Аляксей Ануфрыевіч Дудараў. Аляксей Ануфрыевіч ДУДАРАЎ нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Кляны Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Наваполацкім ГПТВ-28.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Аляксей Ануфрыевіч Дудараў. Аляксей Ануфрыевіч ДУДАРАЎ нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Кляны Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Наваполацкім ГПТВ-28.
Advertisements

Транксрипт:

Аляксей Ануфрыевіч Дудараў

Аляксей Ануфрыевіч ДУДАРАЎ нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Кляны Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Наваполацкім ГПТВ-28 нафтавікоў (1967 – 1968). Пасля вучылішча працаваў слесарам на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе, служыў у Савецкай Арміі (1968 – 1970), адтуль зноў вярнуўся на завод. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976) па спецыяльнасці «акцёр драмы і кіно». Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі ТЮГа ( ), членам сцэнарна- рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільм» (Мінск, ). З'яўляецца сябрам Саюза Пісьменнікаў СССР (з 1979).

З'яўляецца сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1987). У г. займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва». З 2003 г. з'яўляецца мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай арміі.

Дэбютаваў у друку ў Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Вядомы як драматург і кінадраматург. Пераклаў на беларускую мову хроніку У.Шэкспіра «Рычард III». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і інш. узнагародамі. Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п'есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх гадоў, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спектакль «Радавыя», прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002). Адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000).

27 красавіка 1973 г. газета Знамя юности апублікавала гумарэску невядомага дагэтуль аўтара Сюрприз, а праз два дні Чырвоная змена – апавяданне Вокны. Услед за газетнымі старонкамі актыўна абжываліся і часопісныя – сваю плошчу маладому празаіку ахвотна адводзілі такія выданні, як Работніца і сялянка, Беларусь, Бярозка, Маладосць, Вожык і інш. У 1979 г. шэраг апавяданняў з перыёдыкі (Кола, Цацкі, Дуб, Святая птушка, Шчасце, Макароў вір, інш.) і некалькі новых твораў былі абяднаны ў зборнік Святая птушка, выпушчаны выдавецтвам Мастацкая літаратура ў серыі Першая кніга празаіка.

«Кола»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1977) «Дэбют»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1978) «Суседзі»: сцэнарый мастацкага фільма (1979) «Выбар»: п'еса (паст. 1979) «Святая птушка»: зборнік апавяданняў (1979) «Буслянё»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1980) «Як гартавалася сталь»: інсцэніроўка рамана М. Астроўскага (паст. 1980) «Парог»: п'еса (паст. 1981) «Сінявочка»: казка для дзяцей (1981) «Купальская ноч»: сцэнарый мастацкага фільма (1982) «Апошні ўзлёт»: п'еса (паст. 1982) «Вечар»: п'еса (паст. 1983) «Белыя росы»: сцэнарый мастацкага фільма (1984)

«Радавыя»: п'еса (паст. 1984) «Восеньскія сны»: сцэнарый мастацкага фільма (1986) «Майстар і Маргарыта»: інсцэніроўка рамана М. Булгакава (паст. 1987) «Дыялог»: зборнік п'ес (1987) «Злом»: п'еса (паст. ў 1988) «Вежа»: п'еса, разам з У. Някляевым (паст. 1990) «Купала»: трагедыя (1994) увасабляе трагізм міжусобнай барацьбы ў ВКЛ напярэдадні Крэўскай уніі 1385 «Адцуранне» (1994) фантасмагарычны погляд на эсхаталагічную загадку краю і народа «Песня пра зубра» (1994) па матывах паэмы М. Гусоўскага «Палачанка» (1998) «Чорная панна Нясвіжа» (1999) «Прынц Мамабук»: камедыя (1999) «Крыж» (2000)

Па сцэнарыях Аляксея Дударава пастаўлены кароткаметражныя ("Кола", "Дэбют", "Буслянё") і мастацкія ("Суседзі", "Белыя росы") фільмы. Таксама Дудараў інсцэніраваў раман М. Астроўскага "Як гартавалася сталь і М.Булгакава «Майстар і Маргарыта».

"Самае галоўнае для мяне каб мае творы былі ў тэатрах. Самае галоўнае для мяне каб мае творы былі ў тэатрах.

Тыпы герояў у драматургіі Аляксея Дударава Героі- жыццялюбы Героі-змагары Героі-ахвяры часу Героі-дзівакі Героі-злачынцы

Героі-дзівакі ПРЫКЛАДЫ: Андрэй Буслай, Мульцік АСНОЎНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА: Гэта не проста арыгінальна- незвычайныя, не прызнаныя чалавецтвам барацьбіты за справядлівасць, але і героі, што імкнуцца змяніць іншых, паспрыяць іх шчасцю.

Героі-ахвяры часу ПРЫКЛАДЫ: Мікіта (Гастрыт), Бушцец, Дугін, Дзерваед, Салянік, Адуванчык АСНОЎНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА: Гэтыя героі маюць складана- супярэчлівы характар. Шмат разоў на працягу дзеяння мяняюць свае паводзіны. Гісторыя і час вырашаюць людскія лёсы.

Героі-жыццялюбы ПРЫКЛАДЫ: Ганна, Аліна, Драгун, Дробаў, Крынкін, Шабуня АСНОЎНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА: Гэтыя героі вызначаюцца імкненнем да гарманічна суладных адносін са светам людзей і нерукатворным уладараннем прыроды.

Героі-змагары ПРЫКЛАДЫ: Барткевіч, Грышчук, Вагура АСНОЎНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА: Гэтыя героі блізкія па сваёй духоўна-маральнай арыентацыі да герояў-праўдашукальнікаў У. Караткевіча. Яны свядома і самаахвярна ідуць на пагібель, здзяйсняючы духоўны подзвіг.

Героі-злачынцы ПРЫКЛАДЫ: Шумскі, Грэйвіц, Крафт, Шольц, Красоўскі АСНОЎНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА: Гэтыя героі зяўляюцца антыподамі герояў-змагароў. Іх дзеянні і ўчынкі накіраваны на тое, каб задаволіць свае інтарэсы.