Буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі 1905-1907 гг. і Лютаўская 1917 г. у Беларусі.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі гг. і Лютаўская 1917 г. у Беларусі.
Advertisements

Транксрипт:

Буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі гг. і Лютаўская 1917 г. у Беларусі

План 1. Прычыны буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый 2. Расстаноўка палітычных сіл напярэдадні рэвалюцый 3. Асноўныя падзеі рэвалюцыі гг. 4. Вынікі буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi

Прычыны буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый Прычыны рэвалюцый звязаны з працэсам мадэрнізацыі ў ходзе пераходу ад феадальных да буржуазных адносін. Гэты пераход ажыццяўляўся ў выніку рэформаў і рэвалюцый. На працягу XIX – пачатку XX ст. у галіне сельскай гаспадаркі быў праведзены шэраг рэформаў (П.Кісялёва, адмена прыгоннага права, П.Сталыпіна). Але яны праводзіліся зверху пад кіраўніцтвам царскага ўрада і не закраналі галоўны перажытак феадальнага ладу – велізарнае дваранска-памешчыцкае землеўладанне. Нявырашанасць аграрнага пытання (пытання аб надзяленні сялянства зямлёй) і неабходнасць расчысціць зямлю для свабоднага развіцця капіталізму сталі адной з прычын рэвалюцый.

Буйнейшымі феадальнымі перажыткамі ў палітычнай галіне заставаліся абсалютная манархія (самадзяржаўе) і адсутнасць дэмакратычных правоў у грамадстве. Заставалася невырашаным нацыянальнае пытанне. У пачатку XX ст. супярэчнасці ў грамадстве абвастрыліся таксама ў сувязі з эканамічным крызісам гг. і паражэннем царскай Расіі ў руска-японскай вайне гг. У Расіі буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя прайшла некалькі этапаў у гг. і ў лютым 1917 г. Яны былі арганічна звязаны паміж сабой. Расійскі імператар Мікалай II з сямёй

Рэвалюцыі зяўляліся буржуазна- дэмакратычнымі па сваім характары, г.зн. садзейнічалі ўсталяванню буржуазнага ладу і дэмакратызацыі грамадства. Няздольнасць царскага рэжыму шляхам рэформаў вырашыць задачы дэмакратычнай перабудовы Расіі, якія стаялі ў час і пасля першай рэвалюцыі, абумовіла непазбежнасць новага рэвалюцыйнага выбуху. Чарговым этапам пераўтварэнняў на шляху ўсталявання буржуазных адносін стала Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Яна была выклікана таксама Першай сусветнай вайной і яе трагічнымі наступствамі. Плакат да 300-годдзя дома Раманавых

Прычыны буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi у гг. Нявырашанасць аграрнага пытання Нявырашанасць нацыянальнага пытання Існаванне царскага самадзяржаўя Наступствы руска-японскай выйны

Рэвалюцыя вырашыла наступныя задачы: аслабленне самадзяржаўя; усталяванне дэмакратычных правоў і свабод; стварэнне альтэрнатыуных органау улады: Саветау рабочых дэпутатау Плакат 1917 г.

Расстаноўка палітычных сіл напярэдадні рэвалюцыi Шляхі дзяржаўнага ўладкавання Расіі, вырашэння аграрнага і нацыянальнага пытанняў былі вызначаны рознымі палітычнымі сіламі, абяднанымі ў тры палітычныя лагеры: кансерватыўны буржуазна- ліберальны рэвалюцыйна- дэмакратычны

Назва лагераКансерватыўны, манархічны, урадавы Партыі і арганізацыі Саюз рускага народа, Руская манархічная партыя, Рускі ўскраінны саюз Асноўныя палітычныя мэты Захаванне самадзяржаўнага ладу Праграмныя патрабаванні Лозунг Адзінай і недзялімай Расійскай імперыі. Захаванне памешчыцкага землеўладання Сацыяльная база Вышэйшыя ўрадавыя колы, дваранства, манархічная буржуазія, рэакцыйныя памешчыкі Карыкатура

Назва лагераБуржуазна-ліберальны (правы блок) Партыі і арганізацыі Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты), Саюз 17 кастрычніка (акцябрысты) Асноўныя палітычныя мэты Усталяванне канстытуцыйнай манархіі з парламентам шляхам палітычных і эканамічных рэформаў Праграмныя патрабаванні Права нацый на культурнае самавызначэнне. Прызнанне грамадзянскага раўнапраўя ўсіх народаў Расіі. Захаванне памешчыцкага землеўладання Сацыяльная база Асноўная частка буржуазіі, вярхі буржуазнай інтэлігенцыі, памешчыкі, якія абуржуазіліся Банкет кадэтаў Акцябрысты

Назва лагераДэмакратычны, рэвалюцыйны (левы блок) Партыі і арганізацыі РСДРП (бальшавікі і меншавікі), Бунд, ПСР (эсэры), БСГ (Беларуская сацыялістычная грамада) Асноўныя палітычныя мэты Звяржэнне самадзяржаўя, усталяванне дэмакратычнай рэспублікі шляхам склікання Устаноўчага сходу (парламента) Праграмныя патрабаванні Права нацый на самавызначэнне. Ліквідацыя памешчыцкага землеўладання, перадача зямлі ва ўласнасць народа Сацыяльная база Сялянства, пралетарыят, дэмакратычная інтэлігенцыя Агітацыйны плакат

Асноўныя падзеі рэвалюцыі гг. Падзеі рэвалюцыі гг. у Беларусі былі перш за ўсё адзначаны выступленнямі салідарнасці ў сувязі з падзеяміКрывавай нядзелі 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, калі царскімі войскамі было расстраляна мірнае шэсце рабочых да Зімовага палаца – рэзідэнцыі цара Мікалая II. Такім чынам была расстраляна вера рабочых у добрага цара. Відэафільм 9 студзеня 1905 г.

Вясной-летам 1905 г. назіраўся ўздым эканамічных і палітычных забастовак у сувязі са святкаваннем дня салідарнасці працоўных – 1 Мая. Летам пад уплывам рабочага руху ўзмацнілася барацьба сялян з памешчыкамі. На вёсцы пашыралася новая форма барацьбы – агульныя забастоўкі сялян. Адбыліся таксама салдацкія хваляванні ў Мінску і Віцебску. Разгром памешчыцкага маёнтка Першамайская дэманстрацыя ў Мінску

У кастрычніку 1905 г. працоўныя Беларусі прынялі актыўны ўдзел ва Усерасійскай палітычнай стачцы. Гэтымі выступленнямі ў Беларусі кіравалі кааліцыйныя саветы, а ў буйных цэнтрах рэвалюцыйнага руху ў Расіі – Саветы рабочых дэпутатаў. У кааліцыйныя саветы, як правіла, уваходзілі прадстаўнікі РСДРП і Бунда.

18 кастрычніка 1905 г. ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест цара Мікалая II ад 17 кастрычніка 1905г. Паводле яго ўпершыню ў гісторыі Расіі абвяшчаліся дэмакратычныя свабоды: слова, друку, сходаў, веравызнання, недатыкальнасць асобы і стваралася Дзяржаўная дума (парламент), якая надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі. У сувязі з падпісаннем Маніфеста ў Расіі быў створаны Саюз 17 кастрычніка. Акцябрысты – асноўная частка буржуазіі – былі задаволены магчымасцю правесці сваіх дэпутатаў у Дзяржаўную думу. Маніфест з адбіткам крывавай рукі генерал-губернатара Пецярбурга Трэпава Маніфестацыя 17 кастрычніка 1905 г.

у Мінску пры патуранні мясцовай улады 18 кастрычніка быў расстраляны шматлюдны мітынг, на якім абмяркоўваўся Маніфест. Гэтая падзея атрымала ў гісторыі назвуКурлоўскі расстрэл у сувязі з тым, што тагачасным губернатарам Мінска быў П.Курлоў. Мітынг быў расстраляны і ў Віцебску. У адказ на Курлоўскі расстрэл частка членаў парыі эсэраў, якая прытрымлівалася тактыкі індывідуальнага тэрору, вырашыла адпомсціць губернатару. Выканаўцамі замаху сталі Іван Пуліхаў і Аляксандра Ізмайловіч. Непасрэдны ўдзел у замаху прыняла і БСГ, якая ў той час падзяляла погляды народнікаў. Дэманстрацыя ў Мінску каля губернатарскага дома. 18 кастрычніка 1905 г. І.Пуліхаў

Аднак бомба, кінутая І.Пуліхавым у Курлова, трапіўшы ў яго галаву, не ўзарвалася. Яе механізм яшчэ напярэдадні быў абясшкоджаны супрацоўнікамі тайнай паліцыі. І.Пуліхаў быў павешаны на браме Мінскай турмы. Кастрычніцкая палітычная стачка ў гарадах паўплывала на рост колькасці сялянскіх выступленняў. У снежні 1905 г. выступленнем сялян у в.Пінкавічы Пінскага павета кіраваў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас), які ў той час працаваў школьным настаўнікам. Мінская турма (будынак былога Пішчалаўскага замка на сучаснай вул. Валадарскага ў Мінску).

Прыкметна ўзмацніўся салдацкі рух. Адбыліся паўстанне дысцыплінарнага батальёна ў Бабруйскай крэпасці, хваляванні салдат у Брэсцкай крэпасці, Баранваічах і інш. У снежні 1905 г. становішча ў шэрагу беларускіх гарадоў было вельмі блізкім да ўзброенага паўстання, але яно, у адрозненне ад Масквы, не адбылося. Многія снежаньскія выступленні рабочых і сялян Беларусі былі падаўлены з дапамогай узброенай сілы. Бабруйская крэпасць Мітынг рабочых і салдат на станцыі Баранавічы. Снежань 1905 г.

У снежні 1905 г. цар абявіў аб правядзенні выбараў у I Дзяржаўную думу. Большасць у Думе заваявалі кадэты. Галоўным у Думе было аграрнае пытанне. Большасць сялян- дэпутатаў ад Беларусі не падтрымалі праграму нацыяналізацыі – перадачы зямлі з прыватнай памешчыцкай уласнасці ў дзяржаўную – і ураўняльнага землекарыстання. Сярод сялянскіх дэпутатаў ад Беларусі пераважалі прыватнаўласніцкія ідэалы. У ліпені 1906 г. указам цара Дума была распушчана. Былі прызначаны новыя выбары. Яны адбываліся ў канцы пачатку 1907 г. ва умовах спаду рэвалюцыйнай барацьбы. Мікалай II перад дэпутатамі Дзяржаўнай думы

Большасць месцаў у II Дзяржаўнай думе ад Беларусі атрымалі прадстаўнікі Рускага ўскраіннага саюза, якія былі супраць рэвалюцыі і прытрымліваліся лозунга Расія для рускіх, і рускія павінны кіраваць ёю, а таксама аўтанамісты – арганізацыя польска-беларускіх памешчыкаў, арыентаваная супраць рэвалюцыйнага руху, на абарону польскага насельніцтва і каталіцкай веры. Ва ўмовах стомленасці і расчаравання шырокіх народных мас вынікамі працяглай і напружанай барацьбы Мікалай II 3 чэрвеня 1907 г. падпісаў указ аб роспуску Думы і выдаў новы выбарчы закон. Пасяджэнне Дзяржаўнай думы

Гэты указ парушаў Маніфест 17 кастрычніка 1905 г., паводле якога Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Гэтая падзея атрымала ў гісторыі назву трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту. Так закончылася першая расійская рэвалюцыя. Рэвалюцыйны плакат

Асноўныя падзеі рэвалюцыі гг. выступленні салідарнасці ў сувязі з Крывавай нядзеляй уздым рабочага і сялянскага руху, салдацкія хваляванні Курлоўскі расстрэл, Усерасійская стачка, стварэнне кааліцыйных саветаў рост рабочых, салдацкіх, сялянскіх выступленняў пачатак дзейнасці I Дзяржаўнай думы роспуск I Думы роспуск II Думы, дзяржаўны пераварот пачатак дзейнасці II Думы студзень 1905 г. снежань1905 г. кастрычнік 1905 г. вясна-лета 1905 г. красавік 1906 г. ліпень 1906 г. люты 1907 г. 3 чэрвеня 1907 г.

Вынікі рэвалюцыйi: Падзеі гг. былі першым этапам буржуазна- дэмакратычнай рэвалюцыі. Выбары ў Дзяржаўную думу прывялі буржуазію да абмежаванага кіравання краінай. Упершыню ў гісторыі Расіі былі абвешчаны дэмакратычныя правы і свабоды. Рэвалюцыя была пралетарскай па сродаках ажыццяўлення (стачкі, паўстанні). Рознагалоссі паміж рознымі палітычнымі сіламі, нескаардынаванасць дзеянняў рабочых і сялян, недахоп вопыту барацьбы, захаванне арміі ў якасці аплоту самадзяржаўя абумовілі паражэнне рэвалюцыі г. Падзеі рэвалюцыі паказалі, што асноўнай рухаючай сілай рэвалюцыйных пераўтварэнняў стаў рабочы клас (пралетарыят).

Асноўныя вынікі буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi Пытанне гг. Аб уладзе - стварэнне заканадаўчай Дзяржаўнай думы, ператварэнне Расіі ў канстытуцыйную манархію - абвяшчэнне дэмакратычных правоў і свабод - земская рэформа 1911 г. у Беларусі Аб зямлі - захаванне памешчыцкага землеўладання - афармленне праграм нацыяналізацыі і сацыялізацыі зямлі (перадачы зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльны падзел сярод тых, хто яе апрацоўвае) - правядзенне аграрнай рэформы П.Сталыпіна Нацыянальнае - афармленне праграмы дзяржаўна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі - нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст.