Рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX ст. з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX ст. з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Advertisements

Транксрипт:

Рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX ст. з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

У рукапісах змешчаны тэксты на розных мовах: арабскай, цюркскай, беларускай, польскай ўсе яны напісаны арабскім пісьмом

Фонд аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі ўключае 15 рукапісных кніг канца XVII – пачатку XX ст.: 3 Караны, 2 тэфсіры, 1 тэджвід, 1 дапаможнік па тэрміналогіі тэджвіда, 1 паўкітаб, 6 хамаілаў і 1 лячэбнік

Прататыпамі рукапісаў татараў Беларусі былі арабскія і цюркскія рэлігійныя кнігі, але яны мелі пэўныя адрозненні

Каран Мясцовыя Караны маглі змяшчаць прадмовы і пасляслоўі з тэкстамі на беларуска-польскай ці польска- беларускай мовах пра традыцыі і абрады, звязаныя з чытаннем Карана

Каран г. Ад прарока, яго міласці, чуў: калі які чалавек хоча Каран пець па чыёй душы наперад – зрабі рытуальнае абмыванне, сядай апоўдні, сто разоў прароку, яго міласці, салават спявай прадмова на беларуска-польскай мове

Каран г. Алі ібн Мустафа Ждановіч дарагі, святы Каран, слова Алага Вялікага, у месяц джумада аль- ахір, у трынаццаты дзень, чацвер калафон 1

Каран г. Писалъ Сію Книгу Мустафа Ждановичъ февраля 18 дня 1854 года. тогжъ месяца февраля окончилъ калафон 2

Каран г. Сынъ Захария Мухи родился 11 декабря 1902 г. въ среду – 5 ч. 30 м. утра коему дано того дня имя Алей… запісы ўладальніка

Тэфсір Тэфсір Тэфсіры (тлумачэнне Карана) татараў Беларусі па сутнасці зяўляюцца перакладамі Карана з некаторымі элементамі каментарыя

Тэфсір 1686 г. Тэкст Карана на арабскай мове з падрадковым перакладам на польскую мову (так званая пальшчызна крэсова)

Тэфсір 1686 г. Тэфсір 1686 г. змяшчае найстарэйшую захаваную копію перакладу Карана на польскую мову

Тэфсір 1686 г. Імам Мінска, перакладчык Уряш ібн Ісмаіл запіс перакладчыка

Тэджвід першая палова ХІХ ст. Тэджвід (чытанне нараспеў ) – кніга, якая навучала чытанню Карана (вымаўленне гукаў, інтанацыя, паўзы)

Паўкітаб Татары Беларусі называлі кітабамі (кітаб – кніга) зборнікі, у якіх змяшчаліся паданні пра Мухамеда, апісанні абрадаў, маральна- павучальныя апавяданні, палемічныя тэксты. Паўкітабы (малыя кітабы) – маюць рысы кітабаў і хамаілаў

Паўкітаб апошняя трэць ХVIIIст. Паўкітаб змяшчае паданні пра Мухамеда, палемічныя тэксты, апісанні абрадаў, рытуалаў мусульман, каляндар шчаслівых і нешчаслівых дзён, гадзін

Паўкітаб апошняя трэць ХVIIIст. Як крук (крумкач) крычыць – усю весць кажа. Калі ў палёце пэўным голасам будзе клікаць, потым, сеўшы на зямлю, таксама будзе крычаць – трэба сцерагчыся… ад непрыяцеля альбо ад разбойніка… прадказанне па паводзінах крумкача

Паўкітаб апошняя трэць ХVIIIст. У нядзелю адзенне кроіць нядобра – гора мець будзеш. У панядзелак адзенне кроіць добра – пакуль зносіш, гора мець не будзеш. Калі ў аўторак будзеш кроіць, тое адзенне злодзей украдзе... каляндар удалых і няўдалых дзён

Хамаіл Татары Беларусі называлі хамаіламі (хамала – насіць) зборнікі малога фармату, якія змяшчалі малітвы, асобныя суры Карана, тлумачэнні рэлігійных абрадаў, а таксама парады па лячэнні хвароб, тлумачэнні сноў, календары шчаслівых дзён, гадзін і г.д.

Хамаіл апошняя чвэрць ХІХ ст. Ай Муса, у годзе дваццаць чатыры дні ёсць. У тыя дні дзіця народзіцца – недаўгавечнае [будзе]. У тыя дні ў дарогу ехаць – здаровым не прыехаць. У тыя дні захварэць – не ачуняць. У тыя дні ў войска пайсці – здаровым не прыйсці… каляндар удалых і няўдалых дзён

Лячэбнік канец ХІХ – пачатак ХХ ст. Ад трасцы ў новым гаршку жабу высушыць і з водкай піць рэцэпт з выкарыстаннем алкагольных напояў

Рукапісаў татараў Беларусі засталося вельмі мала У дзяржаўных калекцыях Літвы захоўваецца 40 рукапісаў, у кнігазборах Польшчы – 10, Расійскай Федэрацыі – 11, Вялікабрытаніі – 3, Украіны – 1, Германіі – 1, Латвіі – 1. У дзяржаўных калекцыях Беларусі – 50

Рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX ст. з дзяржаўных кнігазбораў краіны: каталог / (склад.: М.У.Тарэлка, А.І.Цітавец; рэд. бібліягр. запісаў І.П.Гародка; рэдкал.: Н.Ю.Бярозкіна [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2011

Апісанне рукапісаў, якія захоўваюцца ў ЦНБ НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, музеі гісторыі Клеччыны Каталог

Выданне каталога –вынік шматгадовай працы супрацоўнікаў ЦНБ НАН Беларусі, іх сціплы ўнёсак у справу вывучэння і захавання культурнай спадчыны Беларусі Выданне каталога – вынік шматгадовай працы супрацоўнікаў ЦНБ НАН Беларусі, іх сціплы ўнёсак у справу вывучэння і захавання культурнай спадчыны Беларусі

Рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX ст.