Прэзентацыя спецыяльнага конкурса для маладых беларускіх рэкламістаў.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Прэзентацыя спецыяльнага конкурса для маладых беларускіх рэкламістаў.
Advertisements

Транксрипт:

Прэзентацыя спецыяльнага конкурса для маладых беларускіх рэкламістаў

2 iнфамацыйныя партнёры У межах конкурснай праграмы Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! плануецца правесці конкурс сярод маладых беларускіх рэкламістаў. Удзельнікам будзе пастаўлена задача распрацаваць крэатыўную канцэпцыю і прапанаваць рэалізацыю рэкламнай кампаніі згодна ўмовам кейса. Абмежаванні па узросту да 28 гадоў. Работы прымаюцца да 23 чэрвеня 2010 года. Спецыяльны конкурс

3 iнфамацыйныя партнёры Прапанаваць крэатыўную ідэю агульнанацыянальнай кампаніі, якая будзе звяртаць увагу шырокіх колаў насельніцтва Беларусі на пытанне нацыянальнай самаідэнтыфікацыі; прадэманстраваць сучасную, якасную, культурную прадукцыю еўрапейскага ўзроўню; папулярызаваць веды па гісторыі Беларусі, пашырыць ўжытак беларускай мовы. Галоўная мэта кампанii – заахвоціць кожнага грамадзяніна краіны задумацца над пытаннем: Што значыць быць беларусам?. Ці гэта толькі запіс у пасведчанні аб нараджэнні, грамадзянская прыналежнасць, ці штосьці большае – усведамленне сябе адзіным народам, са сваёй непаўторнай гісторыяй і культурай, а значыць – і агульнай будучыняй. Камунiкацыйнае пасланне Абудзі жыхароў сваёй краiны да беларускай культуры. Заахвоць беларусаў да ўсведамлення беларускай культуры як уласнай каштоўнасці. Ўздымі прэстыж беларускай мовы і абудзі гонар, што ты – беларус. Заданне кейса

4 iнфамацыйныя партнёры Асаблівасці гістарычнага развіцця нашай краіны прывялі да таго, што фарміраванне беларускай нацыі да канца XX ст. не было завершана. Нівеліраванне нацыянальных своеасабліасцей беларусаў у складзе асобных дзяржаў, прывяло да таго, што да пачатку 1990-х гадоў мінулага стагоддзя значна паслабілася нацыянальная самасвядомасць, сфарміраваліся адмоўныя адносіны да нацыянальнай культуры, беларускай мовы ў значнай часткі насельніцтва. Прычыны такога становішча: Кожны субект грамадства займаецца рашэннем толькі сваіх эканамічных задач. У беларускага народа адсутнічае агульная сістэма надэканамічных каштоўнасцей, якія маглі б абяднаць людзей для рашэння агульных задач. Недахопы ў развіцці СМІ: дзяржаўнае рэгуляванне традыцыйных медыя і вольнае размеркаванне інфармацый у інтэрнэце. Кейс: апісанне сітуацыі

5 iнфамацыйныя партнёры Кейс: апісанне сітуацыі Якія памылкі існуюць у сучасным разуменні «беларускасці»? У беларусаў няма сваёй гісторыі. Беларусь узнікла дзякуючы Савецкаму саюзу, яна заўжды была аграрным прыдаткам свайго «вялікага суседа». Гістрачныя факты, што мелі месца да савецкага перыеду ўжо больш нецікавы і незразумелы маладым людзям. Культурныя традыцыі проста згубіліся ў агульнаславянскім «кісялі». У беларусаў непрыгожая і адсталая мова, на якой размаўляюць толькі «калгаснікі», або моцна разумныя інтэлегенты. Гэта абумоўлена тым, што новыя жыхары гарадоў, колькасць якіх папаўнялі вясковыя грамадзяне, стараліся размаўляць толькі па-руску, каб адпавядаць гарадскім стандартам, у выніку ўзнікла «трасянка». У людзей склалася памылковае ўражанне, што на беларускай мове нельга дэкламаваць разумныя думкі, адстойваць сваю кропку погляда. Нізкая якасць выкладання беларускай мовы, літаратуры і культурных традыцый у сярэднеадукацыйных школах і ВНУ. У рэзультаце маладое пакаленне хутчэй адмаўляла беларускую культуру, або не прымала яе.

6 iнфамацыйныя партнёры Кейс: апісанне сітуацыі Асноўныя тэгі, што характарызуюць сучаснае становішча: у беларусаў ідзе дэградацыя культуры; Беларусь – вясковая, адсталая краіна; у рэспубліцы прыгожыя і чыстыя гарады; беларская музыка – гэта толькі фальклор; у нас прыгожая прырода і некранутыя месцы; жыхары Заходняй Еўропы не ведаюць пра нашу краіну; моцная русіфікацыя; энергетычна-паліўная залежнасць; неэфектыўнасць эканомікі.

7 iнфамацыйныя партнёры Вынікі даследавання Вынікі сацыялагічнага даследвання «Нацыянальная ідэнтычнасць вачыма беларусаў: хто мы і якімі мы будзем?» Даследаванне праведзенае ў 2009 годзе лабараторыяй «НовАК» Беларускiм інстытутам стратэгічных даследаванняў (Літва). На пытанне «Чым для вас зяўляецца беларуская мова?» - большая частка рэспандэнтаў (45,6%) адказала: «Гэта нацыянальны здабытак, які трэба паважаць і берагчы». «Гэта мова інтэлігенцыі» - адказала 8,2%, «Гэта мова апазіцыі» - 3,2%. Для сучасных беларусаў культурная ідэнтыфікацыя зяўляецца нашмат больш важнай і каштоўнай для нацыянальнага вызначэння, чым атрыманае грамадзянства. Так, на пытанне «Каго ў першую чаргу можна лічыць беларусам?» большасць адказала: «Таго, хто выхаваны на беларускай культуры і лічыць яе сваёй» - 41,3%. Адказ «Таго, хто мае беларускае грамадзянства» падаўся слушным для 11,5% рэспандэнтаў. Пры пераважна паважлівым стаўленні да роднай мовы, валодаюць ёю беларусы, аднак, не бліскуча. На прапанову адзначыць свой узровень валодання мовай, рэспандэнты далі такія адказы: «Чытаю, разумею размоўную гаворку, але дрэнна пішу і амаль не размаўляю» – 42,7%; «Свабодна валодаю: гавару, чытаю, пішу, думаю» – 31,6%; «У асноўным разумею размоўную гаворку, але не чытаю і не размаўляю» – 22%, пры гэтым усё ж зусім не разумеюць, не чытаюць і не пішуць толькі 2,3% апытаных. Прычынай рэдкага ўжывання беларускай мовай у большасці – адсутнасць беларускамоўнага кола знаёмых і сяброў (49,4%), на другое месца выйшла дрэннае валоданне мовай (33,5%), і зусім малы працэнт набраў адказ «ніхто вакол не карыстаецца, няма неабходнасці» – усяго 3,3%. На думку апытаных, беларускай мовы пераважна не хапае ў сферы аздаблення гарадоў, вітрын (такую думку падзяляе 51,7%), у палітыцы і дзяржаўным кіраванні (45,9%), у рэкламе (37,1%), у СМІ (35%) і адукацыі (34,6%).

8 iнфамацыйныя партнёры Мэтавыя аудыторыі 1.Маладыя і набольш актыўныя жыхары Рэспублікі Беларусь, якія адчуваюць сябе грамадзянамі гэтай краіны, у незалежнасці ад сваёй нацыянальнасці пры нараджэнні. Яны валодаюць як мінімум аднай замежнай мовай, што значна пашырае іх кола камунікацый. Асноўная крыніца атрымання інфармацыі – інтэрнэт. Самаідэнтыфікацыя – пачатковы ўзровень нацыянальнага самаразумення, непрывязанасць да тэрыторыі, ментальнасці і традыцый. Хутчэй адмаўляюць стэрыятыпы і здольны даказаць адваротнае. 2. Пакаленне сярэднега ўзросту (35-50 гадоў), выхаванае ў савецкі час, аднак зараз зяўляецца прадастаўніком ТОП-мэнэджмента большасці буйных і сярэдніх прадпрыемстваў краіны, розных бізнэс-культур. Гэта дастаткова актыўныя людзі, да кропкі погляду якіх прыслухоўваецца большая частка іх акружэння. Яны дастаткова кансерватыўны пры выбары крыніц атрымання інфармацыі, рэдка глядзяць тэлевізар і заходзяць у інтэрнэт.

9 iнфамацыйныя партнёры Заданне Згодна з заданнем конкурсу ўдзельнікам неабходна прапанаваць крэатыўную ідэю нацыянальная рэклямнай кампаніі. Прапанаваць сродкі камунікацыі з мэтавымі групамі ў межах кампаніі і абгрунтаваць свой выбар. Выніковае рашэнне мусіць быць прадстаўлена ў фармаце прэзентацыі PowerPoint. Колькасць слайдаў – не больш за 10. Усе аўдыё і відэа матэрыялы неабходна даслаць асобнымі файламі.