Скачать презентацию
Идет загрузка презентации. Пожалуйста, подождите
Презентация была опубликована 9 лет назад пользователемВсеволод Ерашев
2 Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
3 Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
4 Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
5 І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
6 Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца, Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель... Там, дзе сэрца мае з першым крокам, як молат, заб'ецца, Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
7 Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
8 Над ракою чырвонай і цмянай палёт кажаноў,
9 Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах, І бары-акіяны, і неба - разлівы ільноў.
10 Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі, Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме, Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.
11 Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі, Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары, А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі, Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.
12 Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі, Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок. Тая гордая мова, якую й тады не забудзем, Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
13 Ты - наш край. Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам, Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,
14 Ты - наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
15 Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі І апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.
16 Мы клянёмся табе, што ніколі, Ніколі, Ніколі, Так, Ніколі ня кінем, Ня кінем, Ня кінем цябе.
Еще похожие презентации в нашем архиве:
© 2024 MyShared Inc.
All rights reserved.