складаныя сказы, у якіх часткі абядноўваюцца ў адно сэнсава- граматычнае цэлае без удзелу злучнікаў, а пры дапамозе інтанацыі і сэнсавых адценняў. У бяззлучнікавых.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Тэма Тэма Складаназалежныя Складаназалежныя сказы з сузалежным, сказы з сузалежным, паслядоўным і змешаным паслядоўным і змешаным падпарадкаваннем. падпарадкаваннем.
Advertisements

Галоўныя члены сказа Дзейнік. Выказнік. Галоўныя члены сказа Члены сказа – гэта словы або спалучэнні слоў, якія ўваходзяць у склад сказа і выконваюць.
складаныя сказы з дзвюма сэнсава-граматычнымі часткамі складаныя сказы з дзвюма сэнсава-граматычнымі часткамі складаныя сказы з некалькімі сэнсава-граматычнымі.
Складаныя сказы з розымі відамі сувязі маюць у сваім складзе не менш як тры часткі, якія звязваюцца паміж сабой рознымі відамі сувязі: злучнікавай і бяззлучнікавай,
Спосабы перадачы чужой мовы Складаназалежнымі называюцца такія складаныя сказы, у якіх сэнсава-граматычныя адносіны паміж часікамі афармляюцца з дапамогай.
Прыслоўе – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння (ціха спяваць, моцна трымаць, хутка бегчы) або прымету іншай прыметы ці прадмета (вельмі.
складаныя сказы, у якіх часткі абядноўваюцца ў адно сэнсава- граматычнае цэлае без удзелу злучнікаў, а пры дапамозе інтанацыі і сэнсавых адценняў. У бяззлучнікавых.
Беларуская літаратура, праграма пераходнага перыяду 9/ клас тып урока: засваенне новага матэрыялу Тэма: Біблія як помнік старажытнага пісьменства і крыніца.
СУЧАСНАЯ ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА Дапаможнік па дысцыпліне Беларуская дзіцячая літаратура Аўтар: Пятроўская Таццяна Міхайлаўна, выкладчык беларускай мовы і.
Бяззлучнікавы складаны сказ і знакі прыпынку ў ім.
«Складаны сказ у прадмовах і пасляслоўях Ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (структурна-граматычны і функцыянальны аспекты)» Навуковы кіраўнік: доктар філалагічных.
Тэма ўрока: Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.
Дзесятага снежня к ласная работа с кладаны сказ. Складаны сказ Змест К 1 Тыпы па структуры і сродках сувязі Тыпы паводле відаў сувязі Сродкі сувязі частак.
Транксрипт:

складаныя сказы, у якіх часткі абядноўваюцца ў адно сэнсава- граматычнае цэлае без удзелу злучнікаў, а пры дапамозе інтанацыі і сэнсавых адценняў. У бяззлучнікавых складаных сказах могуць выражацца наступныя сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі паслядоўнасці паясняльныя умовы, часу супастаўляльныя або супрацьпастаўляльныя супастаўляльныя або супрацьпастаўляльныя прычыны выніковыя

Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх адлюстроўваюць адначасовасць ці паслядоўнасць падзей: [Маўчала цішыня навокал], [драмаў трывожна спеў лясны]. (Р. Барадулін) Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх адлюстроўваюць адначасовасць ці паслядоўнасць падзей: [Маўчала цішыня навокал], [драмаў трывожна спеў лясны]. (Р. Барадулін) Бяззлучнікавыя складаныя сказы, другая частка якіх паясняе ці ўдакладняе папярэднюю або ўказвае на прычыну таго, што вядома з папярэдняй часткі: [Мне сніўся сон]: [лагодныя вятры ішлі шырока ў горад беласценны]. (С. Гаўрусёў) Бяззлучнікавыя складаныя сказы, другая частка якіх паясняе ці ўдакладняе папярэднюю або ўказвае на прычыну таго, што вядома з папярэдняй часткі: [Мне сніўся сон]: [лагодныя вятры ішлі шырока ў горад беласценны]. (С. Гаўрусёў) Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх указваюць на хуткую змену падзей або другая частка паведамляе пра нечаканы вынік: [Раптам бліснула маланка] – [стала відна як удзень]. (С. Грахоўскі) Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх указваюць на хуткую змену падзей або другая частка паведамляе пра нечаканы вынік: [Раптам бліснула маланка] – [стала відна як удзень]. (С. Грахоўскі) Змест другой часткі можа супрацьпастаўляцца зместу папярэдняй: [Клікнуць хацелася] – [голас замёр]. (П. Броўка) Змест другой часткі можа супрацьпастаўляцца зместу папярэдняй: [Клікнуць хацелася] – [голас замёр]. (П. Броўка) Сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі ў бяззлучнікавых сказах Нярэдка першая частка ўказвае на час (умову) таго, што гаворыцца ў наступнай: [Сціхне бура] – [ясна стане]. (Я. Колас) Нярэдка першая частка ўказвае на час (умову) таго, што гаворыцца ў наступнай: [Сціхне бура] – [ясна стане]. (Я. Колас) Сустракаюцца і такія бяззлучнікавыя сказы, у якіх другая частка заключае ў сабе выснову таго, што гаворыцца ў папярэдняй: [Шумяць па-новаму дубравы] – [на край свій люба мне зірнуць]. (Я. Колас) Сустракаюцца і такія бяззлучнікавыя сказы, у якіх другая частка заключае ў сабе выснову таго, што гаворыцца ў папярэдняй: [Шумяць па-новаму дубравы] – [на край свій люба мне зірнуць]. (Я. Колас)

На мяжы частак у бяззлучнікавых складаных сказах ставіцца коска, калі часткі адлюстроўваюць пералічэнне падзей і зяў, якія адбываюцца адначасова ці паслядоўна: [Грыміць пагрозліва няблізкі гром], [сінеюць воддаль хмары, быццам горы]. (А. Зарыцкі) У бяззлучнікавых складаных сказах з некалькімі сэнсава- граматычнымі часткамі коска ставіцца тады, калі часткі маюць нескладаную будову і цесна звязаны па сэнсе: [Лес гудзе], [дрыжаць галіны], [стогне бор хваёвы], [глуха шэпчуць верхавіны, гнуць свае галовы]. (Я. Колас) Калі дзве або некалькі сэнсава-граматычных частак бяззлучнікавага складанага сказа нагадваюць адносна самастойныя ўскладненыя простыя сказы і маюць свае знакі прыпынку, яны могуць раздзяляцца кропкай з коскай: [Каля зоркі зорка ўніз глядзіць, мігціць]; [каля горкі горка снегам зіхаціць]. (Я. Купала)

калі другая частка раскрывае, паясняе ці дапаўняе змест папярэдняй: [Наказ бацькоўскі я збярог на Полаччыне і Палессі]: [не трэба мудраваць у лесе]. (Г. Бураўкін калі другая частка ўказвае на прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай: [Першыя кіламетры не здаваліся надта цяжкімі]: [пажыткі ў хлопцаў былі невялікія]. (А. Якімовіч) калі другая частка дапаўняе першую, а паміж часткамі можна ўставіць спалучэнні слоў са значэннем успрымання тыпу ўбачыў, адчуў, падумаў, разважыў і г.д.: [Апейка адчуў]: [цішыня зрабілася насцярожанаю]. (І. Мележ) Гэтыя словы могуць і апускацца, а двукропе ставіцца. калі другая частка выражае прамое пытанне: [Хлопчык сцішыўся за тоўстым дрэвам]: [чалавек ці звер ідзе]? (Р. Ігнаценка) калі першая частка заключае ў сабе абагульгяльны сэнс, а наступныя гэты сэнс раскрываюць. У такіх выпадках двукропе ставіцца звычайна пасля першай часткі: [Зямля жыве]: [у бераг бюць прылівы], [у вырай адлятаюць журавы]. (С. Грахоўскі) Двукропе ў бяззлучнікавых складаных сказах на мяжы частак ставіцца : Заўвага. Калі абагульняльны сэнс заключае ў сабе апошняя частка ў адносінах да папярэдніх, перад ёю ставіцца працяжнік: [Ніжэй стала хадзіць сонца], [пажаўцела трава на паплавах], [збіраюцца стайкамі верабі] - [усё гаворыць аб наступленні восені]. (В. Хомчанка)

Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх адлюстроўваюць адначасовасць ці паслядоўнасць падзей: [Маўчала цішыня навокал], [драмаў трывожна спеў лясны]. (Р. Барадулін) Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх адлюстроўваюць адначасовасць ці паслядоўнасць падзей: [Маўчала цішыня навокал], [драмаў трывожна спеў лясны]. (Р. Барадулін) Бяззлучнікавыя складаныя сказы, другая частка якіх паясняе ці ўдакладняе папярэднюю або ўказвае на прычыну таго, што вядома з папярэдняй часткі: [Мне сніўся сон]: [лагодныя вятры ішлі шырока ў горад беласценны]. (С. Гаўрусёў) Бяззлучнікавыя складаныя сказы, другая частка якіх паясняе ці ўдакладняе папярэднюю або ўказвае на прычыну таго, што вядома з папярэдняй часткі: [Мне сніўся сон]: [лагодныя вятры ішлі шырока ў горад беласценны]. (С. Гаўрусёў) Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх указваюць на хуткую змену падзей або другая частка паведамляе пра нечаканы вынік: [Раптам бліснула маланка] – [стала відна як удзень]. (С. Грахоўскі) Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх указваюць на хуткую змену падзей або другая частка паведамляе пра нечаканы вынік: [Раптам бліснула маланка] – [стала відна як удзень]. (С. Грахоўскі) Змест другой часткі можа супрацьпастаўляцца зместу папярэдняй: [Клікнуць хацелася] – [голас замёр]. (П. Броўка) Змест другой часткі можа супрацьпастаўляцца зместу папярэдняй: [Клікнуць хацелася] – [голас замёр]. (П. Броўка) Бяззлучнікавыя складаныя сказы Нярэдка першая частка ўказвае на час (умову) таго, што гаворыцца ў наступнай: [Сціхне бура] – [ясна стане]. (Я. Колас) Нярэдка першая частка ўказвае на час (умову) таго, што гаворыцца ў наступнай: [Сціхне бура] – [ясна стане]. (Я. Колас) Сустракаюцца і такія бяззлучнікавыя сказы, у якіх другая частка заключае ў сабе выснову таго, што гаворыцца ў папярэдняй: [Шумяць па-новаму дубравы] – [на край свій люба мне зірнуць]. (Я. Колас) Сустракаюцца і такія бяззлучнікавыя сказы, у якіх другая частка заключае ў сабе выснову таго, што гаворыцца ў папярэдняй: [Шумяць па-новаму дубравы] – [на край свій люба мне зірнуць]. (Я. Колас)

калі часткі ўказваюць на хуткую змену падзей (у такім выпадку паміж часткамі можна паставіць злучнік і) або другая частка паведамляе пра нечаканы вынік: [Раптам бераг адступае]– [луг зялёны вырастае]. (М. Танк) калі часткі ўказваюць на хуткую змену падзей (у такім выпадку паміж часткамі можна паставіць злучнік і) або другая частка паведамляе пра нечаканы вынік: [Раптам бераг адступае]– [луг зялёны вырастае]. (М. Танк) калі змест наступнай часткі супрацьпастаўляецца зместу папярэдняй і можна праверыць гэта, паставіўшы злучнік але: [Рад бы госцю]– [хлеба шкада]. (Прыказка) калі змест наступнай часткі супрацьпастаўляецца зместу папярэдняй і можна праверыць гэта, паставіўшы злучнік але: [Рад бы госцю]– [хлеба шкада]. (Прыказка) калі ў сказе выражаюцца ўмоўна-выніковыя адносіны: [Дажджы пройдуць] – [грыбы вазамі вазі]. (А. Кулакоўскі) калі ў сказе выражаюцца ўмоўна-выніковыя адносіны: [Дажджы пройдуць] – [грыбы вазамі вазі]. (А. Кулакоўскі) Калі другая частка заключае ў сабе мастацкае параўнанне: [Гаварыць пачаў] – [рэшата бобу на галаву высыпаў]. (З газеты) Калі другая частка заключае ў сабе мастацкае параўнанне: [Гаварыць пачаў] – [рэшата бобу на галаву высыпаў]. (З газеты) Працяжнік у бяззлучнікавых складаных сказах на мяжы частак ставіцца: Заўвага. Выбар таго ці іншага знака прыпынку для пастаноўкі паміж часткамі ў бяззлучнікавым складаным сказе часта залежыць ад сэнсу частак сказаў і ад таго, якія з магчымых адносін хоча ўстанавіць аўтар тэксту: І пайшла тут ходам поўным справа ў нас, усё гудзе. (М. Калачынскі) Заўвага. Выбар таго ці іншага знака прыпынку для пастаноўкі паміж часткамі ў бяззлучнікавым складаным сказе часта залежыць ад сэнсу частак сказаў і ад таго, якія з магчымых адносін хоча ўстанавіць аўтар тэксту: І пайшла тут ходам поўным справа ў нас, усё гудзе. (М. Калачынскі)

Бяззлучнікавыя складаныя сказы Бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі Бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі набліжаюцца да складаназлучаных сказаў: часткі могуць перадаваць падзеі, што адбываюцца адначасова: Дарогі пахаваліся, слядоў нідзе няма, камусь на нешта жаліцца кудлатая зіма. (М. Багун) часткі могуць перадаваць падзеі, што адбываюцца ў пэўнай паслядоўнасці, адна за адной: На заломе выбухнуў велізарны клуб белаватага дыму, а за ім выкідваліся другія клубкі, следам за гэтым паказаўся паравоз курерскага поезда. (Я. Колас) Адзначаюцца бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх другая і наступныя часткі развіваюць якое-небудзь слова ў першай частцы ці ўсю першую частку: Глянь, квітнеюць старыя таполі, песні новыя ціха пяюць, вецер буйны ўзняўся на полі, успаміны ў сэрцы растуць. (М. Багун) Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі набліжаюцца да складаназалежных сказаў: Адна сэнсава-граматычная частка патрабуе ад другой дапаўнення, тлумачэння, удакладнення, паяснення, раскрыцця прычыны або выніку дзеяння і інш.: Сцяжынка збягае ў восень: кароткае лета прайшло. (С. Грахоўскі) Хочаш жыць у святле і цяпле – сам здабывай агонь для сябе.(А. Вярцінскі)

Парадак сінтаксічнага разбору бяззлучнікавых складаных сказаў Парадак сінтаксічнага разбору бяззлучнікавых складаных сказаў 1.Назваць тып сказа па мэце выказвання і будове. 2.Вызначыць межы частак і сэнсава-граматычныя адносіны паміж імі, указаўшы граматычныя асновы. 3.Растлумачыць знакі прыпынку на мяжы частак. 4.Пабудаваць схему сказа. 1.Назваць тып сказа па мэце выказвання і будове. 2.Вызначыць межы частак і сэнсава-граматычныя адносіны паміж імі, указаўшы граматычныя асновы. 3.Растлумачыць знакі прыпынку на мяжы частак. 4.Пабудаваць схему сказа.

Узор сінтаксічнага разбору бяззлучнікавых складаных сказаў Узор сінтаксічнага разбору бяззлучнікавых складаных сказаў Пісьмовы. Сказ апавядальны, няклічны, складаны, бяззлучнікавы, складаецца з дзвюх аднатыпных частак, якія звязаны пры дапамозе сэнсу і інтанацыі і выражаюць адносіны адначасовасці дзеяння. Паміж часткамі ставіцца коска. У першай частцы – Пахне свежай краскай школа – члены сказа: (Што?) школа – дзейнік, выражаны агульным назоўнікам у форме Н. скл., адз. л.; школа (што робіць?) пахне – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам абв. л., цяп. ч., 3-й ас., адз. л.; пахне (чым?) краскай – ускоснае дапаўненне, выражана назоўнікам у форме Т. скл., адз. л.; краскай (якой?) свежай – дапасаванае азначэнне, выражана прыметнікам. У другой частцы – вокны свецяцца здалёк – члены сказа: (што?) вокны – дзейнік, выражаны назоўнікам у форме Н. скл., мн. л.; вокны (што робяць?) свецяцца – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам абв. л., цяп. ч., 3-й ас., мн. л.; свецяцца (адкуль?) здалёк – акалічнасць месца, выражана прыслоўем. Сказ апавядальны, няклічны, складаны, бяззлучнікавы, складаецца з дзвюх аднатыпных частак, якія звязаны пры дапамозе сэнсу і інтанацыі і выражаюць адносіны адначасовасці дзеяння. Паміж часткамі ставіцца коска. У першай частцы – Пахне свежай краскай школа – члены сказа: (Што?) школа – дзейнік, выражаны агульным назоўнікам у форме Н. скл., адз. л.; школа (што робіць?) пахне – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам абв. л., цяп. ч., 3-й ас., адз. л.; пахне (чым?) краскай – ускоснае дапаўненне, выражана назоўнікам у форме Т. скл., адз. л.; краскай (якой?) свежай – дапасаванае азначэнне, выражана прыметнікам. У другой частцы – вокны свецяцца здалёк – члены сказа: (што?) вокны – дзейнік, выражаны назоўнікам у форме Н. скл., мн. л.; вокны (што робяць?) свецяцца – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам абв. л., цяп. ч., 3-й ас., мн. л.; свецяцца (адкуль?) здалёк – акалічнасць месца, выражана прыслоўем. [ 1 Пахне свежай краскай школа], [ 2 вокны свецяцца здалёк]. (М. Губернатараў) Вусны. Схема сказа: [ 1 ], [ 2 ].