Культура і грамадства Беларусі

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
НОВЫЕ ПОСТУПЛЕНИЯ ЛИТЕРАТУРЫ март 2013 Ежемесячная информация об отдельных изданиях по основным направлениям деятельности Академии управления при Президенте.
Advertisements

Прэзентацыя спецыяльнага конкурса для маладых беларускіх рэкламістаў.
НЕКАТОРЫЯ АСПЕКТЫ АТМАСФЕРНАГА КОДУ Ў БЕЛАРУСКАЙ ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ Навуковы кіраўнік – д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры.
Беларуская літаратура, праграма пераходнага перыяду 9/ клас тып урока: засваенне новага матэрыялу Тэма: Біблія як помнік старажытнага пісьменства і крыніца.
ІЎЧАНКАЎ Віктар Іванавіч, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных.
Асаблівасці мовы сучасных аўдыявізуальных СМІ Беларусі Міхалевіч Дарына Вітальеўна Навуковы кіраўнік: кандыдат філалагічных навук, дацэнт Цікоцкі Аляксандр.
Культурна-маўленчы кампанент у арганізацыі аўдыявізуальнага тэксту Міхалевіч Дарына Вітальеўна Навуковы кіраўнік: кандыдат філалагічных навук, дацэнт Цікоцкі.
ПАЛІТЫКА ДЗЯРЖАЎНА- ПАРТЫЙНАГА КІРАЎНІЦТВА БССР У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ – 1955 ГАДЫ. Магістрант: Луцкіна Ксенія Алегаўна Навуковы кіраўнік: доктар гістарычных.
Соцыюм Полацкага княства ў палітычнай сістэме дзяржавы (Х- п.п. ХІІІ стст.) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны.
СТАНАЎЛЕННЕ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ БЕЛАРУСІ (80-я гг. ХІХ – пачатак ХХ ст.) Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі Радзівановіч Алены Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных.
Мастацкая парабала ў творчасці Васіля Быкава Выканала: магістрантка кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ Іконнікава Людміла.
Выканала: Пустаход Т.С. Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Цяплова В.А.
ІНТЭЛІГЕНЦЫЯ Ў ГРАМАДСКА- ПАЛІТЫЧНЫМ І КУЛЬТУРНЫМ ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСІ ( ГГ.) Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі Долатавай Вольгі Навуковы кіраўнік:
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ Прэзентацыя магістэрскай работы магістранткі кафедры беларускай літаратуры і культуры Тарасавай Святланы.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ Прэзентацыя магістэрскай работы магістранткі кафедры беларускай літаратуры і культуры Тарасавай Святланы.
Титульник Фарміраванне перадумоў стварэння новага грамадства ў час палітыкі Перабудовы гг. (на матэрыялах БССР). Міністэрства адукацыі Рэспублікі.
НАВУКОВЫ КІРАЎНІК : кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў Внуковіч Юрый Іосіфавіч. МАГІСТЭРСКАЯ ДЫСЕРТАЦЫЯ.
Культура Беларусі ў XVI - першай палове XVII ст. Берасцейская унія.
Фарміраванне беларускай нацыі. Развіццё культуры ў пачатку XX ст.
Культура і грамадства Беларусі
Транксрипт:

Культура і грамадства Беларусі Выканала: Лазарава Алеся БФ-21

Самабытная культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. Тут існавалі арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія школы, ствараліся непаўторныя музычныя і літаратурныя творы. Сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. У краіне праходзіць мноства мастацкіх выстаў, музычных, тэатральных і кінематаграфічных фестываляў.

Літаратура

Літаратура стагоддзямі адыгрывала важную ролю ў культуры Беларусі. Трагічная гісторыя краіны паўплывала на тое, што тэма вайны доўгі час была вядучай у беларускай літаратуры. Сярод найбольш вядомых пісьменнікаў і паэтаў Беларусі Сімяон Полацкі, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багданговіч, Васіль Быкаў.

Выяўленчае мастацтва

Выяўленчае мастацтва Беларусі разнастайнае па стылях, напрамках і жанрах. Самыя цікавыя творы беларускага жывапісу і скульптуры розных эпох можна ўбачыць у мастацкіх музеях краіны. Буйнейшы збор твораў мастацтва мае Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Ён актыўна прапагандуе нацыянальнае мастацтва. Тут пастаянна праходзяць выстаўкі твораў беларускіх мастакоў. Цікавыя калекцыі твораў беларускага мастацтва ў Віцебскім абласным мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, Полацкай мастацкай галерэі. У многіх раённых цэнтрах Беларусі ёсць мастацкія галерэі, дзе можна ўбачыць работы мясцовых мастакоў. Нац.маст.музей Б. Віцеб.абл.маст.музей Магіл.абл.маст.музей

Архітэктура

Архітэктура Беларусі адлюстроўвае гісторыю і развіццё краіны, з'яўленне новых стыляў і ідэй. Розныя кірункі ў мастацтве і рэлігіі паўплывалі на фарміраванне архітэктуры Беларусі. У краіне можна знайсці ўзоры раманскага стылю і готыкі, барока і класіцызму, мадэрну і эклектыкі. Адзначана два магутных уздзеяння на мастацкую сітуацыю ў краіне: Старажытнарускі ўплыў (XIXII стст.) Заходнееўрапейскі ўплыў (з XIV ст. да XIX). (XI-XII ст. Сафійскі Сабор) (XIV – XIX ст. – Касёл Св.Яна Хрысціцеля.) Беларуская готыка.

Музыка

Сучаснае музычнае мастацтва Беларусі імкнецца захаваць нацыянальныя традыцыі, адначасова развіваючы папулярныя ў свеце стылі і напрамкі. Творы беларускіх кампазітараў, сусветнай класічнай і эстраднай музыкі гучаць у выкананні як прафесійных, так і самадзейных музыкантаў. У Беларусі штогод праходзяць фестывалі, якія прадстаўляюць розныя напрамкі і жанры музычнага мастацтва: «Беларуская музычная восень» «Мінская вясна» «Залаты шлягер» «Музы Нясвіжа» Сімвалам фестывальнага руху Беларусі стаў Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», удзел у якім прымаюць папулярныя артысты з розных краін свету. «Бел.муз. восень» _________ «Музы Нясвіжа» «Зал.шлягер»

Тэатр

Беларускі прафесійны тэатр развіўся са старадаўніх народных абрадаў, творчасці вандроўных музыкантаў, прыдворных труп беларускіх магнатаў, дзейнасці аматарскіх калектываў рубяжа XIXXX стст. Цяпер у краіне працуе 28 дзяржаўных тэатраў, вялікая колькасць самадзейных народных калектываў. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы найстарэйшы беларускі тэатр. Дзейнічае Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, яго пастаноўкі мелі поспех як у айчыннага, так і ў замежнага гледача. У Беларусі праходзяць маштабныя тэатральныя фестывалі, сярод якіх «Панарама» ў Мінску, «Белая вежа» ў Брэсце. Нац.акад.тэатр імя Я.К. Нац.акад.Вял.тэатр оперы і балета

Кінематограф

Мастацтва кіно ў Беларусі развіваецца з 30-х гадоў XX стагоддзя. У 1924 г. створана Беларускае дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі Белдзяржкіно. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя «Савецкая Беларусь», якая выпускала мастацкія, хранікальныя і навукова-папулярныя фільмы. У 1939-м студыя пераехала ў Мінск, а з 1946-га носіць назву «Беларусьфільм». Першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» ў 1926 г. стварыў рэжысёр Ю. Тарыч. Падчас Вялікай Айчыннай вайны беларускія дакументалісты аднымі з першых здымалі рэпартажы з фронту. Тэма трагедыі народа стала адной з галоўных у пасляваеннай творчасці рэжысёраў Беларусі. Асаблівую нішу айчынныя кінематаграфісты занялі ў дзіцячым кіно. Сусветнае прызнанне заваявала беларускае дакументальнае кіно.

Музеі

Музеяў у Беларусі шмат. У кожным горадзе дзе-нідзе знойдзецца некалькі. Але возьмем напрыклад Гомельскую вобласць і Гомель. Спіс музеяў: Мазырскі аб'яднаны краязнаўчы музей Акцябрскі цэнтр гісторыі і культуры Брагінскі гісторыка-этнаграфічны музей Веткаўскі музей народнай творчасці Філіял Веткаўскага музея Ровенска-Слабадскі гісторыка-мемарыяльны музей «Памяць» Музей гісторыі горада Гомеля Кармянскі раённы мемарыяльны музей імя Панцелеймона Мікалаевіча Лепяшынскага Гомельскі абласны музей ваеннай славы Гомельскі палацава-паркавы ансамбль Добрушскі раённы краязнаўчы музей Дом-музей дзеда Талаша Ельскі краязнаўчы музей Жлобінскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей Калінкавіцкі дзяржаўны краязнаўчы музей Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава Карцінная галерэя імя Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанкі Карцінная галерэя імя Леаніда Ніканоравіча Дробава Буда-Кашалёўская карцінная галерэя імя Яўсея Яўсеевіча Маісеенкі Лельчыцкі краязнаўчы музей Лоеўскі музей «Бітвы за Дняпро» Музей гісторыі адукацыі Гомельшчыны Мазырская раённая карцінная галерэя Музей «Трагедыі Чарнобыля» Музей гісторыі горада Светлагорска Нараўлянскі этнаграфічны музей Петрыкаўскі раённы краязнаўчы музей Рагачоўскі музей народнай славы Музей гісторыі пасёлка Ільіч Рэчыцкі краязнаўчы музей Тураўскі краязнаўчы музей Хойніцкі краязнаўчы музей Мемарыяльны музей Мележа Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей

Бібліятэкі

Бібліятэчная сістэма краіны ўключае каля 10 тыс. публічных і спецыяльных бібліятэк, сукупнага аб'ёму фонду каля 250 млн асобнікаў. Самы вялікі збор друкаваных выданняў у краіне мае Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў Мінску, за ёй захоўваецца права атрымання абавязковага экзэмпляра. Тут сабраны самы вялікі за межамі Расіі збор кніг на рускай мове. У 2006 годзе адкрыты новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, які мае ўнікальнае архітэктурнае рашэнне ў форме брыльянта.

Навука

Вышэйшая дзяржаўная навуковая арганізацыя Рэспублікі Беларусь Нацыянальная акадэмія навука Беларусі (НАН Беларусі) – НАН Беларусі, НАНБ, гістарычныя назвы: Беларуская акадэмія навук ( ); Акадэмія навук БССР ( ); Акадэмія навук Беларусі ( ) вышэйшая дзяржаўная навуковая ўстанова Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе арганізацыю, правядзенне і каардынацыю фундаментальных і прыкладны́х навуковых даследаванняў і распрацовак па розных напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў. Акадэмія навук падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, падсправаздачная Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе арганізацыю, правядзенне і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па важнейшых напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў з мэтай навуковага забеспячэння эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама выконвае ў межах паўнамоцтваў, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, асобныя функцыі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў галіне навукі.

Астраномія У Беларусі няма прафесійных астранамічных абсерваторый, таму адзіныя абсерваторыі, якія публікуюцца ў навуковых выданнях з'яўляюцца аматарскімі. Дзве абсерваторыі зарэгістраваны ў Цэнтры малых планет. Гэта абсерваторыі: «Taurus-1» і Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя. Абедзве знаходзяцца ў Віцебскай вобласці. Касманаўтыка Нацыянальная праграма даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на гады зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад Апроч касмічнага агенцтва, працы па стварэнні якога ўжо пачаліся ў Беларусі, плануецца стварэнне ўласнага цэнтра кіравання палётамі (будзе адкрыты ў будынку Абяднанагаінстытута праблем інфарматыкі ў Мінску). У яго будзе паступаць інфармацыя з камандна-вымяральнага пункта (плануецца ў Лагойскім раёне). БелКА (абрэвіятура ад Беларускі касмічны апарат) першы спадарожнік незалежнай Беларусі.

Спорт

У краіне функцыянуюць больш як 26 тыс. аб'ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння. У Беларусі займаюцца многімі відамі спорту. Найбольш папулярныя: лёгкая атлетыка, футбол, гімнастыка, лыжны спорт, хакей, тэніс, фехтаванне, барацьба, валейбол, гандбол, плаванне, шахматы і шашкі. Рэспубліканскі цэнтр aлімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» вядомы ў свеце як цэнтр для біятлона. У Беларусі шмат навучальных цэнтраў для падрыхтоўкі прафесійных спартсменаў, у тым ліку: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, вучылішчы алімпійскага рэзерву, спецыялізаваныя школы алімпійскага рэзерву, дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы. Дзейнічаюць 3 буйныя цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі: у Стайках, Раўбічах і Ратамцы. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (БДУФК) адзіная ў Рэспубліцы Беларусь навучальная ўстанова вышэйшай адукацыі ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму, а таксама навуковы цэнтр. Сярод студэнтаў і выпускнікоў універсітэта больш за 160 чэмпіёнаў свету і Еўропы. Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку і перападрыхтоўку кадраў у галіне спорту, турызму і фізічнага выхавання на дзёным і завочным аддзяленні. Колькасць студэнтаў дасягае 7 тысяч чалавек. Навучанне вядзецца па 19 спецыяльнасцях. Падтрымліваецца супрацоўніцтва з профільнымі ВНУ Балгарыі, Літвы, Латвіі, Казахстана, РФ, Украіны, Польшчы, Таджыкістана, Малдовы, Японіі, Кітаю і Турцыі.

Нацыянальныя святы

Каляндар святочных і памятных дзён, якія з'яўляюцца нерабочымі ў Беларусі: 1 студзеня – Новы Год 7 студзеня Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае) 8 сакавіка Дзень жанчын 9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня Радаўніца 1 мая Свята працы 9 мая – Дзен Перамогі 3 ліпеня Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 7 лістапада Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі 25 снежня Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае)

Кухня

Беларуская кухня фарміравалася на аснове страў і прыёмах гатавання агульных для ўсіх славянскіх і іншых індаеўрапейскіх народаў балцкіх, германскіх і інш. У мінулым у рацыёне насельніцтва Беларусі пераважалі вегетарыянскія стравы са збожжа, бабовых культур, агародніны, малака і малочных прадуктаў, насення лёну і канапель, прадуктаў збіральніцтва грыбоў, ягад, садавіны, мёду. Традыцыйная беларуская кухня вельмі блізкая да літоўскай. На працягу ст. на яе фарміраванне (асабліва ў прывілеяваных класаў) аказвалі значны ўплыў польская і нямецкая кухні, а таксама кухні нацыянальных меншасцей яўрэйская і татарская, у меншай ступені французская, італьянская, венгерская і англійская. З 19 ст. найбольшы ўплыў аказвае руская кухня.

Спіс крыніц Беларусь / Вікіпедыя [Электронны рэсурс]. – Ражым доступа: – Дата доступа:

Дзякуй за ўвагу!