(1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы, што выпіў мора пакут! Да апошняй бярозы бласлаўляю Светлы дзень, калі нарадзіўся тут.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Конкурсная работа преподавателя второй категории Каминского Александра Антоновича преподавателя высшей категории Михасёнка Дмитрия Васильевича г. Поставы.
Advertisements

Москва 2007 г. История государственного управления в России Альбом наглядных пособий Л. А. ПЛОТИЦЫНА Доктор экономических наук, профессор.
11 Стратегия модернизации российской экономики: система интерактивного управления ростом В.М. Полтерович ЦЭМИ РАН и МШЭ МГУ Первая годовая тематическая.
Управление образования администрации Ленинского района г. Минска. Ленинская районная г. Минска организация Белорусского профсоюза работников образования.
Ожидаемый эффект новых мер семейной политики в России в контексте прошлого опыта и опыта в других странах Сергей В. Захаров Институт демографии ГУ-ВШЭ.
Подготовила учитель информатики Собешук Татьяна Степановна Волковыск, СШ 7, Беларусь.
Доклад на XX Международной научной конференции «Крым-2013», г. Судак, Украина, 11 июня 2013 г. К.филос.н. Юрий Юрьевич Чёрный, зам. директора ИНИОН РАН,
Минск, 2013 Управление образования администрации Ленинского района города Минска Ленинская районная города Минска организация Белорусского профсоюза работников.
Гражданские инициативы и межкультурный диалог в геронтологии 5 /январь-февраль/2011.
Основные направления деятельности органов ЗАГС Тульской области за 2013 год в сравнении с 2012 годом Динамика Зарегистрировано актов гражданского.
Сымон Будны Лоскаму замчышчу не менш як 600 гадоў. Верагодна, менавіта тут стаяў замак магнатаў Кішкаў, якія валодалі Лоскам у XVI ст. Ян Кішка ў 1570.
Тема 1. Введение. Предмет и задачи курса. Тема 2. Становление государственности и государственного управления в Киевской Руси. Тема 3. Государственное.
Страницы наступившего нового года Районный информационно-идеологический центр Медиа-обзор.
(1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы, што выпіў мора пакут! Да апошняй бярозы бласлаўляю Светлы дзень, калі нарадзіўся тут.
Образование СССР. Предпосылки образования СССР Идеологические. Октябрьская революция 1917 года привела к распаду Российской империи. Произошла дезинтеграция.
Жизнь и деятельность белорусских учёных. ГУО «Романовичская средняя школа Могилёвского района» Автор: Голубцов Макар Сергеевич Учитель: Голубцова Л.А.
НАУКА И ЕЁ ТВОРЦЫ Подготовил: Булыго Андрей Николаевич Научный руководитель: Ермилина Раиса Николаевна ГУО «Средняя школа 15 г. Могилёва» 9 «Б» класс Могилёв,
Выполнил ученик 3 « А » класса средней школы 38 г. Могилева Шишко Илья Проверила : Тужикова И. А.
Белорусские учёные и их деятельность
НИКОЛАЙ СУДЗИЛОВСКИЙ (НИКОЛАС РУССЕЛЬ) Судзиловский родился в Могилёве, в обедневшей дворянской семье (имели поместье в деревне Фастов Мстиславского уезда.
Транксрипт:

(1930 – 1984) Беларусь! Зялёная, залатая! Край мой светлы, што выпіў мора пакут! Да апошняй бярозы бласлаўляю Светлы дзень, калі нарадзіўся тут.

Што мне да кінутых храмаў Мая, Калі жывуць легенды ў народзе, Калі на выспах глухіх адкрываю Крокі мінуўшых тысячагоддзяў... А я ў народ мой заўсёды веру, І для яго, як вопытны кормшчык, Адкрыю найлепшую ў свеце Амерыку (Вёску Амерыку, што пад Оршай). Уладзімір Караткевіч Уладзімір Караткевіч

26 лістапада 1930г. Нарадзіўся Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч 26 лістапада 1930г. у горадзе Орша ў сямі інтэлігента. Сямён Цімафеевіч Караткевіч – бацька Уладзіміра, паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду, які меў герб Корвін. Род пачынаўся ў першым пакаленні з Данілы, які ў 1546г. Стаў уладальнікам земляў у Раманаўшчыне і Лятаўшчыне Рэчыцкага павета. У 2-ой палове ХІХ ст. род збяднеў. Надзея Васільеўна Караткевіч (у дзявоцтве Грынкевіч), маці пісьменніка, паходзіла са старадаўняга шляхецкага роду. Рана засталася сіратой. У 1911 годзе закончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве. Нарадзіла траіх дзяцей: Валерыя (1818), Наталлю (1922), Уладзіміра (1930). Бацькі.1916г. Орша 1913г. Сёстры Грынкевіч Яўгенія Васільеўна, Надзея Васільеўна (маці У.Караткевіча) і Ганна Сцяпанаўна

Васіль Юллянавіч Грынкевіч – дзед Уладзіміра Караткевіча. Нарадзіўся ў сямі праваслаўнага святара. Быў цудоўным апавядальнікам. Значна паўплываў на светапогляд будучага пісьменніка. Дзедавы апавяданні пра Крычаўскае паўстанне 1743 – 1744 гг., пра вужыную каралеву, пра лебядзіны скіт, пра явар і каліну (мужа і жонку), пра звон, які патануў, пра горад на дне возера і іншыя сталі крыніцай для многіх твораў У. Караткевіча. Пісьменнік згадваў, што праз дзеда ён палюбіў гісторыю і прыроду, што гэта быў чалавек уладны, разумны і зедлівы, які валодаў нязменнай духоўнай і фізічнай сілай, бязмежнай энергіяй і азартам. Васіль Грынкевіч стаў прататыпам Данілы Загорскага-Вежы ў рамане Каласы пад сярпом тваім.

Заяц варыць піва

Орша! Невялікі гарадок на беразе Дняпра. Зялёныя вуліцы, рэшткі валоў замчышча, гудкі далёкіх цягнікоў і блізкіх параходаў, дубовыя лясы па берагах Дняпра. Дзе б ні быў У.Караткевіч, Орша была з ім.

З сястрой Наталляй. 1937г. Валодзя Караткевіч. 1940г. 1949г. Ужо ў тры з паловаю гады Валодзя чытаў самастойна. Пісаць (а спачатку бубніць) вершы пачаў год у шэсць, але, на шчасце, хутка кінуў гэты занятак. Трохі пазней спрабаваў пісаць апавяданні, прычым абавязкова іх ілюстраваў... Таленты выяўляў розныя : і маляваў, і ў музычную школу хадзіў (прычым абсалютны слых спалучаўся ўва мне з такой жа абсалютнай лянотай), але ўсе гэтыя таленты пайшлі тунна.

У свае 14 гадоў Валодзя меў літаральна энцыклапедычныя веды па літаратуры і гісторыі. У гэты час, калі бібліятэкі былі амаль што пустыя (1945 год), вы маглі атрымаць усе неабходныя даведкі ў яго... З усіх школьных прадметаў У.Караткевіч найбольш любіў літаратуру і гісторыю. Гэтая любоў прадвызначыла далейшы лёс юнака.

1952г. Студэнт 3- яга курса Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Шаўчэнкі 1954г. Студэнт пятага курса.

Маскоўскі перыяд жыцця і творчасці У.Караткевіча ( гг.) вучоба на Вышэйшых літаратурных курсах; вучоба на курсах сцэнарыстаў. Вершы Скарына пакідае радзіму, Вадарод, Дзяўчына пад дажджом Цыкл вершаў, прысвечаных Н.Молевай, выкладчыцы гісторыі мастацтва Раман Нельга забыць(Леаніды не вернуцца да Зямлі) 7 жніўня 1959 года(як сцвярджае У.Караткевіч) узнікла задума напісаць раман, прысвечаны паўстанню гг. Да рэалізацыі задуманага пісьменнік прыступіў у 1962годзе, вярнуўшыся з вучобы на радзіму.

Вялікі сын вялікага народа. Першаадкрывальнік многіх тэматычных пластоў у нашай нацыянальнай літаратуры. Выдатны мастак слова і не менш выдатны гісторык. Фатограф-прафесіянал. Непераўзыдзены жартаўнік, душа многіх і многіх кампаній, вечарынак, сябрын. Эрудыт, якіх мала ведала і мала зведае зямля Белай Русі. Сапраўдны таварыш, сябра. Народны заступнік. Заступнік нацыі...

Помнік Уладзіміру Караткевічу ў Оршы ў Оршы

Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу. Але йдзі і не губляй спакой. Ёсць замест прыватнай неўміручасці Бессмяротнасць нацыі тваёй.

Адное засталося – сіла зброі. Адное засталося – песні гневу.

...амаль у кожнага мастака... мы знаходзім адзін цэнтр, зрэдку некалькі, але заўсёды няшмат, каля якіх групуюцца ўсе яго творы: гэтыя апошнія ўяўляюць сабой як бы спробы выказаць нейкую пакутлівую думку, і калі яна нарэшце выказваецца, зяўляецца твор, сагрэты вышэйшай любоўю мастака, сэрца і думка якога імкнуцца да яго з нястрыманай сілай. (В.Розанаў, рускі вучоны)

У сямі пісьменніка захавалася паданне пра Тамаша Грыневіча (сваяка з матчынага боку), які ўдзельнічаў у паўстанні гадоў. Паўстанцы, якімі ён кіраваў, былі разбіты, а іх камандзіра расстралялі ў Рагачове па загадзе Мураўёва.

Задума (напісаць раман Каласы пад сярпом тваім) зявілася яшчэ тады, калі я быў студэнтам Кіеўскага універсітэта. Замест таго каб хадзіць на лекцыі, - сядзеў у бібліятэцы над старымі кнігамі. Паступова перад маімі вачыма прываблівыя постаці маіх продкаў – мужных, свабодалюбівых людзей. І сярод іх – паўстанцы 1863 года, якія не шкадавалі жыцця, змагаючыся за вашу і нашу свабоду. А потым дзядзька паказаў мне на Дняпры мясціны, дзе адбываліся тыя падзеі. Руіны гаўптвахты, дзе расстрэльвалі людзей, і конскія могілкі, дзе іх потым закопвалі. Паступова ў мяне расло жаданне расказаць ад іх подзвігу, зберагчы памяць. З інтэрвю Уладзіміра Караткевіча вядомаму даследчыку беларускай літаратуры А.Мальдзісу ў 1967г.

Трэці нумар Мужыцкай праўды

Сімвал паўстання Калінава Кастусь Каліноўскі

Пётра Сергіевіч. "Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 г." (1955) П.Сергіевіч. К.Каліноўскі і В. Урублеўскі сярод паўстанцаў. 1959г.

Парадкі Мураўёва Канец XIX ст. Гістрыя ёсць настаўніца жыцця. Старажытныя рымляне

Студзень 1959г. Мінск. М.С.Хрушчоў:...чым хутчэй усе будзем гаварыць па-руску, тым хутчэй пабудуем камунізм. Звужаецца сфера ўжывання беларускай мовы; выкладанне ў школах, асабліва гарадскіх, пераводзіцца на рускую мову; змяншаецца колькасць беларускамоўных кніг і газет; любыя адхіленні ад афіцыйна вызначаных пастаноў ў мастацкіх творах, у кіно і тэатры падлягалі разбору ў партыйных органах і асуджэнню. А.Салжаніцын, звяртаючыся да інтэлігенцыі, да моладзі, да ўсіх суайчыннікаў незадоўга да арышту і высылкі з краіны: Мы так безнадзейна расчалавечыліся, што за сённяшнюю сціплую кармушку аддадзім усе прынцыпы, душу сваю, усе намаганні нашых продкаў, усе магчымасці для нашчадкаў – толькі б не парушыць свайго лядашчага існавання. Не засталося ў нас ні цвёрдасці, ні годнасці, ні сардэчнага жару... (К чему стадам дары свободы? А.С.Пушкін)

Вялікую і святую справу трэба рабіць з адкрытым забралам. 1965г. – 1-ая публікацыя рамана на старонках часопіса Полымя. Супраць станоўчай рэцэнзіі А.Мальдзіса – разгромны артыкул крытыка Я.Герцовіча. Асобнай кнігай Каласы... выйшлі толькі праз тры гады, хоць афіцыйна не былі забаронены.

Пастараўся заплаціць гэтай кнігай доўг Дняпру, людзям паўстання 1863 года, Беларусі. У.Караткевіч