Прыслоўе – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння (ціха спяваць, моцна трымаць, хутка бегчы) або прымету іншай прыметы ці прадмета (вельмі.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
,,,,,,,, В=Е 1, 7, 8 2, 4. Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма.
Advertisements

Абагульненне вывучанага па тэме ПРЫСЛОЎЕ 8 класс Настаўнік: Карповіч Вольга Мікалаеўна.
Зваротак – гэта слова ці спалучэнне слоў, што называюць асобу, прадмет, зяву, да якой (якога) звяртаецца аўтар (субяседнік, прамоўца): Ты вельмі багатая,
Прыслоўе – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння (ціха спяваць, моцна трымаць, хутка бегчы) або прымету іншай прыметы ці прадмета (вельмі.
Сеецца, Сыплецца, Падае снег, Сцелючы белую коўдру-пасцель. Дрэмлюць прысады ў задумлівым сне, Снежную ловячы голлем шрапнель. (Ніл Гілевіч)
Транксрипт:

Прыслоўе – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння (ціха спяваць, моцна трымаць, хутка бегчы) або прымету іншай прыметы ці прадмета (вельмі прыгожы, зусім кволы, па-сяброўску даверліва, дом насупраць, кава па-турэцку) і адказвае на пытанні як? якім чынам? калі? дзе? куды? чаму? з якой нагоды? з якой мэтаю? навошта? Прыслоўе – нязменная часціна мовы. Прыслоўі не скланяюцца, не спрагаюцца, не маюць роду і ліку: канчаткі ў іх не вызначаюцца У сказе прыслоўе найчасцей бывае акалічнасцю: Ды ўсё ж я лішне самаўпэўнена думаю часам, што я цябе нібыта добра ведаю, мая красуня зямля, мой мужны, сціплы, працавіты і таленавіты народ. (П. Броўка) думаю (як?) самаўпэўнена – акалічнасць спосабу дзеяння; самаўпэўнена (у якой меры?) лішне – акалічнасць меры і ступені; думаю (калі?) часам – акалічнасць часу; ведаю (як?) добра – акалічнасць спосабу дзеяння.

месца: навокал, паблізу, пагэтуль, зводдаль месца: навокал, паблізу, пагэтуль, зводдаль час: загадзя, летась, заўчора, сёння, штодзень час: загадзя, летась, заўчора, сёння, штодзень прычыну: навошта, спрасонку, чамусьці, нашто прычыну: навошта, спрасонку, чамусьці, нашто Прыслоўі могуць абазначаць разнастайныя прыметы дзеяння: Прыслоўі могуць абазначаць разнастайныя прыметы дзеяння: мэту: напаказ, знарок, сумысля мэту: напаказ, знарок, сумысля спосаб дзеяння: адмыслова, гучна, нязручна, пешшу, шчыра спосаб дзеяння: адмыслова, гучна, нязручна, пешшу, шчыра меру і ступень: якраз, досыць, ледзьве, удвая, прыблізна меру і ступень: якраз, досыць, ледзьве, удвая, прыблізна

Калі прыслоўе паясняе назоўнік ( а гэта бывае нячаста), яно зяўляецца азначэннем у сказе: дзверы (якія?) направа, дарога (якая?) дахаты У ролі прыслоўяў могуць выступаць устойлівыя адзінкі мовы – фразеалагізмы: дзень у дзень, нага ў нагу, гады ў рады, на свае вушы, з пятага на дзесятае, як кінуць вокам, як панесці, як дыхнуць і інш. Асобую групу складаюць прыслоўі, якія абазначаюць стан прыроды і чалавека ў безасабовых сказах (у іх няма дзейніка). Такія прылоўі тады зяўляюцца выказнікамі: Праз месяц стане ўжо цёпла. Радсна на душы, спакойна. Толькі выказнікамі могуць быць словы трэба, неабходна, можна, нельга: Трэба зрабіць усё старанна і ў час. Нельга адмовіць у такім цяжкім становішчы. Іншыя прыслоўі могуць быць і выказнікамі, і акалічнасцямі: Ціха ў лесе вечарам. Адказваў сёння Пеця ціха і няўпэўнена.

Прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве ступені параўнання – вышэйшую і найвышэйшую: ху тка – больш хутка, хутчэй, менш хутка, вельмі хутка, хутчэй за ўсіх Ступені параўнання прыслоўяў Прыслоўі на -а, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Яны, як і ў прыметніках, могуць быць простай і складанай формы. Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца ад зыходнай формы прыслоўя (адкідваецца суфікс -а) пры дапамозе суфікса -эй,(-ей): выразна растлумачыць – выразней растлумачыць, прыгожа аздобіць – прыгажэй аздобіць Вышэйшая ступень параўнання прыслоўяў добра, дрэнна, многа, мала утвараецца ад іншых асноў пры дапамозе суфікса -ш: добра – лепш, дрэнна – горш, многа – больш, мала – менш, але і болей, меней Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца далучэннем да зыходнай формы прыслоўя слоў больш, менш: выразна – больш выразна, прыгожа – менш прыгажа, высока – больш высока, глыбока – менш глыбока

Простая форма найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў утвараецца ад простай формы вышэйшай ступені пры дапамозе прыстаўкі най-: весялей – найвесялей, гусцей – найгусцей, больш – найбольш Адпаведная ёй складаная форма ўтвараецца спалучэннем прыслоўяў са словамі найболь, найменш: найбольш весела, найменш густа Значэнне найвышэйшай ступені набываюць у маўленні і словазлучэнні тыпу вельмі цікава, надта складана, сама больш, а таксама надзейней за ўсё, больш за ўсіх. Найвышэйшая ступень параўнання прыслоўяў у беларускай мове ўжываецца нячаста.

Спосабы ўтварэння прыслоўяў Прыслоўі ўтвараюцца з дапамогаю (шляхам)прыклады прыставакдоўга – надоўга, калі – некалі, заўтра – назаўтра … суфіксаўдобры – добра, бегчы – бегма, калі – калісьці, куды – куды-небудзь… прыставак і суфіксаўдом – дадому, новы – па-новаму, два – удвух, таварыскі – па-таварыску, век – навекі… зліцця слоўштодзень, таксама, мімалётам… паўтору аднолькавых ці сэнсава блізкіх слоў ледзь-ледзь, даўным-даўно, шыварат-навыварат… пераходу іншых часцін мовы ў прыслоўі часам, ноччу, зімой

У прыслоўях, утвораных на -а (-о), -е пішацца н або нн, як і ў прыметніках, ад якіх яны ўтварыліся: разумны – разумна, старанны – старанна, задуменны – задуменна, адважны - адважна, даўні – даўно, крайні - крайне Правапіс прыслоўяў, утвораных суфіксальным спосабам Правапіс прыслоўяў, утвораных суфіксальным спосабам Прыслоўі з суфіксам -сьці пішуцца ўаўсёды р а з а м: дзесьці, калісьці Прыслоўі з суфіксам -небудзь заўсёды пішуцца праз д э ф і с: калі-небудзь, дзе-небудзь Склад не ў суфіксе націскны. Пры дапамозе суфіксаў прыслоўі ўтвараюцца ад прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, дзеясловаў і прыслоўяў. Найбольшая колькасць прыслоўяў утворана ад якасных прыметнікаў з дапамогай суфікса -а : горача, весела, далёка, настойліва

Пішуцца заўсёды разам Прыслоўі, утвораныя ад іншых прыслоўяў пры дапамозе прыставак: назаўсёды – заўсёды, залетась – летась, назусім – зусім, занадта – надта, нідзе – дзе, нямала – мала, някепска - кепска Пішуцца разам Прыслоўі, утвораныя са спалучэнняў прыназоўнікаў (сталі прыстаўкамі) з некаторымі займеннікамі: нашто, потым, зусім, навошта, нізашто Злітнае напісанне прыслоўяў, утвораных прыставачным і прыставачна-суфіксальным спосабам Злітнае напісанне прыслоўяў, утвораных прыставачным і прыставачна-суфіксальным спосабам

прыслоўі, што маюць у сваім складзе назоўнікі, якія ў сучаснай мове самастойна не ўжываюцца: досыць, дашчэнту, бесперастанку, даспадобы, знячэўку, насцеж, запанібрата прыслоўі, што маюць у сваім складзе назоўнікі, якія ў сучаснай мове самастойна не ўжываюцца: досыць, дашчэнту, бесперастанку, даспадобы, знячэўку, насцеж, запанібрата прыслоўі з шырокім прасторавым і часавым значэннем, якія маюць у сваім складзе назоўнікі вечар, ранак, ноч, дзень, верх, ніз, гара, даль, высь, бок, перад, пачатак, раз: увечары, звечара (але пад вечар), зранку (але з ранку да вечара, з вечара да ранку), уночы, удзень, уверх, уверсе, зверху, знізу (але з верху да нізу, з нізу да верху), угары удаль, увысь, уперад, наперадзе, спачатку, адразу і інш. прыслоўі з шырокім прасторавым і часавым значэннем, якія маюць у сваім складзе назоўнікі вечар, ранак, ноч, дзень, верх, ніз, гара, даль, высь, бок, перад, пачатак, раз: увечары, звечара (але пад вечар), зранку (але з ранку да вечара, з вечара да ранку), уночы, удзень, уверх, уверсе, зверху, знізу (але з верху да нізу, з нізу да верху), угары удаль, увысь, уперад, наперадзе, спачатку, адразу і інш. прыслоўі, утвораныя спалучэннем назоўнікаў з прыназоўнікамі, паміж якімі нельга без змены сэнсу паставіць азначэнне або да назоўніка нельга паставіць склонавага пытання: дадому, нанач, накрыж, напалову, увосень, узімку, напаказ, спадылба, упершыню, навекі, углыб, апоўдні, апоўначы прыслоўі, утвораныя спалучэннем назоўнікаў з прыназоўнікамі, паміж якімі нельга без змены сэнсу паставіць азначэнне або да назоўніка нельга паставіць склонавага пытання: дадому, нанач, накрыж, напалову, увосень, узімку, напаказ, спадылба, упершыню, навекі, углыб, апоўдні, апоўначы Разам пішуцца: прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі н а з о ў н і к а ў. Сярод іх вылучаюць: Разам пішуцца: прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі н а з о ў н і к а ў. Сярод іх вылучаюць:

прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі к а р о т к і х п р ы м е т н і к а ў: дабяла, дачыста, справа, зацемна, здаўна, нанава, паціху прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі к а р о т к і х п р ы м е т н і к а ў: дабяла, дачыста, справа, зацемна, здаўна, нанава, паціху прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў у, на з поўнымі п р ы м е т н і к а м і ж а н о ч а г а р о д у ў вінавальным склоне: упустую, урассыпную, наўдалую начыстую, ушчыльную, але: у адкрытую прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў у, на з поўнымі п р ы м е т н і к а м і ж а н о ч а г а р о д у ў вінавальным склоне: упустую, урассыпную, наўдалую начыстую, ушчыльную, але: у адкрытую прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў у, на з л і ч э б н і к а м і: удвух, удзвюх, утрох, утрая, надвое, упяцёх, але: у адно, па двое, па трое прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў у, на з л і ч э б н і к а м і: удвух, удзвюх, утрох, утрая, надвое, упяцёх, але: у адно, па двое, па трое Разам пішуцца:

спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія не канчаткова перайшлі ў прыслоўі, бо назоўнік можа ўжывацца ў розных склонавых формах: на памяць, па памяці; да пары, не ў пару; за мяжой, з-за мяжы, за мяжу; пад пахай, пад паху, з-пад пахі спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія не канчаткова перайшлі ў прыслоўі, бо назоўнік можа ўжывацца ў розных склонавых формах: на памяць, па памяці; да пары, не ў пару; за мяжой, з-за мяжы, за мяжу; пад пахай, пад паху, з-пад пахі устойлівыя спалучэнні, у якіх слова паўтараецца ў розных склонах з прыназоўнікамі: дзень пры дні, след у след, час ад часу устойлівыя спалучэнні, у якіх слова паўтараецца ў розных склонах з прыназоўнікамі: дзень пры дні, след у след, час ад часу спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца галоснай, з прыназоўнікам у: у абмен, у адзіночку, у абдымку, у абрэз спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца галоснай, з прыназоўнікам у: у абмен, у адзіночку, у абдымку, у абрэз Раздзельна (асобна) пішуцца: спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі без, з, на, да: без разбору, без аглядкі, з ходу, з разбегу, з размаху, да зарэзу, да ўпаду, на ляту, на віду, на вока спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі без, з, на, да: без разбору, без аглядкі, з ходу, з разбегу, з размаху, да зарэзу, да ўпаду, на ляту, на віду, на вока спалучэнні слоў усё роўна, як след, без дай прычыны, без дай рады спалучэнні слоў усё роўна, як след, без дай прычыны, без дай рады Раздзельнае напісанне прыслоўяў

Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі Пішацца разам Не (ня) з прыслоўямі на -а пішацца разам: калі прыслоўе без не (ня) не ўжываецца: няўхільна, непахісна, няўцешна, неабходна Пішацца разам Не (ня) з прыслоўямі на -а пішацца разам: калі прыслоўе з прыстаўкай не (ня) можна замяніць сінонімам без не (ня): нявесела (сумна), нялёгка (цяжка), нядобра (кепска) Пішацца асобна Не з такімі прыслоўямі пішацца асобна, калі зяўляецца часціцай, адмаўляючы тое, што азначае прыслоўе. Тады пасля прыслоўя ёсць або падразумяваецца слова з супрацьлеглым значэннем: не весела, а сумна; вярнуся не хутка Пішацца разам Пішацца разам Не пішацца разам у неазначальных прыслоўях: недзе, некуды, неяк, а таксама ў слове нельга Прыстаўка ні- заўсёды ненаціскная і з адмоўнымі прыслоўямі пішацца заўсёды разам: нідзе, ніяк, ніколі Адмоўныя прыслоўі ў сказах, дзе ўжываецца дзеяслоў-выказнік з часціцай не, узмацняюць адмаўленне: Нідзе не было спакою Ніяк не мог дамовіцца.

пасля прыстаўкі па- ў прыслоўях, утвораных ад парадкавых лічэбнікаў: па-першае, па-другое пасля прыстаўкі па- ў прыслоўях на -ому, -аму, -яму, -йму, -ску, -цку, -ы па-старому, па-новаму, па-братняму, па-мойму, па-таварыску, па-брацку, па-дзіцячы у прыслоўях з прыстаўкай абы- абы-як, абы-дзе, абы-калі, абы-куды Праз дэфіс пішуцца таксама складаныя прыслоўі: ледзь-ледзь, дзе-нідзе, калі-нікалі, раз-пораз, мала-памалу, перш-наперш Дэфіс у прыслоўях Дэфіс пішацца: