Навуковы кіраўнік: дацэнт, кандыдат філалагічных навук Багдановіч Ірына Эрнстаўна.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Дзейнасць беларускіх студэнцкіх арганізацый у Чэхаславакіі ў 20-я – першай палове 30-х гг. ХХ ст. Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Advertisements

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі Змачынскай І.В. Навуковы кіраўнік: кандыдат філалагічных навук, дацэнт Запрудскі С.М.
Асаблівасці мовы сучасных аўдыявізуальных СМІ Беларусі Міхалевіч Дарына Вітальеўна Навуковы кіраўнік: кандыдат філалагічных навук, дацэнт Цікоцкі Аляксандр.
Культурна-маўленчы кампанент у арганізацыі аўдыявізуальнага тэксту Міхалевіч Дарына Вітальеўна Навуковы кіраўнік: кандыдат філалагічных навук, дацэнт Цікоцкі.
Аспірант кафедры крыніцазнаўства Белы Андрэй Васільевіч Філіграні кірылічных выданняў канца XVI- XVII стст. (па фондах НББ) Навуковы кіраўнік: кандыдат.
ГРАТЭСК У ПАЭЗІІ К.І.ГАЛЧЫНЬСКАГА Магістэрская работа Баравец Вольгі Ігараўны Навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук дацэнт Хмяльніцкі Мікалай.
Дзяржаўная палітыка ў сферы мастацкай літаратуры ў БССР (1920 – 1934 гг.) Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Кулеш Л. М.
СТАНАЎЛЕННЕ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ БЕЛАРУСІ (80-я гг. ХІХ – пачатак ХХ ст.) Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі Радзівановіч Алены Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных.
1 Інфармацыйныя тэхналогіі ў даследванні міжнародных канфліктаў Навуковы кіраўнік: кандыдат палітычных навук, дацэнт Антановіч Н.А.
Назоўнікі са значэннем псіхаэмацыянальнага стану ў складзе беларускіх і рускіх фразеалагізмаў Навуковы кіраўнік- кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры.
Выканала: Пустаход Т.С. Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Цяплова В.А.
Сімволіка традыцыйнай беларускай вышыўкі Навуковы кіраўнік: загадчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ Кандыдат.
Антрапонімы ў мове беларускага фальклору (структурна-семантычны і лінгва-культуралагічны аспекты) Кандыдацкая дысертацыя Сотнікавай Таццяны Навуковы кіраўнік:
Капанскі Павел Ігаравіч Жанрава - стылёвыя асаблівасці малой прозы ва ўкраінскай і беларускай літаратурах 20- х гадоў ХХ стагоддзя Кіраўнік : кандыдат.
Выканала: Кацюра Т. М. Навуковы кіраўнік: кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сініла Г. В.
Навуковы кіраўнік: дацэнт, кандыдат філалагічных навук Багдановіч Ірына Эрнстаўна.
Моўныя сродкі справаводства ў спецыяльных дапаможніках 20- х гадоў ХХ ст. Прэзентацыя магістарскай дысертацыі Богуш С.Я. Навуковы кіраўнік: кандыдат філалагічных.
НАВУКОВЫ КІРАЎНІК : кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў Внуковіч Юрый Іосіфавіч. МАГІСТЭРСКАЯ ДЫСЕРТАЦЫЯ.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны факультэт Іаган Крыштаф Глаўбіц і яго творчая спадчына Спецыяльнасць:
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Гістарычны факультэт Уласавец Яўген Вячаслававіч Роля прадвадзіцеляў дваранства.
Транксрипт:

навуковы кіраўнік: дацэнт, кандыдат філалагічных навук Багдановіч Ірына Эрнстаўна

Актуальнасць працы Мэта даследавання Задачы Абект даследавання Прадмет даследавання Асноўныя палажэнні: Сарматызм, значэнне жанру, пераклады і перакладчыкі Асноўныя палажэнні: Сарматызмзначэнне жанру, пераклады і перакладчыкі Вынік і практычнае прымяненне Вынікі практычнае прымяненне

Дадзенае даследаванне магло б паспрыяць пашырэнню ведаў пра Тадэвуша Рэйтана ў беларускім грамадстве, у тым ліку сярод школьнай моладзі (праз уключэнне вышэйзгаданых літаратурных тэкстаў у навучальныя праграмы). Надзвычай важна ажывіць грамадскую і дзяржаўную ўвагу і да тых мясцін, адкуль паходзіў Тадэвуш Рэйтан, што павінна паспрыяць аднаўленню сядзібы і стварэнню годнага культурна-гістарычнага месца ўшанавання асобы.Тадэвуша Рэйтана Дадзенае даследаванне магло б паспрыяць пашырэнню ведаў пра Тадэвуша Рэйтана ў беларускім грамадстве, у тым ліку сярод школьнай моладзі (праз уключэнне вышэйзгаданых літаратурных тэкстаў у навучальныя праграмы). Надзвычай важна ажывіць грамадскую і дзяржаўную ўвагу і да тых мясцін, адкуль паходзіў Тадэвуш Рэйтан, што павінна паспрыяць аднаўленню сядзібы і стварэнню годнага культурна-гістарычнага месца ўшанавання асобы.Тадэвуша Рэйтана

шырока і ўсебакова разгледзець мастацкі вобраз Тадэвуша Рэйтана ў літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя на матэрыяле твораў Г. Жавускага, Ю. Нямцэвіча і А. Міцкевіча.

параўнаць факталагічны змест абраных для даследавання твораў Г. Жавускага, Ю. Нямцэвіча, А. Міцкевіча з гістарычнымі рэаліямі; прааналізаваць вызначаныя творы ў шырокім літаратурным кантэксце, які ўключае ў сябе як антычную спадчыну (Параўнальныя жыццяпісы Плутарха), так і тэксты сучасных пісьменнікаў, прысвечаныя Т. Рэйтану (вершы беларускага паэта В. Шніпа, польскага аўтара Я. Качмарскага) і інш.;

супаставіўшы тры абраныя для аналізу тэксты, выявіць характэрныя асаблівасці стварэння мастацкага вобраза Тадэвуша Рэйтана ў кожным з іх; вызначыць уплыў жанру твораў (біяграфічны нарыс, гавэнда, паэма) на спосабы падачы вобраза рэальнай гістарычнай асобы; раскрыць прычыны звароту Ю. У. Нямцэвіча, Г. Жавускага, А. Міцкевіча да вобраза Т. Рэйтана;

ацаніць ступень дакладнасці і мастацкія асаблівасці перакладаў на беларускую мову даследаваных польскамоўных твораў, у якіх паўстае вобраз Т. Рэйтана.

мастацкі вобраз Тадэвуша Рэйтана Фрагмент з карціны Яна Матэйкі, Варшаўскі сейм 1773, выява Тадэвуша Рэйтана

асаблівасці падачы мастацкага вобраза Тадэвуша Рэйтана ў творчасці : Генрыка Жавускага (Успаміны Сапліцы) Юльяна Урсына Нямцэвіча (Жыццяпіс Тадэвуша Рэйтана) Адама Міцкевіча (Пан Тадэвуш)

Генрых Жавускі падае вобраз Тадэвуша Рэйтана ў традыцыях сармацкай эпохі, як вобраз годнага шляхціца. Пісьменнік заахвочвае сучаснікаў да наследавання Тадэвушу Рэйтану, да пераймання прыкладу патрыятызму і адданага служэння народу.

На раскрыццё мастацкага вобраза паўплывала не толькі адметнасць стылю пісьменнікаў, але і жанр, у якім працаваў кожны з іх. У даследаванні разгледжаны гавэнда і біяграфічны нарыс, а таксама паэма, у якой вобраз Тадэвуша Рэйтана зяўляецца эпізадычна, але ўплывае на канцэпцыю і ідэйны змест усяго твора і духоўны свет яго герояў.

На беларускую мову паэму Пан Тадэвуш пачалі перакладаць з сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Да гэтай справы спрычыніліся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Аляксандр Ельскі, Браніслаў Тарашкевіч, Пятро Бітэль, Язэп Семяжон і інш., таму ўрывак, прысвечаны Тадэвушу Рэйтану, у гэтай даследчай працы разглядаўся на матэрыяле розных перакладаў. Вялікую цікавасць уяўляюць і каментары, якія В. Дунін-Марцінкевіч сам склаў да ўласнага перакладу паэмы Пан Тадэвуш. У кантэксце нашай тэмы было важна прааналізаваць, як у гэтых каментарах перакладчык распавядаў самай простай чытацкай аўдыторыі пра Тадэвуша Рэйтана.

Такім чынам, у даследаванні разгледжаны вобраз Тадэвуша Рэйтана ў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя, раскрыты агульныя механізмы і індывідуальна-аўтарскія стратэгіі стварэння вобраза гістарычнай асобы ў літаратурных тэкстах, якія належаць да розных жанраў і напрамкаў.

Дадзенае даследаванне магло б паспрыяць пашырэнню ведаў пра Тадэвуша Рэйтана ў беларускім грамадстве, у тым ліку сярод школьнай моладзі (праз уключэнне вышэйзгаданых літаратурных тэкстаў у навучальныя праграмы). Надзвычай важна ажывіць грамадскую і дзяржаўную ўвагу і да тых мясцін, адкуль паходзіў Тадэвуш Рэйтан, што павінна паспрыяць аднаўленню сядзібы і стварэнню годнага культурна-гістарычнага месца ўшанавання асобы. Пераклад нарыса Ю. У. Нямцэвіча, выкананы адмыслова для дадзенага даследавання і змешчаны ў дадатку да працы, можа быць выкарыстаны для далейшых навуковых распрацовак і пры выкладанні гісторыі беларускай літаратуры.