Пасля заканчэння вайны пад кіраўніцтвам ЦК РКП(б) пачаўся пошук і выпрацоўка формаў абяднання савецкіх рэспублік у адзіную дзяржаву. Гэта было неабходна.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Виртуальная версия экспозиции музея боевой славы имени Ф.Г.Маркова Государственное учреждение образования «Спондовская средняя школа» Гродненская обл.
Advertisements

Георгій Васільевіч Марчук. Георгій Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947 г. у горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна. Гэта самабытнае Палессе са савім спрадвечным.
Іван Якаўлевіч Навуменка нарадзіўся 16 лютага 1925 г. у мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага- чыгуначніка. Гэта даволі.
Будуць часам ідалы раструшчаны. Свет разумны Стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце Беларушчыны Назаўсёды застанецца Быкаў. Рыгор Барадулін.
Министерство образования Республики Беларусь Управление образования Гомельского областного исполнительного комитета Государственное учреждение образования.
Сымон Будны Лоскаму замчышчу не менш як 600 гадоў. Верагодна, менавіта тут стаяў замак магнатаў Кішкаў, якія валодалі Лоскам у XVI ст. Ян Кішка ў 1570.
Пасля заканчэння вайны пад кіраўніцтвам ЦК РКП(б) пачаўся пошук і выпрацоўка формаў абяднання савецкіх рэспублік у адзіную дзяржаву. Гэта было неабходна.
Васіль Зуёнак
Транксрипт:

Пасля заканчэння вайны пад кіраўніцтвам ЦК РКП(б) пачаўся пошук і выпрацоўка формаў абяднання савецкіх рэспублік у адзіную дзяржаву. Гэта было неабходна ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі Савецкай краіны для сумеснага пераадолення наступстваў войнаў і акупацыі. Заключанае ў гады грамадзянскай вайны саюзнае пагадненне – дагавор аб ваенна- палітычным саюзе савецкіх рэспублік ад 1 чэрвеня 1919 г. – ужо не адпавядала існуючаму становішчу. Былі выпрацаваны два планы абяднання – ленінскі і сталінскі. Дзяржаўна - тэрытарыяльнае ўладкаванне БССР Герб ССРБ Сцяг ССРБ

І.В.Сталін выступіў з ідэяй аўтанамізацыі, паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі абвясціць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У.І.Ленін прапанаваў іншую форму адзінства – федэрацыю, у якую на раўнапраўнай аснове абядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі. Гэта саюз некалькіх дзяржаў, у якім яны падпарадкоўваюцца адзінаму цэнтру і захоўваюць самастойнасць у вырашэнні асобных пытанняў унутранай палітыкі.

30 снежня 1922 г. на I Усесаюзным зездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з А.Чарвяковым падпісала Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік – СССР. Такім чынам, БССР абядналася на раўнапраўных асновах з іншымі рэспублікамі – Расійскай (РСФСР), Украінскай (УССР), Закаўказскай (ЗСФСР). СССР стаў адзінай дзяржавай, якая складалася з некалькіх краін, мела моцнае цэнтральнае кіраўніцтва, агульную канстытуцыю, адзіныя грошы, войска, праводзіла адзіную знешнюю палітыку. А.Чарвякоў

З улікам нацыянальнага і эканамічнага фактараў развіцця ў 1924 і 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт перадачы ёй шэрагу раёнаў Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у 2 разы, а колькасць насельніцтва – амаль у 3 разы і дасягнула 4,2 млн. чалавек.

Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністрацыйна- тэрытарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г. Былі зацверджаны таксама Дзяржаўны герб і сцяг Беларускай ССР. Дзяржаўны сцяг БССР гг. Дзяржаўны герб БССР гг. Этапы дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання БССР Ваенна-палітычны саюз савецкіх рэспублік, чэрвень 1919 г. Уваходжанне БССР у Саюз ССР, снежань 1922 г. Першае і другое ўзбуйненні БССР, 1924, 1926 гг.