« Над зямлёю шугае верасень» Восень раскрывае прыгажосць прыроды ў яе завяданні…

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
« Над зямлёю шугае верасень» Восень раскрывае прыгажосць прыроды ў яе завяданні…
Advertisements

« Над зямлёю шугае верасень» Восень раскрывае прыгажосць прыроды ў яе завяданні…
Транксрипт:

« Над зямлёю шугае верасень» Восень раскрывае прыгажосць прыроды ў яе завяданні…

Мэты ўрока: 1. Працягваць навучанне вызначаць тэму, ідэю, асноўную думку вершаваных твораў, выпрацоўваць уменне знаходзіць у вершы мастацкія сродкі вобразнасці (эпітэты, метафары, параўнанні і г.д.) 2. Развіваць уменне выразна чытаць вершы, розныя па змесце і настроі. 3. Стварыць умовы для выхавання пачуцця прыгажосці мастацкага слова.

Лета – час шчаслівых. Восень - час паэтаў.

М. Багдановіч Вечар на захадзе у попеле тушыць Кучу чырвоных кавалкаў вугля; Ціха ўсё: вецер лістка не зварушыць, Не скалыхнуцца ні траўкай паля; Цёмныя цені даўжэй у лагчыне, Птушкі прыстаўшай марудней палёт; Сумна плыве маладзік бледна-сіні Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд; Іскрацца зорак сняжынкі маркотна, Збожжа пакрылася шызай расой... Кіньма жа думкі аб долі гаротнай, Хоць бы на момант спачынем душой!

Аналіз верша: 1. Тэма 2. Асноўная думка 3. Мастацкія сродкі вобразнасці: Эпітэты (_____________________) Метафары (____________________) Параўнанні (____________________)

Аналіз верша: 1.Тэма (Восень) 2. Асноўная думка (Кіньма жа думкі аб долі гаротнай, хоць бы на момант спачынем душой) 3. Мастацкія сродкі вобразнасці: Эпітэты (чырвоных кавалкаў вугля; цёмныя цені; птушкі прыстаўшай; маладзік бледна-сіні; у небе вячэрнім, зялёным…; шызай расой; долі гаротнай) Метафары (вечар у попеле тушыць; плыве маладзік) Параўнанні (ў попеле, кучу чырвоных кавалкаў вугля; небе зялёным, як лёд; зорак сняжынкі)

В. Зуёнак Над зямлёю шугае верасень Восені ветразь... I плывуць у блакіце чыстым Ключы галасістыя... Цеплыня адплывае, крылом узмахнуўшы аслаблым - Летам бабіным... He трымайце ж мяне сягоння, Сцены хат, у лагодным палоне: Над зямлёю шугае верасень Восені ветразь!.. He шукайце, сябры і родныя, He гукайце на сцежках пройдзеных... He сустрэнемся слёз не ліце. «Ён жа быў летуценнік, скажыце, Ён таксама паплыў пад вераснем, Ён – пад ветразем...»

Шугаць - 1.Гарэць яркім полымем з успышкамі агня; 2.Выпраменьваць яркае святло, палымнець; 3.Хутка, з вялікай сілай узлятаць угору (пра дым, іскры); 11. Развявацца, лунаць, рэяць, трапятаць; 12. Добра расці, хутка развівацца, буяць; перан. Праяўляцца, праходзіць бурна.

Вызначце: 1. Тэма 2. Асноўная думка 1.Восень 2. У верасні немагчыма не заўважаць прыгажосць наваколля.

Знайдзіце параўнанні-перыфразы У блакіце чыстым – у небе Ключы галасістыя - _______________ ________________- летам бабіным ________________ - верасень

Адказ: У блакіце чыстым – у небе Ключы галасістыя - жураўлі Крылом аслаблым - летам бабіным Восені ветразь - верасень

а) параўнанне характару чалавека са зявай прыроды; б) зварот да людзей, які ўтрымлівае адмаўленне, а не сцвярджэнне; в) самахарактарыстыка (самапрэзентацыя) лірычнага героя. Выберыце сродкі, ўжытыя аўтарам для перадачы ўзвышана-ўрачыстага і разам з тым крыху жартаўлівага настрою верша:

Алесь Наўроцкі Чатырохгранная ваза Лета, зматвай свае вудачкі! Дрэвы выплаўляюць руду. Вецер свістаў спачатку ў дудачку, потым у дудку, а ўжо затым у дуду. Адзвінелі промняў сонечныя прыіскі, адзвінеў дажджоў серабрысты апад, адзвінелі лісты і ляжаць залацістым прыскам*, - што прайшло, не вернеш назад. Паразважайце над характарам лірычнага героя, паспрабуйце вызначыць яго настрой і адносіны да жыцця.

Дамашняе заданне 1. Выразнае чытанне верша В. Зуёнка Над зямлёю шугае верасень… 2. Падрыхтаваць вуснае паведамленне на тэму Восень у маім горадзе