Правапіс НЕ (НЯ) з прыметнікамі НЕ (НЯ) як прыстаўка пішацца з прыметнікамі разам: – калі слова не ўжываецца без не: неабходны дапамажнік, нясцерпны боль,

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
,,,,,,,, В=Е 1, 7, 8 2, 4. Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма.
Advertisements

Прыслоўе – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння (ціха спяваць, моцна трымаць, хутка бегчы) або прымету іншай прыметы ці прадмета (вельмі.
Правапіс НЕ (НЯ) з прыметнікамі НЕ (НЯ) як прыстаўка пішацца з прыметнікамі разам: – калі слова не ўжываецца без не: неабходны дапамажнік, нясцерпны боль,
Дзеепрыметнік Дзеепрыслоўе мае граматычныя прыметы дзеяслова і прыметніка. Як дзеяслоў, дзеепрыметніке бывае н е з а к о н ч а н а г а і з а к о н ч а.
Транксрипт:

Правапіс НЕ (НЯ) з прыметнікамі НЕ (НЯ) як прыстаўка пішацца з прыметнікамі разам: – калі слова не ўжываецца без не: неабходны дапамажнік, нясцерпны боль, нядбайныя адносіны – калі прыметнік з не (ня) можна замяніць сінонімам без не: нядобры ўчынак – дрэнны ўчынак негаворкі чалавек – маўклівы чалавек НЕ пішацца з прыметнікамі асобна: – калі ў сказе ёсць супрацьпастаўленне: Было не цёмна, як мінулымі начамі, а шаравата. (І. Мележ) Не жалезныя вочы, не сталёвыя чалавек мае, а звычайныя вочы, звычайныя рукі чалавечыя. (М. Лынькоў) – калі прыметнікі ўжываюцца са словамі далёка не, зусім не, нічуць не, ніколечкі не: далёка не спакойны вучань чай зусім не салодкі нічуць не горшы адказ за папярэдні ніколечкі не цікавы мультфільм НЕ (НЯ) як прыстаўка пішацца з прыметнікамі разам: – калі слова не ўжываецца без не: неабходны дапамажнік, нясцерпны боль, нядбайныя адносіны – калі прыметнік з не (ня) можна замяніць сінонімам без не: нядобры ўчынак – дрэнны ўчынак негаворкі чалавек – маўклівы чалавек НЕ пішацца з прыметнікамі асобна: – калі ў сказе ёсць супрацьпастаўленне: Было не цёмна, як мінулымі начамі, а шаравата. (І. Мележ) Не жалезныя вочы, не сталёвыя чалавек мае, а звычайныя вочы, звычайныя рукі чалавечыя. (М. Лынькоў) – калі прыметнікі ўжываюцца са словамі далёка не, зусім не, нічуць не, ніколечкі не: далёка не спакойны вучань чай зусім не салодкі нічуць не горшы адказ за папярэдні ніколечкі не цікавы мультфільм

НН пішацца Н У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -н- ад назоўнікаў з асновай на н: корань – карэнны бетон – бетонны лімон – лімонны У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ын- (-ін): курыны пчаліны салаўіны у прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -н- ад назоўнікаў на -мя- пры наяўнасці ў іх устаўкі -ен- (-ян-): імя – іменны, або імянны племя – племянны Выключэнне: у прыметніку палымяны, утвораным ад назоўніка на -мя пры дапамозе суфікса -ян- без устаўкі у прыметніках з суфіксамі -енн-, энн-, утвораных ад розных часцін мовы: вогненны свяшчэнны страшэнны задуменны у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ан- (-ян-): пясчаны срэбраны гліняны вадзяны Правапіс -нн- і -н- у прыметніках

Утварэнне і правапіс прыметнікаў з суфіксам -СК- Пры ўтварэнні прыметнікаўз суфіксам -ск- ад асновы назоўнікаў на с пішацца адна літара с: беларус+ск-і – беларускі, Адэса+ск-і – адэскі Накладанне суфікса -ск- і зычных утваральнай асновы адбываецца пры ўтварэнні прыметнікаў ад назоўнікаў, скія заканчваюцца на -ск: Мінск+ск-і – мінскі, Лагойск+ск-і – лагойскі Пры ўтварэнні прыметніка таварыскі апошні зычны асновы зліваецца з суфіксальным -с (-ск-): таварыш+ск-і – таварыскі Зычныя т, ц, ч, к, якімі заканчваецца аснова назоўніка, у спалучэнні з суфіксальным с даюць ц, якое не толькі вымаўляецца, а і пішацца: брат+ск-і – брацкі, кравец+ск-і – кравецкі, ткач+ск-і – ткацкі, паляшук+ск-і – паляшуцкі Суфікс -СК- пішацца ў прыметніках: – утвораных ад геаграфічных назваў з асновай на г, к, х, з, ж, ш: Таганрог – таганрогскі, Казбек – казбекскі, Каўказ – каўказскі, Нясвіж – нясвіжскі, Добруш – добрушскі, але: Крывы Рог – крыварожскі – утвораных ад назваў нацыянальнасцей і народнасцей: таджык – таджыкскі, казах – казахскі, француз – французскі, латыш – латышскі, але: калмык – калмыцкі, турак – турэцкі – утвораных ад назоўнікаў з асновай на д; апошняя літара асновы захоўваецца на пісьме: горад – гарадскі, швед – шведскі, грамада – грамадскі – утвораных ад назваў месяцаў на -нь і ад назоўніка восень (перад суфіксам -ск- пішацца ь): снежаньскі, чэрвеньскі, восеньскі

Правапіс складаных прыметнікаў Пішуцца разам: – прыметнікі, утвораныя ад падпарадкавальных словазлучэнняў назоўніка або лічэбніка з іншымі часцінамі мовы: шэрыя вочы – шэравокі розныя галасы – рознагалосы – прыметнікі, утвораныя ад геаграфічных назваў, якія зяўляюцца словазлучэннямі назоўніка з прыметнікам: Старыя Дарогі – старадарожскі Далёкі Усход – далёкаўсходні – прыметнікі, утвораныя ад словазлучэння прыметніка з прыслоўем, калі яны абазначаюць непадзельнае паняцце: вечназялёны старажытнабеларускі

– прыметнікі, утвораныя ад двух і трох прыметнікаў, звязаных паміж сабою як раўнапраўныя (іх нават можна памяняць месцамі: беларуска-рускі слоўнік, грашова-рэчыўная латарэя – прыметнікі, якія абазначаюць якасць з дадатковым адценнем ці спалучэнне некалькіх якасцяў: цёмна-сіні, ярка-чырвоны, кісла-салодкі, горка-салёны прыметнікі з першай часткай усходне-, заходне-, паўночна-, паўднёва-, якія ўваходзяць у геаграфічныя назвы: Заходне-Палескі рэгіён, Усходне-Еўрапейская раўніна – прыметнікі, якія абазначаюць прамежкавыя напрамкі свету: паўднёва-заходні, паўночна-ўсходні Правапіс складаных прыметнікаў Пішуцца праз злучок:

Скланенне прыналежных прыметнікаў Скл он Адзіночны лік Множны лік мужчынскі род ніякі род жаночы род Н.бацькаў брат матчын дом бацькав-а поле матчын-а сэрца бацькав-а хата матчын-а хустка бацькав-ы браты матчын-ы сёстры Р.бацькав-ага брата матчын-ага дома бацькав-ай хаты матчын-ай хусткі бацькав-ых братоў матчын-ых сясцёр Д.бацькав-аму брату матчын-аму дому бацькав-ай хаце матчын-ай хустцы бацькав-ым братам мастчын-ым сёстрам В.бацькав-ага брата матчын дом бацькав-а поле матчын-а сэрца бацькав-у хату матчын-у хустку бацькав-ых братоў матчын-ых сясцёр Т.бацькав-ым братам матчын-ым домам бацькав-ай хатай матчын-ай хусткай бацькав-ымі братамі матчын-ымі сёстрамі М.аб бацькав-ым браце у матчын-ым доме у бацькав-ай хаце у матчын-ай хустцы у бацькав-ых братоў у матчын-ых сясцёр

Склоны Аснова на цвёрды зычныАснова на мяккі зычны мужчынскі род ніякі род жаночы род мужчынскі род ніякі род жаночы род Н.густ-ыгуст-оегуст-аязімн-ізімн-яезімн-яя Р.густ-огагуст-ой (-ое)зімн-ягазімн-яй (-яе) Д.густ-омугуст-ойзімн-ямузімн-яй В.густ-ыгуст-оегуст-уюзімн-ізімн-яезімн-юю Т.густ-ымгуст-ой (-ою)зімн-імзімн-яй (-яю) М.(у) густ-ымгуст-ойзімн-імзімн-яй Скланенне якасных і адносных прыметнікаў

Склоны Аснова на зацвярдзелы зычныАснова на г, к, х мужчынскі род ніякі род жаночы род мужчынскі род ніякі род жаночы род Н.шчыр-ышчыр-аешчыр-аясрог-істрог-аестрог-ая Р.шчыр-агашчыр-ай (-ае)строг-агастрог-ай (-ае) Д.шчыр-амушчыр-айстрог-амустрог-ай В.шчыр-ы шчыр-ае шчыр-ага шчыр-уюстрог-і строг-ае строг-ага строг-ую Т.шчыр-ымшчыр-ай (-аю)строг-імстрог-ай (-аю) М.(пры) шчыр-ымшчыр-ай(у) строг-імстрог-ай Скланенне якасных і адносных прыметнікаў