Фарміраванне беларускай нацыі. Развіццё культуры ў пачатку XX ст.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Новинки литературы. Методическая литература Шестой школьный день : пособие для педагогов учреждений общ. сред.образования, учреждений дополнит. образования.
Advertisements

НОВЫЕ ПОСТУПЛЕНИЯ ЛИТЕРАТУРЫ январь 2012 Ежемесячная информация об отдельных изданиях по основным направлениям деятельности Академии управления при Президенте.
НОВЫЕ ПОСТУПЛЕНИЯ ЛИТЕРАТУРЫ март 2013 Ежемесячная информация об отдельных изданиях по основным направлениям деятельности Академии управления при Президенте.
Дзяржаўная палітыка ў сферы мастацкай літаратуры ў БССР (1920 – 1934 гг.) Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Кулеш Л. М.
УА Язненская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Аўтар праекта: Фядзьковіч Вікторыя Уладзіміраўна, вучаніца 9 класа Кіраўнік: Кухцінская Ірына.
Фарміраванне беларускай нацыі. Развіццё культуры ў пачатку XX ст.
Культура і грамадства Беларусі
Транксрипт:

Фарміраванне беларускай нацыі. Развіццё культуры ў пачатку XX ст.

План 1. Фарміраванне беларускай нацыі 2. Адукацыя 3. Навука. Беларусазнаўства 4. Нашаніўскі кругабег 5. Літаратура 6. Мастацтва

Нацыя – гэта супольнасць людзей, для якіх характэрна пражыванне на адной тэрыторыі, адзіная эканоміка, адна літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхалогіі, нацыянальная самасвядомасць. Нацыі фарміруюцца ў буржуазную эпоху. У адрозненне ад расійскай і заходнееўрапейскіх беларуская нацыя фарміравалася ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржавы. Насельніцтва Беларусі у 1897 г. налічвала 6,7 млн. чалавек, што складала 5% ад агульнай колькасці жыхароў Расійскай імперыі. Фарміраванне беларускай нацыі Беларус. Мастак І.Рэпін

Паводле адміністрацыйна- тэрытарыяльнага падзелу Расійскай імперыі беларускія землі ўваходзілі ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. Характэрнай асаблівасцю беларускага этнасу зяўлялася тое, што больш за 90% беларусаў жыло ў сельскай мясцовасці і займалася сельскай гаспадаркай. Па канфесійным складзе сярод насельніцтва беларускіх губерняў пераважалі праваслаўныя, якіх налічвалася каля 2/3.

Буржуазія, што ва ўсім свеце, як правіла, выступала лідэрам нацыянальных рухаў, адрозівалася ў Беларусі сваёй слабасцю. Па этнічнай прыналежнасці яна зяўлялася рускай, польскай і толькі часткова беларускай. Мясцовая нацыянальная буржуазія не ўсведамляла свайго адзінства і абыякава ці нават варожа ставілася да беларускага нацыянальнага руху. Нацыянальная інтэлігенцыя была нешматлікай і недастаткова арганізаванай, фактычна не дайшла да асэнсавання сваіх, асобных ад расійскіх і польскіх, дзяржаўна-палітычных ідэалаў. Жанчына ў зімовым адзенні

Новая літаратурная пісьмовая мова складвалася на аснове шматдыялектнай гутарковай народнай мовы, таму што старабеларуская літаратурная мова фактычна знікла. Шляхта і амаль уся інтэлігенцыя засвоілі польскую мову.Беларускай дыялектнай мовай карысталася толькі сялянства, частка збяднелай шляхты, працоўныя слаі гарадскога насельніцтва. Мужчына ў святочнай світцы Развіццё беларускай літаратуры і літартурнай мовы ў пачатку XX ст. стала адной з важных прыкмет развіцця беларускага этнасу. Як найважнейшы сродак зносін і ўзаемаразумення людзей, нацыянальная мова ўдзельнічала ў стварэнні на сваёй этнічнай тэрыторыі агульнасці гаспадарчага жыцця, зяўлялася асновай развійцця нацыянальнай культуры і нацыянальнай свядомасці.

Але нягледзячы на ўсе цяжкасці, паступова адбывалася фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. У канцы XIX – пачатку XX ст. тэрмін Беларусь і назва беларусы замацавалася за ўсёй этнічнай тэрыторыяй беларусаў. Перапіс 1897 г. засведчыў, што большасць жыхароў Беларусі ўжо засвоіла назву беларусы і трымалася яе. Такім чынам, другая палова XIX – пачатак XX ст. сталі вырашальным этапам працэсу фарміравання беларускай нацыі. Яе станаўленне адбывалася ў складзе Расійскай імперыі, урад якой быў зацікаўлены ў тэрытарыяльным адзінстве краіны і аслабленні ў ёй нацыянальных рухаў. Навагрудскі строй XIX ст.

Адукацыя Сістэма адукацыі ў пачатку XX ст. у сувязі з рэвалюцыяй гг. і буржуазнымі пераўтварэннямі ў ходзе сталыпінскіх рэформ абнавілася і пашырылася. У сельскай мясцовасці школы праваслаўна-царкоўнага ведамства паступова замяняліся народнымі вучылішчамі, навучанне ў якіх мела свецкі характар. У гарадах зявіліся вышэйшыя 4-класныя пачатковыя вучылішчы. Было дазволена адкрыццё прыватных школ. Вырасла колькасць гімназій і рэальных вучылішчаў. З 1906 г. ва ўсіх народных школах Расійскай імперыі вучні маглі вучыцца на роднай мове, што зяўлялася заваёвай першай расійскай рэвалюцыі. Аднак гэта не закранула беларускіх і украінскіх вучняў. Вучні 6-га класа Мінскай гімназіі

Востры недахоп спецыялістаў-педагогаў адчуўся да адкрыцця настаўніцкіх семінарый і інстытутаў, якія давалі адпаведна няпоўную сярэднюю спецыяльную і няпоўную вышэйшую адукацыю. Першы настаўніцкі інстытут быў адкрыты ў Віцебску. Затым яны зявіліся ў Магілёве і Мінску. Вышэйшую адукацыю можна было атрымаць толькі па-за межамі Беларусі. Для задавальнення патрэб капіталістычнай гаспадаркі былі арганізаваны прафесійныя навучальныя ўстановы, напрыклад Горацкае рамеснае і Гомельскае тэхнічнае чыгуначнае вучылішчы, шэраг рамесных і сельскагаспадарчых школ. Рамеснае вучылішча ў Магілёве

Нягледзячы на значны рост, школьная сетка ў пачатку XX ст. далёка не забяспечвала магчымасці атрымання нават пачатковай адукацыі для ўсіх дзяцей школьнага ўзросту. Рэвалюцыйныя падзеі гг. паўплывалі на актывізацыю руху вучнёўскай моладзі, якая патрабавала дэмакратызацыі школы. Не засталіся ў баку і настаўнікі. У 1906 г. у в.Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны зезд народных настаўнікаў, адным з арганізатараў якога стаў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас). Зезд выказаўся за перабудову справы народнай асветы на дэмакратычных асновах на карысць народа. Мінская жаночая гімназія

Стан навуковых ведаў вызначаўся, перш за ўсё, развіццём беларусазнаўства. У сітуацыі, звязанай з фарміраваннем беларускай нацыі, неабходна было сцвердзіць у свядомасці беларусаў перакананне ў самабытнасці іх як народа, арыгінальнасці іх культуры, аднавіць сапраўдную карціну гістарычнага жыцця нашага народа. Гістарычныя даследаванні былі прадстаўлены працамі вядомага гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар-Запольскага, які абгрунтаваў палажэнне аб існаванні самабытнага беларускага этнасу, яго адметнасці ад іншых славянскіх народаў, наяўнасці ў яго арыгінальнай культуры і мовы, выказваўся за неабходнасць і непазбежнасць яго нацыянальнага адраджэння і яго праве на самастойнае існаванне. Навука. Беларусазнаўства М.Доўнар-Запольскі

Вацлаў Ластоўскі напісаў Кароткую гісторыю Беларусі, выдадзеную ў 1910 г. Яна адыграла важную ролю ў абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці. Шырокую вядомасць атрымалі працы па гісторыі славянскіх народаў Уладзіміра Пічэты. У пачатку XX ст. быў зроблены значны крок у распрацоўцы нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі. Этнаграфічныя даследаванні праводзіліся ў гэты час на Магілёўшчыне Еўдакімам Раманавым.

Кнігай, на якой узгадоўваліся пакаленні беларускай нацыянальнасвядомай моладзі сталаГеаграфія Беларусі, выдадзеная ўпершыню ў 1919 г. Імя яе аўтара – выдатнага вучонага і палітычнага дзеяча Аркадзя Смоліча стала славутым у айчыннай гісторыі. Кніга і сёння застаецца ўзорам навукова-папулярнага апісання нашай зямлі. Найболшым навуковым укладам у далейшае развіццё беларусазнаўства стала трохтомнае даследаванне акадэміка Яўхіма Карскага Беларусы. Ён упершыню даў усебаковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусаў, як асобнага славянскага народа, распрацаваў этнаграфічную тэорыю паходжання беларускай народнасці. Яга працу называюцьэнцыклапедыяй беларусазнаўства.

Нацыянальна-культурны рух у Беларусі ў пачатку XX ст. быў прадстаўлены дзейнасцю газеты Наша ніва і творчасцю новага пакалення нацыянальнай інтэлігенцыі. Гэты перыяд атрымаў у гісторыі Беларусі назву Нашаніўскі кругабег. Пад уплывам падзей рэвалюцыі гг. ажывіўся друк. Была ліквідавана папярэдняя цэнзура. Зявіліся дзесяткі незалежных ад урада перыядычных выданняў. У Пецярбургу была ўтворана выдавецкая суполка Загляне сонца і ў наша аконца. Тут па ініцыятыве К.Каганца (К.Кастравіцкага) быў выпушчаны першы беларускі буквар Беларусі лемантар, або першая навука чытання. Нашаніўскі кругабег К.Каганец

Былі надрукаваны таксама Першае чытанне для дзетак беларусаў і Другое чытанне для дзяцей беларусаў, падрыхтаваныя адпаведна Алаізай Пашкевіч (Цёткай) і Якубам Коласам. Кіраўнік выдавецкай суполкі Браніслаў Эпімах- Шыпіла садзейнічаў літаратурнаму станаўленню Я.Купалы, адрэдагаваўшы яго першы зборнік твораў Жалейка. Значнай зявай стала выданне ў Вільні братамі Іванам і Антонам Луцкевічамі, Цёткай і інш. легальнай штотыднёвай газеты на беларускай мове Наша доля, першы нумар якой убачыў свет 1 верасня 1906 г. Але 5 з 6 нумароў газеты былі абвінавачаны цэнзурай у замаху на асновы існуючага ладу і забаронены. Сёмы нумар быў знішчаны паліцыяй прама ў друкарні.

Працягам справы стала выданне больш памяркоўнай газеты Наша ніва. Галоўнымі тэмамі газеты былі Беларусь і лёс яе народа. У першым нумары абвяшчалася: Мы будзем старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, - зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае правы…. На працягу гг. Наша ніва пераўтварылася ў цэнтр беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння. На яе старонках упершыню убачылі свет паэмы Я.Купалы Курган і Бандароўна, урыўкі з паэмы Я.Коласа Новая зямля. У гг. рэдактарам газеты быў Я.Купала. Праект загалоўка газеты Заснавальнікі газеты Іван Луцкевіч і Аляксандр Уласаў

Наша ніва шмат увагі надавала тэарэтычнаму абгрунтаванню права беларускага народа на захаванне і развіццё сваёй мовы і нацыянальнай культуры. На адвергла думку быццам гістарычны працэс непазбежна вядзе да зліцця меншых народаў з большымі і выступіла з ідэяй еднасці ўсіх беларусаў – і праваслаўных, і католікаў. У выніку дзейнасці Нашай нівы паскорыўся рост нацыянальна свядомай інтэлігенцыі, якая згуртавалася вакол справы яе выдання, быў закладзены падмурак нацыянальнага адраджэння беларусаў. Віленская інтэлігенцыя каля будынка рэдакцыі газеты Наша ніва

Развіццё беларускай літаратуры і літартурнай мовы ў пачатку XX ст. стала адной з важных прыкмет развіцця беларускага этнасу. Стваральнікам класічнага нацыянальнага эпасу ўвайшоў у гісторыю Янка Купала (Іван Луцэвіч), аб чым сведчаць паэмыКурган, Бандароўна, песы Паўлінка, Раскіданае гняздо і інш. У творчасці Я.Купалы арганічна спалучыліся матывы пратэсту сялянства і барацьбы за нацыянальнае адраджэнне. Купалаўскі верш А хто там ідзе? рускі пісьменнік Максім Горкі лічыў народным гімнам беларусаў і зрабіў яго пераклад на рускую мову. Літаратура Янка Купала

Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) за ўдзел у нелегальным зездзе настаўнікаў быў у 1906 г. звольнены з працы настаўніка пачатковых класаў і асуджаны на 3 гады зняволення. Адбываў пакаранне ў Мінскім астрозе, дзе пачаў працу над паэмай Новая зямля. Яго першы паэтычны зборнік Песні-жальбы быў выдадзены ў 1910 г. рэдакцыяй Нашай нівы. Я.Колас заўважыў у беларускай вёсцы і апаэтызаваў вобразы рашучых і смелых сялян, абуджаных рэвалюцыяй. Ён быў пачынальнікам мастацкай прозы ў беларускай літаратуры. У яго апавяданнях Казкі жыцця і інш. Глыбока раскрыты погляды народа на прыроду, жыццё, узаемаадносіны чалавека і грамадства. Яскрава праявіўся талент Я.Коласа як майстра вострай палітычнай сатыры: вершы і апавяданні паэта раскрывалі антынародную сутнасць самадзяржаўя. Якуб Колас

Уключэнню беларускай літаратуры ў еўрапейскі літаратурны працэс садзейнічала творчасць паэта Максіма Багдановіча. Вершы, напісаныя ў апошні перыяд яго кароткага 26- гадовага жыцця, былі выдадзены ў адзіным прыжыццёвым зборніку Вянок. Верш-гімн Пагоня стаў запаветам паэта свайму народу. Толькі ў 1918 г. убачыў свет прыжыццёвы зборнік вершаў Матчын дар пісьменніка і актыўнага ўдзельніка нацыянальнага руху Алеся Гаруна (Аляксандр Прушынскі). Асноўная тэма вершаў – родны край і яго мінулае, адраджэнне і разняволенне беларускага народа. Абставіны жыцця, звязаныя з падпольнай дзейнасцю, арыштам і 10-гадовай ссылкай у Сібір, былі такімі ж драматычнымі і складанымі, як лёс беларускага народа. М.Багдановіч А.Гарун

У лік класікаў беларускай літаратуры ўвайшоў відны прадстаўнік беларускай думкі, літаратуразнавец Максім Гарэцкі, творчасць якога пачалася з першых допісаў у Нашу ніву. Ужо ў сваіх ранніх творах ён вылучаў праблему ўзнаўлення гістарычнай памяці і росту нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Ярка раскрыўся талент беларускай паэткі і рэвалюцыянеркі Алаізы Пашкевіч (Цётка). Актыўную палітычную дзейнасць спалучала з літаратурнай творчасцю (зяўляецца аўтарам першых кніжак для дзяцей на беларускай мове). А.Пашкевіч у 1906 г. выдала свае першыя творы, у т.л. Скрыпку беларускую,Хрэст на свабоду і інш. Паэтка працавала таксама ў тэатральнай трупе І.Буйніцкага. М.Гарэцкі А.Пашкевіч

Тэатральнае жыццё ў Беларусі было звязана з дзейнасцюПершай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Створаны першапачаткова як аматарскі ў роднай вёсцы, дзе ён наладжваў беларускія вечарынкі, тэатр Буйніцкага ператварыўся ў прафесійны, а ён сам лічыцца стваральнікам, бацькам беларускага прафесійнага тэатра. І.Буйніцкі быў не толькі пастаноўшчкам, а і выканаўцам беларускіх народных танцаў. Гастролі тэатра, у тым ліку ў Вільні, Варшаве, Пецярбургу, карысталіся ў гледачоў вялікім поспехам. Мастацтва І.Буйніцкі з акцёрамі свайго тэатра

У Вільні на аматарскіх асновах дзейнічаў Беларускі музычна- драматычны гурток пад кіраўніцтвам Алеся Бурбіса. Ён ажыццявіў першую тэатральную пастаноўку песы Я.Купалы Паўлінка. Сучасная Паўлінка у нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы А.Бурбіс

Выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае мастацтва. Пэўную ролю тут адыгралі прыватныя рысавальныя школы. Адну з іх адкрыў у Віцебску ў 1898 г. Юдаль Пэн. У яго школе-майстэрне прайшоў першую падрыхтоўку як жывапісец сусветна вядомы мастак XX ст. беларускага пахожання Марк Шагал. Карціны, напісаныя Ю.Пэнам, адлюстроўваюць паўсядзённы быт, жыццё і працу, духоўны свет і характары яўрэйскіх рамеснікаў, якія былі неадемнай прыкметай кожнага беларускага горада ў пачатку XX ст. у сувязі з існаваннем мяжы яўрэйскай аселасці. Пэн Ю. Аўтапартрэт

Марк Шагал нарадзіўся ў мястэчку Лёзна пад Віцебскам. Яго творчасць ў Віцебску звязана з першымі паслярэвалюцыйнымі гадамі (пасля 1917 г.). У 1917 г. зяўляецца карціна Прагулка – сведка вялікай сілы кахання мастака да жонкі Бэлы. У 1922 г. Шагал назаўсёды пакінуў радзіму і пасяліўся ў Парыжы. Разам з Пабла Пікаса і Сальвадорам Далі ён лічыцца самым знакамітым мастаком XX ст. Прагулка над горадам М.Шагал Аўтапартрэт

У пейзажным жанры рэалістычным паказам роднай прыроды ў карцінах Зямля, Млын, Ля касцёла вылучыўся Фердынанд Рушчыц. Рушчыц Ф. Ля касцёла Бялыніцкі-Біруля В. Пачатак вясны Вітольд Бялыніцкі-Біруля развіваў традыцыі лірычнага пейзажа. Асабліва ўлюбёным вобразам мастака стала вясна. Ёй ён прысвяціў каля 200 карцін, у назвах 120 з іх выкарыстана слова вясна.

Драздовіч Я. Менск У кніжнай графіцы плённа працаваў Язэп Драздовіч, які ілюстраваў вокладку для Беларускага календара на 1910 г і інш. У 1908 г. Я.Драздовіч скончыў Віленскую мастацкую школу, дзе былі зроблены яго першыя малюнкі. Яго духоўнае фарміраванне праходзіла ў Вільні сярод артыстаў тэатра І.Буйніцкага. Мастак працаваў у рэдакцыі газеты Наша ніва. У 1916 г. ён стварыў скульптуру Гарыслава, прысвечаную полацкай князёўне Рагнедзе, і бюст Ф.Скарыны. Я.Драздовіч

У архітэктуры Беларусі працягваў існаваць эклектызм, пры якім выкарыстоўваліся рознастылявыя формы – неаготыка, неабарока, неакласіцызм … Прыкладам неараманскага стылю стаў помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры – Касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны). Храм пабудаваны ў гг. па ініцыятыве і пры падтрымцы гаспадарчага і палітычнага дзеяча Беларусі Эдварда Вайніловіча і яго жонкі Алімпіі. Гэта помнік па іх памерлых дзецях. Сымон памёр у двухгадовым узросце. Перад смерцю 19-гадовая дачка Алена перанесла на паперу храм, які ўбачыла ў сне і папрасіла бацьку пабудаваць яго.

Са зяўленнем стылю мадэрн распаўсюджанне атрымалі новыя тыпы пабудоў – чыгуначныя вакзалы, прамысловыя збудаванні, жылыя дамы і інш. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да першай сусветнай вайны. Гарадзенскі жылы дом у стылі мадэрн (былы дом купца Мураўёва)

У пачатку XX ст. былі пабудаваны таксама мемарыяльны комплекс каля в.Лясная ў гонар 200-годдзя перамогі Пятра I ў Паўночнай вайне над шведамі, помнікі каля Віцебска і ў Кобрыне ў гонар загінуўшых у вайне 1812 г. салдат рускай арміі. Абеліск пад Віцебскам Мемарыяльны комплекс каля в.Лясная Помнік у Кобрыне

Зрабіце тэст па тэме