Скачать презентацию
Идет загрузка презентации. Пожалуйста, подождите
Презентация была опубликована 7 лет назад пользователемАлеся Лазарева
1 ГАННА СІЛІВОНЧЫК – МАСТАЧКА З БЕЛАРУСІ Выканала: Лазарава Алеся БФ-21
2 « Мноства разнастайных персанажаў дзеці, закаханыя, людзі-жывелы, людзі-птушкі, людзі- анелы, львы і міфалагічныя істоты-аднарогі, сірэны, цмокі засяляе своеасаблівы і нерэальны свет твораў Ганны. Гэта свет казак розных народаў. Гэта жывыя дзіцячыя фантазіі і сны. Гэта разважанні аб простых і вечных чалавечых пачуццях каханне, шчасце, радасць, нараджэнне новага жыцця; аб нязменных законах прыроды змене дня і ночы, часоў года, жыцця і смерці. Гэта разважанні аб складанасцях чалавечых узаемаадносін, хаце, сям'і, пошуках сэнсу чалавечага існавання і асэнсаванне прынцыпаў светабудовы. І самае галоўнае для мастака гэта цэласнасць свету, гэта непарушная глыбінная сувязь усіх яго элементаў. Незвычайнае і неадназначнае злучэнне вобразаў і сэнсаў, якое стварае Ганна ў кожнай сваей карціне, амаль заўседы з некаторай доляй тонкага гумару, даюць моцны эмацыянальны зарад, дзівяць сваей метафарычнасцю, нараджаюць мноства нечаканых асацыяцый. Адной з галоўных асаблівасцяў творчасці мастака з'яўляецца імправізацыя. Думка, ідэя пачынае сама сябе раскрываць, увасабляясь ў той ці іншы вобраз, пачынае ажываць непасрэдна на палатне, нараджаючы іншыя новыя вобразы, якім часта не хапае месца ў абмежаванай прасторы адной карціны. » Вольга Наскова, мастацтвазнаўца
3 Біяграфія Сілівончык Ганна Дзмітрыеўна нарадзілася ў 1980 годзе. у горадзе Гомелі. У цяперашні час жыве і працуе ў г. Мінску. Адукацыя: Рэспубліканскі ліцэй мастацтваў, Мінск; Беларуская Дзяржаўная Акадэмія Мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу), Мінск; уступіла ў Беларускі саюз мастакоў; 2009 г. Узнагароджана медалем «Талент і пакліканне» міжнароднага альянсу «Міратворац». Працы знаходзяцца: ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь; музеі сучаснага мастацтва (г. Менск.Беларусь); музеі сучаснага рускага мастацтва (Джэрсі Сіці. ЗША); фондах Гомельскага палацава-паркавага ансамбля (Гомель, Беларусь); Елабужском дзяржаўным музеі-запаведніку (Елабуга, Расія); Прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Францыі, ЗША, Японіі, Ізраіля, Італіі, Германіі, Польшчы.
4 РАБОТЫ
5 «Кветкі»
6 «Фолк»
7 «Разважанні»
8 «Мужчына і жанчына»
9 «Мора»
10 «Жыццёвае»
11 ВЫСТАВЫ, ЭКСПАЗІЦЫІ
12 "Патаемны пакой"
13 "Мы не ведаем, што за гэтымі дзвярыма. Пераход у іншую рэальнасць? Магчыма, што, ступіўшы за парог, мы ўпадзем ў бездань. А магчыма трапім у найпрыгажэйшыя сады Эдэма. А можа быць і так, што за дзвярыма і зусім нічога няма. Проста сцяна", распавядае мастачка Ганна Сілівончык.
16 Шыварат-навыварат
17 Спачатку, калі знаёмішся з працамі мастачкі, зяўляецца ўражанне, што трапіў у паралельны свет ці іншую рэальнасць, дзе ўсё інакш, наадварот, усё існуе па сваіх асаблівых казачных законах, і з легкасцю адбываюцца цуды і пераўтварэнні. Але, калі прыгледзішся больш уважліва, заўважыш, што героі карцін не казачныя персанажы, а звычайныя людзі. Ды і самі сюжэты падгледжаны ў рэальным жыцці.
18 Толькі глядзела мастачка праз каляровае шкло – таму і намалявала ўсё такімі яркімі фарбамі. Як у добрым цыркавым прадстаўленні не абыходзіцца тут і без гумару. Але гэта не грубыя балаганныя жарты, а тонкая іронія, якая прымушае задумацца і па-іншаму паглядзець на сябе і на тое, што адбываецца вакол.
19 Раптам мы разумеем, што нейкім неспасціжным чынам у яе выпадкова атрымалася адгадаць нашы патаемныя думкі, зразумець нашу прыхаваную не заўсёды прывабную сутнасць. Але сапраўдны ілюзіяніст, калі і распілуе па жывым сваю асістэнтку, то не за тым, каб у навуковых мэтах прэпараваць яе ўнутраны свет, а толькі дзеля таго, каб з узмахам чарадзейнай палачкі яна зноў зявілася б перад здзіўленымі гледачамі цэлая, прывабная і жыццярадасная. Ілюзіяніст ведае адзін сакрэт: часам прыходзіцца пілаваць па жывым дзеля таго, каб чалавек стаў больш цэльным, а бывае трэба перавярнуць усё дагары нагамі дзеля таго, каб нарэшце ўсё стала на свае месцы.
20 «Столік на дваіх»
21 Столік на дваіх – гэта прастора інтымных (у шырокім сэнсе) перажыванняў абсалютна разнастайнага толку, звязаных з вясновым абуджэннем і разняволеннем. Сярод мноства персанажаў, што зазірнулі ў вясновае кафэ, няцяжка пазнаць сябе або каго-небудзь са сваіх блізкіх, сітуацыю, у якой калісьці апынуліся, – прыемную ці крыху пікантную. Таму што няма такога пачуцця або эмоцыі, якіх бы не кранула ў сваёй творчасці Ганна, для якой свет чалавечых пачуццяў ёсць галоўны сэнс жыцця і галоўная тэма творчасці.
22 Вось ужо першыя пералётныя птушкі напаўняюць неба сваімі ўрачыстымі гімнамі і ўзнёслымі одамі, трапяткімі рамансамі і праніклівымі серэнадамі. Натхнёна і надрыўна паўтарае ім хор мартаўскіх катоў. Пад гукі флейты ветру, пад клавесін капяжу і літаўры грому душа спявае, і сэрца ў грудзях радасна танцуе мазуркі, кадрылі і вальсы. Падпарадкоўваючыся спрадвечнаму закону прыроды, усё вакол абнаўляецца і квітнее. Дрэвы спяшаюцца прымерыць сукенкі з новай вясновай калекцыі, і нават сонца какетліва любуецца сваім адлюстраваннем у лужынах. Вясна – час перамен, час надзей і, вядома ж, кахання. Бо якраз гэтае пачуццё нязменна нас акрыляе і дорыць новыя сюжэты для творчасці музыкантам, паэтам, мастакам. І менавіта каханне ва ўсіх яго праявах зяўляецца для мяне галоўным сэнсам чалавечага жыцця і асноўнай крыніцай натхнення.
23 Спіс крыніц Об авторе/Анна Сілівончік [Электронны рэсурс]. – – Ражым доступа: – Дата доступа: Жівопісь/Анна Сілівончік [Электронны рэсурс]. – – Ражым доступа: – Дата доступа: «Патаемны пакой» адкрываецца ў Цэнтры сучасных мастацтваў/Sputnik Беларусь [Электронны рэсурс]. – – Ражым доступа: – Дата доступа: Ганна Сілівончык «Шыварат-навыварат»/chatOFF [Электронны рэсурс]. – – Ражым доступа: – Дата доступа: Ганна Сілівончык. Столік на дваіх/Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [Электронны рэсурс]. – – Ражым доступа: – Дата доступа:
24 ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!
Еще похожие презентации в нашем архиве:
© 2024 MyShared Inc.
All rights reserved.