Будуць часам ідалы раструшчаны. Свет разумны Стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце Беларушчыны Назаўсёды застанецца Быкаў. Рыгор Барадулін.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Будуць часам ідалы раструшчаны. Свет разумны Стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце Беларушчыны Назаўсёды застанецца Быкаў. Рыгор Барадулін.
Advertisements

Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Рыцар сумлення і свабоды
Транксрипт:

Будуць часам ідалы раструшчаны. Свет разумны Стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце Беларушчыны Назаўсёды застанецца Быкаў. Рыгор Барадулін

97 % равеснікаў В.Быкава, якія пайшлі на фронт, не вярнуліся з ратнага поля. 19 чэрвеня 1924г. – нарадзіўся ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сямі. Вучыўся на скульптурным аддзяленні Віцебскай мастацкай навучальні. Скончыў экстэрнам Кубліцкую сярэднюю школу.

1943г. – пасля заканчэння Саратаўскага пяхотнага вучылішча малодшы лейтэнант В.Быкаў аказаўся ў самым пекле вайны і ваяваў да самай перамогі. Быў двойчы паранены, прычым адзін раз яго нават палічылі загінуўшым. Бацькі атрымалі пахаронку, у якой паведамлялася, што іх сын, камандзір стралковага ўзвода лейтэнант Быкаў Васіль Уладзіміравіч забіты г. i пахаваны на цэнтральных могілках вёскі Вялікая Севярынаўка Кіраваградскай вобласці. На шчасце, гэта была памылка.

1947 г. - пасля дэмабілізацыі працаваў мастаком у гарадзенскіх мастацкіх майстэрнях, стыльрэдактарам абласной газеты «Гродзенская праўда» гг. - зноў служыў у Савецкай Арміі гг. - літсупрацоўнік, затым літкансультант газеты «Гродзенская праўда», гг. - сакратар Гарадзенскага абласнога аддзялення СП БССР. З 1978 г. жыве ў Мiнску гг. - выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1989 г. - народны дэпутат СССР) г.- абраны прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» г. Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Першыя апавяданні В.Быкава зявіліся толькі ў 1949г. Сапраўднае прызнанне прынеслі творы, напісаныя ў 2-ой палове 50-ых гадоў. Сярод іх была і аповесць Жураўліны крык (1959г.)

Вядомасць Васілю Быкаву прынесла аповесць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".

З расiйскiм пiсьменнiкам А.Салжанiцыным У1980 годзе атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі З Рыгорам Барадулiным Мікола Аўрамчык, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч

Творы В.Быкава на экране Альпійская балада Знак бяды Балет Альпійская балада Доўгія вёрсты вайны

У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесць "Знак бяды". Акрамя гэтага, Васіль Быкаў узнагароджаны Залатой Зоркай Героя Сацыялістычнай працы, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа за аповесці "Воўчая зграя", "Яго батальён", прэстыжнай расійскай прэміяй "Трыумф".

Выстава В.Быкаў: маляваны дзённік пісьменніка ( г.)

Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года ў Бараўлянах, пад Мінскам.

Асаблівасці творчасці В.Быкава Асноўны жанр – малафарматная аповесць Асноўныя тэмы – народны гераізм і пакуты ў гады Айчыннай вайны і іншыя перыяды нашай поўнай трагізму гісторыі. У аповесці – моцная скандэнсаванасць дзеяння на невялікай прасторы і ў абмежаваным па сваёй працягласці часе. Вострая канфліктнасць і трагічная сітуацыя выбару. Невялікая колькасць герояў, якія найчасцей атрымліваюць кантрастную аўтарскую ацэнку. Псіхалагізм. Маральна-этычная і філасофская заглыбленасць аналітычная думкі пісьменніка. Рэалізм, жыццёвая аснова твораў. Народная творчасць. Увага пісьменніка да людзей звычайных, радавых удзельнікаў вайны і радавых працаўнікоў, ахвяр бальшавіцкіх эксперыментаў. Трагізм.

Васіль Быкаў і яго творчасць жывуць ва ўдзячных сэрцах нашчадкаў. Пасведчаннем гэтаму зяўляецца ўшанаванне памяці.

Чынгіз Айтматаў: Разумею, як цяжка быць Васілём Быкавым. Таму схіляюся перад тваёй творчасцю і маральным подзвігам.

Патрыёт любіць сваё, а нацыяналіст болей ненавідзіць чужое. Сцюжа