Скачать презентацию
Идет загрузка презентации. Пожалуйста, подождите
Презентация была опубликована 8 лет назад пользователемНаталья Червинская
1 Бяззлучнікавы складаны сказ і знакі прыпынку ў ім
2 Мэта: Навучыцца адрозніваць бяззлучнікавыя складаныя сказы ў тэксце ; Правільна інтанаваць пры чытанні; Правільна ставіць знакі прыпынку ў залежнасці ад адносін паміж часткамі.
3 Бяззлучнікавы складаны сказ – гэта сказ, часткі якога абядноўваюцца толькі з дапамогай інтанацыі
4 Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым складаным сказе Коска Кропка з коскай ПрацяжнікДвукропе
5 Коска – адносіны адначасовасці ці паслядоўнасці Вецер уціх, пацяплела, з лагчыны пачалі сунуцца шэрыя космы туману.,,,.
6 Кропка з коскай – часткі адносна самастойныя, ускладнены і маюць свае знакі прыпынку Каля зоркі зорка ўніз глядзіць, мігціць; каля горкі горка снегам зіхаціць. ; ;.
7 Працяжнік Адносіны паміж часткамі Можна уставіць Прыклад Прыклад 1-я частка – умова, час 1-я частка – умова, час калі (перад 1-й часткай) калі (перад 1-й часткай) Адчыніш фортку – павее халадком. 2-я частка – вынік, вывад таму таму Месца ўсім не хапіла – давя- лося прынесці лаву. 2-я частка - параўнанне як, быццам як, быццам Слова сказаў– сякераю адсек. Слова сказаў – сякераю адсек. Супрацьпастаўленне а, але, аднак а, але, аднак Пастукаў у дзверы – ніхто не адгукнуўся. Хуткая змена падзей, нечаканы вынік і Прыціснуў мароз – зямля ўмерзла. 2-я ч. пачынаецца сло- вамі гэта, то, так, такі _ Прасіць ён не будзе – гэта я цвёрда ведаю. 2-я ч. мае вынікова- абагульняльнае значэнне _ Стракозы ляталі над травой, таўклі мак камары, неба было чыстае – усё гэта прадказвала цёплыя дні.
8 Двукропе Адносіны паміж часткамі Можна ўставіць Прыклад Прыклад 2-я частка раскрывае змест 1-й а іменна Усё было па-ранейшаму: глуха шумеў лес, нізка плылі хмары. 2-я частка - прычына бо, таму што На вуліцы вельмі холадна: дзьме моцны вецер. 2-я ч. удакладняе, канкрэтызуе змест 1-й што, як Адразу стала ясна: хутка пойдзе дождж. 2-я ч. выражае прамое пытанне _ Усе з цікаўнасцю паглядалі на Васю: што ён зараз скажа?
Еще похожие презентации в нашем архиве:
© 2024 MyShared Inc.
All rights reserved.