Скачать презентацию
Идет загрузка презентации. Пожалуйста, подождите
Презентация была опубликована 7 лет назад пользователемИрина Макаревич
1 Аўтары навуковага выдання : дацэнт кафедры грамадскіх навук Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, кандыдат культуралогіі Павел Казіміравіч Банцэвіч і дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук Руслан Канстанцінавіч Казлоўскі Прэзентацыя адной кнігі
2 У манаграфіі аўтары разглядаюць актуальныя праблемы ў сучаснай культуралогіі, філасофіі і літаратуразнаўстве, комплексна аналізуюць перыяд ХХ стагоддзя ў беларускай літаратуры ў святле сучасных навуковых тэорый і канцэпцый і ў новай інтэрпрэтацыі. ПРАЗ ПРЫЗМУ ЧАСУ: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХХ СТАГОДДЗЯ Ў КАНТЭКСЦЕ НАВУКОВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
3 Сваё навуковае выданне аўтары прысвячаюць беларускай літаратуры ХХ стагоддзя і асноўную тэматыку сваіх даследаванняў раскрываюць перад чытачамі ва ўводзінах да манаграфіі, дзе падкрэсліваюць што зробленае імі даследаванне …ўзбагачае нацыянальную культуралагічную і літаратуразнаўчую навуку ў сферы інтэрпрэтацыі класічнай мастацкай спадчыны.
4 З анатацыі да манаграфіі: Вынікі і палажэнні манаграфіі актуальныя для тэарэтычных і навукова-практычных даследаванняў у галіне культуралогіі, філасофіі, літаратуразнаўства, этналогіі, славістыкі, могуць выкарыстоўвацца ў вучэбным працэссе вышэйшых навучальных устаноў, пры падрыхтоўцы магістарскіх, кандыдацкіх, доктарскіх дысертацый. Кніга прызначана і для больш шырокага кола чытачоў: настаўнікаў школ, супрацоўнікаў устаноў культуры, навучэнцаў каледжаў, гімназій і ліцэяў – усіх, хто цікавіцца праблемамі вывучэння сучаснай беларускай культуры і літаратуры.
5 Празаічная мініацюра як жанр мастацкай літаратуры Станаўленне малых празаічных жанраў у беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя Празаічная мініацюра ў творчасці Змітрака Бядулі Максім Гарэцкі як адзін з заснавальнікаў традыцыі беларускай празаічнай мініацюры Мініацюра ў прозе Барыса Сачанкі. Эстэтычнае ў мастацкай канцэпцыі малых празаічных жанраў Мініацюра ў прозе Янкі Брыля Сутнастна-змястоўная і фармальная разнастайнасць мініацюр у беларускай прозе канца ХХ стагоддзя БЕЛАРУСКАЯ ПРАЗАІЧНАЯ МІНІАЦЮРА – Першы раздзел манаграфіі прысвечаны рэпрэзентатыўнаму жанру беларускай літаратуры – мініацюры ў прозе. Ён уключае наступныя падраздзелы :
6 У першым разделе манаграфіі аўтары раскрываюць перад чытачом асаблівасць малых жанраў прозы, іх сутнасць і філасоўскую ёмістасць. Падкрэсліваюць тое, што ўсе гэтыя шматлікія невялічкія апавяданні, абразкі, мініацюры складаюць значны масіў майстроў беларускай прозы ХХ стагоддзя. Асобнымі рысамі азначана творчасць, жыццёвы шлях З.Бядулі, Б.Сачанкі, М.Гарэцкага і Я.Брыля, якім аўтары прысвяцілі трэці, чацверты, пяты і шосты падразделы раздела I-га сваёй навуковай працы. БЕЛАРУСКАЯ ПРАЗАІЧНАЯ МІНІАЦЮРА – разглядаецца у творах пісьменнікаў і мастакоў малых жанраў беларускай прозы: Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Сяргея Палуяна, Цішкі Гартнага і асабіста Змітрака Бядулі, Барыса Сачанкі, Максіма Гарэцкага, Янкі Брыля.
7 Асоба і народ: праблема адраджэння нацыянальнай эліты і пошукі свайго народу ў мастацкай творчасці У. Караткевіча Рэабілітацыя беларускай гісторыі і культуры ў творчасці У.Караткевіча Мастацкая інтэрпрэтацыя біблейскага сюжэту і ўвасабленне нацыянальнага ідэалу ў рамане Хрыстос прызямліўся ў Гародні Актуалізацыя праблемы культурнай ідэнтычнасці ў нарысе Зямля пад белымі крыламі Асветніцка-дадыктычны характар і маральна- патрыятычная скіраваннасць публіцыстыкі У.Караткевіча Т ВОРЧАЯ СПАДЧЫНА У.КАРАТКЕВІЧА Ў СВЯТЛЕ СУЧАСНАЙ КУЛЬТУРАЛАГІЧНАЙ ДУМКІ – другі раздзел манаграфіі, які ўключае падраздзелы:
8 Падрабязна і паслядоўна ў дадзеным раздзеле прааналізавана творчасць У.Караткевіча, яго мастацкі самабытны талент, які так ярка адлюстраваны ў творах пісьменніка і як адзначаюць самі аўтары, што …пісьменнік намагаўся фарміраваць у беларусаў пачуцці самапавагі, самакаштоўнасці, годнасці, страчаныя за трыста гадоў знаходжання ў складзе іншых дзяржаў, падкрэсліваў немагчымасць існавання чалавека па-за культурай і гісторыяй, па-за ўсведамленнем уласнай велічы і самабытнасці. (Банцевіч, П. К., Казлоўскі, Р. К. Праз прызму часу: беларуская літаратура ХХ стагоддзя ў кантэксце навуковых даследаванняў : манаграфія – Гродна, – Разд. II. – С.155.) Увесь другі раздел навуковага выдання аўтары цалкам прысвяцілі ЛІТАРАТУРНАЙ СПАДЧЫНЕ У.КАРАТКЕВІЧА
9 Манаграфія выдадзена і паліграфічна выканана Установай адукацыі Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт тыражом у 100 экз.
10 Хадатчук Надзея Пятроўна Дырэктар бібліятекі УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт» Телефон: +(375) (152) Е-mail: Дзякуй з а ў вагу ! Да н овых с устрэч з н овымі к нігамі н а н ашых віртуальных к ніжных выставах !
Еще похожие презентации в нашем архиве:
© 2024 MyShared Inc.
All rights reserved.