Васіль Уладзіміравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён 22 чэрвеня 2003, Бараўляны,Беларусь) беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Васіль Уладзіміравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён 22 чэрвеня 2003, Бараўляны,Беларусь) беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік.
Advertisements

Будуць часам ідалы раструшчаны. Свет разумны Стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце Беларушчыны Назаўсёды застанецца Быкаў. Рыгор Барадулін.
РЫЦАР СУМЛЕННЯ І СВАБОДЫ Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
Транксрипт:

Васіль Уладзіміравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён 22 чэрвеня 2003, Бараўляны,Беларусь) беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан.Большасць твораў аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця.19 чэрвеня1924в. БычкіУшацкі раён22 чэрвеня2003БараўляныБеларусьбеларускіВялікай Айчыннай вайныкапітанВялікай Айчыннай вайны

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. З дзяцінства захапляўся маляваннем. У 1939 скончыў 8 класаў Кубліцкай СШ, паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Аднак восенню 1940 ў сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям'і і адменай дзяржаўных стыпендый вымушаны быў пакінуць вучобу. Паступіў у Віцебскую школу ФЗН 5, дзе вучыўся да мая У чэрвені 1941 экстэрнам здаў экзамены за дзясяты клас. Вучыўся на скульптурным аддзяленні Віцебскай мастацкай навучальні. Скончыў экстэрнам Кубліцкую сярэднюю школу. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе інжынернага батальёна ўдзельнічаў у будаўніцтве абаронных збудаванняў. Са жніўня 1942 г. - курсант Саратаўскай пяхотнай навучальні (скончыў у лістападзе 1943). Як камандзір узвода аўтаматчыкаў і ўзвода палкавой, затым армейскай артылерыі ўдзельнічаў у баях на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Быў двойчы паранены. З дзеючай арміяй прайшоў Румынію, Вугоршчыну, Югаславію, Аўстрыю. Служыў на Ўкраіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе.

Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу. У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды". Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя. З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР. Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе.

У сьнежні 2002 году Васіль Быкаў пераехаў на сталае жыхарства ў Чэхію. Тады пісьменьнік сказаў, што ён "даўно марыў пасяліцца ў Чэхіі, заўсёды меў сымпатыю да гэтай краіны і яе грамадзянаў". У рашэньні праблемы пераезду Быкава ў Чэхію актыўны ўдзел прымала канцылярыя чэскага прэзыдэнта і асабіста Вацлаў Гавэл. Некалькі апошніх гадоў Герой Сацыялістычнай Працы, ляўрэат Ленінскай прэміі, народны пісьменьнік Беларусі пражываў у ФРГ, а да гэтага ў Фінляндыі. Некаторы час таму Быкаў перанёс у Чэхіі апэрацыю па выдаленьні ракавай пухліны страўніка. У Беларусі пісьменьнік знаходзіўся на рэабілітацыі пасьля перанесенай апэрацыі, аднак разьвіцьцё харобы спыніць не ўдалося... Усяго некалькі дзён таму, 19 чэрвеня, Васілю Быкаву споўнілася 79 гадоў. Пры жыццьці помнік ставяць толькі лепшым зь лепшых... Гранітны камень з бронзавым барэльефам Васіля Быкава стаіць зараз у музэі побач з іншымі памятнымі знакамі ў гонар знакамітых беларусаў. Тут ужо ўвекавечаныя імёны, напрыклад, дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі, паэта Максіма Багдановіча, паэтэсы Ларысы Геніюш. Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзiн 30 хвiлiн у рэанімацыйным аддзяленьні анкалягічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Менскам.

Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Жураўліны крык» (1960), «Ход канём» (гумар, 1960), «Трэцяя ракета. Здрада» (1962), «Альпійская балада» (1964, па матывах аповесці пастаўлены ў 1967 г. балет на музыку Я.Глебава), «Адна ноч» (уключана аповесць «Пастка», 1965), «Аповесці» (1969), «Сотнікаў. Абеліск» (1972, па аповесці «Сотнікаў» пастаўлены ў 1977 г. кінафільм «Узыходжанне»), «Воўчая зграя» (1975, пастаўлена опера на музыку Г.Вагнера «Сцежкаю жыцця», 1980), «Аповесці і апавяданні» (1978), «Пайсці і не вярнуцца» (1979), «Знак бяды» (1984, пастаўлены кінафільм у 1988), «У тумане» (уключаны таксама аповесці «Мёртвым не баліць» і «Аблава», 1989), «Дажыць да світання» (1990), рамана «Кар'ер» (І987). У 1974 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у гг. - Збор твораў у 4 тамах (уключаны таксама аповесці «Круглянскі мост», «Праклятая вышыня», «Яго батальён»). Выдаў кнігу крытыкі «Праўдай адзінай» (1984).

Па творах В. Быкава пастаўлены кінафільмы «Трэцяя ракета(руск.) бел.» (1963), «Альпійская балада(руск.) бел.» (1966), «Дажыць да світання» (1975), «Воўчая зграя» (1976), «Абеліск» (1977), «Узыходжанне(руск.) бел.» (1977, паводле «Сотнікава»,рэжысёр Лар ыса Шапіцька(руск.) бел.) «Знак бяды(руск.) бел.» (1985), «У тумане» (2012), кароткаметражны фільм «Пастка(руск.) бел.», тэлефільм «Доўгія вёрсты вайны(руск.) бел.» (1976, паводле аповесці «На ўсходзе сонца»). В. Дашуком створаны фільм пра В. Быкава «Узыходжанне» (1985). У 1981 годзе быў зняты фільм «Фруза(руск.) бел.», а ў 1989 годзе фільм «Круглянскі мост(руск.) бел.». У 2008 годзе выйшаў фільм «Асуджаныя на вайну(руск.) бел.» паводле аповесці «Пайсці і не вярнуцца»Трэцяя ракетабел.Альпійская баладабел.АбеліскУзыходжаннебел.Лар ыса Шапіцькабел.Знак бядыбел.«У тумане»Пасткабел.Доўгія вёрсты вайныбел.В. ДашукомФрузабел.Круглянскі мостбел.Асуджаныя на вайнубел. П'еса «Апошні шанц» ставілася ў тэатрах. Былі інсцэніраваны яго аповесці «Абеліск», «Альпійская балада», «Дажыць да світання» (усе Масква), «Знак бяды» (Гомель, Ленінград, Мінск), «Пайсці і не вярнуцца» (Кастрама, Масква, Чарнігаў), «Сотнікаў» (Ленінград, Магілёў), «Трэцяя ракета» (Кіеў, Масква) і інш. У 1990 пастаноўка радыёспектакляў па аповесцях В. Быкава «У тумане» і «Кар'ер» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР. Балет «Альпійская балада» (1967) напісаў Яўген Глебаў, на яго ж аснове стварыў «Сюіту з балета Альпійская балада». Оперу «Сцежкаю жыцця» (1980, паводле «Воўчай зграі») стварыў Генрых Вагнер. Да творчасці пісьменніка звярталіся мастакі А. Кашкурэвіч, I. Немагай.Альпійская баладаЯўген ГлебаўСцежкаю жыццяГенрых ВагнерА. КашкурэвічI. Немагай

К о ч а т а в а М а р ы я Л е й ч ы к Г а н н а Г р у п а с