Скачать презентацию
Идет загрузка презентации. Пожалуйста, подождите
Презентация была опубликована 8 лет назад пользователемЛюбовь Чулкова
1 Культура Беларусі ў XVI - першай палове XVII ст. Берасцейская унія
2 2. Паслядоўнікі Скарыны План 4. Жывапіс 3. Манументальнае дойлідства 5. Тэатр. Музыка 6. Берасцейская царкоўная унія 1. Сістэма адукацыі
3 Сістэма адукацыі пачатковыя школы пры праваслаўных брацтвах пры пратэстанцкіх зборах пры каталіцкіх ордэнах і езуіцкія калегіумы, якія давалі адукацыю амаль на універсітэцкім узроўні. Калегіум езуітаў у Пінску Перыяд XVI – пачатку XVII ст. увайшоў у беларускую гісторыю як час Адраджэння, час найвялікшага ўздыму культуры. Уздым культурнага жыцця немагчымы ў неадукаваным грамадстве. Менавіта ў гэты перыяд на Беларусі ўсталёўвалася пэўная сістэма школьнай адукацыі, якая абапіралася на царкоўныя ўстановы:
4 У 1570 г. езуітамі быў заснаваны ў Вільні калегіум, пераўтвораны ў 1579 г. у езуіцкую акадэмію – найстаражытнейшую навучальную ўстанову на Беларусі з універсітэцкім статусам. У акадэміі выкладалі вучоныя мужы з усёй Еўропы. Яе першым рэктарам стаў ініцыятар царкоўнай уніі Пётр Скарга. Езуіцкая сістэма адукацыі, з аднаго боку, мела на мэце далучыць моладзь да каталіцтва, а, з другога боку, забяспечвала ведамі па прыродазнаўчых і гуманітарных навуках.
5 Сістэма адукацыі Пачатковыя школыЕзуіцкія навучальныя ўстановы школы пры каталіцкіх ордэнах акадэмія калегіумы пры пратэстанцкіх зборах пры праваслаўных брацтвах
6 Рост адукаванасці грамадства ішоў разам з развіццём кнігадрукавання. Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня дзейнічала ў гг. у Берасці пры падтрымцы магната, мецэната Мікалая Радзівіла Чорнага. Гэта друкарня выпусціла больш за 40 выданняў на польскай і лацінскай мовах. Паслядоўнікі Ф.Скарыны Мікалай Радзівіл Чорны
7 Паслядоўнікам Ф.Скарыны лічаць Сымона Буднага. Ён у 1562 г. у Нясвіжы выдаў першую на тэрыторыі Беларусі старабеларускую друкаваную кнігуКатэхізіс. Кніга напісана ў форме пытанняў і адказаў і створана як навука старажытная хрысціянская ад святога пісьма для простых людзей мовы рускай.
8 Пасля выхаду ў свет у Маскве першых дзвюх кніжак (1564, 1565 гг.), рускія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мціславец з-за праследаванняў духавенства былі вымушаны пераехаць у ВКЛ пад апеку мецэната Рыгора Хадкевіча. У Заблудаве яны выдалі у 1569 г. Евангелле вучыцельнае.
9 У 1588 г. у Віленскай друкарні, заснаванай П.Мціслаўцам на сродкі друкароў братоў Мамонічаў, быў выдадзены Статут ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове. У 1570 г. шляхціц Васіль Цяпінскі надрукаваў на ўласныя сродкі на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовахЕвангелле з прадмовай.
10 У 1631 г. у друкарні ў Куцейне вядомы беларускі асветнік Спірыдон Собаль надрукаваўБуквар У 1619 г. у мястэчку Еўе была выдадзена Граматыка Мялеція Сматрыцкага, якая на працягу XVII- XVIII стст. служыла падручнікам па царкоўнаславянскай мове для ўсяго ўсходнеславянскага насельніцтва. Па ёй навучаўся вялікі рускі вучоны Міхайла Ламаносаў.
11 Кнігавыдавецкая дзейнасць С.Будны Катэхізіс Нясвіж 1562 г. І.Фёдараў П.Мсціславец Евангелле вучыцельнае Заблудаў 1569 г. В.Цяпінскі Евангелле Цяпін 1570 г. Браты Мамонічы Статут ВКЛ Вільня 1588 г. М.Сматрыцкі Граматыка Еўе 1619 г. С.Собаль Буквар Куцейна 1631 г.
12 Адметнай рысай культурнага жыцця гэтага часу зяўлялася публіцыстычная (грамадска-палітычная) літаратура. У прадмовах, трактатах, пасляслоўях выказваліся думкі аўтараў наконт Рэфармацыі, уніяцтва і іншых падзей грамадскага жыцця. Да такой літаратуры належаць: прадмовы і пасляслоўі Скарыны Дыярыуш (дзённік) Афанасія Філіповіча Трэнас (літаратурны твор у форме плачу) Мялеція Сматрыцкага, які стаў рэакцыяй на гвалтоўнае ўвядзенне уніяцтва і пагром праваслаўных цэркваў.
13 Культура Беларусі гэтага часу спалучала рысы славянскай і заходнееўрапейскай. Прадстаўніком лацінамоўнай паэзіі стаў Мікола Гусоўскі – выхадзец з беларускай зямлі. Знаходзячыся ў Рыме, па замове папы рымскага ён піша сапраўдны гімн Бацькаўшчыне - славутую паэму Песня пра зубра, прысвечаную апісанню сцэн палявання на зуброў у Белавежскай пушчы і часам праўлення князя Вітаўта. Паэма выдадзена ў 1523 г. у кракаўскай друкарні дзякуючы дапамозе Боны Сфорцы – маці Жыгімонта II Аўгуста.
14 мела ў Беларусі даўнія гістарычныя традыцыі. Мясцовыя асаблівасці, спалучаныя з гатычнымі і рэнесанснымі рысамі, увасабляліся ў велічнасці і прыгожасці палацава-замкавых пабудоў у Смалянах (Віцебская вобл.), Геранёнах і Міры (Гродзенская вобл.) Манументальная архітэктура Замак у Міры, пач. XVI ст. Сёння ў адрэстаўрыраваным будынку Мірскага замка размяшчаецца філіял Нацыянальнага мастацкага музея. У 2000 г. па рашэнні ЮНЕСКА Мірскі замак унесены ў спіс Сусветнай спадчыны.
15 Прывабліваў вока сваёй непаўторнасцю і ўзнёсласцю палацавы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы (Мінская вобл.). З яго палацам звязана паданне аб чорнай даме Нясвіжскага замка ( Барбаре Радзівіл), прывід якой быццам бы блукае па памяшканнях і падзямеллях.
16 У першай палове XVII ст. быў узведзены на месцы старога новы замак і пабудаваны касцёльна- кляштарны комплекс у Гальшанах Гродзенскай вобласці. Гісторыя замка натхніла Уладзіміра Караткевіча на напісанне твора Чорны замак Альшанскі Руіны замка Сапегаў, м.Гальшаны
17 У царкоўным будаўніцтве захоўваліся рысы абарончага дойлідства. Прыкладам стала царква-крэпасць у вёсцы Мураванка Гродзенскай вобл. Пабудавана ў пач. XVI ст., позняя готыка.
18 Пры будаўніцтве цэркваў і касцёлаў паступова выяўляюцца рысы барока. Першым такім помнікам зяўляецца касцёл Божага Цела ў Нясвіжы. Пабудаваны ў канцы XVI ст. па праекце італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні. Ян Марыя Бернардоні Вялікую плошчу пад касцёлам займае фамільны склеп князёў Радзівілаў. Першае пахаванне датуецца 1616 г., апошняе – 2000 г., калі тут быў пахаваны прах князя Антонія Радзівіла.
19 Пашырэнне рэфармацыйнага руху ў ВКЛ знайшло сваё адлюстраванне ў будаўніцтве кальвінскіх збораў (цэркваў). Першы кальвінскі збор з друкарняй быў адкрыты ў Брэсце каля 1553 г. дзякуючы намаганням Мікалая Радзівіла Чорнага. Абавязковым элементам такіх пабудоў была вежа. Былая пратэстанцкая царква ў Заслаўі
20 Да ліку такіх палоцен належаць партрэты Юрыя Радзівіла і Кшыштафа Весялоўскага. Жывапіс Юрый Радзівіл Кшыштаф Весялоўскі З другой паловы XVI ст. на беларускіх землях пашыраецца партрэтны жанр. Характэрным становіцца сармацкі (рыцарскі) партрэт. Магнаты і шляхта лічылі сваё паходжанне ад старажытных ваяўнічых сармацкіх плямён паўночнага Прычрнаморя, таму іх малявалі ў рыцарскім або парадным адзенні.
21 Цікавым адлюстраваннем вобразаў прадстаўнікоў знакамітых магнацкіх родаў зяўляецца мемарыяльны (зроблены ў памяць) партрэт жонак Януша Радзівіла – Катажыны і Марыі, намаляваны віленскім мастаком Іаганам Шрэтэрам. На карціне – памёрлая на момант напісання палатна першая жонка Катажына, якая крыху засланяе другую жонку – Марыю. Фігуры жанчын паказаны ў розных плоскасцях.
22 Адметнай зявай беларускага жывапісу сталі новыя мастацкія якасці іканапісу. Прыкладам сутыкнення мастацтва, звязанага з рэлігійным светапоглядам і захаваннем старабеларускіх традыцый, з мастацтвам, якое імкнулася да пазнання навакольнага свету, зяўляецца абраз Пятра ЯўсеевічаНараджэнне Маці Божай, створаны ў 1649 г. Гэта адзіны абраз, аўтар якога вядомы.
23 Найбольш якравым прыкладам развіцця тэатра на землях Беларусі стала распаўсюджанне лялечнага тэатра – батлейкі (ад польскага наймення г. Віфліем, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос). Тэатр. Музыка
24 Батлейка ўяўляла сабой скрыню з дошак у выглядзе хаткі ці царквы, усярэдзіне якой паказваліся (вадзіліся па спецыяльных рэйках) лялькі- персанажы з дрэва ці каляровай паперы. Пры езуіцкіх калегіумах узніклі школьныя тэатры, дзе выкарыстоўваліся польская, старабеларуская, лацінская мова. Помнікам музычнай культуры зяўляецца Полацкі сшытак – рукапісны зборнік старадаўняй музыкі. Ён уключае больш за 60 вакальных інструментальных твораў з выразнымі рысамі барока.
25 Ідэя уніі (абяднання) праваслаўя і каталіцтва ў адзіную хрысціянскую царкву ўзнікла адразу пасля царкоўнага расколу 1054 г. На беларускіх землях, дзе замацаваліся і каталіцызм, і праваслаўе, гэта пытанне было асабліва актуальным. Пытанне аб уніі падымалася Ягайлам, Вітаўтам, Свідрыгайлам, Аляксандрам, але іх намаганні аказаліся марнымі. Але ужо я гг., пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння РП, праходзілі пад знакам уіяцкай ідэі. Берасцейская унія
26 Прычыны уніі: вярхоўная ўлада бычыла магчымасць абяднаць усё насельніцтва РП з дапамогай адзінай рэлігіі, так як рэлігійныя супярэчнасці пагражалі цэласнасці дзяржавы Жыгімонт III Ваза каталіцкія кіраўнікі шляхам абяднання марылі дамагчыся перамогі над праваслаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе кіраўніцтва праваслаўнай царквы праз унію спадзявалася вярнуць сабе вядучае становішча і ўплывовасць, а таксама набыць сенатарскія пасады Іпацій Пацей, адзін з арганізатараў уніі
27 Унія была прынята пасля працяглых роздумаў, яе падрыхтоўка доўжылася з 1590 па 1596 г. Было падрыхтавана 8 варыянтаў тэксту уніі. У 1595 г. папа рымскі ў Ватыкане ўрачыста абвясціў унію праваслаўнай і каталіцкай царквы. Мікалаеўская царква ў Берасці, дзе падпісана унія Унія была зацверджана на Берасцейскім царкоўным саборы ў 1596 г. Умовы уніі: праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраўніком уніяцкай царквы папу рымскага захоўваліся свае ранейшыя царкоўныя абрады і мова набажэнства
28 У канцы XVI – першым дзесяцігоддзі XVII ст. уніяцтва навязвалася гвалтоўна: зачыняліся праваслаўныя цэрквы і школы, ва уніяцкіх цэрквах выкарыстоўвалі замест старабеларускай польскую мову. Праваслаўнымі вернікамі быў забіты адзін з уніяцкіх епіскапаў – Іасафат Кунцэвіч, які жорстка ўводзіў новую веру ў Полацку і Віцебску. Іасафат Кунцэвіч У я гг. кіруючыя колы РП прызналі правы праваслаўнай царквы і спынілі жорсткі уціск супраць яе. Пад канец XVIII ст. каля ¾ насельніцтва Беларусі было уніятамі. Уніяцкая царква спрыяла захаванню моўна-культурнай традыцыі беларусаў і ў пэўнай ступені стала барерам супраць іх акаталічвання.
29 Зрабіце тэст па тэме
Еще похожие презентации в нашем архиве:
© 2024 MyShared Inc.
All rights reserved.