І люблю, і дзіўлюся… (да 600-годдзя парафіі і 85-годдзя касцёла Перамянення Пана ў вёсцы Ваверка)

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
І люблю, і дзіўлюся… (да 600-годдзя парафіі і 85-годдзя касцёла Перамянення Пана ў вёсцы Ваверка)
Advertisements

Авторы Нуриахметова Ирина, ученица 8 А класса Исмагилова Диана, ученица 8 А класса Руководитель Шайхутдинова Р.М.,
Транксрипт:

І люблю, і дзіўлюся… (да 600-годдзя парафіі і 85-годдзя касцёла Перамянення Пана ў вёсцы Ваверка)

Куток зямлі, дзе нарадзіўся, Хоць небагаты, але свой! Заўсёды ласкаю свяціўся І нейкай зорнай цішынёй.

Каардынаты: 53° 49'55.46"N, 24° 57'56.49"E Ваверка на карце Беларусі

Міхаіл Галігінавіч ў 1413 заснаваў тут касцёл Святога Францішка. Касцёл быў драўляны. У 1840 годзе мясцовы жыхар Самуэль Кастравіцкі пабудаваў новы, адзін з найпрыгажэйшых мураваных касцёлаў. Здымак зроблены ў 1900 годзе

У 1926 – 1928 гадах быў пабудаваны сённяшні трохнефны касцёл з каменю і цэглы.

У 1998 годзе сцены касцёла памалявалі ў белы колер, а дах – у чырвоны.

У 2000 годзе пры касцёле Перамянення Пана ў вёсцы Ваверка пабудаваны дом – плебаня – пад кіраўніцтвам кс. Роберта Мазуркевіча.

На працягу года, пад кіраўніцтвам кс. Фелікса Папялевіча і Андрэя Роўбо касцёл упрыгожаны вітражнымі вокнамі

Святары, якія працавалі ў Ваверцы 1460 кс. Ян 1537 кс. Стшэмбош 1622 кс. Ян Хрызастом Ражнятоўскі 1643 – 1649 кс. Адам Ліпніцкі 1661 – 1677 кс. Ян Любатынскі 1700 кс. Антоній Янушкевіч 1739 кс. Дамасій Васілеўскі 1745 кс. Юзаф Іалецкі кс. Францішак Васілеўскі 1762 – 1791 кс. Андрэй Паўлоўскі 1791 – 1792 кс. Петр Чэрнік 1792 – 1819 кс. Себастьян Дамброўскі Scb.P – 1836 кс. Юзаф Лорэнт 1833 кс. Вінцэнт Кабылінскі 1840 – 1848 кс. Людвік Паўловіч 1848 – 1849 кс.Станіслаў Даўгялла 1849 – 1863 кс.Раймунд Зямацкі (растраляны публічна ў Вільні) 1893 – 1902 кс. Вінцэнт Раецкі

1902 – 1911 кс. Ян Сахарко 1910 – 1911 кс. кс. Вінцэнт Юхневіч 1911 – 1918 кс. Іпаліт Маліноўскі 1918 – 1930 кс. Францішак Песцюк 1930 – 1939 кс. Яраслаў Ракіцкі кс. Северын Яноўскі (на працягу 5 гадоў знаходзіўся ў зняволенні, у 1955 – 1958 зноў зяўляўсяпробаўам парафіі) 1958 – 1975 не было святара 1975 – 1983 прыязджаў кс. Юзаф Грасевіч 1983 – 1995 кс. Станіслаў Пацына 1995 – 2000 кс. Роберт Мазуркевіч, CRL 2000 – 2012 кс. Фелікс Папялевіч, CRL 2005 – 2012 кс. Андрэй Роўбо, CRL вікарый кс. Андрэй Роўбо, CRL

Сённяшні касцёл пабудаваны ў форме крыжа: даўжыня - 41,5 м, шырыня - 19,7 м, вышыня галоўнага нефа - 12 м. Касцёл мае дзве вежы вышынёй 44 м

Галоўны алтар зроблены з дуба ў 1991 годзе пад кіраўніцтвм майстра Рабцава з Феадосіі.

Па правы бок ад галоўнага алтара з фігурай Хрыста Укрыжаванага (сярэдзіна XVIII стагоддзя). У 2010 годзе была зроблена дубовая хрысцільня.

Алтар Святога каралевіча Казіміра. Абраз змешчаны ў верхняй частцы, знізу знаходзіцца абраз Святой Францішкі Рымлянкі са старога касцёла. Алтар зроблены з дубу ў 2007 годзе.

У верхняй частцы знаходзіцца абраз Маці Божай з Дзіцем Езусам на руках, у сярэбраным акладзе. На алтары стаіць фігурка Маці Божай. Алтар пабудаваны ў 2006 годзе

Насупраць капліцы Маці Божай знаходзіцца капліца з драўляным алтаром і калонамі. У ніжняй частцы размешчаны абраз Святога Антонія Падуанскага (XIX стагоддзе). У верхняй частцы – абраз Наведзінаў Святой Альжбеты (XX стагоддзе). У гэтай жа капліцы з левага боку знаходзіцца невялікі алтар Святога Юзафа, пабудаваны ў 2007 годзе.

У касцёле да нашых дзён захавалася адмеціна сярэдзіны 17 стагоддзя: пры ўваходзе ў касцёл з правага боку стаіць каменная кадушка-падстаўка пад місачку з надпісам Лиоснович Самуэль 1659г.

У 1936 г. у касцёле ўстаноўлены 15-галосны арган.

У вялікім посце, напярэдадні юбілея парафіі, адбыліся святыя місіі.

Кожны год у апошнюю нядзелю жніўня праходзіць свята парафіяльных дажынак

Касцёл- гэта сэрца парафіі. І кожны з нас прыходзіць сюды, да святыні, бо тут мы наталяем сваю душу верай у Бога, бо адсюль наш пачатак і тут наш канец. Дай, Божа, нам розум, жаданне Паверыць, што толькі з табой, Магчыма знайсці ратаванне І справіцца з нашай бядой.