Васіль Зуёнак

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Васіль Зуёнак
Advertisements

Транксрипт:

Выканала : Лазарава Алеся БФ -21

Як становяцца паэтамі? Кажуць, што паэтамі нараджаюцца. Магчыма. Васіль Зуёнак адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў адказвае на гэта пытанне так: 3 табою не спраўлялі мы заручын, Сватоў не засылаў я. Ты сама Прыйшла аднойчы песняю нягучнай... I з хвілі той спакою мне няма...

Васіль Васільевіч Зуёнак нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 г. у вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці у сялянскай сям'і. Бацькі працавалі па гаспадарцы аралі, сеялі, збіралі ўраджай. Сын спасціг сялянскую навуку рана, быў і пастушком, і касцом, і аратым, і малацьбітом. Касіць? Давай. Араць? Будзь ласкаў: Трымала плуг рука мая... У пяць цапоў не ў ладкі пляскау У тым, сорак чацвёртым, я. («На сэрцы неспакою камень...»)

Савецкі перыяд творчасці Пасля заканчэння ў 1959 г. універсітэта малады журналіст пайшоў працаваць у газету «Рабочае юнацтва», а затым «Піянер Беларусі». З 1966г. па 1972г. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса Маладосць. З 1972г. – галоўны рэдактар часопіса Бярозка. Быў членам КПСС. Зяўляецца кандыдатам філалагічных навук.

Паэзія для дзяцей Праца ў дзіцячых выданнях абудзіла ў ім захапленне паэзіяй для дзяцей, і ён сам пачаў для іх пісаць. Пачалі выходзіць кнігі «Вясёлы калаўрот» (1965). «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1974). Вы не бачылі, сябры, Зоркі выпалі у бары. Дзе ні глянеш, на паляне Усё гарыць чырвоным ззяннем Пад лістамі, ля пянькоў Сотні зыркіх аганькоў.

Бадзірог, Бадзірог Не пускае за парог: Дзеці ў хаце туляцца, А ён ідзе па вуліцы, Бэкае і мэкае, Ледзь не кукарэкае, Уцякайце хто куды Ад рагатае бяды!.. Раптам бачыць Бадзірог Новыя вароты I з усіх чатырох, I з усёй ахвотай: «Што хіба я не баран?!» Паімчаўся на таран! Ну а потым Што было там? Зараз вам усё скажу: Дзве прабоіны у варотах І аўчынка на кажух.

Першы зборнік «дарослай» лірыкі «Крэсіва» з'явіўся ў 1966 г. Ён адкрываўся наступным вершам: Мільёны год. мільёны год Да сонца 3 цемсні ірвуся. Мільёны год, мільёны год Іду. Іду I не спынюся На ніве смерці і жыцця Мне вечна юным бьшь аратым. Бо ўсіх пачаткаў Я працяг I ўсіх працягаў Я пачатак.

Другая кніга «Крутаяр» (1969) засведчыла плённае збліжэнне і ўзаемадзеянне намечаных у ім дзвюх стылявых тэндэнцый: маштабу ўспрымання быцця і вострай увагі да яго прыватных падрабязнасцей. Паэзія В. Зуёнка абапіраецца на уласнае разуменне і асэнсаванне свету, у якім «травінкі ў лёдзе», летні гром і соль, якую здабываюць з шахтаў. Паэт даўно стала жыве ў Мінску, але родная вёска ўладна прыцягвае да сябе. Кожнае наведванне родных мясцін ён успрымае як святочны падарунак. На сэрцы - неспакою камень; А раптам я паміж сяброў Хаджу апошні магіканін, Што вылез з прашчурскіх бароў?

Буду садам тваім па вясне. Буду ў полі сцяжынкан забытай: Перапёлка на золку засне Прыбягай дажынаць сваё жыта Буду цёплаю муравой На тваіх лугах-сенажацях. Буду ў Нёмана сіні сувой. Як русалку, цябе спавіваць я. Буду раніцай легкім дымком Над страхой тваёй віцца ў просінь. Буду ціхім дамавіком Сны жаданыя у хату прыносіць. (« Не бяжы, не уцячэш ад сябе...»)

Я знаю хлеб. Было ладункаў! 3 сурэпкай, з конскім шчаўлюком. 3 карой, з чырвонаю мядункай Ды з жалудовым крупчаком 3 сухой скарынкаю ваеннай. Што, як шынелік той, лубком, 3 бензінным духам пасля змены, 3 вясельным сонечным хмяльком... Пракіслы, ёлісты. гаркавы За усё на свеце саладзей...

Асаблівая пяшчота да маці тых, хто не вярнуўся з вайны: муж, адзіны сын... Гэтыя пачуцці цяжка перадаць, але В.Зуёнак па- майстэрску перадае іх і ў радках гучыць абяцанне не страціць здабытае нашымі продкамі. У якасці прыкладаў можна прывесці наступныя вершы: З вайны сустрэлі мацяркі сыноў..., Бо наваліўся б лістабой у маі..., Помнік, У прымыльніку – мыліцы..., А чаму без аркестраў сталіца?, Прыйдзі аднойчы ў вечаровы час..., Дзень і ноч..., Дзіўна, але ж ад яго, ад гэтага каменя..., Мой ліпень, Мой друг са смуткам іудзейскім..., На шляхах вялікай даўніны..., Гэты час, Пераможца і інш.

Дзякуй за ўвагу!