Беларуская міфалогія і вераванні

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
НЕКАТОРЫЯ АСПЕКТЫ АТМАСФЕРНАГА КОДУ Ў БЕЛАРУСКАЙ ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ Навуковы кіраўнік – д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры.
Advertisements

Беларуская міфалогія і вераванні
Транксрипт:

Беларуская міфалогія і вераванні Выканала: Лазарава Алеся БФ-21

Беларуская міфалогія комплекс легенд і вераванняў насельніцтва Беларусі. Спачатку язычніцкая, політэістычная, пазней яна значна трансфарміравалася пад уплывам хрысціянства. Па меры адыходу ў мінулае ўласна паганскіх уяўленняў іх месца паступова займала Народная Біблія сукупнасць апакрыфічных фальклорных апавяданняў, якія тлумачылі навакольныя з'явы праз інтэрпрэтацыю сюжэтаў Святого Пісання. Беларуская міфалогія ўваходзіць у агульнаславянскую і адпаведна у агульную індаеўрапейскую сям'ю міфалогій.

БОГ Гіпатэтычнае галоўнае боства продкаў беларусаў і некаторых іншых славянскіх народаў. Аналагічна ў старажытных балтаў вярхоўны бог насіў імя Дзіевас, што таксама азначае проста «Бог». У балцкіх міфах ён стварае зямлю з марскога глею пры дапамозе Велняса (злога духа). Падобныя па структуры міфы аб стварэнні зямлі Богам пры дапамозе Чорта існавалі і ў беларускіх сялян. Білейскі Бог у гэтым несумненна архаічным сюжэце мог быць пазнейшым пераемнікам вярхоўнага язычніцкага боства, аналагічнага балцкаму Дзіевасу.

Яшчар Боства ніжэйшага (падземнага або падводнага) свету, магчыма быў надзелены змяінымі рысамі. Як мяркуецца, упершыню згаданы ў польскай крыніцах ХV ст. пад імем Iаsse, Iesse (скарочаная форма jaze «змей»). У беларускай культуры ХІХ ст. была зафіксавана народная гульня «Яшчар»: ролю «Яшчара» прымаў на сябе юнак ці хлопчык, які павінны быў выбраць сабе дзяўчыну.

Пярун (Дундар) Згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» як галоўнае боства ў кіеўскім пантэоне. Але вядома, што гэты пантэон быў штучнай спробай стварыць агульную рэлігійную сістэму стараджытнарускай дзяржавы, між тым як у большасці славянскіх плямёнаў былі ўласныя пантэоны.

Ярыла У старажытных крыніцах боства не згадваецца, аднак яго існаванне фактычна даказвае значны след у пазнейшым фальклоры. Імя Ярылы часта сустракаецца ў народных песнях у сувязі з вобразамі вясны, плоднасці, ураджаю.

Мара Прадметам культа гэтага боства лічыцца Даўгінскі крыж. Магла быць багіняй нараджэння, плоднасці і смерці гэта значыць цыркуляцыі паміж светам жывых і светам памерлых.

Вялес Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў». Так званы «скоцій бог» адсюль, магчыма, бог багацця, гаспадаркі. Хтанічнае боства, якое магло належыць да ніжэйшага, падземнага свету.

Сева

Стрыбог Стрыбог бог ветру.

Даждзьбог (Дажбог)

Бажкі пазнейшай міфалогіі

Спарыш Спарыш па М. С. Кацару, добры бажок урадлівасці і сямейнага дабрабыту. У хрысціянскія часы нібыта трансфармірваўся ў духа. Па І.Вугліку, сын Ярылы і Жытняй Бабы. Часта ўзгадваецца ў народных песнях

Рай Загадкавы вобраз. Некаторыя вучоныя лічаць яго старажытнабеларускім богам ураджаю і багацця.

Ох Прапанаваны фалькларыстам М. Федароўскім добры бажок, які можа дапамагаць людзям.

Спрэчныя боствы, прапанаваныя даследчыкамі

Белбог Прапанаванае фалькларыстам Адамам Кіркорам беларускае боства. Нібыта ўшаноўваўся ўсімі беларускімі плямёнамі і, магчыма, некаторымі суседнімі.

Жытняя баба Магчыма, найстаражытнейшая багіня ўраджаю (акадэмік Н. Нікольскі). Яе «ідал» рабілі з дажынкавага снапа

Жыцень Прапанаваны П. Шпілеўскім бог палявой працы, бог восені і ўраджаю. Меў выгляд невысокага старога, з трыма вачыма і скудлачанымі валасамі.

Талака Прапанаванае П. Шпілеўскім жаночае боства, апякунка жніва і ўрадлівасці. Свята ў яе гонар былі вельмі ўрачыстыя і радасныя.

Пасвіст Прапанаваны П. Шпілеўскім бажок. Магчыма, выклікаў дрэннае надвор'е і хмары.

Дзявоя Прапанаваная П. Шпілеўскім багіня цнатлівасці.

Зюзя Усходнеславянскі бог холаду і сцюжы. Сівы барадаты дзед, босы, у белым кажусе, з жалезнай булавою ў руцэ

Жыжаль Прапанаваны П. Шпілеўскім падземны бог агню, які мог выклікаць пажары. Нібыта адзін з ворагаў Перуна.

Чарнабог Упершыню згадваецца ў Гермольда ў XII ст. Н. А. Янчук лічыў яго «кабінетным» богам, які «з'явіўся» з-за памылкі даслечыкаў і ніколі не існаваў у рэальным беларускім язычніцтве.

Культ Жывёл

Татэмізм (абагаўленне пэўных жывых істот) быў наогул пашыраны ў любых першабытных супольнасцях. Археолагі знайшлі ў гарадзішчах Мілаградскай культуры больш за 100 фігурак жывёл, каля 90 з іх у гарадзішчы каля вёскі Гарошка. Большасць вырабаў выявы каня, радзей буйной рагатай скаціны ці сабакі. На гарадзішчы Падгор'е (Добрушскі раён) знойдзена фігурка бабра. На могільніку Чаплін Лоеўскага раёна (Зарубінечкая культура), былі знойдзены ахвярныя пахаванні казулі, сабакі, каровы. У паселішчах Днепра-дзвінскай культуры сустракаліся бронзавыя фігурскі коней.

Духі, пачвары, ніжэйшая міфалогія

Духі прыроды

Гаёвы дзед Азарніцы Вужалкі Зазоўка Лазавік Гарцукі

Духі хаты, сяланскай гаспадаркі

Хатнік Сон Хлеўнік Пячурнік

Іншыя духі ці фантастычныя істоты

Хапун Цмок Апівень Варгін

Вупыр Красналюдкі Кадук Кумяльган

НачніцыЯдзеркі

Копша Белая баба

Чароўныя жывёлы Рыбін цар Кук Вужыны кароль

Дзякуй за ўвагу!