Скачать презентацию
Идет загрузка презентации. Пожалуйста, подождите
Презентация была опубликована 8 лет назад пользователемНикита Скуратов
1 Усходнеславянскіе плямёны на тэрыторыі Беларусі ў IX – XI стст.
2 План 1. Усходнеславянскае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі 2. Заняткі насельніцтва 3. Пераход да суседскай абшчыны 4. Зараджэнне феадальнага гаспадарчага ўкладу 5. Узнікненне гарадоў
3 1. Усходнеславянскае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі Племянныя абяднанні ўсходніх славян VIII – IX стст. Полацкія крывічыДрыгавічыРадзімічы р.Заходняя ДзвінаР.ПрыпяцьР.Сож Ад крэўныя – блізкія па крыві Ад дрыгва - балота Ад імя правадыра Радзіма
4 Усходнія славяне паступова асвойвалі тэрыторыю Беларусі і к X ст. сталі асноўным насельніцтвам. Для абазначэння агульнасці ўсіх усходніх славян існуе назва старажытнаруская народнасць.
5 2. Заняткі насельніцтва Вытворчая гаспадарка – людзі самастойна выраблялі неабходныя рэчы і прадукты Спажывецкая гаспадарка – людзі здабывалі тое, што давала прырода ў гатовым выглядзе Земляробства Жывёлагадоўля Бортніцтва – збор мёду лясных пчол Рыбалоўства Паляванне Хатнія промыслы Галоўныя заняткі Другарадныя заняткі
6 Развіццё земляробства прайшло некалькі этапаў: Матычнае Саха Ворнае (плужнае) Падсечна-агнявое Барана-сукаватка Матыка У IX ст. пры падсечна-агнявым земляробстве высякалі лес, палілі пні, засявалі вызваленную ад лесу зямлю. У якасці ўгнаення выкарыстоувалі попел пасля палення пнёў. Апрацоўвалі зямлю бараной-сукаваткай са ствала дрэва з абсечанымі сукамі. Пры ворным земляробстве выкарыстоўвалі драўляную саху з жалезнымі сошнікамі.
7 3. Пераход да суседскай (сельскай) абшчыны Пераход да ворыўнага земляробства Магчымасць апрацоўваць зямлю сіламі адной сямі Распад вялікай патрыярхальнай сямі на асобныя семі У пошуках урадлівай глебы семі пакідаюць умацаваныя гарадзішчы і будуюць неўмацаваныя паселішчы Выхадцы з пэўнай сямі ўступаюць ва ўзаемаадносіны з іншымі семямі і паступова перамешваюцца Утвараецца суседская абшчына
8 Пераход ад родавай да суседскай абшчыны Родавая абшчына Суседская абшчына Вялікая патрыярхальная сям я Падсечна-агнявое земляробства Гарадзішча Асобная сялянская сям я Ворнае земляробства Паселішча
9 Зямля, лес і вадаём належалі ўсёй абшчыне, прылады працы, жыллё, скот знаходзіліся ў асабістай уласнасці кожнай сямі. Сямя карысталася участкам абшчыннай зямлі – надзелам. Абшчына ў славян называлася вервю (ад слова вяроўка, якой адмяралі ўчастак зямлі). Жыллём служылі заглыбленыя ў грунт паўземлянкі аба драўляныя наземныя зрубы (хаты). У сярэдзіне знаходзілася печ-каменка.
10 4. Зараджэнне феадальнага гаспадарчага ўкладу – IX–XI стст. Феадальны гаспадарчы ўклад – пэўны спосаб вядзення гаспадаркі, звязаны з узнікненнем маёмаснай няроўнасці сярод сялян-абшчыннікаў і расслаеннем іх на бедных і багатых. Зямля пераходзіць у прыватную ўласнасць абшчыннікаў Адбываецца гвалтоўны захоп зямлі родаплемянной знаццю Свабодныя абшчыннікі ператвараюцца ў залежных
11 Групы залежных сялян (чэлядзь, смерды) Халопы- поўнасцю згубілі асабістую вольнасць, рабы Закупы - трапілі ў залежнасць, т.як не выплацілі пазыку (купу), узятую ў заможнага чалавека пры неўраджаі Радовічы - заключылі з феадалам рад (дагавор), які прадугледжваў пэўныя абавязацельствы з боку сялян
12 Буйныя землеўладальнікі захопліваюць абшчынныя землі і ператвараюць іх у сваю ўласнасць – феод, які мог давацца ў карыстанне дружыннікам феадала на час службы ў яго. Феадал – уладальнік пэўнай колькасці зямель – князь – разам з дружынай збірае з падуладнага насельніцтва даніну – натуральны падатак прадуктамі. Збор даніны называецца палюддзем. Феадалу належалі сёлы, якія ён мог падарыць, абмяняць, завяшчаць. Цэнтрам сядзібы – двара феадала – быў дабротна абгароджаны двор, дзе будаваўся гаспадарскі дом.
13 Узнікаюць розныя формы феадальнага землеўладання Вотчыннае - з правам продажу, раздзелу і перадачы па спадчыне ад бацькі да сына Памеснае - з правам часовага карыстання за службу ў князя
14 Такім чынам, паступовае расслаенне грамадства ў IX – XI стст. сведчыла аб зараджэнні раннефеадальнай дзяржавы. Такой старажытнарускай дзяржавай усходніх славян стала Кіеўская Русь. Прыкметы ўтварэння раннефеадальнай дзяржавы існаванне ўлады князя і яго дружыны падуладная князю тэрыторыя вотчыннае і памеснае земле- ўладанне падзел насельніцтва на вярхі і нізы збор даніны з насельніцтва
15 5. Узнікненне гарадоў Гаспадарчае жыццё ў IX – XI стст. Характарызавалася ўзнікненнем гарадоў (ад слоў гарадзіць, абгароджваць, т.як папярэднікамі гарадоў былі ўмацаваныя паселішчы). Прычыны ўзнікнення: аддзяленне рамяства ад земляробства канцэнтрацыя рамеснікаў у месцах, набліжаных да крыніц сыравіны развіццё абмену прадуктаў земляробства на рэчы рамеснікаў
16 Гарады ўзнікалі як цэнтры рамёстваў і гандлю: па берагах рэк (Полацк – р.Палата, Віцебск – р.Віцьба, Пінск – р. Піна) на скрыжаваннях рэк і дарог на ўзвышшах і пагорках (неабходнасць абароны ад ворагаў)
17 Часам нараджэння горада лічаць першае ўпамінанне яго назвы ў пісьмовых крыніцах. У летапісах X ст. Згадваецца Тураў, Ізяслаўль, Віцебск. Усяго ў сярэдневяковых крыніцах называецца больш за 30 гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Самы старажытны беларускі горад – Полацк – упершыню згадваецца ў летапісе ў 862 г.
18 Горад складаўся з некалькіх частак: Дзядзінец – умацаваны валамі, равамі, сценамі цэнтр горада Пасад – паселішчы рамеснікаў і гандляроў Рынак (торг) – размяшчаўся звычайна каля берага ракі
19 Жытло простых гараджан уяўляла сабой драўляныя зрубы. Цэрквы будаваліся з дрэва, каменю, цэглы. Княжацкія церамы будаваліся ў некалькі паверхаў. Вуліцы (канцы) былі вузкімі, каля 3 метраў, і адыходзілі ў розныя бакі ад цэнтра горада. Гарады – цэнтры рамеснай вытворчасці. Найбольш распаўсюджаныя рамёствы: кавальства (выраб металічных прылад працы, зброі) ганчарства (выраб глінянага посуду) гарбарства (апрацоўка скур) бондарства (быраб бочак) ткацтва
20 Гарады – цэнтры гандлю. Цераз нашу тэрыторыю праходзіў вялікі водны шлях з варагаў у грэкі, які злучаў Балтыйскае і Чорнае моры праз Заходнюю Дзвіну і Дняпро. Паміж гэтымі рэкамі ў раёне сучасных Оршы і Віцебска існавалі волакі – сухапутныя шляхі, на якіх судны перацягвалі па зямлі. З нашых гарадоў у замежныя краіны вывозіліся: футра, воск, мёд. З замежных краін дастаўлялі: дарагія тканіны, шкляны посуд. Грэцкія арэхі, віно, аліўкавы алей, перац, жаночыя упрыгажэнні.
21 Зрабіце тэст па тэме
Еще похожие презентации в нашем архиве:
© 2024 MyShared Inc.
All rights reserved.