: У дадзенай працы быў выкарыстаны шэраг апублікаваных і непублікаваных крыніц, якія можна падзяліць на заканадаўчыя дакументы, матэрыялы справаводства, даведачныя выданні, мемуарную літаратуру і публіцыстычныя творы. Усе гэтыя крыніцы ўтрымліваюць унікальную інфармацыю, якая дазваляе скласці цэласнае ўяўленне аб гістарычным працэсе, але разам з тым яны патрабуюць рознага падыходу для артымання неабходных звестак. Пры напісанні працы былі выкарыстаны архіўныя дакументы з наступных фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі: Ф Канцэлярыя віцебскага грамадзянскага губернатара. Ф Канцэлярыя мінскага грамадзянскага губернатара. Ф Канцэлярыя віцебскага губернскага прадвадзіцеля дваранства. Ф Канцэлярыя мінскага губернскага прадвадзіцеля дваранства. Ф Віцебскі губернскі камітэт па паляпшэнню быту помешчыцкіх сялян. Ф. 93. Мінскі губернскі камітэт па паляпшэнню быту помешчыцкіх сялян. Ф Мінская губернская па сялянскім справам установа. Ф Канцэлярыя віцебскага губернскага дваранскага схода.

Навуковая гіпотэза: Адмена прыгоннага права па часе супала з уздымам нацыянальна- вызваленчага руху ў беларускіх і літоўскіх губерніях. У сувязі з гэтым, паміж расійскім урадам і мясцовым дваранствам узнікла напружаная палітычная гульня за ўплыў над апалітычным па сваёй сутнасці сялянствам. Адну з ключавых пазіцый у гэтым працэсе займалі прадвадзіцелі дваранства беларускіх і літоўскіх губерняў як найбольш кампетынтныя і ўплывовыя прадстаўнікі дваранскага саслоўя. Перамога ў гэтай гульне асудзіла паўстанне 1863 г. на паражэнне і спрычынілася да новай хвалі рэпрэсій і русіфікацыі ў беларускіх і літоўскіх губернях з боку расійскага ўраду, якія закранулі і інстытут прадвадзіцеляў дваранства, у выніку чаго яго сутнасць была кардынальна зменена.

Асноўныя вынікі: Высветліны адносіны прадвадзіцеляў дваранства да адмены прыгоннага права. Даследавана роля прадвадзіцеляў дваранства ў падрыхтоўцы рэформы 1861 г. Разгледжана роля прадвадзіцеляў дваранства ў рэалізацыі сялянскай рэформы 1861 г. Вызначаны змены ў пазіцыі прадвадзіцеляў дваранства адносна рэформы 1861 г. пад уплывам нацыянальна-вызваленчай барацьбы.

Навуковая навізна: Зроблены спробы: паказаць адносіны да адмены прыгоннага права не абагуленага, аморфанага вобразу дваранства, а канкрэтных, найбольш яскравых яго прадстаўнікоў у асобе прадвадзіцеляў дваранства. прасачыць сувязь паміж адменай прыгоннага права і ўздымам нацыянальна-вызваленчага руху ў пачатку 60-х гг. XIX ст. вызначыць агульнае і адрознае ў пазіцыях прадвадзіцеляў дваранства, а таксама паспрабаваць патлумачыць гэта з пункту гледжання канкрэтнай асобы і карпарацыі ў цэлым.

Палажэнні, што выносяцца на абарону: Прадвадзіцелі дваранства беларускіх і літоўскіх губерняў пры распрацоўцы рэформы імкнуліся падкрэсліць неабходнасць захаваць мясцовыя, гістарычна склаўшыяся, асаблівасці ў адносінах паміж памешчыкамі і сялянамі. Адсутнасць магчымасці паўплываць на распрацоўку сялянскай рэформы спрычынілася да актыўнага ўдзелу прадвадзіцеляў дваранства ў яе рэалізацыі з мэтай захаваць мясцовыя асаблівасці і перацягнуць сялян на бок памешчыкаў, чаму садзейнічалі шырокія паўнамоцтвы азначанага інстытута, у тым ліку і па камплектаванні органаў сялянскага кіравання і самакіравання. Правал спроб паразумецца з урадам у кульмінацыйны момант сялянскай рэформы і нацыянальна-вызваленчай барацьбы (1863 г. – год увядзення ўстаўных грамат і год пачатку паўстання) прымусіў прадвадзіцеляў дваранства ў знак пратэсту супраць палітыкі расійскага ўраду масава падаваць у адстаўку, што было выкарыстана ўрадам дзеля кардынальных змен у самім інстытуце прадвадзіцеляў дваранства.

Дзякуй за ўвагу!