Скачать презентацию
Идет загрузка презентации. Пожалуйста, подождите
Презентация была опубликована 8 лет назад пользователемСвятослав Голиков
1 Становішча Беларусі ў гады першай сусветнай вайны
2 1.Ваеннае становішча і баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі 2. Сацыяльна-эканамічнае становішча 3. Дзейнасць палітычных партый План
3 АНТАНТАТРАІСТЫ САЮЗ Англія Францыя Расія Германія Аўстра-Венгрыя Італія 1.Ваеннае становішча і баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі Прычынай Першай сусветнай вайны стала абвастрэнне супярэчнасцей паміж у барацьбе за падзел калоній, рынкаў збыту тавараў і крыніц сыравіны Пачатак вайны – 1 жніўня 1914 г.
4 Насельніцтва – 1,5 млрд. чалавек Колькасць краін-удзельніц - 38 Першая сусветная вайна стала паваротным момантам не толькі ў еўрапейскай, але і ва ўсёй чалавечай гісторыі Загінула – 10 млн. чалавек Паранена – 20 млн. чалавек Германскія войскі на вучэнні
5 З першых дзён вайны царскі ўрад перавёў беларускія губерні на ваеннае становішча: устаноўлены ваенна-паліцэйскі рэжым уводзілася ваенная цэнзура (прагляд перапіскі, газет, кніг) забаронена дзейнасць палітычных партый, сходы і мітынгі Царскі ўрад ладзіў шматлікія патрыятычныя маніфестацыі і малебны за пермогу славянскай зброі, у абарону цара і Айчыны.
6 У кастрычніку 1914 г. цар Мікалай II наведаў Мінск, дзе яму была перададзена вялікая сума грошай на патрэбы вайны, сабраная насельніцтвам. Мікалай II Першапачаткова вайна, дзякуючы ўрадавай прапагандзе, успрымалася беларускім насельніцтвам як айчынная і справядлівая. Пазней няўдачы баявых дзеянняў царскай арміі ў гг., велізарныя людскія, матэрыяльныя, тэрытарыяльныя страты выклікалі рост антыўрадавых настрояў.
7 У Беларусі размясцілася паўтарамільённая царская армія. Гарады і мястэчкі былі перапоўнены салдатамі, штабамі, шпіталямі, складамі, майстэрнямі па рамонце зброі. Санітарныя павозкі на уліцах Мінска У Баранавічах была размешчана Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміяй. Праходзіла мабілізацыя (прызыў) соцень тысяч жыхароў беларускіх губерняў у армію.
8 З пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі былі засяроджаны на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Беларусі. Летам 1915 г. Беларусь стала арэнай баявых дзеянняў і галоўным тэатрам вайны. У жніўні – верасні 1915 г. германскія войскі занялі Брэст, Гродна. У сувязі з гэтым Стаўка была перанесена з Баранавічаў у Магілёў.
9 Наступальная аперацыя германскай арміі, вядомая пад назвай Свянцянскі прарыў, стварыла пагрозу захопу Мінска. Толькі велізарным напружаннем сіл расійскай арміі ўдалося спыніць наступленне немцаў і адкінуць іх войскі ў раён азёр Нарач і Свір. У кастрычніку 1915 г. расійска-германскі фронт ўсталяваўся на лініі Дзвінск-Паставы- Баранавічы-Пінск.
10 Абарона Смаргоні цягнулася 810 дзён. У 1916 г., упершыню на Усходнім фронце, пад Смаргонню германскія войскі выкарысталі атрутны газ. Атручаныя газам Вясной-летам 1916 г. наступальныя аперацыі расійскай арміі ў раёнах возера Нарач і горада Баранавічы аказаліся няўдалымі. Пры спробе прарваць фрронт армія страціла 80 тыс. салдат. Да лютага 1918 г. лінія фронту заставалася нязменнай і падзяліла Беларусь на дзве часткі.
11 Захопленыя нямецкай арміяй заходнебеларускія землі з насельніцтвам каля 2 млн. чалавек апынуліся пад нямецкай акупацыяй: усталяваліся нямецкія законы і адміністрацыя праводзіліся рэквізіцыі (адабранне маёмасці на патрэбы арміі) дзейнічала сістэма штрафаў, падаткаў, прымусовых работ у Германію вывозілася працаздольнае насельніцтва і матэрыяльныя каштоўнасці, рабаваліся багацці Белавежскай пушчы Разарваныя дынамітам каля Крэва
12 Вайна прынесла незлічоныя бедствы беларускаму народу. Гінула мірнае насельніцтва, палалі і руйнаваліся гарады і вёскі, знішчаўся матэрыяльны набытак. 2. Сацыяльна-эканамічнае становішча Пагроза нямецкай акупацыі выклікала масавае, часта прымусовае бежанства жыхароў Беларусі на ўсход. Яны ператварыліся ў масу жабракоў, галодных, бяздомных, пазбаўленых сродкаў існавання. Царскія ўлады спрабавалі выкарыстаць іх у якасці таннай рабочай сілы на работах, звязаных з патрэбамі фронту.
13 У цяжкім стане апынулася сельская гаспадарка. Больш за палову працаздольнага насельніцтва вёскі было мабілізавана ў армію. Сельскіх жыхароў прыцягвалі да выканання ваенна-абарончых работ. Велізарны ўрон наносілі рэквізіцыі коней, кароў, хлеба і іншых прадуктаў. Пасяўныя плошчы скараціліся амаль на 75%. Чарга за прадуктамі харчавання Скарачэнне сельскагаспадарчай вытворчасці абумовіла рост цэн на прадукты харчавання. Рэзка знізіўся жыццёвы ўзровень насельніцтва. Гараджане першыя зведалі голад, эпідэміі, спекулятыўныя цэны, чэргі.
14 З-за адсутнасці паліва, сыравіны, працоўных рук закрыліся або скарацілі вытворчасць прамысловыя прадпрыемствы. Павялічылі выпуск тыя прадпрыемствы, якія былі скіраваны на вытворчасць ваеннай прадукцыі (металаапрацоўчыя, швейныя, абутковыя, па вырабу боепрыпасаў, транспартных сродкаў). Маніфестацыя вайскоўцаў Заходняга фронту ў Мінску Даведзеныя да адчаю людзі патрабавалі міру, хлеба, свабоды. Нарасталі антыўрадавыя і антываенныя настроі. Найбуйнейшым на Заходнім фронце стала выступленне 4 тыс. салдат і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі ў 1916 г. Паўстанне было падаўлена. Манархія страчвала апору ў войску.
15 3. Дзейнасць палітычных партый Манархічныя і ліберальныя партыі, меншавікі і эсэры, бундаўцы выступілі ў падтрымку царскага ўрада. Супраць вайны выступілі толькі бальшавікі. Яны прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне самадзяржаўя ў вайне і ператварэнне імперыялітычнай вайны ў вайну грамадзянскую, за ўладу. Я.Купала Газета Наша Ніва, рэдактарам якой быў Я.Купала, асуджала вайну і паказвала яе бессэнсоўнасць. Але ў сувязі з наступленнем нямецкіх войскаў на Вільню выданне Нашай Нівы спынілася. На ўсход выехалі Я.Купала, Я.Колас і іншыя дзеячы беларускага нацыянальнага руху. Усе даваенныя нацыянальна-культурныя таварыствы распаліся.
16 У занятай немцамі Вільні браты Луцкевічы, В.Ластоўскі ўзначалілі Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. Ён стаў цэнтрам нацыянальнага руху на акупіраванай тэрыторыі Заходняй Беларусі. Нямецкія ўлады афіцыйна прызналі раўнапраўе беларускай мовы з іншымі, не перашкаджалі ўзнікненню культурна-асветніцкіх арганізацый і беларускіх школ, друкаванню беларускамоўных газет і часопісаў. Іван Луцкевіч Антон Луцкевіч Беларускія, літоўскія, польскія і яўрэйскія арганізацыі дамовіліся аб магчымым стварэнні на беларуска-літоўскіх землях, занятых немцамі, незалежнай беларуска- літоўскай дзяржавы з соймам у Вільні. Аднак германскія ўлады не падтрымалі гэты праект.
17 Наступствы Першай сусветнай вайны ў Беларусі Ваеннае становішча Баявыя дзеянні Нямецкая акупацыя Масавае бежанства Рэквізіцыі на патрэбу войскаў Мабілізацыя Ў армію Заняпад сельскай гаспадаркі Зніжэнне жыццёвага ўзроўню Такім чынам, у гг. тэрыторыя Беларусі стала арэнай баявых дзеянняў Першай сусветнай вайны. Вайна прывяла да гібелі людзей, заняпаду эканомікі. Вайна карэнным чынам змяніла аблічча Еўропы. Яна прывяла да распаду Расійскай, Аўстра-Венгерскай, Асманскай імперый. У Расіі, Аўстрыі, Германіі, Турцыі быў усталяваны рэспубліканскі лад. Дамагліся незалежнасці Польшча, Чэхаславакія, Югаславія, краіны Прыбалтыкі.
18 Зрабіце тэст па тэме
Еще похожие презентации в нашем архиве:
© 2024 MyShared Inc.
All rights reserved.