Навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, прафесар Раманоўскі Іван Фёдаравіч.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Сымон Будны Лоскаму замчышчу не менш як 600 гадоў. Верагодна, менавіта тут стаяў замак магнатаў Кішкаў, якія валодалі Лоскам у XVI ст. Ян Кішка ў 1570.
Advertisements

Дзейнасць беларускіх студэнцкіх арганізацый у Чэхаславакіі ў 20-я – першай палове 30-х гг. ХХ ст. Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, прафесар Раманоўскі Іван Фёдаравіч.
Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Бекоева Анастасія Ігараўна Баптысцкая царква ў сацыяльна- дзяржаўным жыцці беларускага грамадства.
Аспірант кафедры крыніцазнаўства Белы Андрэй Васільевіч Філіграні кірылічных выданняў канца XVI- XVII стст. (па фондах НББ) Навуковы кіраўнік: кандыдат.
Дзяржаўная палітыка ў сферы мастацкай літаратуры ў БССР (1920 – 1934 гг.) Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Кулеш Л. М.
СТАНАЎЛЕННЕ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ БЕЛАРУСІ (80-я гг. ХІХ – пачатак ХХ ст.) Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі Радзівановіч Алены Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных.
Дысертацыя на саісканне ступені магістра філалагічных навук Саіскальнік – Клімовіч А.В. Нывуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Саверчанка І. В.
Выканала: Пустаход Т.С. Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Цяплова В.А.
Сімволіка традыцыйнай беларускай вышыўкі Навуковы кіраўнік: загадчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ Кандыдат.
ІНТЭЛІГЕНЦЫЯ Ў ГРАМАДСКА- ПАЛІТЫЧНЫМ І КУЛЬТУРНЫМ ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСІ ( ГГ.) Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі Долатавай Вольгі Навуковы кіраўнік:
Антрапонімы ў мове беларускага фальклору (структурна-семантычны і лінгва-культуралагічны аспекты) Кандыдацкая дысертацыя Сотнікавай Таццяны Навуковы кіраўнік:
Капанскі Павел Ігаравіч Жанрава - стылёвыя асаблівасці малой прозы ва ўкраінскай і беларускай літаратурах 20- х гадоў ХХ стагоддзя Кіраўнік : кандыдат.
Прэцэдэнтныя імёны ў беларускай мове Дысертацыя на суісканне ступені магістра філалагічных навук Суіскальнік – Сарачынская Т. А. Навуковы кіраўнік – кандыдат.
Дысертацыя на саісканне ступені магістра філалагічных навук Саіскальнік – Клімовіч А.В. Нывуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Саверчанка І. В.
Навуковы кіраўнік: дацэнт, кандыдат філалагічных навук Багдановіч Ірына Эрнстаўна.
НАВУКОВЫ КІРАЎНІК : кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў Внуковіч Юрый Іосіфавіч. МАГІСТЭРСКАЯ ДЫСЕРТАЦЫЯ.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны факультэт Іаган Крыштаф Глаўбіц і яго творчая спадчына Спецыяльнасць:
Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Фёдараў Уладзімір Валеревіч Месца і роля праваслаўнай знаці ў грамадзка-палітычным жыцці Вялікага.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Гістарычны факультэт Уласавец Яўген Вячаслававіч Роля прадвадзіцеляў дваранства.
Транксрипт:

Навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, прафесар Раманоўскі Іван Фёдаравіч

Навуковая актуальнасць Тэма дыпломнай працы мае высокую ступень навуковай актуальнасці, таму што ў ёй апісваюцца і аналізуюцца падзеі, з якіх пачынаўся сучасны перыяд беларускай гісторыі і беларускай дзяржавы, асноўнай характырыстыкай якога зяўляецца існаванне суверэннай Рэспублікі Беларусь, якая праводзіць самастойную і незалежную знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама працэс распрацоўкі і прыняцця першай беларускай канстытуцыі як нарматыўна-прававога акту, які замацаваў канчаткова дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь і які валодае вышэйшай юрыдычнай сілай і служыць асновай для прыняцця іншых прававых дакументаў.

Абвяшчэнне незалежнасці адбылося 27 ліпеня 1990 года шляхам прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Гэта непамерна кароткі прамежак часу, як для гісторыі, так, у прынцыпе, і для чалавека, таму кожны патрыёт сваёй краіны павінен ведаць падзеі, калі мацаваўся фундамент сучаснай беларускай дзяржавы. Кіруючыся Дэкларацыяй як нарматыўна-прававым актам, які меў найвышэйшую юрыдычную моц (прычым не страціла яе і на сённяшні дзень), беларускае грамадства жыло непасрэдна аж да прыняцця першай Канстытуцыі ў 1994 годзе, а гэты дзень адзначаўся як дзяржаўнае свята – Дзень незалежнасці.

Мэта: прааналізаваць, чаму (прычыны), як (змест) і якім чынам (механізм) адбываўся працэс станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, а таксама вызначыць, якія фактары на яго ўплывалі і да чаго прывялі (вынікі).

Задачы: прааналізаваць змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў , а таксама палітыка-прававыя і сацыяльна-эканамічныя ўзаемаадносіны паміж Беларускай ССР і Саюзам ССР і паказаць, як яны ўплывалі на ідэю абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь; раскрыць паняцце дзяржаўны суверэнітэт, вызначыць яго асноўныя кампаненты і паказаць іх практычнае ўвасабленне ў працэсе дзяржаўнага будаўніцтва і афармлення самастойнасці і незалежнасці Рэспублікі Беларусь; прасачыць працэс распрацоўкі і прыняцця, змянення і дапаўнення першай беларускай канстытуцыі як нарматыўна-прававога акту, які замацаваў канчаткова дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь.

Абектам гістарычнага даследвання зяўляецца гісторыя беларускага грамадства, а прадметам - беларускае грамадства і дзяржава ў перыяд з 1988 па 1996 і працэсы ў ім, звязаныя з афармленнем і замацаваннем дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Навуковая навізна Даецца сістэмны аналіз (палітыка- прававы, сацыяльна-эканамічны) працэсу пераходу Беларускай краіны ад абмежаванага суверэнітэту ў складзе Саюза ССР да рэальнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь як самастойнага і незалежнага члена сусветнай супольнасці.

Асноўныя палажэнні, якія выносяцца на абарону: 1. Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў гадах прывялі да ідэі абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту 2. Сацыяльна-эканамічныя ўзаемаадносіны паміж Беларускай ССР і Саюзам ССР характарызуюцца дваяка. З аднаго боку, бясспрэчна Саюз ССР у многім дапамагаў Беларускай ССР дасягнуць высокага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця, а з другога боку рэспубліка магла б не выдзяляць грошы ў саюзны бюджэт, а выкарыстоўваць іх самастойна на свае патрэбы

3. Новыя рысы у грамадска-палітычным жыцці Беларусі дазволілі перайсці ад дзяржаўнага суверэнітэту як ідэі ў прамым сэнсе да практычнай яе рэалізацыі. 4. Прыняцце Дэкларацыі з'яўлялася толькі абвяшчэннем тых ідэй, на аснове якіх мелася на ўвазе забяспечваць дзяржаўнае будаўніцтва, аднак гэтым ідэям не была нададзена тая юрыдычная форма, якая ператварала б іх з рэкамендацый у няўхільныя для выканання правілы

5. За параўнальна кароткі прамежак часу былі прыняты важнейшыя нарматыўна-прававыя акты, якія не толькі абвясцілі, але і замацавалі джяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь 6. Вынікі двух рэферэндумаў 1995 і 1996 гадоў унеслі значныя змены і канчаткова замацавалі палітычную сістэму суверэннай Беларусі, вызначылі далейшыя напрамкі яе развіцця, дазволілі расставіць акцэнты ў адпаведнасці з палітычнай вагой кожнага тагачаснага суб'екта палітыкі

Дзякуй за ўвагу