Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў Не можаш ты мяне пазбавіць мовы Змяніць мой лёс уладаю сваёй, Не ты мяне абрала – вязень твой Абраў цябе на тэрмін пажыццёвы.
Advertisements

Математика Отождествление и различение предметов по одному свойст­ву: форме (круглые, треугольные, квадратные, прямоугольные), размеру (малые, большие),
24 снежня 1798 – 26 лістапада снежня 1798 – 26 лістапада 1855.
Ніл Сымонавіч Гілевіч …усё самае галоўнае, самае істотнае і важнае, што ёсць у кожным дарослым чалавеку, – усё адтуль, з гадоў дзяцінства. Там – незабыўныя.
Візітоўка в. Крупейкі. Лоеўскага райна. Гомельскай вобласці. Аўтар работы:Верамеенка Мікалай Мікалаевіч,9 кл. Кіраўнік: Коваль Марыя Паўлаўна. Тэл
Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
аднародныя члены сказа: Атрад спыніўся на стаянку ў густым, непраходным лесе. (М. Лынькоў) аднародныя члены сказа: Атрад спыніўся на стаянку ў густым,
Агульным у будове сказаў зяўляецца наяўнасць граматычнай асновы (дзейніка і выказніка). Найбольш простым відам двухсастаўнага сказа зяўляецца сказ, які.
Падарожжа па краіне Займеннік (падагульненне і сістэматызацыя вывучанага) Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА Беларуска-славянская гімназія 36 г.Гомель.
(урок - лекцыя) - пазнаёміць вучняў з польскамоўным паэтам Адамам Міцкевічам; - на прыкладзе творчасці Адама Міцкевіча паказаць, што творы польскіх пісьменнікаў.
24 снежня 1798 – 26 лістапада снежня 1798 – 26 лістапада 1855.
Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
ІЎЧАНКАЎ Віктар Іванавіч, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных.
СУЧАСНАЯ ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА Дапаможнік па дысцыпліне Беларуская дзіцячая літаратура Аўтар: Пятроўская Таццяна Міхайлаўна, выкладчык беларускай мовы і.
Пуцявінамі песняра Завочная экскурсія на радзіму Якуба Коласа.
Стварэнне беларускай дзяржаўнасці. План 1.Беларускі нацыянальны рух. 2. Абвяшчэнне БНР.
Зямля пад белымі крыламі. Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа, Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў, Дзе на ўзвышшах Наваградскіх.
Славнозвісне місто Канів Дніпро, чудові гірські краєвиди, багато сонячних годин на рік... Потрапивши сюди уперше, людина забуває про те, що вона у центральній.
ПРАВИЛА «ОКТЯБРЯТ» НАШИХ ПРАВИЛ РОВНО ПЯТЬ, МЫ ИХ БУДЕМ ВЫПОЛНЯТЬ… 1. МЫ АКТИВНЫЕ РЕБЯТА, ПОТОМУ ЧТО ОКТЯБРЯТА. ОКТЯБРЁНОК, НЕ ЗАБУДЬ – В ПИОНЕРЫ ДЕРЖИШЬ.
Транксрипт:

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца, Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель... Там, дзе сэрца мае з першым крокам, як молат, заб'ецца, Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,

Над ракою чырвонай і цмянай палёт кажаноў,

Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах, І бары-акіяны, і неба - разлівы ільноў.

Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі, Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме, Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.

Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі, Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары, А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі, Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі, Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок. Тая гордая мова, якую й тады не забудзем, Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Ты - наш край. Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам, Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,

Ты - наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі І апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.

Мы клянёмся табе, што ніколі, Ніколі, Ніколі, Так, Ніколі ня кінем, Ня кінем, Ня кінем цябе.