Тэма ўрока: Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Тэма Тэма Складаназалежныя Складаназалежныя сказы з сузалежным, сказы з сузалежным, паслядоўным і змешаным паслядоўным і змешаным падпарадкаваннем. падпарадкаваннем.
Advertisements

Урок-абагульненне па тэме Простая мова. абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме і ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя.
Адасобленыя акалічнасці Тэма урока:. Засвоіць адасабленне, як сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне сказа ; Зразумець сутнасць адасобленых акалічнасцей.
Тэма ўрока: Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.
Транксрипт:

Тэма ўрока: Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах

Мэты: узнавіць і паглыбіць веды пра тыпы складаных сказаў і правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаным бяззлучнікавым сказе; фарміраваць уменні вызначаць бяззлучнікавыя складаныя сказы, расстаўляць знакі прыпынку, будаваць схемы сказаў; выхоўваць культуру маўлення, пісьма, пачуццё павагі да людзей, любові да Радзімы, роднай прыроды.

Вучням неабходна: 1) ведаць, якія знакі прыпынку ставяцца ў складаных бяззлучнікавых сказах; 2) умець знаходзіць складаныя бяззлучнікавыя сказы ў тэкстах і тлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку ў іх, расстаўляць знакі прыпынку ў складаных бяззлучнікавых сказах.

Складанымі называюцца сказы,якія складаюцца з дзвюх ці некалькіх прэдыкатыўных частак(простых па форме сказаў), аб'яднаных у адно цэлае сэнсава,граматычна і інтанацыйна.

Складаназлучаныя сказы- гэта такія складаныя сказы, у якіх прэдыкатыўныя часткі раўнапраўныя па сэнсе і звязаны злучальнымі злучнікамі.

Складаназалежнымі называюцца такія складаныя сказы, у якіх адна прэдыкатыўная частка звязана па сэнсе з другой пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў ці злучальных слоў.

Бяззлучнікавымі называюцца такія складаныя сказы, у якіх прэдыкатыўныя часткі звязаны па сэнсе і інтанацыйна без злучнікаў і злучальных слоў.

Паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа ставіцца коска,калі выражаюцца адносіны адначасовасці або паслядоўнасці : Мінулася поле,пачынаўся рэдкі лясок. Кропка з коскай ставіцца ў тым выпадку, калі прэдыкатыўныя часткі з ´яўляюцца ўскладненнымі(маюць свае знакі прыпынку) або не маюць цеснай сувязі паміж сабой: Новыя краявіды,новы шыр,дарогі, снягі падбягалі,знікалі,змяніліся;у гэтым імклівым леце ўвесь час не адступалі,кружыліся думкі.

Двукроп'е ставіцца: 1)калі другая частка(некалькі частак)раскрывае прычыну таго, пра што паведамляецца ў першай. Спосаб праверкі: паміж часткамі можна ўставіць бо, таму што: Пабегчы і сарваць яблык мы не асмельваліся: баяліся дзеда; 2)калі другая паясняе, раскрывае, дапаўняе, тлумачыць сэнс папярэдняй. Спосаб праверкі: паміж часткамі можна ўставіць словы а іменна, менавіта, злучнікі што, як: Я так бы раіў: выбраць час і аглядзець усе зараз ; 3)калі другая частка дапаўняе ў першай выказнік,выражаны дзеясловамі бачыць, ведаць, адчуваць: Ен разумеў: мінулае будзе нагадваць часта; 4)калі другая частка - прамое пытанне: Ты скажы мне, цьма глухая: доўга будзеш ты ляжаць?; 5)калі першая частка абагульняе наступныя: Усе вакол знаемае да болю: збягаюць незабудкі да вады, сядае важна бусел на таполю, ад ластавак абвіслі правады.

Працяжнік ставіцца: 1)калі адбываецца хуткая змена падзей або нечаканы вынік (можна ўставіць злучнік і ): Угору зірнеш - шапка валіцца; 2)калі змест частак супрацьпастаўляецца(можна ўставіць а, але):Вучаць, выхоўваюць не падручнікі,не методыкі - вучыць, выхоўвае настаўнік; 3)калі другая частка паказвае на вынік таго, пра што гаворыцца ў першай частцы (можна ўставіць тады): Павее ветрык - шурхнуць травы; 4)калі паміж часткамі адносіны часу ці ўмовы (паміж часткамі можна ўставіць злучнік калі): Не давалі ей [мове] месца ў палацах - яна ішла пад саламяныя і чаротавыя стрэхі, гучала ў полі, у лесе, у лузе; 5)калі паміж часткамі адносіны параўнання. Спосаб праверкі: паміж часткамі можна ўставіць злучнікі бы, нібы, быццам: Слова сказаў - сякераю адсек; 6)калі апошняя частка падагульняе змест папярэдніх: Сухі марац, мокры май-будзе жыта нібы гай.

ВедаюХачу даведацца Даведаўся

Адказы: 1.Там жыццё рай, дзе свабоды край. 2.Прырода ўмее гаварыць і ствараць настрой, і лагоду, толькі трэба ўмець яе слухаць. 3.Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе, плывуць у вырай жураўлі і гусі, дубовы ліст, у жылках і расе, мне нагадаў абрысы Беларусі. 4.Прыйшоў працаваць - няма чаго часу каратаць. 5.Нам трэба вельмі асцярожна абыходзіцца з мовай, каб не абразіць волю і вопыт тых беларусаў, што адышлі у гісторыю чалавецтва. 6.Мы ўжо не просім літасці ў прыроды - прырода просіць літасці ў нас.

Тэставыя заданні 1 варыянт 1.Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы: А)Залатое калоссе адшумела ў палях, жоўтагрудая восень лісце сыпле на шлях. Б)Уначы прайшоў дождж, і зямля дыхала на поўныя грудзі. В)Грыміць гром, і бліскае маланка. Г)Дожджык мочыць-сонца сушыць. Д)Няхай у ясным небе цішыня заўседы застанецца. 2.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску: А)Замірае лета_заціхаюць далі_сірацее рэчка_халадзеюць хвалі. Б)У воду войдзеш _шчасце рая. В)Я думаў _без кахання пражыву. Г)Твой погляд запаўняе сіняву_ твой голас напаўняе наваколле. Д)Вясна мінецца_пройдзе лета. 3.Адзначце сказы,у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік: А)Няма лесу_ няма жыцця. Б)Азірніся і ўбачыш_ля цябе я ў любую хвіліну. В)Кінеш спераду_знойдзеш ззаду. Г)Вакол спакойна дрэмле поле_блішчыць у росах сенажаць. Д)Хацеў сказаць слова_язык не варушыўся. 4.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп ´е: А) Адразу стала зразумела_дажджу сення не будзе. Б)Спадала лета_ ішоў ранні верасень. В) Ударыўдзед абухам_елка загула. Г)Прыгледзьцеся_новыя дні на вас пазіраюць у іскрах світання. Д) Па-над рэчкай лен зацвітае блакітам_ аддае вам паклон буйным коласам жыта. 5.Расстаўце знаку прыпынку і састаўце схему сказа: Па рэчцы ўзгадвалі і надвор'е_зменшала пад вечар вада_заўтра зранку будзе дождж.

Тэставыя заданні 2 варыянт 1.Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы: А)Раніца, раніца ходзіць тайгою, жменяй, прыгоршчамі сее праменне. Б)Глуха прагрымеў удалечыні гром, забліскала маланка. В)Надвячоркам на захадзе пачалі збірацца дажджавыя хмары, паволі пасоўвацца да дарогі. Г)Вось і Верабейчыку не спіцца, нешта, відаць, трывожыць яго маленькую няхітрую душу. Д) Не варушачыся, дрэмлюць зялёныя ігольчастыя лапкі, як раса, блішчыць смала. 2.Адзначце сказы,у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску: А) Адзін за адным тухнуць агні_стомленыя дамы заплюшчваюць вочы. Б) Над зямлёю драмала поўнач_за куп'ямі ціха гаманіла рэчка_дарогі зусім спалі ў мокрых палях. В) Брыгадаю дружнай мы новы амбар будавалі_для жыта,пшаніцы амбараў старых стала мала. Г) Пад восень ў рэдкіх садках чырванелі яблыкі_шэры марозік прыхопліваў вяргіні_сыпалася памерзлае мокрае лісце з таполяў. Д)Алексей азірнуўся _ перад ім стаяў пяхотны старшына з загарэлым вясёлым тварам. 3. Адзначце сказы,у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп´е: А)Усе ў вёсцы ведалі_ не ўмеў ні скардзіцца, ні жалавацца дзед Тамаш. Б)Кусты,дрэвы,стагі сена пусцілі ад сябе доўгія цені_здалёк яны нагадваюць абрысы нейкіх казачных караблёў. В)Дарога была несамавітая_ то грузлі ў балоце, то прадзіраліся праз гушчары, то ўброд цягнуліся цераз нейкія рэчкі, зарослыя аерам і асакою. Г)Косця прачнуўся зацемна _ у акне толькі пачынаў сінець блізкі дзень. Д) Розум не сякера_не пазычыш. 4. Адзначце сказы,у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік: А) Юля адчыніла акно_ адразу павеяла халадком,пырснулі ў хату кроплі,пачала збірацца вада на падаконніку. Б)Хутка Арсень улавіў пах жылля_ ледзь прыкметна дыхнула цёплым дымком. В)Пакармі птушак зімою_яны адплацяць вясною. Г)Сонца залаціла стрэхі і тонкія іголкі лёду _на не папілованай на дровы асіне двара крычалі рухавыя вераб'і. Д)Няцяжка зрабіць_цяжка падумаць. 5.Расстаўце знаку прыпынку і састаўце схему сказа: Я азірнуўся_на горад паўзла цёмна-шызая хмара з ружова- серабрыстымі беражкамі.

Адказы 1 варыянт 1.а,г. 2.а.г.д. 3.а,в.д. 4.а,в.д. 5.Па рэчцы ўзгадвалі і надвор'е:зменшала пад вечар вада- заўтра зранку будзе дождж. [ ]:[ ]-[ ]. 2 варыянт 1.б,г,д. 2.б,г. 3.а,в,г. 4.а,в,д. 5. Я азірнуўся:на горад паўзла цёмна-шызая хмара з ружова-серабрыстымі беражкамі. [ ]:[ ].

У сучасным грамадстве існуе шмат прафесій, кожны можа выбраць па душы.

1.§42, практ.295. Выпісаць складанабяззлучнікавыя сказы, у якіх на мяжы частак трэба паставіць коску, падкрэсліць граматычныя асновы. 2. §42, практ.295. Выпісаць складанабяззлучнікавыя сказы, у якіх на мяжы частак трэба паставіць двукроп´е. Падкрэсліць граматычныя асновы, саставіць схемы. 3. §42, практ.295. Выпісаць складанабяззлучнікавыя сказы, у якіх на мяжы частак трэба паставіць працяжнік. Зрабіць сінтаксічны разбор сказаў.