Сеецца, Сыплецца, Падае снег, Сцелючы белую коўдру-пасцель. Дрэмлюць прысады ў задумлівым сне, Снежную ловячы голлем шрапнель. (Ніл Гілевіч)

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
,,,,,,,, В=Е 1, 7, 8 2, 4. Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма.
Advertisements

Сеецца, Сыплецца, Падае снег, Сцелючы белую коўдру-пасцель. Дрэмлюць прысады ў задумлівым сне, Снежную ловячы голлем шрапнель. (Ніл Гілевіч)
Транксрипт:

Сеецца, Сыплецца, Падае снег, Сцелючы белую коўдру-пасцель. Дрэмлюць прысады ў задумлівым сне, Снежную ловячы голлем шрапнель. (Ніл Гілевіч)

Шрапнель - 1. разрыўны артылерыйскі снарад; 2. (разм.) Стромкая пярловая каша (звычайна з адценнем жартаўлівасці)

Мэты занятка: паглыбіць і сістэматызаваць веды пра дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова; паглыбіць і сістэматызаваць веды пра дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова; удасканальваць уменні адрозніваць дзеепрыслоўі, выяўляць іх сэнсава-стылістычную ролю ў тэкстах, даваць марфалагічную характарыстыку; арфаграфічныя навыкі удасканальваць уменні адрозніваць дзеепрыслоўі, выяўляць іх сэнсава-стылістычную ролю ў тэкстах, даваць марфалагічную характарыстыку; арфаграфічныя навыкі Умець выкарыстоўваць дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі ў вуснай і пісьмовай мове. Умець выкарыстоўваць дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі ў вуснай і пісьмовай мове.

Пачатковая форма дзеепрыслоўя.. Дзеепрыслоўе нязменная форма дзеяслова, таму што... Дзеепрыслоўны зварот – гэта... Не з дзеепрыслоўямі пішацца... Дзеепрыслоўе мае прыметы... Успомніце

Дзеепрыслоўе

Дзеепрыслоўе 1 1 абазначае дзеянне (дадатковае) 2пачатковая форма інфінітыў 3трыванне (закончанае і незакончанае) 4зваротнасць 1не змяняецца 2пытанні (як? калі? чаму?) 3акалічнасць

Пачатковая форма дзеепрыметніка.. Дзеепрыметнік форма дзеяслова, якая абазначае... Дзеепрыметны зварот – гэта... Не з дзеепрыметнікамі пішацца... Дзеепрыметнік мае прыметы... Успомніце

Дзеепрыметнік

Дзеепрыметнік 1трыванне (закончанае і незакончанае) 2час (цяперашні і прошлы) 3стан (залежны і незалежны) 1. абазначае прымету... (па дзеянню) пачатковая форма назоўны склон, адзіночны лік, мужчынскі род дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне 4. Можа мець поўную і кароткую форму

Тэстлато Паважаныя вучні! Перад вамі бланкі. На слайдзе будзе зяўляцца пытанне і 4 варыянты адказаў. Вам неабходна выбраць правільны варыянт і адзначыць яго нумар у бланку. ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

1. Дзеепрыслоўе і дзеепрыметнік гэта самастойныя часціны мовы; 2. формы дзеяслова; 3. службовыя часціны мовы; 4. формы прыслоўя і прыметніка.

2. На пытанні якой часціны мовы адказвае дзеепрыслоўе? 2. На пытанні якой часціны мовы адказвае дзеепрыслоўе? 1. прыслоўя; 2. дзеяслова; 3. прыметніка; 4. назоўніка.

3. Якім членам сказа часцей за ўсё зяўляецца дзеепрыметнік? 1. дзейнік; 2. выказнік; 3. азначэнне; 4. дапаўненне.

4. Што абазначае дзеепрыслоўе? 1. прымету прадмета; 2. прымету паводле дзеяння; 3. дадатковае дзеянне; 4. дзеянне.

5. Якой марфемы не можа быць у дзеепрыслоўя? 5. Якой марфемы не можа быць у дзеепрыслоўя? 1. постфікса; 2. кораня; 3. прыстаўкі; 4. канчатка.

6. Сярод пералічаных слоў знайдзіце дзеепрыметнік? 6. Сярод пералічаных слоў знайдзіце дзеепрыметнік? 1. намаляваны; 2. малюючы; 3. намаляваў; 4. маляўніча.

7. Сярод пералічаных слоў што не адносіцца да дзеепрыслоўя? 7. Сярод пералічаных слоў што не адносіцца да дзеепрыслоўя? 1. апалае; 2. шумлівы; 3. Гаворачая; 4. пацямнеўшы.

8. Сярод пералічаных слоў знайдзіце зваротнае дзеепрыслоўе? 8. Сярод пералічаных слоў знайдзіце зваротнае дзеепрыслоўе? 1. размаўляючы; 2. пагаварыўшы; 3. смеючыся; 4. набіраючы.

9. Сярод пералічаных слоў знайдзіце дзеепрыслоўе закончанага трывання? 9. Сярод пералічаных слоў знайдзіце дзеепрыслоўе закончанага трывання? 1. дапамогшы; 2. чакаючы; 3. гаворачы; 4. лежачы.

10. Якое слова выражае дадатковае дзеянне ў сказе: ? 10. Якое слова выражае дадатковае дзеянне ў сказе: адшумеўшы дажджамі, непрыкметна мінула восень? 1. восень; 2. адшумеўшы; 3. мінула; 4. непрыкметна.

Праверце адказы

БылоЦяпер Калос-се; Бяс-крыўдна; Француз-скі; Па-абапал Кало-ссе, калос-се ; Бя-скрыўдна, бяс- крыўдна, бяск-рыўдна; Ф ранцу-зскі, француз- скі, французс-кі; Па-абапал, паа-бапал Арфаграфічныя змены Правілы пераносу слоў

Работа па групах і станцыях: Работа па групах і станцыях: Станцыя Кампютарная Станцыя Кампютарная (работа за кампютарам); (работа за кампютарам); Станцыя Самастойная Станцыя Самастойная (самастойная работа па картках); станцыя Настаўніцкая станцыя Настаўніцкая (работа з настаўнікам).

Цераз зараснiк iнею ў ранiшнiм лесе Прабiраецца сонца - цiхусенька так, Затаiўшы дыханне: хаця б не атрэсцi Гэты цуд, што стварыў найвялiкшы мастак. I ўсё ж нейкую нiтачку дзесь зачапiла: Скалыхнулася голка - пыл срэбны курыць... Ну i ну! Нават дотыку промня хапiла, Каб, парушыўшы чары, красу разбурыць! Ніл Гілевіч

Лес падобны на чароўную казку. Вось адна хваінка (не вытрымаць) снегу нахілілася. Паглядзела на яе маладая ялінка і таксама нахілілася, бо ёй яшчэ цяжэй было стаяць (трымаць) заснежаныя галінкі. Абняліся хваінка з ялінкаю (сустрэцца). І зноў на іх пайшоў густы снег. Выгнуліся гэтыя два дрэўцы (утварыць) арку, а пасля чаго толькі не намудрылі на гэтай лясной арцы снег з марозам. Атрымалася сапраўдная казка. Заданні: 1. Утварыць ад дзеясловаў, што ў дужках, патрэбныя дзеепрыслоўі. 2. Уставіць прапушчаныя знакі прыпынку. 3. Зрабіць сінтаксічны разбор выдзеленага сказа. 4. Даць тэксту загаловак.

Уявіце сабе, што вы знаходзіцесяў зімовым лесе.Свеціць яркае сонца. Падыміце твар да сонца, усміхніцеся яму. Паглядзіце вакол сябе, палюбуйцеся на заснежаныя дрэвы. Уявіце, што дзьме свежы марозны ветрык, лашчыць вашы тварыкі (рухі рукамі). Прыселі, патрогалі рукамі снег, падняліся і пацёрлі ім шчочкі! Мы зноў усміхаемся сонейку і радуемся жыццю. Ну вось, мы і адпачылі. Сеанс рэлаксацыі