Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў Я не скажу, што бачыў свет, Але на моры і на сушы Жывых людзей жывыя душы Ў маёй пакінулі свой след...

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Ніл Сымонавіч Гілевіч …усё самае галоўнае, самае істотнае і важнае, што ёсць у кожным дарослым чалавеку, – усё адтуль, з гадоў дзяцінства. Там – незабыўныя.
Advertisements

Іван Якаўлевіч Навуменка нарадзіўся 16 лютага 1925 г. у мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага- чыгуначніка. Гэта даволі.
РЫЦАР СУМЛЕННЯ І СВАБОДЫ Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў Не можаш ты мяне пазбавіць мовы Змяніць мой лёс уладаю сваёй, Не ты мяне абрала – вязень твой Абраў цябе на тэрмін пажыццёвы.
ЭРНЭСТ ХЕМІНГУЭЙ 21 ліпеня чэрвеня ліпеня 1899 г. у Оўк-Парку, прыгарадзе Чыкага (штат Ілінойс), нарадзіўся Эрнэст Хемингуэй. Бацька будучага.
Ты прыйшоў з вайны і гора, Ты – з малітвы, Ты з разгневанага бору, Ты смалісты. Сто паэтаў цягнуць хорам, Ты салістам. Ты нібы святло ў лесе Ад каліны,
Васіль Уладзіміравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён 22 чэрвеня 2003, Бараўляны,Беларусь) беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік.
Георгій Васільевіч Марчук. Георгій Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947 г. у горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна. Гэта самабытнае Палессе са савім спрадвечным.
Іван Шамякін ( ) Здавалася б, пра класікаў нам вядома ўсё. Тым болей пра тых, хто яшчэ зусім нядаўна быў побач з намі. Але варта зазірнуць у змест.
Будуць часам ідалы раструшчаны. Свет разумны Стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце Беларушчыны Назаўсёды застанецца Быкаў. Рыгор Барадулін.
Аляксей Ануфрыевіч Дудараў. Аляксей Ануфрыевіч ДУДАРАЎ нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Кляны Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Наваполацкім ГПТВ-28.
Алесь Разанаў Витебск, Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Тры гады вучыўся на філалагічным факультэце.
Кандыдацкая работа Саіскальніка спецыяльнасці « Літаратуразнаўства » Грыневіч Таццяны Іванаўны.
Вусны часопісЯк ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь! (4 клас)
Біяграфія. У 1966 г. скончыў Сялецкую сярэднюю школу Бярозаўскага раёна і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1969.
Візітоўка в. Крупейкі. Лоеўскага райна. Гомельскай вобласці. Аўтар работы:Верамеенка Мікалай Мікалаевіч,9 кл. Кіраўнік: Коваль Марыя Паўлаўна. Тэл
Іван Шамякін ( )
Вёсачка мая – чараўніца.
Падпольная барацьба у Беларусі
Транксрипт:

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў Я не скажу, што бачыў свет, Але на моры і на сушы Жывых людзей жывыя душы Ў маёй пакінулі свой след...

Партрэт Івана Чыгрынава (Таццяна Ханіна)

Біяграфія Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сямі. Вайна, якую будучы пісьменнік перажыў у роднай вёсцы, дала яму багата ўражанняў, а пазней вызначала тэматыку яго твораў. Сямігодку І. Чыгрынаў закончыў у сваёй вёсцы, а сярэднюю школу ў Саматэевічах, радзіме Народнага паэта А. Куляшова, што пэўным чынам паўуплывала на захапленне літаратурай. Гэтаму актыўна спрыяла і вучоба на аддзяленні журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ( ).

Біяграфія Пасля завяршэння вучобы І. Чыгрынаў працуе рэдактарам, а затым і загадчыкам рэдакцыі выдавецтва Акадэміі Навук, рэдактарам аддзела публіцыстыкі і нарыса часопіса Полымя. У гадах пісьменнік працаваў у апараце Саюза пісьменнікаў, займаючы пасады намесніка старшыні, а затым сакратара праўлення. З 1987 года ён узначальваў Беларускі фонд культуры, а таксама быў рэдактарам часопіса Спадчына.

Біяграфія І. Чыгрынаў займаў і адказныя дзяржаўныя пасады. Ён выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета рэспублікі, быў старшынёй камісіі па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах. У 1978 годзе ў складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічаў у рабоце чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1994 годзе яму было прысвоена ганаровае званне Народны пісьменнік. Не стала І. Чыгрынава 5 студзеня 1996 года.

Творчасць Першыя вершы пісьменніка зявіліся ў друку яшчэ ў 1952 годзе, але ўжо ў студэнцкія гады ён стала перайшоў на прозу. Яго першае апавяданне было надрукавана ў газеце Чырвоная змена ў 1957 годзе. У 60-я гады ён зарэкамендаваў сябе як адзін з цікавых і арыгінальных навелістаў, рэгулярна змяшчаючы свае творы на старонках перыядычнага друку. Сталасць празаіка пацвердзілі зборнікі Птушкі ляцяць на волю (1965), Самы шчаслівы чалавек (1967), Ішоў на вайну чалавек (1973).

І. Чыгрынаў пераважна заглыбляўся ў той аспект вайны, які быў звязаны з вёскай, адкуль усе мужчыны пайшлі на фронт, а ў хатах засталіся жанчыны, дзеці ды старыя людзі. Але былі людзі не толькі на вайне, але і ў вайне. Мяне больш за ўсё займала тое, як яны паводзілі сябе пад акупацыяй, – гаварыў пісьменнік. У яго ёсць апавяданне пра пачатак вайны (Ішоў на вайну чалавек), пра сустрэчу салдат на вызваленай зямлі (Бульба), пра ўплыў ваенных падзей на лёсы людзей у пасляваенны час (За сто кіламетраў на абед, Дзівак з Ганчарнай вуліцы, У ціхім тумане).

Найбольш характэрным для пісьменніка было апавяданне Варажба, якое стала адным з раздзелаў рамана Плач перапёлкі (1972). Затым былі напісаны раманы Апраўданне крыві (1977), Свае і чужынцы (1984), Вяртанне да віны (1991), Не ўсе мы згінем (1996). У раманнай пенталогіі назіраецца імкненне ахапіць увесь перыяд жыцця людзей у час вайны – ад лета сорак першага да лета сорак чацвёртага, да вызвалення Беларусі. Усім зместам сваіх твораў І. Чыгрынаў сцвярджаў ідэю пра няскоранасць і неўміручасць народа.

У я гады пісьменнік звярнуўся да драматургіі. Ён напісаў звыш дзесяці пес, у большасці сваёй прысвечаных мінуламу нашай радзімы, пераломным гадам у яе гісторыі. Я адчуў, – зазначаў І. Чыгрынаў, – што цяпер вельмі патрэбны творы, якія павінны рэканструяваць гісторыю нашага народа. Патрэбны жывыя ілюстрацыі. Не ўслед за гісторыкамі, а ў першыню самім дадаваць гістарычныя пласты і ўвасабляць у мастацкія вобразы. Драматычныя творы якраз і цікавы жаданнем сказаць сваё слова пра многія вызначальныя падзеі (Звон – не малітва, Следчая справа Вашчылы, Чыстыя рэкі і мутныя воды, Толькі мёртвыя не вяртаюцца і іншыя).

Пісьменнік выступаў у друку з артыкуламі аб надзённых праблемах літаратурнага жыцця, аб чым сведчыць ужо назва кніг, у якіх сабраны яго выступленні і артыкулы – Новае ў жыцці, новае ў літаратуры (1983), Паміж сонцам і месяцам. Роздум над жыццём, культурай і літаратурай (1994). І. Чыгрынаў быў адным з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлефільма Руіны страляюць 1977).