ДЗЯРЖАЎНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ АЛЬГЕРДА (1345 – 1377 гг.) Лекцыя-прэзентацыя па курсу Гісторыя Беларусі аўтар - В.А. Варонін. 1.Прыход да ўлады. 2.Ваенна-палітычная.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
ДЗЯРЖАЎНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ АЛЬГЕРДА (1345 – 1377 гг.) Лекцыя-прэзентацыя па курсу Гісторыя Беларусі аўтар - В.А. Варонін. 1.Прыход да ўлады. 2.Ваенна-палітычная.
Advertisements

Транксрипт:

ДЗЯРЖАЎНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ АЛЬГЕРДА (1345 – 1377 гг.) Лекцыя-прэзентацыя па курсу Гісторыя Беларусі аўтар - В.А. Варонін. 1.Прыход да ўлады. 2.Ваенна-палітычная дзейнасць. 3.Рэлігійнае пытанне і канфесійная палітыка. 4.Дзяржаўны лад, сістэма кіравання і ўнутраная палітыка.

Праўленне Альгерда стала эпохай хуткага ўзмацнення Вялікага Княства Літоўскага. Гэта выявілася перш за ўсё ў тэрытарыяльным росце дзяржавы, шырокай і ў цэлым паспяховай знешняй палітыцы, стабільным унутрыпалітычным становішчы Вялікага Княства.

Першыя згадкі пра князя адносяцца да таго перыяда, калі ён кіраваў Віцебскам. Ужо тады яскрава праявіліся найлепшыя якасці Альгерда як палітыка і палкаводца. Яшчэ ў час свайго віцебскага княжання Альгерд быў добра вядомай і аўтарытэтнай постаццю ў гэтай частцы Русі. Так, у 1341 годзе ён здзейсніў паходы супраць лівонскіх немцаў па просьбе пскавічоў і на маскоўскую крэпасць Мажайск па просьбе смаленскага князя. Аднак амбіцыйнага Гедымінавага сына, відавочна, зусім не задавальняла роля віцебскага князя. Альгерд. Гравюра з Хронікі Еўрапейскай Сарматыі А.Гваньіні (1578)

Смерць Гедыміна ў 1341 годзе ўзвяла на віленскі пасад яго сына Яўнута. Яўнут не быў старэйшым сынам Гедыміна, і яго ўзвышэнне для многіх стала нечаканасцю. Змову супраць вялікага князя арганізавалі двое яго братоў: Альгерд і Кейстут, якія вылучаліся актыўнасцю і амбіцыйнымі планамі. У 1345 годзе браты здзейснілі дзяржаўны пераварот. Яны нечакана напалі на Вільню і захапілі яе.

Браты падзялілі ўладу такім чынам, што Альгерд, які быў старэйшым за Кейстута, атрымаў Вільню і годнасць вялікага князя, а Кейстут захаваў за сабой Трокі і заняў другое месца ў змененай іерархіі Гедымінавых сыноў. Тым не менш, становішча Кейстута таксама было вельмі моцным. У дадатак да ўсяго, яно было забяспечана вялікімі зямельнымі ўладаннямі. Браты заключылі паміж сабой дагавор, сілай якога абавязваліся дзейнічаць разам і дзяліць пароўну ўсе землі, якія здабудуць у супольных паходах. На працягу ўсяго жыцця братоў паміж імі не назіралася ніякіх істотных канфліктаў. Кейстут. Гравюра з Хронікі Еўрапейскай Сарматыі А.Гваньіні (1578)

Увесь час праўлення Альгерда адным з галоўных, калі не самым галоўным накірункам яго знешняй палітыкі, а таксама абектам ваеннай экспансіі была Русь. Ужо праз год пасля прыходу да ўлады Альгерд выкарыстаў у якасці зачэпкі факт яго абразы наўгародскім пасаднікам і напаў на паўднёвыя ўладанні Ноўгарада. Гэты паход Альгерда меў, сярод іншага, характар дэманстрацыі ваеннай сілы новага вялікага князя літоўскага. І ў далейшым Ноўгарад і Пскоў, багатыя гандлёвыя рэспублікі, пастаянна знаходзіліся ў полі зроку Альгерда.

У 50-я гады Вялікае Княства Літоўскае здзейсніла чарговы прарыў на Русь, дзе галоўнай яго мэтай сталі смаленскія землі. Асабліва рашуча дзейнічаў Альгерд. Ужо ў 1356 г. ён здзейсніў вялікі паход на Смаленск і Бранск, які ў гэты час трапіў пад уладу смаленскіх князёў. У 1357 г. Альгерд скарыстаў сітуацыю безуладдзя і ўнутранай барацьбы, якая склалася ў Бранску пасля нечаканай смерці тутэйшага князя, і ўзяў горад пад свой кантроль. Калі ж у 1358 г. памёр смаленскі князь Іван Аляксандравіч, Альгерд зноў выкарыстаў момант і імклівым нападам захапіў горад Мсціслаў, які ляжаў на захадзе смаленскіх уладанняў. Альгерд. Скульптурны партрэт з помніка 1000-годдзя Расіі. Скульптар – М.Мікешын.

У хуткім часе пасля смаленскіх перамог вектар знешнепалітычнай дзейнасці Альгерда змясціўся на поўдзень, дзе для гэтага зявіліся спрыяльныя ўмовы. Пасля гібелі хана Джанібека ў 1357 г. Залатая Арда ўступіла ў паласу дэзінтэграцыі. У канцы 50-х гадоў Альгерд здолеў падпарадкаваць сваёй уладзе Кіеўшчыну. Усталяваўшы кантроль над Кіевам, Альгерд атрымаў і дадатковыя магчымасці ўплываць на царкоўна-рэлігійнае жыццё Русі, бо пад яго прамую ўладу перайшла сталіца рускай мітраполіі.

Бітва на Сініх Водах. Мастак А.Арленаў.

У 1362 (1363) г. Альгерд здзейсніў вялікі паход цяпер ужо непасрэдна ў стэпы і здолеў разграміць на рацэ Сінія Воды (прыток Паўднёвага Буга) татарскіх князькоў Хаджыбея і Кутлубугу, а таксама ўладара грэчаскага княства Феадаро Дзмітрыя, пад ваенным кантролем якіх знаходзілася Падольская зямля. Падолія перайшла да пляменнікаў Альгерда – князёў Карыятавічаў. На працягу 60 – 70-х гадоў, таксама ў сувязі з аслабленнем Залатой Арды Альгерд здолеў пашырыць сваю ўладу і на чарнігава-северскія землі, якія ў гэты час уяўлялі сабой шэраг удзельных княстваў.

Карта «Вайна Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскім Вялікім Княствам гг.» (Аўтар – В.Цемушаў) З «Ваеннай Энцыклапедыі Беларусі». Мінск, 2010.

Восенню 1368 г. Альгерд «в силе тяжце» вырушыў на Маскву. Апрача дружын з розных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага, да яго далучыліся таксама цвярскія і смаленскія войскі. Злучаная магутная армія дайшла да самай Масквы. Яна абрабавала і папаліла гандлёва- рамесныя пасады, аднак узяць мураваны Крэмль не здолела. У канцы 1370 г. вялікі князь літоўскі здзейсніў новы паход на Маскву, але зноў не змог узяць горад. Трэці паход Альгерда, які адбыўся летам 1372 г., ужо не дасягнуў Масквы. Войскі варагуючых бакоў сустрэліся пад Любуцкам, але да вырашальнай бітвы справа так і не дайшла. У выніку паміж Вільняй і Масквой быў заключаны мір.

Абвастрэнне адносін Альгерда і Кейстута з лівонскімі немцамі ў 60 – 70-х гг. прывяло да актывізіцыі ваенных дзеянняў у Падзвінні. Тут на абароне інтарэсаў дзяржавы стаяла Полацкае ўдзельнае княства. Даследчыкі нездарма называюць Андрэя Альгердавіча, які стаяў на чале гэтага княства больш за трыццаць гадоў, правай рукой свайго бацькі, вялікага князя літоўскага. У 60 – 70-х гадах Андрэй Альгердавіч прымаў самы актыўны ўдзел у змаганні з крыжакамі. Сутычкі паміж імі адбываліся ледзь не кожны год. Помнік Андрэю Полацкаму. Скульптар – І.Голубеў.

Нягледзячы на тое, што шэраг позніх крыніц паведамляе пра праваслаўнае хрышчэнне Альгерда і нават пастрыжэнне ў манахі перад смерцю, гэты вялікі князь літоўскі, відаць, усё жыццё прытрымліваўся паганства. Напрыклад, вядома, што ён быў пахаваны па язычніцкім абрадзе – спалены на вогнішчы. І нават калі ў нейкі момант свайго жыцця Альгерд сапраўды прыняў праваслаўе, гэта было зроблена, хутчэй за ўсё, патаемна, і не мела колькі-небудзь значнага ўплыву на яго палітыку. Так, у прыватнасці, гэта не прывяло да хрышчэння Літвы і да ператварэння Вялікага Княства Літоўскага ў афіцыйна хрысціянскую дзяржаву. Язычніцкай веры прытрымліваўся не толькі Альгерд, але і яго дзеці – нягледзячы нават на тое, што абедзве жонкі вялікага князя былі праваслаўнымі хрысціянкамі.

У канцы праўлення Альгерда Вялікае Княства Літоўскае было ўжо адной з найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы. Альгерд пакінуў сваім нашчадкам велізарную па плошчы і моцную ў ваенных адносінах дзяржаву. Аднак ступень яе ўнутранай інтэграванасці ў цэлым была нізкай. І ўжо вельмі хутка праблему ўмацавання тэрытарыяльнай цэльнасці і далейшай унутранай інтэграцыі дзяржавы давялося вырашаць вялікім князям літоўскім – пераемнікам Альгерда. Пячатка Альгерда. Герб Вялікага Княства Літоўскага – Пагоня.

Медаль, адчаканены ў гонар 1000-годдзя Літвы. Аўтар – Ю.Калінаўскас.

Выява Альгерда на медалі ў гонар 1000-годдзя Літвы.