Адасобленыя акалічнасці Тэма урока:. Засвоіць адасабленне, як сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне сказа ; Зразумець сутнасць адасобленых акалічнасцей.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Адасобленыя акалічнасці Тэма урока:. Засвоіць адасабленне, як сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне сказа ; Зразумець сутнасць адасобленых акалічнасцей.
Advertisements

Транксрипт:

Адасобленыя акалічнасці Тэма урока:

Засвоіць адасабленне, як сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне сказа ; Зразумець сутнасць адасобленых акалічнасцей

Развіваць уменне адасабляць члены сказаў; Звярнуць увагу на адметнасць адасобленых акалічнасцей, выражаных дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, ад фразеалагізмаў тыпу на ноч глездячы; Навучыцца адрозніваць словы тыпу стоячы, лежачы і пад. ад адасобленых дзеепрыслоўяў;

Адасобленымі называюцца Члены сказа, выдзеленыя па сэнсе i iнтанацыйна Песні, поўныя захаплення, прысвячае ён працаўнікам калгасных палёў. Гаспадыня, жанчына жвавая і гаваркая, сустрэла мяне ветліва і гасцінна.

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і расстаўляючы знакі прыпынку:

I варыянт Васіль а...чуваў што (з)заду стаіць маці пазірае (у)след ласкавая і гордая і ад гэтага ў руках сілы быццам большала. II варыянт (Па)абапал вузкага гасцінца зарос..ага мя...кай мураўкай ляжала (не)агляднае поле залацістага жыта.

Правяраем: Васіль адчуваў, што ззаду стаіць маці, пазірае ўслед, ласкавая і гордая, і ад гэтага ў руках і нагах сілы быццам большала Паабапал вузкага гасцінца, заросшага мяккай мураўкай, ляжала неагляднае поле залацістага жыта.

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і расстаўляючы знакі прыпынку:

I варыянт Калі дзе...і былі малыя ён Антанюк (з)рэдку расказваў ім пра свае партызанскія справы. II варыянт Га(н, нн)а маці Лабановіча была жанчына добрая працавітая усё старалася зрабі...ь сама.

Правяраем: Калі дзеці былі малыя, ён, Антанюк, зрэдку расказваў ім пра свае партызанскія справы. Ганна, маці Лабановіча, была жанчына добрая, працавітая, усё старалася зрабіць сама.

Адасобленыя акалічнасці

Адасабляюцца: 1. a) _._._._,... …, _._._._,... …, _._._._. б)_._._._,... …, _._._._,... …, _._._._. 2., нягледзячы на,

Не адасабляюцца, не выдзяляюцца коскамі 1)фразеалагізмы: склаўшы рукі, нясолана хлябаўшы, на ноч гледзячы, заплюшчыўшы вочы і інш. Ён тут думае, што я сяджу склаўшы рукі (нічога не раблю). Але: Дзяўчынка села за парту, склаўшы рукі.(паклала адна на адну)

2) Не выдзяляюцца коскамі сумежныя адасобленыя дзеепрыслоўі, звязаныя злучнікамі і, ды,ці. Махнач стаяў каля сцірты саломы, як заўсёды, утаропіўшы вочы ў зямлю і сашчапіўшы рукі на жываце.

3) Ад адасобленых дзеепрыслоўяў трэба адрозніваць словы стоячы, лежачы, седзячы, спяшаючыся, гуляючы і інш., якія маюць прыслоўнае значэнне. Перавозчык грабе стоячы. як?

ФізкультхвілінкаФізкультхвілінка

Практыкаванне 285 I варыянт 1-4 сказ II варыянт 5-7 сказ Узаемаправерка

Чацверты лішні 1.Шуміць рака, вясёлая, жывая. 2.Вакол, ападаючы, шамацела лісце. 3.Люблю свой край, зялены і спакойны. 4.Настала ноч, з цішыней і зорамі.

Правяраем Вакол, ападаючы, шамацела лісце.

Чацверты лішні 1.Нягледзячы на дрэннае надворе, дзеці пайшлі гуляць. 2.На ганку маці, выйшаўшы, стаіць. 3.Косця Раднік, загадчык новага клуба, сустракаў гасцей і быў надзвычай ветлівы. 4.Забыўшыся пра ўсё на свеце, я ўважліва разглядаў жураўлёў.

Правяраем Косця Раднік, загадчык новага клуба, сустракаў гасцей і быў надзвычай ветлівы.

Чацверты лішні 1.Яна, прырода, натуральна ўпрыгожыла столь і сцены падземнага палаца сваімі скарбамі. 2.Сонца, зрабіўшы свой штодзённы кругабег, апусцілася зусім нізка і, стаміўшыся, пачало хіліцца на захад. 3. Грабцы – дзяўчаты, маладзіцы – штораз варушацца жывей, бо чуюць голас навальніцы, а хмары коцяцца бліжэй. 4. З усіх сродкаў выхавання, якія ёсць у нас, у людзей, самым выпрабавальным і надзейным было і будзе слова.

Правяраем Сонца, зрабіўшы свой штодзённы кругабег, апусцілася зусім нізка і, стаміўшыся, пачало хіліцца на захад.

Чацверты лішні 1.Сіне - ружовае світанне паволі рассцілаецца на зямлі, плывучы непрыкметна з далёкіх небасхілаў. 2.Жаваранак і шпак, спяваючы, не хаваліся. 3.Машына імчыць, гудзе, адкрываючы на кожным павароце ўсё новыя і новыя дзівы. 4. Хлопец рос на лес гледзячы.

Правяраем Хлопец рос на лес гледзячы.

Вынікі ўрока: Што мы даведаліся пра адасобленыя акалічнасці? Чыя работа на ўроку вам асабліва спадабалася? Ці задаволены вы сваёй работай на ўроку? Ацаніце, калі ласка, сваю работу.

Дамашняе заданне Паўтарыць §§38,39 Вывучыць §40 I практ.289 II практ. 290(пераклад) III стварыць плакат-апору Адасобленыя члены сказа (карыстаючыся набытымі ведамі па гэтай тэме)

Жадаем поспеху!