Войска і ваенная справа ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI стагоддзі. Навуковы кіраўнік: Дацэнт Варонін В.А.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Сымон Будны Лоскаму замчышчу не менш як 600 гадоў. Верагодна, менавіта тут стаяў замак магнатаў Кішкаў, якія валодалі Лоскам у XVI ст. Ян Кішка ў 1570.
Advertisements

Войска і ваенная справа ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI стагоддзі. Навуковы кіраўнік: Дацэнт Варонін В.А.
Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў ІВАНОЎ Аляксей Аляксандравіч ФІНАНСАВАЯ ПАЛІТЫКА КІРАЎНІЦТВА ВКЛ ПА ПЫТАННЮ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ АБАРОНАЗДОЛЬНАСЦІ.
Орган друку "ШАР" Альхоўскай СШ 6 Люты 2012 г. У гэтым выпуску: Вечар школьных сяброў – ст. 1 Нашы перамогі – ст.2 Дэкада мужнасці і патрыятызму - ст.2.
П. Панчанка Даты Што даты? Гэта толькі вехі Гісторыі, А для салдат, Чые навек закрыты вейкі, Няма ўжо дат, ніякіх дат. За рысай тоймаўкліва, пуста, І.
ДЗЯРЖАЎНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ АЛЬГЕРДА (1345 – 1377 гг.) Лекцыя-прэзентацыя па курсу Гісторыя Беларусі аўтар - В.А. Варонін. 1.Прыход да ўлады. 2.Ваенна-палітычная.
Транксрипт:

Войска і ваенная справа ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI стагоддзі. Навуковы кіраўнік: Дацэнт Варонін В.А.

Актуальнасць. Войска Вялікага княства Літоўскага – тэма ў пэўнай ступені недаследаваная у беларускай гістарыяграфіі. У савецкія часы магчымасці беларускіх гісторыкаў у рэчышчы вывучэння гэтай тэмы былі абмежаваны, бо войска Вялікага княства нібыта было інструментам прыгнёту працоўнага беларускага народу літоўскімі феадаламі і пытанне гэтае мусяць разглядаць толькі літоўскія навукоўцы. Памылковасць гэтага сцвярджэння зараз відавочна, аднак на сучасным этапе мала даследчыкаў на Беларусі займаюцца вайсковай гісторыяй ВКЛ. Да таго ж на сённяшні дзень у Беларусі існуе досыць вялікая цікавасць да гістарычнай мінуўшчыны, у тым ліку вайсковай, аб чым сведчыць вялікая колькасць клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Дадзеная праца павінна з аднаго боку стаць першай падагульняючай працай па дадзенай тэматыцы, а з іншага задаволіць грамадскую цікавасць да дадзенай гістарычнай тэмы.

Мэта. Мэтай гэтай працы зўляецца падагульненне і сістэматызацыя тых дадзеных, якія зараз вядомы аб войску і ваеннай справе ў Вялікім княстве Літоўскім у межах XVI стагоддзя.

Задачы. Разгледзець і паказаць узаемасувязь вайсковых аперацый і іх знешнепалітычнага кантэксту; Падрабязна разгледзець вайсковую справу ў ВКЛ: арганізацыю войска, яго структуру і тактыку; Асвятліць пытанне ўзбраення войска ВКЛ.

Метады. Гісторыка-генетычны; Гісторыка-параўнаўчы; Гісторыка-сістэмны; Абстрагіраванне; Аналіз; Сінтэз; Індукцыя; Дэдукцыя.

Абект і прадмет даследвання. Абектам нашага даследвання стала гісторыя войска і вайсковай справы ў Вялікім княстве Літоўскім. Прадметам нашага даследвання сталі знешнепалітычны кантэкст вайсковых аперацый, арганізацыя войска ВКЛ, яго структура і тактыка.

Асноўныя вынікі. У ходзе даследвання было заўважана, што пасля 1430-х гадоў адбываецца фактычная адмова Вялікага княства Літоўскага ад экспансіянісцкай палітыкі і яно фактычна пераходзіць да абароны і лакальных вайсковых аперацый. Пры войнах з Маскоўскім княствам выкарыстоўваецца тактыка захопу і ўтрымання пэўных гарадоў і замкаў. Калі мажлівасці ўтрымаць замак не было, на першы план выходзілі рэйды, мэтаю якіх было знішчэнне матэрыяльна-эканамічнага патэнцыялу ворага. спецыфікай змагання супраць татараў стала тактыка выціскання іх с пэўных тэрыторый падчас выпраў ставілася мэта знайсці і знішчыць моцныя злучэнні татарскага войска – каб перадухіліць мажлівыя напады з іх боку на паўднёвыя землі ВКЛ. З XVI стагоддзя галоўнай сілай супраць іх сталі наёмніцкія гарнізоны а таксама залогі, якія ў пэўны момант павінны былі папярэдзіць камандванне аб прыходзе татараў. У гэткім выпадку перамога войска ВКЛ была амаль забяспечана.

Асноўныя вынікі. У азначаны перыяд войска зяўлялася вельмі важным элементам, а лепей сказаць неадемным інструментам знешняй палітыкі дзяржавы. У залежнасці ад рэгіёну дзеянняў войска ВКЛ мела розную стратэгічную пазіцыю: захопліваць дадзеную тэрыторыю, ці не – усё ў строгай залежнасці ад знешнепалітычных мэтаў і задачаў дзяржавы. Стратэгічнай задачай Вялікага княства Літоўскага з сярэдзіны XV стагоддзя было не столькі прыдбанне новых зямель, колькі абарона сваіх межаў. Таму кантэкст вайсковых аперацый Вялікага Княства, нават наступальных, мы можам разглядаць як агульную абарончую стратэгію, якая мела на мэце падтрыманне тэратэрыяльнай цэласнасці дзяржавы, у тым ліку і вайсковымі сродкамі.

Асноўныя вынікі. Аналіз крыніц паказвае, што войска ВКЛ мела дакладны падзел, структуру, а таксама, што галоўнае, выкарыстоўвала тактыку. Мы можам зрабіць выснову, аб тым, што войска Вялікага княства Літоўскага разьвівалася ў рамках заходняй, ці еўрапейскай вайсковай традыцыі, а з XVI стагоддзя зазнала эвалюцыю ў бок аблягчэнне вайсковага рыштунку, і ўяўляла сабой яго крыху арыенталізаваны варыянт – накшталт Вугоршчыны, якая ўвесь час змагалася з туркамі. Вялікае княства Літоўскае з канца XV стагоддзя змагалася з Крымскім ханствам і Маскоўскім княствам, якія належалі да ўсходняй традыцыі ў вайсковай справе. Гэтым і былі абумоўлены тыя рысы, якія былі так уласцівы Вялікаму княству Літоўскаму – дапрыкладу шырокае выкарыстанне гусараў, а таксама пэўнае аблягчэнне нарматыўнага рыштунку і рэнесанс лука ў XVI стагодззі.

Асноўныя вынікі Да XVI ст. адзінага стандарту ўзбраення не існавала. Але ў 1528 годзе ўпершыню быў прыняты адзіны стандарт вайсковага рыштунку: узорам стаў сярэднеўзброены вершнік. Аснову войска складала эліта грамадства ВКЛ. З XVI стагоддзя назіраецца крызіс паспалітага рушэння. Крызіс паспалітага рушэння прывёў да вайсковай рэформы, якую ў 1576 распачаў кароль Стэфан Баторый. Войска ВКЛ адпавядала ўсім патрабаванням, якія ставіліся да тагачаснага войска.

Палажэнні, якія былі вынесены на абарону. 1. Стратэгія вайсковых аперацый і іх знешнепалітычны кантэкст. 2. Ваенная справа: арганізацыя, структура і тактыка войска. 3. Узбраенне.

Навуковая гіпотэза. Вялікае княства Літоўскае адносіласяда свету Заходняй культуры.Адпаведна і яго вайсковыя традыцыі ўзыходзілі да вайсковых традыцый Захаду, а інавацыі ў вайсковай сферы павінны былі адпавядаць навейшай вайсковай заходняй тэорыі. Тым не меней, з-за таго, што асноўныя баявыя дзенні вяліся супраць Маскоўскага княства то гэта пацягнула за сабой адпаведную арыенталізацыю вайсковай справы, што асабліва праявілася ў вайсковым рыштунку. Тым не менш, асновай яго былі еўрапейскія ўзоры. Стратэгія і тактыка дзеянняў войска ВКЛ былі значна бліжэй войскам заходняй Еўропы, такім як францускае ці нямецкае войска, але мела свае значныя асаблівасці. Сярод еўрапейскіх войскаў найбольш падобным да войска ВКЛ было войска Венгрыі. Гэта было абумоўлена тым, што і Венгрыя, і Вялікае княства Літоўскае змагаліся супраць войскаў усходняй традыцыі: турэцкім і маскоўскім адпаведна.

Навуковая гіпотэза. У XVI стагоддзі для ВКЛ адчыніліся шырокія мажлівасці ў развіцці гандлю, таму значная частка шляхты цяпер больш увагі надзяляла гаспадарчым пытанням, чым падрыхтоўцы да вайны. Часта шляхціцы не зяўляліся на вайсковы попіс, чым падрывалі абароназдольнасць дзяржавы. У гэтым і выявіўся крызіс паспалітага рушэння. Але выхад быў знойдзены: у 1576 годзе Стэфан Баторый распачынае вайсковую рэформу, якую завяршаюць яго наступнікі. Таму мы можам канстатаваць, што вайска ВКЛ адпавядала патрабаванням тагачаснага войска.

Навуковая навізна. У дадзенай працы сыстэматызуецца пытанне вайсковай справы ў ВКЛ за ўсё XVI стагоддзе. Фактычна дадзеная праца зяўляецца адным з першых абагульненняў па дадзенай тэматыцы. Аўтар робіць высновы аб блізкасці войскаў ВКЛ і Вугоршчыны. Пераканаўча паказаны агульнаеўрапейскі кантэкст эвалюцыі войска Вялікага княства Літоўскага. Падрабязна разгледжаны знешнепалітычны кантэкст вайсковых аперацый. Падрабязна разгледжана стратэгія войска ВКЛ. Падрабязна разгледжана тактыка дзеянняў войска Вялікага княства Літоўскага.

Вялікі дзякуй за ўвагу!