Іван Шамякін (1921-2004) Здавалася б, пра класікаў нам вядома ўсё. Тым болей пра тых, хто яшчэ зусім нядаўна быў побач з намі. Але варта зазірнуць у змест.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Іван Шамякін ( ) Здавалася б, пра класікаў нам вядома ўсё. Тым болей пра тых, хто яшчэ зусім нядаўна быў побач з намі. Але варта зазірнуць у змест.
Advertisements

Іван Шамякін ( )
Транксрипт:

Іван Шамякін ( ) Здавалася б, пра класікаў нам вядома ўсё. Тым болей пра тых, хто яшчэ зусім нядаўна быў побач з намі. Але варта зазірнуць у змест зборніка Іван Шамякін: вядомы і невядомы, як пачынаеш разумець, што прастора даследавання жыцця і творчасці вялікага таленту бясконцая, шматабсяжная планета…

Вехі жыцця і творчасці 30 студзеня 1921 года - дзень нараджэння - сяло Карма Кармянскай воласці Гомельскага павета Гомельскай губерні РСФСР І. Шамякін скончыў Макаўскую сямігадовую школу Пракопаўскага сельсавета Церахоўскага раёна. Паступае на вучобу ў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў заканчвае тэхнікум і па размеркаванню працуе ў Беластоку. Прызваны ў Чырвоную Армію, служыць у г. Мурманску удзел у Вялікай Айчыннай вайне, у баях пад Мурманскам, Кандалакшай, Петразаводскам, у вызваленні Польшчы, у штурме Берліна. 1945, кастрычнік - дэмабілізацыя; працуе настаўнікам Пракопаўскай школы Церахоўскага раёна паступае на завочнае аддзяленне Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. Чкалава уступленне ў члены Саюза пісьменнікаў БССР накіраваны на вучобу ў Рэспубліканскую Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. Пераезд на пастаяннае жыхарства ў Мінск.

Дом, дзе жыў пісьменнік. Іван Шамякін з маці.

заканчэнне вышэйшай партыйнай школы. Назначэнне галоўным рэдактарам альманаха "Советская Отчизна", які выдаваўся ў Мінску на рускай мове за раман "Глыбокая плынь" малады пісьменнік удастоены Сталінскай прэміі (Дзяржаўнай прэміі СССР) І. П. Шамякін выбраны намеснікам старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР і членам праўлення Саюза пісьменнікаў СССР выйшаў з друку раман "Сэрца на далоні" Асобным выданнем надрукаваны цыкл аповесцяў - пенталогія "Трывожнае шчасце" выдадзены раман "Снежныя зімы" святкаванне 50-годдзя з дня нараджэння. Выбранне Старшынёй Вярхоўнага Савета Беларускай ССР - г. зн. кіраўніком парламента краіны выйшаў з друку раман "Атланды і карыятыды".

выбранне кандыдатам у члены ЦК КПБ выдадзены раман "Вазьму твой боль" і Збор твораў у шасці тамах выбранне членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР. Назначэнне галоўным рэдактарам выдавецтва "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя" – член ЦК КПБ, дэлегат ХХVІ з'езда КПСС надрукаваны раман "Злая зорка" аб наступствах Чарнобыльскай катастрофы публікацыя буйных твораў "Падзенне","Сатанінскі тур", "Палеская мадона", "Вялікая княгіня", "Слаўся, Марыя!", "Пошукі прытулку", "Стары рамантык", "Начныя ўспаміны" і інш. Снежань студзень урачыстасці з нагоды 80-годдзя І. П. Шамякіна з удзелам грамадскіх арганізацый г. Мінска, Масквы, Гомеля і Добрушскага раена. 14 кастрычніка 2004 г. – дата смерці пісьменніка.

Узнагароды І.П.Шамякіна НАРОДНЫ ПІСЬМЕННІК БЕЛАРУСКАЙ ССР ОРДЭН АЙЧЫНЫ ІІІ СТУПЕНІ (2001) Герой Сацыялістычнай працы (1981) ОРДЭН ПРАЦОЎНАГА ЧЫРВОНАГА СЦЯГА (1955, 1959, 1971) Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002) Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені Ордэн Знак Пашаны Медаль Францыска Скарыны Дзяржаўная прэмія БССР Імя Якуба Коласа (1968) Ордэн Кастрычніцкай Рэалюцыі (1976)

Бібліяграфія Раманы: « Глыбокая плынь » (1949); «У добры час» (1953); «Крыніцы» (1957); «Сэрца на далоні» (1964); «Снежныя зімы» (1970); «Атланты і карыятыды» (1974); «Вазьму твой боль» (1979); «Петраград-Брэст» (1983); «Зеніт» (1987); «Злая зорка» (1993); Пенталогія «Трывожнае шчасце»: цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі і сустрэчы», 1959; «Мост», 1965).

Зборы апавяданняў і аповесцей Зборы апавяданняў і аповесцей : 1.«Помста» (1945) 2.«На знаёмых шляхах» (1949) 3.«Дзве сілы» (1951) 4.«Апавяданні» (1952) 5.«Першае спатканне» (1956) 6.«Матчыны рукі» (1961) 7.«Вячэрні сеанс» (1968) 8.«Лёс майго земляка» (1970) 9.«Бацька і дзеці» (1971) 10.«Сцягі над штыкамі» (1976) 11.«Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976) 12.«У роднай сям'і» (1986) 13.«Драма» (1990) 14.«Аповесці Івана Андрэевіча» (1993) 15.дзённік «Дзе сцежкі тыя...» (1993) 16.«Падзенне» (1994) 17.«Сатанінскі тур» (1995) Жонка пісьменніка – Марыя Філатаўна – гераіня аповесці Слаўся, Марыя!

П'есы Публіцыстыка: П'есы: 1.«Не верце цішыні» (1958) 2.«Выгнанне блудніцы» (1961) Публіцыстыка: 1.«Размова з чытачом» (1973) 2.«Карэнні і галіны» (1986). 3.«Роздум на апошнім перагоне: Дзённік гадоў» (1998).

Тэмы творчасці Івана Шамякіна 1.Тэма Вялікай Айчыннай вайны. 2.Тэма гарадской інтэлегенцыі. 3.Тэма Кастрычніцкай рэвалюцыі. 4.Тэма Чарнобыля. 5.Тэма лёсу мастака ў сучасным грамадстве. 6.Тэма глыбокага крызісу. 7.Тэма перабудовы.

Асаблівасці твораў 1.Прасякнуты публіцыстычнай накіраванасцю думкі; 2.Высокім грамадзянскім пафасам; 3.Страснасцю; 4.Вызначаюцца займальнасцю сюжэта; 5.Кампазіцыйнай стройнасцю; 6.Актуальнай тэматыкай.

Экранізацыя твораў: Крыніцы (1965) Хлеб пахне порахам(1974) Гандлярка і паэт (1976) Шлюбная ноч (1975), фільм называецца Вясельная ноч Трывожнае шчасце (1968, тэлеспектакль) Атланты і карыятыды (1980) Вазьму твой боль (1978) Эшалон прайшоў (Эшалон у Германію, 1971) Хлеб пахне порахам (1974) Снежныя зімы (2005) Глыбокая плынь (2005), фільм называецца «Глубокое течение».

У тэатрах Беларусі пастаўлены п'есы: Не верце цішыні (1957) Дзеці аднаго дома (1967) Выгнанне блудніцы (1961) Баталія на лузе (1972) Экзамен на восень (1973) Залаты медаль (1979) І змоўклі птушкі (1977) Празаічныя творы, якія былі інсцэніраваны: Глыбокая плынь (1956) Сэрца на далоні (1965) Снежныя зімы (1968) Атланты і карыятыды (1978) Гандлярка і паэт (1981)

Памяці Івана Пятровіча Шамякіна Не, класікі не паміраюць – Такі іх бессмяротны род. Што напісаць Не паспяваюць, За іх дапісвае народ. Бо знітаваныя з народам Яны прайшлі свае жыцце, Адправіўшы ўсе нягоды У дальні кут у небыццё. Каб не было ні ў чым падману, Каб дух бунтарскі не згасаў, Старонкі полымных раманаў Сам Бог на вуха дыктаваў. Яны пакутвалі начамі, Каб менш пакут было зямлі, Яны нястомна і адчайна Да вечнай ісціны ішлі,Каб тую ісціну адкрыта Сваім нашчадкам перадаць. З нябесным злучаны блакітам Над вечнаю зямлей крыляць! (Валянцін Лукша)

Падчас адкрыцця помніка на магіле пісьменніка

Фотагалерэя