Скачать презентацию
Идет загрузка презентации. Пожалуйста, подождите
Презентация была опубликована 8 лет назад пользователемАндрей Урусов
1 Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у другой палове XIV – XV ст.
2 1. Гаспадарчае жыццё ВКЛ План 2. Становішча гарадоў
3 1. Гаспадарчае жыццё ВКЛ Многія з іх уладальнікаў мелі княжацкія тытулы, напрыклад Радзівілы, Гальшанскія, Слуцкія. Буйных землеўладальнікаў называлі панамі. Яны займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, уваходзячы ў склад паноў-рады. Самых буйных землеўладальнікаў называюць магнатамі. Гаспадарчае жыццё ВКЛ характарызавалася існаваннем і пэўнымі суадносінамі паміж рознымі саслоўямі – групамі насельніцтва, якія мелі свае спадчынныя правы і абавязкі. Вырашальную ролю адыгрывалі буйныя феадалы – землеўладальнікі. У іх асабістай уласнасці знаходзіліся прыватныя землі, якія можна было прадаваць, дарыць, абменьваць. Колькасць такіх зямель пастаянна расла. Герб Гальшанскіх
4 З цягам часу баяры маглі выслужыць або выкупіць свае часовыя ўладанні ў асабістую ўласнасць. У гэтых выпадках зямельнае ўладанне станавілася вотчынай – уладаннем, якое перадавалася ад бацькі да сына ў спадчыну. Большасць феадалаў з XVI ст. стала называцца шляхціцамі. Гэта назва выцесніла слова баярын – служылы чалавек, які першапачаткова атрымліваў зямлю (памесце) ад князя або буйнога феадала толькі па месцы ваеннай службы і за саму службу. Шляхта
5 Даходы ад гэтых зямель ішлі ў дзяржаўную казну, якой распараджаўся таксама князь. Вялікі князь быў найбуйнейшым уладальнікам дзяржаўных зямель. Іх колькасць пашыралася ў выніку далучэння да ВКЛ новых тэрыторый. Багатыя шляхціцы Княгіня, княжыч і князёўна
6 Самую вялікую частку насельніцтва складалі сяляне, якія ў XIX – XV стст. з землеўласнікаў сталі землекарыстальнікамі. Сяляне падзяляліся на: пахожых (вольных) – мелі права свабодна пераходзіць ад аднаго феадала да другога непахожых (прыгонных) – пераход да іншага феадала забараняўся.
7 У 1447 г. вялікі князь Казімір выдаў прывілей, што даў пачатак афармленню залежнасці сялян ад феадалаў, якім забяспечвалася, у адрозненне ад сялян, валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці. У 1468 г. быў складзены Судзебнік Казіміра – першы зборнік юрыдычных законаў ВКЛ. Згодна з ім, сяляне пазбаўляліся права свабоднага пераходу ад аднаго феадала да другога, г.зн. яны прымацоўваліся да зямлі, на якой жылі. Выданне Судзебніка азначала юрыдычнае афармленне запрыгоньвання сялян – старты імі права ўласнасці на зямлю і ператварэння іх у залежныхх ад феадала.
8 афармленне права поўнай уласнасці феадалаў на зямлю Этапы запрыгоньвання сялян Прывілей Казіміра 1447 г.Судзебнік Казіміра 1468 г. забарона свабоднага пераходу сялян ад аднаго гаспадара да другога Беларуская вёска
9 Асноўныя віды сялянскіх павіннасцей адпрацоўка пэўнай колькасці дзён на зямлі феадала ПаншчынаДзякла натуральная даніна сельскагаспа- дарчымі прадуктамі Чынш грашовы аброк (падатак) Сяляне на паншчыне
10 Існаваў цэлы шэраг дадатковых павіннасцей: талокі – сумесныя сезонныя гаспадарчыя работы гвалты ці згоны – агульныя тэрміновыя работы (будаўніцтва дарог, мастоў і г.д.). Сялян, якія не мелі сваёй уласнай гаспадаркі і жылі пры двары феадалаў, выконваючы працу ў яго гаспадарцы, называлі дваровымі (слугамі). Стагаванне сенаМыццё авечак
11 У XIV – XV стст. пэўную частку насельніцтва ВКЛ складалі жыхары гарадоў, якія ўносілі свій уклад у гаспадарчае развіццё краіны. У беларускіх гарадах жылі купцы, рамеснікі, шляхта з прыслугай і нават сяляне. Карэнных вольных гараджан называлі мяшчанамі, г.зн. жыхарамі места – горада. Побач з гарадамі існавалі мястэчкі – невялікія паселішчы гарадскога тыпу. Шляхціц Купец
12 Каля 40% усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі, г.зн. знаходзіліся ў прыватнай уласнасці феадалаў. Насельніцтва прыватных і дзяржаўных гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнай залежнасці, што праяўлялася ў барацьбе жыхароў за пашырэнне сваіх правоў. З канца XIV ст. вялікія князі сваімі граматамі сталі дараваць гарадам магдэбургскае права (права на самакіраванне). Яго назва паходзіць ад нямецкага горада Магдэбурга, які першы ў гісторыі ў XIII ст. атрымаў такое права. 2. Становішча гарадоў Прывілей Менску на магдэбургскае права
13 Паводле гэтага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свій орган улады – магістрат, які зяўляўся выбарным органам гарадскога самакіравання. Для магістрата ў гарадах пачалі ўзводзіцца спецыяльныя будынкі – ратушы з гарадской вежай і гадзіннікам на ёй. Рэканструкцыя Мінскай ратушы Магістрат бурмістр Рада (выбіралі гараджане) Лава (орган па судовых справах) войт
14 Першым з гарадоў ВКЛ магдэбургскае права атрымаў у 1387 г. горад Вільня. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі Беларусі стаў у 1390 г. горад Берасце. Сучасная сталіца Беларусі – Мінск – атрымаў права на самакіраванне ў 1499 г. Герб Вільні Герб Мінска Герб Берасця
15 Гарады ўXV – XVI стст. паступова ператвараліся ў рамесна- гандлёвыя цэнтры. Тут існавала шмат розных відаў рамёстваў, працавалі рынкі – месцы, дзе гандлявалі прадуктамі і вырабамі рамяства. Адзін раз у год праводзіліся сезонныя кірмашы, у якіх удзельнічалі як мясцовыя, так і замежныя купцы.
16 Зрабіце тэст па тэме
Еще похожие презентации в нашем архиве:
© 2024 MyShared Inc.
All rights reserved.