Падпольная барацьба у Беларусі

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Мы не адчулі на сабе Агню ваеннай замеці, Але й мяне, як бацьку, бе Боль вечнай памяці. Галіна Дашкевіч.
Advertisements

Виртуальная версия экспозиции музея боевой славы имени Ф.Г.Маркова Государственное учреждение образования «Спондовская средняя школа» Гродненская обл.
Падпольная барацьба у Беларусі
Маладзёжныя антысавецкія арганізацыі ў Заходняй Беларусі ў 1944 – 1954 гг. Выканаў: магістрант Ярмац Аляксандр, Навуковы кіраўнік: прафесар, доктар гістарычных.
Фарміраванне беларускай нацыі. Развіццё культуры ў пачатку XX ст.
Транксрипт:

Адначасова з узброенай партызанскай барацьбой разгортвалася падпольная антыфашысцкая дзейнасць у гарадах і іншых населеных пунктах. Партыйна- савецкія ўлады напярэдадні акупацыі Беларусі паклапаціліся аб тым, каб пакінуць заканспіраваныя групы, арганізаваць яўкі, распрацаваць розныя віды сувязі. На гэта арыентавала дырэктыва ЦК КП(б)Б ад 30 чэрвеня 1941 г. аб пераходзе на падпольную работу партарганізацый раёнаў, занятых ворагам.

У Мінску ўжо ў другой палове 1941 падпольшчыкі ўзрывалі склады са зброяй і ваеннай маёмасцю, цэхі і майстэрні па рамонту баявой тэхнікі, вырабу харчавання, знішчалі варожых чыноўнікаў, салдат і афіцэраў. У снежні 1941 г., у час напружаных баёў пад Масквой, яны правялі паспяховую дыверсію на чыгуначным вузле : вынікам яе стала тое, што замест эшалонаў у суткі адсюль на фронт адпраўлялася толькі 5-6.

У пачатку лістапада гомельскія падпольшчыкі на чале з Т.С. Барадзіным, А.Г. Цімафеенка і І.Б. Шылаў схавалі ў рэстаране скрынку са узрыўчаткай і мінай з гадзінны наводкай. Калі там сабраліся нямецкія афіцэры, каб ушанаваць поспехі войск вермахта пад Масквой, прагрымеў магутны выбух, які знішчыў дзесяткі афіцэраў і аднаго генерала

На Аршанскім чыгуначным вузле эфектыўна дзейнічала група К.С.Заслонова. У снежні 1941 брыкетнага-вугальнымі мінамі яна вывела са строю некалькі дзесяткаў паравозаў: частка з іх была ўзарвана і замарожана на станцыі, іншыя ўзарваліся на шляху да фронту.

Небяспечную для свайго жыцця дзейнасць у акупаваным Магілёве праводзіла група медыкаў-падпольшчыкаў. У яе склад уваходзілі ўрачы У.П.Кузняцоў, А.I.Паршын, Ф.I.Пашанін, якія ўсе загінулі, сярэдні і малодшы медперсанал.

У складзе падполля дзейнічала больш за 9 тыс. чалавек. Мінскія падпольшчыкі ў 1942 г. сваю ўвагу засяродзілі на масава- агітацыйнай рабоце сярод жыхароў горада, сістэматычных дыверсіях на розных абектах, зборы для партызан разведвальных звестак, вызваленні ваеннапалонных і патаемнай адпраўцы іх у лес да партызан. Не абышлося і без цяжкіх страт. У сакавіку-красавіку 1942 г. за турэмныя краты трапіла больш за 400 чалавек, у тым ліку члены падпольнага ГК КП(б)Б С.I.Заяц (Зайцаў), I.П.Казінец, Г.М.Сямёнаў. 7 мая яны былі павешаны, а яшчэ 251 чалавек былі расстраляныя. Мінскае падполле

Ў маі 1942 г. былі створаны аддзелы: разведкі, агітацыі і прапаганды, ваенны, арганізацыі дыверсій, сфарміраваны пяць падпольных райкомаў партыі, шэраг падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый на прадпрыемствах і ва ўстановах. Падпольшчыкі выпускалі газету «Звязда», лістоўкі.

У ноч на 26 верасня 1942 г. зноў пачаліся арышты ўдзельнікаў падполля. Сярод іх – сакратар падпольнага гаркома I.К.Кавалёў, члены камітэта Дз.А.Караткевіч, В.К.Нікіфараў, К.I.Хмялеўскі, сакратары райкомаў Н.Я.Герасіменка (з сямёй), М.К.Каржанеўскі, I.I.Матусевіч, М.А.Шугаеў, кіраўнікі падпольных арганізацый і груп, актыўныя падпольшчыкі Л.Я.Адзінцоў, М.А.Багданаў, Е.М.Баранаў і іншыя. К.I.ХмялеўскіМ.К.КаржанеўскіI.I.Матусевіч

У Віцебску ў гг. дзейнічала 56 падпольных груп. Адной з іх з кастрычніка 1942 г. кіравала В.З.Харужая, якая была накіравана сюды ад БШПР. 13 лістапада 1942 г. фашысты схапілі і пасля доўгіх допытаў закатавалі яе, а таксама С.С.Панкову,Е.С.Суранаву, К.Д.Балдачову, сямю Верабёвых. Пасмяротна В.З.Харужай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза В.З.Харужая

Падпольная камсамольская арганізацыя «Юныя мсціўцы» на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 г. Узначальвала гэту арганізацыю камсамолка Ефрасіння Зянькова. У склад яе ўваходзіла каля 40 чалавек. Усяго маладыя падпольшчыкі зрабілі 21 дыверсію: спалілі льнозавод, пілараму, электрастанцыю, некалькі мастоў, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, карысныя разведдадзеныя, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро і інш. Амаль усе падпольшчыкі былі арыштаваныя і пакараныя смерцю, у тым ліку Н.А.Азоліна, М.П.Аляксеева, Н.М.Давыдава, З.М. Партнова, Ф.Ф.Слышанкова і іншыя. Пасля вайны Ефрасінні Зяньковай і Зінаідзе Партновай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Е. С. Зянькова З.М. Партнова

Важная роля ў разгортванні антыфашысцкага руху ў Брэсцкай вобласці належала створанаму ў маі 1942 г. па ініцыятыве былых членаў КПЗБ I.П.Урбановіча, М.Е.Крыштафовіча, I.I.Жыжкі «Камітэту барацьбы з нямецкімі акупантамі». Камітэт не абмяжоўваў сваю дзейнасць толькі раёнамі Брэсцкай вобласці, а распаўсюджваў уплыў на шэраг раёнаў Баранавіцкай і Беластоцкай абласцей. У заходніх абласцях Беларусі таксама дзейнічалі антыфашысцкія арганізацыі, што ствараліся па ініцыятыве камуністаў, былых актывістаў КПЗБ, камсамольцаў, іншых патрыётаў. У маі 1942 г. на базе антыфашысцкіх груп Васілішкаўскага, Шчучынскага, Радунскага, Скідальскага раёнаў быў створаны «Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці». Арганізатарам камітэта зяўляліся Г.М.Картухін, А.I.Іваноў, А.Ф.Манковіч і Б.I.Гардзейчык. Камітэт правёў значную работу па стварэнню новых і актывізацыі дзейнасці існуючых груп і арганізацый. Восенню 1942 г. пад кіраўніцтвам гэтага камітэта барацьбу з акупантамі вялі больш за 260 падпольшчыкаў.

У Асіповічах у ноч на 30 ліпеня 1943 г. была здзейснена адна з самых буйных дыверсій другой сусветнай вайны. Адзін з кіраўнікоў падполля камсамолец Фёдар Крыловіч, падлажыў дзве магнітныя міны пад эшалон з гаручым, які павінен быў адысці ў бок Гомеля. Але партызаны пашкодзілі чыгунку, і эшалон быў пераведзены ў парк, дзе ў гэты час знаходзілася яшчэ тры эшалоны з вогненебяспечнымі грузамі. Праз некаторы час раздаліся выбухі. Пажар перакінуўся на іншыя эшалоны, нагружаныя ваеннай тэхнікай, боепрыпасамі і авіябомбамі. Амаль 10 гадзін немцы не маглі ліквідаваць пажар, які суправаджаўся выбухамі авіябомб, снарадаў і мін. У выніку аперацыі былі поўнасцю знішчаны 4 эшалоны, у тым ліку адзін з танкамі «тыгр», 31 цыстэрна з гаручым, 63 вагоны са снарадамі, авіябомбамі, мінамі.

Крыловіч Фёдар Андрэевіч ажыццявіў Найбуйнейшую дыверсію Другой сусветнай вайны

Праз падполле прайшло больш за 70 тыс. чалавек У падполлі больш за 12,5 тыс. чалавек ўступіла ў партыю Дыверсіі трымалі ў напружанні акупацыйныя ўлады

Дзякуй за ўвагу