Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Бекоева Анастасія Ігараўна Баптысцкая царква ў сацыяльна- дзяржаўным жыцці беларускага грамадства.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Сымон Будны Лоскаму замчышчу не менш як 600 гадоў. Верагодна, менавіта тут стаяў замак магнатаў Кішкаў, якія валодалі Лоскам у XVI ст. Ян Кішка ў 1570.
Advertisements

Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Бекоева Анастасія Ігараўна Баптысцкая царква ў сацыяльна- дзяржаўным жыцці беларускага грамадства.
Закон Рэспублікі Беларусь Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы.
Закон Рэспублікі Беларусь Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі Артыкул 1. Зацвердзіць Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (прыкладаюцца).
ІЎЧАНКАЎ Віктар Іванавіч, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных.
Беларускі Дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Выканаў: Бандарэнка У.А Навуковы кіраўнік: прафесар Раманоўскі Прэзентацыя мігістэрскай дысертацыі.
Соцыюм Полацкага княства ў палітычнай сістэме дзяржавы (Х- п.п. ХІІІ стст.) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны.
СТАНАЎЛЕННЕ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ БЕЛАРУСІ (80-я гг. ХІХ – пачатак ХХ ст.) Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі Радзівановіч Алены Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных.
Закон Рэспублікі Беларусь Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.
ІНТЭЛІГЕНЦЫЯ Ў ГРАМАДСКА- ПАЛІТЫЧНЫМ І КУЛЬТУРНЫМ ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСІ ( ГГ.) Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі Долатавай Вольгі Навуковы кіраўнік:
Закон Рэспублікі Беларусь Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.
Титульник Фарміраванне перадумоў стварэння новага грамадства ў час палітыкі Перабудовы гг. (на матэрыялах БССР). Міністэрства адукацыі Рэспублікі.
Закон Рэспублікі Беларусь Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны факультэт Іаган Крыштаф Глаўбіц і яго творчая спадчына Спецыяльнасць:
Беларускі Дзяржаўны Універсітэт гістарычны факультэт Прэзентацыя магістарскай дысертацыі Выканаў: Савоська Ігар Міхайлавіч Навуковы кіраўнік: доктар гістарычных.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Гістарычны факультэт Уласавец Яўген Вячаслававіч Роля прадвадзіцеляў дваранства.
Транксрипт:

Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Бекоева Анастасія Ігараўна Баптысцкая царква ў сацыяльна- дзяржаўным жыцці беларускага грамадства (апошняя трэць ХІХ–пачатак ХХІ стст) Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Лойка П.А.

Змест Актуальнасть праблемы Мэта даследавання Задачы даследавання Абект і прадмет даследавання Методыка Крыніцы і літаратура Асноўныя вынікі Навуковая навізна Палажэнні, якія выносяцца на абарону

Актуальнасць праблемы У Беларусі першыя абшчыны баптыстаў зявіліся ўжо ў канцы XІXст. У цяперашні час царква ЕХБ на тэрыторыі Беларусі мае каля 110 абяднанняў і атрымала найбольшае распаўсюджанне ў параўнанні з іншымі пратэстанцкімі накірункамі. Нягледзячы на шырокае распаўсюджванне і вялікі ўплыў на насельніцтва, феномен баптызму яшчэ не асветлены належным чынам.

Мэта даследавання Мэтай працы зяўляецца даследаванне гісторыі ўзнікнення і развіцця баптызму на тэрыторыі Беларусі, а таксама прасачыць за зменамі ва ўзаемаадносінах паміж прадстаўнікамі гэтага рэлігійнага накірунку і ўлад. Праца ахоплівае перыяд з 1870-х гг. (час узнікнення баптызму на Беларусі) і да нашага часу.

Задачы даследавання Пры напісанні працы былі пастаўлены наступныя задачы: прааналізаваць, які сэнс укладваўся ў словысектанцтва, секта, пратэстанцкая плынь, царква; прасачыць за змяненнем лексічнага сэнсу гэтых слоў на пряцягу перыяду існавання баптызму ў Беларусі; разгледзець праблему ўзнікнення штунда- баптызму на тэрыторыі Беларусі;

Задачы даследавання прасачыць за працэсам фарміравання цэнтралізаванай царкоўнай баптысцкай арганізацыі; разгледзець палітыку царскага ўраду, а потым і савецкіх ўлад у дачыненні да баптызму; параўнаць меры, прынятыя царскім і савецкім рэжымамі, вылучыць асаблівасці; разгледзець асаблівасці развіцця баптысцкай царквы на сучасным этапе.

Абект і прадмет даследавання Абект – царква Евангельскіх хрысціян баптыстаў на тэрыторыі Беларусі Прадмет – гісторыя царквы Евангельскіх хрысціян баптыстаў; узаемаадносіны прадстаўнікоў гэтай царквы з дзяржаўнай уладай М.І. Варонін – першы баптыст на тэрыторыі Расійскай імперыі

Навуковая гіпотэза Баптызм на тэрыторыі Беларусі прайшоў складаны шлях эвалюцыі ад маленькіх сектансцкіх груп да цэнтралізаванай царкоўнай арганізацыі. З самага пачатку свайго існавання баптызм сутыкаўся з супрацьдзеяннем дзяржаўных улад, якія моцна перашкаджалі развіццю яго веравучэння. Нягледзячы на гэта, колькасць прыхільнікаў баптызму ўвесь час узрастала, у выніку чаго ён стаў адной з самых уплывовых канфесій у Беларусі.

Методыка Тэарэтыка-метадалагічную аснову магістэрскай дысертацыі складае комплекснае выкарыстанне прынцыпаў і метадаў даследвання, выпрацаваных сучаснай гістарычнай навукай. Праца пабудавана на прынцыпах гістарызму, абектыўнасці ў спалучэнні з каштоўнасным падыходам да падзей мінулага. Адзін з першых ідэолагаў баптызму на тэрыторыі Расійскай імперыі В.Г. Паўлаў

Крыніцы і літаратура Пры даследаванні дадзенай праблемы аўтар карыстаўся матэрыяламі фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі і Нацыянальнага архіва РБ. Акрамя таго, былі выкарыстаны больш 80 адзінак літаратуры. Старшыня Усесаюзнага савета евангельскіх хрысціян-баптыстаў Я.І.Жыткоў

Асноўныя вынікі Даследавана гісторыя баптызму з часу яго ўзнікнення ў Беларусі і да пачатку ХІХст. Разгледжана палітыка царскага і савецкага рэжымаў у дачыненні да прадстаўнікоў баптызму. Зроблена параўнанне асобных элементаў рэлігійнай палітыкі гэтых дзяржаўных утварэнняў. Звернута ўвага на рэакцыю баптыстаў і прадстаўнікоў іншых канфесій на рэлігійную палітыку дзяржавы.

Навуковая навізна Упершыню была падрабазна разгледжана рэлігійная палітыка дзяржавы ў дачыненні да прадстаўнікоў баптызму, а таксама рэакцыя апошніх на праявы гэтай палітыкі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў г.Мінска (пач.80-х гадоў ХХст)

Палажэнні, якія выносяцца на абарону У першыя гады існавання баптызму на Беларусі ў ім дамінавалі сектанцкія рысы. У той жа час, баптысцкія абшчыны не былі замкнёнымі абяднаннямі, што характэрна для большасці сект. Але самае галоўнае, што адрознівала баптызм ад іншых арганізацый, прызнаных сектамі, - імкненне да стварэння цэнтралізаванага, падобнага на іерархічную лесвіцу, апарату духоўнай улады.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону Вышэйзазначаныя фактары і прывялі да таго, што паступова баптызм згубіў характэрныя рысы секты (элітарнасць, замкнёнасць), стаў масавай арганізацыяй. Гэта дае нам падставу вывесці баптызм за межы сектанцтва і ставіць яго ў адзін узровень з царквой.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону У сярэдзіне 40-х гадоў прадстаўнікі баптызму і блізкіх да яго рэлігійных плыняў абядналіся ў Саюз Евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Саюз ЕХБ паступова пераўтвараецца ў найбуйнейшую ў СССР царкву пратэстанцкага тыпу з добра выражанай дагматыкай, культам, адпрацаванымі метадамі і прыёмамі місіянерскай дзейнасці і цэнтралізаванай арганізацыяй.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону З самога свайго ўзнікнення баптызм знаходзіўся пад наглядам улады. Ганенні на так званных раскольнікаў (сектантаў) пры царскім рэжыме змяніліся ўсеагульнай атэістычнай прапагандай і рэпрэсіямі ў савецкія часы. Толькі ў пачатку 90-х гадоў прадстаўнікі ўсіх канфесій (у тым ліку і баптысты) атрымалі сапраўдную свабоду веравызнання.

ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ