Выканала: Пустаход Т.С. Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Цяплова В.А.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны факультэт Іаган Крыштаф Глаўбіц і яго творчая спадчына Спецыяльнасць:
Advertisements

Salvus Burci Liber supra Stella як крыніца па гісторыі вальдэнсаў Валодзіна Аляксандра Вадзімаўна навуковы кіраўнік Доктар гіст. навук, прафесар Еўтухоў.
Ян Баршчэўскі
ГРАМАДСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ «ЦЭНТР «ТРЭЦІ СЕКТАР» Stowarzyszenie Centrum Trzeci sektor Працуем з 1997 года! Pracuemy z roku 1997!
ст а р и к о д е я л о с т р а у с.
( г.г.)
Сотнікаў Гісторыя стварэння аповесці была зазначана самім аўтарам у артыкуле «Как создавалась повесть Сотников». Спярша аўтар фармулюе пастаўленыя ў аповесці.
Беларускі Музэй у Ню-Ёрку Заснаваны 25 сакавіка 2007 года – у 89-ю гадавіну абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Наваствораны Беларускі Музэй у.
Палац Пуслоўскіх (Косава, Брэсцкая вобласць, XIX ст.) Беларускі куток Камянецкая вежа (г. Камянец, Брэсцкая вобл., XIII ст.) Белавежская пушча і сядзіба.
Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў ІВАНОЎ Аляксей Аляксандравіч ФІНАНСАВАЯ ПАЛІТЫКА КІРАЎНІЦТВА ВКЛ ПА ПЫТАННЮ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ АБАРОНАЗДОЛЬНАСЦІ.
Генезіс раённага перыядычнага друку і яго перспектывы ў інфармацыйным грамадстве Кіраўнік : Дарашчонак Пётр Леанідавіч, кандыдыт філалагічных навук, дацэнт.
Россия в начале XX в.. Россия в начале XX века.

Мая Радзіма Беларусь 4 клас Мая Радзіма Беларусь 4 клас.
«Ярославль.1000 лет» Классный час 9 е классы Совенко Е.Н.
,,,,,,,, В=Е 1, 7, 8 2, 4. Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма.
Жыццёвы шлях Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. З дзяцінства захапляўся маляваннем.
Урок фізікі ў 9 класе Рашэнне задач па тэме: «Перамяшчэнне, каардыната i шлях пры роўнапаскораным прамалiнейным руху цела» Вычыкава Алена Мiкалаеўна.
Правілы гульні: незгараемая адзнака.
Транксрипт:

Выканала: Пустаход Т.С. Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Цяплова В.А.

Навігацыя Перайсці да наступнага слайду Перайсці да папярэдняга слайду Змест Скончыць паказ прэзентацыі

Змест УВОДЗІНЫ АКТУАЛЬНАСЦЬ МЭТА ДАСЛЕДАВАННЯ ЗАДАЧЫ ДАСЛЕДАВАННЯ МЕТАДЫ ДАСЛЕДАВАННЯ ПРАДМЕТ І АБЕКТ ДАСЛЕДАВАННЯ НАВУКОВАЯ ГІПОТЭЗА АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ ПАЛАЖЭННІ, ВЫНЕСЕНЫЯ НА АБАРОНУ НАВУКОВАЯ НАВІЗНА

Уводзіны Тэрмінам мадэрн (ад фр. moderne – найноўшы, сучасны) назывюць шматжанравы, элегантны стыль у еўрапейскім і амерыканскім мастацтве, які квітнеў з пачатку 1890-х гг. і аж да пачатку Першай сусветнай вайны (1914 г.). Мадэрн узнік як імкненне пераадолець эклектызм мастацкай культуры XIX ст., азначаў змену стылявых эпох. Адметнымі асаблівасцямі стыля зяўляюцца: адмова ад прамых ліній і вуглоў на карысць больш натуральных, прыродных ліній; цікавасць да новых новых тэхналогій, асабліва ў архітэктуры; расцвет прыкладнога мастацтва.

Актуальнасць Патрэбна адзначыць, что стыль мадэрн, які існаваў амаль стагоддзе назад, не згубіў сваёй актуальнасці і ў наш час. Зараз формы стылю мадэрн нязменна прыцягваюць увагу, бо чалавечаму воку, які стаміўся ад жорсткіх прамых ліній, вуглоў і маркотнага аблічча сучаснага асяроддзя, хочацца адпачыць, гледзячы на жывыя, вытанчаныя, прыгожыя формы ў стылі мадэрн.

Мэта Разгледзець перадумовы ўзнікнення, асаблівасці развіцця стылю мадэрн на Беларусі і даказаць, што стыль мадэрн зяўляўся адной з праяў прэцэсу мадэрнізацыі грамадства.

Задачы вызначыць перадумовы развіцця стылю мадэрн на Беларусі; вызначыць этымалогію тэрміну мадэрн; разгледзець развіццё мадэрну ў архітэктуры, жывапісу, скульптуры і дэкаратыўна- прыкладным мастацтве Беларусі; вызначыць велічыню ўплыву стыля мадэрн на развіццё архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

Метады Традыцыйныя спецыяльна-гістарычныя метады: гісторыка-генетычны; гісторыка-параўнальны; гісторыка-сістэмны. Агульна-лагічныя метады: індукцыя; дэдукцыя; аналіз і сінтэз. Нетрадыцыйныя метады: мастацтвазнаўчы аналіз.

Прадмет і абект даследавання Абект даследавання - стыль мадэрн у мастацтве Беларусі (канец XIX – пачатак XX стагоддзя). Прадмет даследавання - перадумовы развіцця стылю мадэрн на Беларусі; помнікі архітэктуры, жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва ў стылі мадэрн.

Навуковая гіпотэза Зараджэнне і развіццё капіталістычных адносін, пашырэнне фабрычна-завадской вытворчасці, зяўленне класаў буржуазнага грамадства ў другой палове XIX - пачатку XX ст. шчыльна звязана з працэсам мадэрнізацыі як змены традыцыйнага (аграрнага) грамадства індустрыяльным, якая закранае розныя сферы жыцця – эканамічную, палітычную, сацыяльную, культурную. Трансфармацыйныя працэсы ў беларускім грамадстве аказалі ўплыў на фарміраванне густаў у развіцці культуры. Разгортванне мадэрнізацыйных працэсаў на Беларусі паспрыяла пераходу беларускага мастацтва да прынцыпова новага стылю – мадэрна.

Асноўныя вынікі Стыль мадэрн – яркая праява працэсу мадэрнізацыі грамадства. Яго гістарычнае значэнне бачна перш за ўсё у тым, што паклаўшы канец засіллю эклектыкі, ён расчысціў шлях для сучаснай архітэктуры і мастацтва. Кароткі перыяд панавання стылю мадэрн зусім не змяншае яго важнасці ў гісторыі мастацтваў. Тое новае, што прыўнёс мадэрн, знаходзіць далейшую рэалізацыю ў сучасным мастацтве - цікавасць да рэзкіх кантрастаў, напружаных рытмаў, экспрэсіі, незвычайнасці і вядомай экзатычнасці форм, здзяйсненне ідэі адвольнага самавыказвання мастака і дойліда.

Палажэнні, вынесеныя на абарону Разгортванне мадэрнізацыйных працэсаў на Беларусі паспрыяла пераходу беларускага мастацтва да прынцыпова новага стылю – мадэрна. Найбольш шырокую рэалізацыю мадэрн набывае ў вырашэнні грамадзянскай, а не культавай архітэктуры. У выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве мадэрн характарызуецца дамінаваннем дэкаратыўнага пачатку. Мадэрн – мост, па якому мастакі выйшлі з тупіку пераймання гістарычных стыляў мінулага.

Навуковая навізна Навуковая навізна даследавання заключаецца ва ўсебаковым разглядзе стылю мадэрн у мастацтве Беларусі як адной з праяў працэсу мадэрнізацыі грамадства.