Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча ВКЛ у складзе РП.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Мэта ўрока : сфарміраваць уяўленне аб прычынах і ўмовах утварэння Рэчы Паспалітай.
Advertisements

Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча ВКЛ у складзе РП.
Мэта ўрока : сфарміраваць уяўленне аб прычынах і ўмовах утварэння Рэчы Паспалітай.
Транксрипт:

Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча ВКЛ у складзе РП

План 1.Прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай 2. Умовы абяднання ВКЛ і Польскага каралеўства 3. Вынікі Люблінскай уніі. Барацьба за захаванне самастойнасці ВКЛ

1.Прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай Новая дзяржава з назвай Рэч Паспалітая, што ў перакладзе з польскай мовы азначае рэспубліка (res - справа, publica – агульнанародная з лацінскай мовы) утварылася ў 1569 г. Гэта дзяржава ўяўляла сабой саюз ВКЛ і Польскага каралеўства. Папярэдняй спробай падобнага саюза лічыцца Крэўскае пагадненне 1385 г. Вялікае княства Літоўскае Польскае каралеўства Рэч Паспалітая +=

Прычыны ўтварэння Р П 1. Цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной ( ). Лівонскую вайну вёў за выхад у Балтыйскае мора маскоўскі цар Іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваёй вотчынай і імкнуўся далучыць іх да Маскоўскай дзяржавы. ВКЛ Польшча Лівонскі ордэн Швецыя Расійская дзяржава

Прычыны ўтварэння Р П 2. Імкненне пануючага саслоўя – шляхты ВКЛ да набыцця залатых шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў Польшчы. У ВКЛ неабмежаваная ўлада сканцэнтравалася ў руках магнатаў, да голасу дробнай і сярэдняй шляхты ніхто не прыслухоўваўся. У суседняй Польшчы шляхецкія вольнасці дазвалялі шляхце актыўна ўдзельнічаць у палітыцы.

Прычыны ўтварэння Р П 3. Жаданне шматлікай (прыкладна ў 2 разы па колькасці большай, чым у ВКЛ) польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ Польская шляхта бачыла ВКЛ у якасці багатага прыдатка да Польшчы і жадала атрымаць для сябе новыя землі і пасады. Была нават прапанова замяніць назву Літва на назву Новая Польшча.

Прычыны ўтварэння Р П 4. Кіраўніцтва каталіцкай царквы разлічвала праз саюз Польшчы (краіны, дзе пануючае становішча займала каталіцкая рэлігія) з ВКЛ пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход – на беларускія, украінскія, рускія землі. Касцёл у Ружанах

У 1569 г. адбыўся Люблінскі сойм, які працягваўся 6 месяцаў.

2. Умовы абяднання ВКЛ і Польшчы На сойме польскай шляхте ўдалося дабіцца ад Жыгімонта Аўгуста (караля Польшчы і вялікага князя літоўскага) значных тэрытарыяльных саступак. Шэраг найбагацейшых зямель (1/3 частка ВКЛ) быў уключаны ў склад Польшчы

Акт уніі быў падпісаны 1 ліпеня 1569 г. ВКЛ і Польшча ўтварылі агульную федэратыўную дзяржаву. Федэрацыя – дзяржава, што складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, абяднаных на пэўных умовах у адзіную краіну. Карціна Яна Матэйкі Люблінская ўнія

Умовы абяднання Агульны вышэйшы орган улады – сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў для Польшчы і ВКЛ не прадугледжвалася. Акт уніі Кіраўнік саюза дзяржаў, якога выбіралі феадалы Польшчы і ВКЛ – агульны. Дзяржавы, якія ўступілі ў саюз, не мелі права паасобку праводзіць знешнюю палітыку

Умовы абяднання Асобнымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся: адміністрацыйны апарат (дзяржаўныя пасады) заканадаўства (у ВКЛ – Статут 1588 г.) судовая арганізацыя войска( яго асновай у ВКЛ XVI ст. зяўлялася паспалітае рушанне – усеагульнае апалчэнне) тытул (захоўваліся афіцыйныя назвы дзяржаў) пячатка з сімвалам дзяржавы (у ВКЛ – выявы Пагоня) мова справаводства (у ВКЛ – старабеларуская)

Рэч Паспалітая – федэратыўная дзяржава Агульны сойм, Сенат, знешняя палітыка Кароль польскі, вялікі князь літоўскі ПольшчаВялікае княства Літоўскае асобныя Адміністрацыйны апарат Заканадаўства, судовая арганізацыя Войска Мова, тытул, пячатка Адміністрацыйны апарат Заканадаўства, судовая арганізацыя Войска Мова, тытул, пячатка

3. Вынікі Люблінскай уніі. Барацьба за захаванне самастойнасці ВКЛ Вынікамі Люблінскай уніі засталася нездаволена большая частка магнатаў ВКЛ, якой трэба было дзяліць палітычную ўладу з польскімі магнатамі. Да таго ж, згодна з уніяй, польская шляхта мела права атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах ВКЛ, а шляхта ВКЛ практычна згубіла такое права ў тых раёнах, якія былі далучаны да Польшчы. Антыпольскія настроі ўвасобіліся ў барацьбе за захаванне самастойнасці ВКЛ. У 1581 г. быў створаны Галоўны трыбунал – вышэйшы судовы орган ВКЛ.

Леў Сапега У 1588 г. з удзелам канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў падрыхтаваны і выдадзены III Статут ВКЛ. У ім было сказана, што займаць дзяржаўныя пасады і атрымліваць землі ў Вялікім княстве маглі толькі грамадзяне ВКЛ. У Статуце ні разу не згадваецца акт уніі. Статут 1588 г.

Вынікі Люблінскай уніі выявіліся ў так званай паланізацыі – апалячванні шляхты ВКЛ праз далучэнне яе да польскіх шляхецкіх вольнасцей, да польскай мовы і культуры, каталіцызму. Велікакняжацкая шляхта += Шляхта польская Народ шляхецкі У шматнацыянальным ВКЛ з цягам часу фарміруецца новая супольнасць (абяднанне людзей) – народ шляхецкі. У 1696 г. усё афіцыйнае справаводства ў РП было пераведзена на польскую мову, якая набыла статус дзяржаўнай.

Зрабіце тэст па тэме