Скачать презентацию
Идет загрузка презентации. Пожалуйста, подождите
Презентация была опубликована 8 лет назад пользователемСветлана Войнич
1 Выканала: Пустаход Т.С. Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Цяплова В.А.
2 Навігацыя Перайсці да наступнага слайду Перайсці да папярэдняга слайду Змест Скончыць паказ прэзентацыі
3 Змест УВОДЗІНЫ АКТУАЛЬНАСЦЬ МЭТА ДАСЛЕДАВАННЯ ЗАДАЧЫ ДАСЛЕДАВАННЯ МЕТАДЫ ДАСЛЕДАВАННЯ ПРАДМЕТ І АБЕКТ ДАСЛЕДАВАННЯ НАВУКОВАЯ ГІПОТЭЗА АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ ПАЛАЖЭННІ, ВЫНЕСЕНЫЯ НА АБАРОНУ НАВУКОВАЯ НАВІЗНА
4 Уводзіны Тэрмінам мадэрн (ад фр. moderne – найноўшы, сучасны) назывюць шматжанравы, элегантны стыль у еўрапейскім і амерыканскім мастацтве, які квітнеў з пачатку 1890-х гг. і аж да пачатку Першай сусветнай вайны (1914 г.). Мадэрн узнік як імкненне пераадолець эклектызм мастацкай культуры XIX ст., азначаў змену стылявых эпох. Адметнымі асаблівасцямі стыля зяўляюцца: адмова ад прамых ліній і вуглоў на карысць больш натуральных, прыродных ліній; цікавасць да новых новых тэхналогій, асабліва ў архітэктуры; расцвет прыкладнога мастацтва.
5 Актуальнасць Патрэбна адзначыць, что стыль мадэрн, які існаваў амаль стагоддзе назад, не згубіў сваёй актуальнасці і ў наш час. Зараз формы стылю мадэрн нязменна прыцягваюць увагу, бо чалавечаму воку, які стаміўся ад жорсткіх прамых ліній, вуглоў і маркотнага аблічча сучаснага асяроддзя, хочацца адпачыць, гледзячы на жывыя, вытанчаныя, прыгожыя формы ў стылі мадэрн.
6 Мэта Разгледзець перадумовы ўзнікнення, асаблівасці развіцця стылю мадэрн на Беларусі і даказаць, што стыль мадэрн зяўляўся адной з праяў прэцэсу мадэрнізацыі грамадства.
7 Задачы вызначыць перадумовы развіцця стылю мадэрн на Беларусі; вызначыць этымалогію тэрміну мадэрн; разгледзець развіццё мадэрну ў архітэктуры, жывапісу, скульптуры і дэкаратыўна- прыкладным мастацтве Беларусі; вызначыць велічыню ўплыву стыля мадэрн на развіццё архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.
8 Метады Традыцыйныя спецыяльна-гістарычныя метады: гісторыка-генетычны; гісторыка-параўнальны; гісторыка-сістэмны. Агульна-лагічныя метады: індукцыя; дэдукцыя; аналіз і сінтэз. Нетрадыцыйныя метады: мастацтвазнаўчы аналіз.
9 Прадмет і абект даследавання Абект даследавання - стыль мадэрн у мастацтве Беларусі (канец XIX – пачатак XX стагоддзя). Прадмет даследавання - перадумовы развіцця стылю мадэрн на Беларусі; помнікі архітэктуры, жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва ў стылі мадэрн.
10 Навуковая гіпотэза Зараджэнне і развіццё капіталістычных адносін, пашырэнне фабрычна-завадской вытворчасці, зяўленне класаў буржуазнага грамадства ў другой палове XIX - пачатку XX ст. шчыльна звязана з працэсам мадэрнізацыі як змены традыцыйнага (аграрнага) грамадства індустрыяльным, якая закранае розныя сферы жыцця – эканамічную, палітычную, сацыяльную, культурную. Трансфармацыйныя працэсы ў беларускім грамадстве аказалі ўплыў на фарміраванне густаў у развіцці культуры. Разгортванне мадэрнізацыйных працэсаў на Беларусі паспрыяла пераходу беларускага мастацтва да прынцыпова новага стылю – мадэрна.
11 Асноўныя вынікі Стыль мадэрн – яркая праява працэсу мадэрнізацыі грамадства. Яго гістарычнае значэнне бачна перш за ўсё у тым, што паклаўшы канец засіллю эклектыкі, ён расчысціў шлях для сучаснай архітэктуры і мастацтва. Кароткі перыяд панавання стылю мадэрн зусім не змяншае яго важнасці ў гісторыі мастацтваў. Тое новае, што прыўнёс мадэрн, знаходзіць далейшую рэалізацыю ў сучасным мастацтве - цікавасць да рэзкіх кантрастаў, напружаных рытмаў, экспрэсіі, незвычайнасці і вядомай экзатычнасці форм, здзяйсненне ідэі адвольнага самавыказвання мастака і дойліда.
12 Палажэнні, вынесеныя на абарону Разгортванне мадэрнізацыйных працэсаў на Беларусі паспрыяла пераходу беларускага мастацтва да прынцыпова новага стылю – мадэрна. Найбольш шырокую рэалізацыю мадэрн набывае ў вырашэнні грамадзянскай, а не культавай архітэктуры. У выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве мадэрн характарызуецца дамінаваннем дэкаратыўнага пачатку. Мадэрн – мост, па якому мастакі выйшлі з тупіку пераймання гістарычных стыляў мінулага.
13 Навуковая навізна Навуковая навізна даследавання заключаецца ва ўсебаковым разглядзе стылю мадэрн у мастацтве Беларусі як адной з праяў працэсу мадэрнізацыі грамадства.
Еще похожие презентации в нашем архиве:
© 2024 MyShared Inc.
All rights reserved.