Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР ў перыяд 1924- 1929 гг. Гэта палітыка праводзілася Камуністычнай.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Беларускі Музэй у Ню-Ёрку Заснаваны 25 сакавіка 2007 года – у 89-ю гадавіну абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Наваствораны Беларускі Музэй у.
Advertisements

Закон Рэспублікі Беларусь Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы.
ІЎЧАНКАЎ Віктар Іванавіч, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных.
Ліцэй г. Івацэвічы Сітнік П.В. Гісторыя Беларусі 9 клас Урокі 5-6 Новая эканамічная палітыка ў БССР.
Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР ў перыяд гг. Гэта палітыка праводзілася Камуністычнай.
Транксрипт:

Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР ў перыяд гг. Гэта палітыка праводзілася Камуністычнай партыяй бальшавкоў Беларусі – КП(б)Б і урадам БССР і была накіравана на развіццё культуры Беларусі, беларускай мовы і школы. У гэтыя гады быў праведзены шэраг мерапрыемстваў: дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры – беларуская, руская, яўрэйская і польская; Палітыка беларусізацыі адбываўся перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову (да 1928 г. - каля 80% школ); часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі; мовай справаводства, якой карысталіся служачыя дзяржаўных органаў улады, стала пераважна беларуская;

наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове; было створана ввыдавецтва Савецкая Беларусь, адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка. Дзяржаўная бібліятэка Палітыка беларусізацыі спрыяла ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. Сталі пісьменнымі каля 200 тыс. дарослых людзей. Агітацыйны плакат

Пачалася падрыхтоўка спецыялістаў, неабходных для прамысловага развіцця краіны і аднаўлення гаспадаркі, развіццё пачатковай, сярэдняй і вышэйшай адукацыі. У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ), у наступным годзе – сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках і ветэрынарны інстытут у Віцебску. Ствараліся рабочыя факультэты (рабфакі) для падрыхтоўкі рабоча-сялянскай моладзі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстновы. Галоўны корпус БДУ Акадэмія ў Горках

Пачалося вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і савецкія органы ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г.зн. беларусаў. Такая палітыка атрымала назву карэнізацыі. Да канца 20-х гг. доля беларусаў у адміністрацыйных установах перавысіла 50%. Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў вядомы гісторык Усевалад Ігнатоўскі. АН БССР У.Ігнатоўскі

Першымі акадэмікамі сталі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны. У кіраўніцтве акадэміі быў Вацлаў Ластоўскі, які ў той час зяўляўся кіраўніком Беларускага дзяржаўнага музея. Ён вярнуўся з-за мяжы пасля амністыі і арганізаваў экспедыцыі па вывучэнні культуры Беларусі, у выніку якіх быў знойдзены крыж Ефрасінні Полацкай. В.Ластоўскі Крыж Ефрасінні Полацкай

Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра Е.Міровіча адбывалася станаўленне Першага Беларускага Дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), вядомага сёння як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася тэатральнае мастацтва. БДТ-1 Трупа Беларускага дзяржаўнага тэатра

У Віцебску дзейнічаў БДТ-2 (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я.Коласа). У той час там працавала выдатная актрыса С.Станюта. Узнік незвычайны тэатр – Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка. Тэатр праіснаваў 17 гадоў і ўвесь час карыстаўся вялікім поспехам у гледачоў. Тэатр імя Я.Коласа У.Галубок

Значныя поспехі былі дасягнуты ў развіцці беларускай літаратуры. У 20-я гг. былі апублікаваны паэмы Новая зямля і Сымон- музыка, у якіх Я.Колас адлюстраваў жыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка трылогіі Я.Коласа На ростанях – аповесць У глыбі Палесся. Менавіта ў гэты перыяд урад БССР прысвоіў Я.Купалу і Я.Коласу ганаровыя званні народных паэтаў Беларусі. У гэты час зявіліся творы маладых беларускіх пісьменнікаў М.Чарота, К.Чорнага, М.Лынькова, К.Крапівы і інш. Я.Колас і Я.Купала

У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларускага савецкага кіно. У 1926 г. па матывах аповесці М.Чарота Свінапас быў створаны першы беларускі мастацкі героіка- патрыятычны фільм аб грамадзянскай вайне Лясная быль. Яго рэжысёр Юрый Тарыч унёс вялікі ўклад у развіццё кінематографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў Савецкая Беларусь (з 1939 г. – у Мінску, з 1946 г. называецца Беларусьфільм). Ю.Тарыч Кадр з фільма Лясная быль Перыяд беларусізацыі аказаўся вельмі кароткім. Змена палітычнага курсу, звязаная з адмовай ад нэпа, прывяла да спынення палітыкі беларусізацыі.

Развіццё культуры Беларусі ў канцы 1920-х – 30-я гг. атрымала назву культурнай рэвалюцыі. У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і абавязковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. У галіне літаратуры адным з лепшых твораў стала аповесць Я.Коласа Дрыгва, прысвечаная дзеду талашу. М.Гарэцкі напісаў раманы-хронікіКамароўская хроніка і Віленскія камунары. М.Лыньковым была створана аповесць Міколка-паравоз, а Я.Маўрам – Палескія рабінзоны. Культурная рэвалюцыя М.Лынькоў

У гг. была заснавана Беларуская дзяржаўная філармонія. Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Праз год пачаў дзейнічаць Беларускі тэатр оперы і балета. У 30-я гг. былі створаны вядомыя беларускія оперы У пушчах палесся А.Багатырова, Кветка шчасця А.Туранкова, першы нацыянальны балет Салавей М.Крошнера.

Беларускі кінематограф стаў гукавым. У гэты час зяўляюцца фільмы для дзяцей, экранізуюцца літаратурныя творы. Пануючай зяўляецца тэматыка, звязаная з будаўніцтвам у рэспубліцы сацыялізму. Развіццё беларускага кіно было звязана з імем славутага рэжысёра У.Корш-Сабліна. Беларускія мастакі В.Волкаў, Я.Зайцаў стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям і ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзянскай вайны і мірнага будаўніцтва. У.Корш-Саблін

Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча гарадоў. Па праектах архітэктара І.Лангбарда і яз яго удзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве. Ва ўнутраным афармленні Дома ўрада прымалі ўдзел скульптары З.Азгур, А.Бембель. Дом урада Дом Чырвонай Арміі

У галіне літаратуры і мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнага рэалізму. Згодна з ім адбывалася ідэалізацыя рэвалюцыйных падзей і існуючага ў краіне грамадскага ладу. Савецкі чалавек стаў паказвацца як творца і гаспадар новага жыцця. Адлюстроўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва. А творчасць тых дзеячаў культуры, якія не прытрымліваліся гэтага прынцыпу, была абмежавана, іх культурныя ўстановы, напрыклад, тэатр У.Галубка, расфарміраваны. Супярэчлівасці ў развіцці культуры праявіліся ў палітыцы абмежавання выкарыстання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку якой беларуская мова было набліжана да рускай.