Дзеепрыслоўе Дзеепрыслоўе мае граматычныя прыметы як дзеяслова, так і прыслоўя. Як дзеяслоў, дзеепрыслоўе бывае н е з а к о н ч а н а г а і з а к о н.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Спосабы перадачы чужой мовы Складаназалежнымі называюцца такія складаныя сказы, у якіх сэнсава-граматычныя адносіны паміж часікамі афармляюцца з дапамогай.
Advertisements

Дзеепрыслоўе Дзеепрыслоўе мае граматычныя прыметы як дзеяслова, так і прыслоўя. Як дзеяслоў, дзеепрыслоўе бывае н е з а к о н ч а н а г а і з а к о н.
Дзеепрыметнік Дзеепрыслоўе мае граматычныя прыметы дзеяслова і прыметніка. Як дзеяслоў, дзеепрыметніке бывае н е з а к о н ч а н а г а і з а к о н ч а.
Агульным у будове сказаў зяўляецца наяўнасць граматычнай асновы (дзейніка і выказніка). Найбольш простым відам двухсастаўнага сказа зяўляецца сказ, які.
Транксрипт:

Дзеепрыслоўе Дзеепрыслоўе мае граматычныя прыметы як дзеяслова, так і прыслоўя. Як дзеяслоў, дзеепрыслоўе бывае н е з а к о н ч а н а г а і з а к о н ч а н а г а трывання: ішоў, размаўляючы з сябрам; згадзіўся, пагаварыўшы з бацькам Дзеепрыслоўі могуць мець зваротную форму: развітваючыся з настаўнікам, дагаварыўшыся з экскурсаводам асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае д а д а т к о в а е дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік. Як і прыслоўе, дзеепрыслоўе н е з м я н я е ц ц а – не скланяецца і не спрагаецца. У сказе яно звычайна выконвае ролю акалічнасці і адказвае на пытанні як? калі? чаму? і інш.: Падаюць з неба чыстыя белыя пушынкі, (як?) усцілаючы зямлю мяккім снежным покрывам. (В. Вольскі)

Дзеепрыслоўны зварот Дзеепрыслоўе разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае дз е е п р ы с л о ў н ы з в а р о т. Ён зяўляецца адным членам сказа – развітай акалічнасцю, якая схематычна абазначаецца _._._._._._ Дзеепрыслоўныя звароты і адзіночныя дзеепрыслоўі на пісьме заўсёды выдзяляюцца або аддзяляюцца коскамі: Коцяцца ўдаль, набіраючы сілу, хвалі лагодныя да небасхілу. (А. Вялюгін) Дзіця так прывучалі да жывога слова, што яно, не ўмеючы яшчэ размаўляць, не заўсёды ўлоўліваючы сэнс, ляжала ў калысцы і перад сном гуло – спявала на свой лад чутыя ад маці песні. (Б. Сачанка) Прыгнуўшыся, дзяўчына ўвайшла ў будан. (І. Мележ)

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання утвараюцца ад асноў цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе: суфікса -учы- (-ючы-) ад дзеясловаў I спражэння: кажуць – кажучы, размаўляюць – размаўляючы суфікса -ачы- (-ячы-) – ад дзеясловаў II спражэння: гавораць – гаворачы, сядзяць – седзячы Дзеепрыслоўі незакончанага трывання утвараюцца ад асноў цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе: суфікса -учы- (-ючы-) ад дзеясловаў I спражэння: кажуць – кажучы, размаўляюць – размаўляючы суфікса -ачы- (-ячы-) – ад дзеясловаў II спражэння: гавораць – гаворачы, сядзяць – седзячы Дзеепрыслоўі незакончанага трывання, іх утварэнне і ўжыванне Дзеепрыслоўі незакончанага трывання, іх утварэнне і ўжыванне Дзеепрыслоўі незакончанага трывання абазначаюць дзеянні, якія не закончыліся і адбываюцца як дадатковыя адначасова з асноўнымі дзеяннямі, выражанымі дзеясловамі-выказнікамі: Мы сядзелі і гаварылі і ціха смяяліся, чакаючы нашага дзеда. (У. Караткевіч) сядзелі, гаварылі, смяяліся і адначасова чакалі Дзеепрыслоўі незакончанага трывання абазначаюць дзеянні, якія не закончыліся і адбываюцца як дадатковыя адначасова з асноўнымі дзеяннямі, выражанымі дзеясловамі-выказнікамі: Мы сядзелі і гаварылі і ціха смяяліся, чакаючы нашага дзеда. (У. Караткевіч) сядзелі, гаварылі, смяяліся і адначасова чакалі

Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асноў прошлага часу дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -ўшы (пасля галосных) і -шы (пасля зычных): сустрэць – сустрэўшы, дапамагчы – дапамогшы Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асноў прошлага часу дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -ўшы (пасля галосных) і -шы (пасля зычных): сустрэць – сустрэўшы, дапамагчы – дапамогшы Дзеепрыслоўі закончанага трывання, іх утварэнне і ўжыванне Дзеепрыслоўі закончанага трывання, іх утварэнне і ўжыванне Дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць закончанае дадатковае дзеянне, якое звычайна адбываецца раней за асноўнае дзеянне або зрэдку адначасова з дзеяннем, выражаным дзеясловам- выказнікам: Прачыніўшы дзверы, я зазірнуў у пакой. (спачатку прачыніў дзверы, а потым толькі зазірнуў у пакой) Дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць закончанае дадатковае дзеянне, якое звычайна адбываецца раней за асноўнае дзеянне або зрэдку адначасова з дзеяннем, выражаным дзеясловам- выказнікам: Прачыніўшы дзверы, я зазірнуў у пакой. (спачатку прачыніў дзверы, а потым толькі зазірнуў у пакой)

Правапіс не з дзеепрыслоўямі Пішацца асобна Адмоўная часціца не з дзеепрыслоўямі заўсёды пішацца асобна: не сказаўшы, не думаючы, не даўшы, не ўключыўшы, не паснедаўшы, не спяшаючыся Пішацца разам Не з дзеепрыслоўямі пішацца разам толькі тады, калі яны ўтварыліся ад дзеясловаў, якія не могуць ужывацца без не: ненавідзячы – ненавідзець, непакоячы – непакоіць Пішацца разам Не з дзеепрыслоўямі пішацца разам толькі тады, калі яны ўтварыліся ад дзеясловаў з прыстаўкай неда-: недаспеўшы – недаспаць, недачуваючы – недачуваць