Савецкая Беларусь у гады новай эканамічнай палітыкі. Удзел БССР ва ўтварэнні СССР.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Васіль Уладзіміравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён 22 чэрвеня 2003, Бараўляны,Беларусь) беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік.
Advertisements

Прэзентацыя спецыяльнага конкурса для маладых беларускіх рэкламістаў.
Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў Не можаш ты мяне пазбавіць мовы Змяніць мой лёс уладаю сваёй, Не ты мяне абрала – вязень твой Абраў цябе на тэрмін пажыццёвы.
Математика Отождествление и различение предметов по одному свойст­ву: форме (круглые, треугольные, квадратные, прямоугольные), размеру (малые, большие),
Аляксей Ануфрыевіч Дудараў. Аляксей Ануфрыевіч ДУДАРАЎ нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Кляны Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Наваполацкім ГПТВ-28.
РЫЦАР СУМЛЕННЯ І СВАБОДЫ Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
Сымон Будны Лоскаму замчышчу не менш як 600 гадоў. Верагодна, менавіта тут стаяў замак магнатаў Кішкаў, якія валодалі Лоскам у XVI ст. Ян Кішка ў 1570.
Тэма: шматпартыйнасць у Беларусі ў першыя гады савецкай улады. Навуковы кіраўнік: доктар гістарычных навук, прафесар Коршук Уладзімір Канстанцінавіч.
Маладзёжныя антысавецкія арганізацыі ў Заходняй Беларусі ў 1944 – 1954 гг. Выканаў: магістрант Ярмац Аляксандр, Навуковы кіраўнік: прафесар, доктар гістарычных.
Янка Купала ( ). Тэма ўрока Асноўныя этапы жыцця і творчасці Янкі Купалы.
Титульник Фарміраванне перадумоў стварэння новага грамадства ў час палітыкі Перабудовы гг. (на матэрыялах БССР). Міністэрства адукацыі Рэспублікі.
Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР ў перыяд гг. Гэта палітыка праводзілася Камуністычнай.
Савецкая Беларусь у гады новай эканамічнай палітыкі. Удзел БССР ва ўтварэнні СССР.
Культура і грамадства Беларусі
Транксрипт:

Савецкая Беларусь у гады новай эканамічнай палітыкі. Удзел БССР ва ўтварэнні СССР

План 1. Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў рэспубліцы 2. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі

Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў Беларусі Асаблівасці сітуацыі былі звязаны з тым, што за 6 гадоў, якія бесперапынна цягнуліся Першая сусветная і грамадзянская войны, гаспадарка нашай краіны была цалкам разбурана: прамысловая вытворчасць у праўнанні з даваеннай скарацілася ў 7 разоў; колькасць рабочых зменшылася амаль на 30%; іх заработная плата складала 10-20% даваеннага ўзроўню; прадукцыя сельскай гаспадаркі складала менш за 50% ад даваеннай; пасяўныя плошчы зменшыліся больш як на 1/3. Плакат 1920-х гг.

Па ўмовах Рыжскага міру 1921 г. Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польшчы, а Віцебская і Магілёўская губерні яшчэ раней (1919 г.) былі перададзены ў склад РСФСР. Тэрыторыя Беларусі складала 6 паветаў Мінскай губерні. да Польшчы 6 паветаў Мінскай губерні да РСФСР Становішча пагаршалася ў выніку палітыкі ваеннага камунізму, калі пры правядзенні харчразвёрсткі ў сялянства забіраўся на патрэбы Чырвонай Арміі амаль увесь ураджай, што выклікала сялянскае незадавальненне.

Увогуле на пачатку 1920-х гг. перад Беларуссю, як і перад РСФСР, паўстала пытанне аб аднаўленні разбуранай гаспадаркі і выбары шляхоў мадэрнізацыі (пераўладкавання) грамадства. Харчразвёрстка Яна была звязана з магчымасцю захавання адміністрацыйна- камандных метадаў кіраўніцтва зверху часоў грамадзянскай вайны, або з выкарыстаннем матэрыяльнай зацікаўленасці і мясцовай ініцыятывы знізу. Пры аднаўленні гаспадаркі ўлічваўся дробны і перапрацоўчы характар беларускай прамысловасці, патрабаванні сялянства адмяніць харчразвёрстку і дазволіць свабодны гандаль збожжам, а гэта вяло за сабой увядзенне таварна- грашовых адносін замест камандна-адміністрацыйных.

X зезд Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) у сакавіку 1921 г. прыняў рашэнне аб увядзенні новай эканамічнай палітыкі (нэп), што было перш за ўсё звязана з імкненнем аднавіць разбураную вайной эканоміку. Было прынята рашэнне аб замене харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам. Ён быў меншы за харчразвёрстку і абяўляўся сялянам загадзя, напярэдадні сяўбы. Увядзенне нэпа У.Ленін і дэлегаты X зезда РКП(б)

У выніку ў селяніна зявіліся лішкі прадуктаў, якія заставаліся пасля выплаты харчпадатку. Ён мог прадаць іх на рынку, атрымаўшы за гэта грошы ва ўласную кішэню, бо ў краіне ўводзілася свабода гандлю. З увядзеннем харчпадатку павысілася матэрыяльная зацікаўленасць сялянства ў выніках сваёй працы. Гэта дазволіла да 1927 г. поўнасцю аднавіць сельскую гаспадарку. Сяўба На ворыве

Асаблівасцю ў развіцці сельскай гаспадаркі стала павелічэнне колькасці хутароў, якія ствараліся на былых памешчыцкіх землях. Была дазволена арэнда зямлі і наёмная праца, свабодны выбар формаў землекарыстання. Элементам нэпа стала таксама развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі – добраахвотнага супрацоўніцтва сялян пры вырошчванні ўраджаю і арганізацыі яго продажу. Напрыклад, утвараліся таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі, гандлёвыя кааператывы.

Развіццё прыватнага гандлю выклікала неабходнасць ліквідацыі розных грашовых адзінак, што існавалі раней, і ўвядзенне ў СССР новай грашовай адзінкі – савецкага чырвонца наміналам 10 рублёў. Гэта грашовая адзінка каштавала на сусветным рынку да сярэдзіны 1926 г. больш за 5 долараў ЗША. Чырвонец вырабляўся з золата і мог замяняцца папяровымі грашыма. Да сярэдзіны 20-х гг. была створана шырокая сетка магазінаў і магазінчыкаў – рознічны гандаль, дзе галоўнай фігурай стаў прыватнік. У аптовым гандлю вядучую ролю адыгрывалі дзяржаўныя і кааператыўныя прадпрыемствы.

Беларускае сялянства змагло забяспечыць насельніцтва рэспублікі неабходнай прадукцыяй. Рост сельскагаспадарчай вытворчасці стаў асновай для развіцця адпаведных галін прамысловасці. Пачалі працаваць мінскія чыгуналіцейны і машынабудаўнічы заводы, крыштальны завод Барысаў, фабрыка запалак Бярэзіна, лесапільныя і гарбарныя заводы. Многія прадпрыемствы здымаліся з дзяржаўнага забеспячэння. Адны з іх закрываліся і кансерваваліся, іншыя дэнацыяналізаваліся і перадаваліся ў арэнду арганізацыям і прыватным асобам. Адбываўся хуткі рост арэндных і прыватных прамысловых абектаў, асабліва рамесных і саматужных майстэрняў. Мінск. Няміга г.

У снежні 1920 г. з мэтай аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО). Згодна з адпаведным планам, на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны 20-х гг. было пабудавана больш за 20 электрастанцый. Першай стала БелДРЭС (Беларуская дзяржаўная раённая электарстанцыя) каля Оршы, якая ў якасці паліва выкарыстоўвала торф. У 1924 г. прамысловасць Беларусі, застаючыся дробнай, перавысіла даваенны ўзровень развіцця. Галоўны корпус БелДРЭС

1921- канец 1920-х гг. новая эканамічная палітыка гг. ваенны камунізм дазвол свабоды гандлю, увядзенне савецкага чырвонца нацыяналізацыя прамысловасці, дзяржаўная ўласнасць харчпадатак натуральны абмен, змяншэнне ролі грошай харчразвёрстка дазвол дробнай прыватнай уласнасці, замежнага капіталу, найму рабочай сілы, арэнды зямлі адмена працоўнай павіннасці, розныя формы аплаты працы усеагульная працоўная павіннасць, ураўняльны прынцып аплаты працы таварна-грашовыя адносіныадміністрацыйна-каманднае кіраўніцтва

Нэпам аказаліся незадаволены пэўныя пласты грамадства. Сярод іх – некаторая частка партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў, прыхільнікаў камандных метадаў, частка насельніцтва, якая не магла дасягнуць таго багацця, што было ў так званых нэпманаў (уладальнікаў невялічкіх прадпрыемстваў, хутаран). У другой палове 1920-х гг. нэп стаў паступова згортвацца.