Бялкі

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Шчыльнасць. Адзінкі шчыльнасці.
Advertisements

,,,,,,,, В=Е 1, 7, 8 2, 4. Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма.
АДМЕТНАСЦІ СЕМАНТЫКІ НЕКАТОРЫХ КАРАНЁЎ У СКЛАДЗЕ ДЫЯЛЕКТНЫХ ФІТОНІМАЎ ПОЛЬСКАЙ МОВЫ (НА ПРЫКЛАДЗЕ АНАЛІЗУ СЕМАНТЫКІ КОРАНЯ BAB-) Любоў Падпорынава 2 чэрвеня.
Відстань між мимобіжними прямими Геометрія 11 клас.
Ян Баршчэўскі
Термопластичні полімери
А р а б с ь к і н о ч і (* П р е з е н т а ц і ю в и к о н а л а К а з а к о в а А. С. У ч е н и ц я 11 – А к л а с у.
* * * * * * * * * * * * * 1. Якщо трапеція має прямий кут, її називають …. 2. Середньою лінією трапеції називається …. 3.На малюнку 1 трапеція ABCD -
Фонетика Фонетика – розділ мовознавства, в якому вивчаються звукова система мови та різноманітні звукові зміни, що відбуваються у мовному потоці.
Метеорити Метеоритами називають шматки заліза або камені, що впали з космосу на Землю. Метеорити мають непривабливий вигляд: чорні, сірі або чорно-бурі.
Яким би було життя без пташок? Хінчик Олена для 3-А класу Людина і пташки… Хто з них кому більш потрібен – людина пташкам чи пташки людині? Чи буде жити.
Урок 22 6 клас. ПОНЯТТЯ ПРО ОБ`ЄКТ У ПРОГРАМУВАННІ. ВЛАСТИВОСТІ ОБ`ЄКТА
Готуємось до олімпіади Прямолінійний рух тіл. Дві електрички, довжиною L = 200 м кожна, рухаються назустріч одна одній по паралельних залізничних коліях.
ОСНОВНІ СКЛАДОВІ ОРГАНІЗАЦІЇ
Механічна енергія та її види. Закон збереження та перетворення енергії в механічних процесах та його практичне застосування. 7 клас.
Буває, часом сліпну від краси, Спинюсь, не тямлю, що воно за диво, Оці степи, це небо, ці ліси Усе так гарно, чисто, незрадливо, Усе, як є - дорога, явори,
Транксрипт:

Кіслыя Глутамінавая кіслата Нейтральныя Аланін Асноўныя Лізін Серазмяшчальныя Цыстэін Цыклічныя Фенілаланін

Назва амінакіслаты СкарачэннеСтруктурная формула АланінАла АргінінАрг АспарагінАсн Аспарагінавая кіслата Асп ВалінВал ГістыдзінГіс ГліцынГлі

ГлутамінГлн Глутамінавая кіслатаГлу ІзалейцынІле ЛейцынЛей ЛізінЛіз МетыянінМет ПралінПра СерынСер ТыразінТыр

ТрэанінТрэ ТрыптафанТры ФенілаланінФен ЦыстэінЦыс

Расліны і бактэрыі могуць сінтэзаваць усе неабходныя ім амінакіслоты з першасных прадуктаў фотасінтэзу. Чалавек і жывёлы да гэтага не здольныя, таму некаторыя так званыя незаменныя амінакіслоты яны павінны атрымліваць у гатовым выглядзе разам з ежай. Незаменныя амінакіслоты лізін валін лейцын ізалейцын трэанін фенілаланінтрыптафан метыянін аргінін гістыдзін

амінагрупа Карбаксільная група Вуглевадародны радыкал

Непалярныя, або гідрафобныя, амінакіслоты ў радыкале ўтрымліваюць непалярныя сувязі С-С, С-Н: аланін, валін, лейцын, ізалейцын, метыянін, фенілаланін, трыптафан, пралін. Палярныя (гідрафільныя) незараджаныя амінакіслоты ў радыкале ўтрымліваюць сувязі С-О, С-N і О-Н. серын, трэанін, цыстэін, тыразін, аспарагін, глутамін. Адмоўна зараджаныя - аспарагінавая і глутамінавая кіслоты. Дадатна зараджаныя - лізін, аргінін, гістыдзін.

Аліфатычныя амінакіслоты: Гліцын 2-амінаэтанавая кіслата Аланін 2-амінапрапанавая кіслата Валін 2-аміна-3-метыл- бутанавая кіслата Лейцын 2-аміна-4-метыл- пентанавая кіслата Ізалейцын 2-аміна-3-метыл- пентанавая кіслата

Серын 2-аміна-3-гідроксі- прапанавая кіслата Трэанін 2-аміна-3-гідроксі- бутанавая кіслата

Цыстэін 2-аміна-3-меркапта- прапанавая кіслата Метыянін 2-аміна-4-метылціа- бутанавая кіслата

Фенілаланін 2-аміна-3-феніл- прапанавая кіслата Тыразін 2-аміна-3-(4-гідроксіфеніл)- прапанавая кіслата

Трыптафан 2-аміна-3-індаліл- прапанавая кіслата Гістыдзін 2-аміна-3-імідазаліл- прапанавая кіслата Пралін Пірралідзін-2-карбонавая кіслата

Лізін 2,6-дыамінагексанавая кіслата Аргінін 2-аміна-5-гуанідзінпентанавая кіслата

Аспарагінавая кіслата 2-амінабутандыовая кіслата Аспарагін 2-аміна-3-карбамаіл- прапанавая кіслата Глутамінавая кіслата 2-амінапентандыовая кіслата Глутамін 2-аміна-4-карбамаіл- бутанавая кіслата

дыпептыд Пептыдная сувязь

Поліпептыдныя ланцугі бываюць вельмі доўгімі і ўключаюць самыя разнастайныя камбінацыі амінакіслот. Поліпептыды, у малекулы якіх уваходзіць ад 50 да некалькіх тысяч амінакіслотных астаткаў з адноснай малекулярнай масай звыш 5000, называюць бялкамі. Кожны канкрэтны бялок характарызуецца строга пастаянным саставам і паслядоўнасцю амінакіслотных астаткаў.

Строга вызначаная паслядоўнасць амінакіслотных астаткаў, кавалентна злучаных у поліпептыдны ланцужок. Гэта найбольш важная структура, паколькі яна вызначае форму, уласцівасці і функцыі бялку. На аснове першаснай структуры ствараюцца іншыя віды структур. Усе малекулы канкрэтнага бялку характарызуюцца аднолькавым чаргаваннем амінакіслотных астаткаў, якое адрознівае адзін бялок ад другога. Амінакіслотныя астаткі злучаны пептыднымі сувязямі.

Прасторавая арыентацыя поліпептыднага ланцуга, спосаб упакоўкі, скручвання поліпептыднага шкілету ў вызначаную канфармацыю ў выніку свабоднага вярчэння вакол сувязей поліпептыднага ланцуга, якія злучаюць α-вугляродныя атамы. Другасная структура бялку ўзнікае ў выніку ўтварэння вадародных сувязей паміж атамамі вадароду NН-групы і атамам кіслароду СО-групы розных амінакіслотных астаткаў поліпептыднага ланцуга. α-спіраль β-складкаваты слой

Характарызуецца вызначанай прасторавай арыентацыяй поліпептыднага ланцуга або спосабам укладкі другасных структур у кампактную структуру вызначанага абёму. Стабілізацыя трацічнай структуры бялку акрамя кавалентных сувязей (пептыдных і дысульфідных) забяспечваецца: электрастатычнымі сіламі прыцягнення паміж бакавымі ланцугамі з супрацілегла зараджанымі іоннымі групамі (іон-іонныя ўзаемадзеянні); вадароднымі сувязямі паміж групамі, якія не ўдзельнічаюць ва ўтварэнні пептыднай сувязі; вадароднымі сувязямі пептыдных групіровак спіральных і складкаватых структур; гідрафобнымі ўзаемадзеяннямі паміж непалярнымі бакавымі радыкаламі аланіна, лейцына і інш; узаемадзеяннямі ў прастэтычнай групе, напрыклад, паміж іонам метала і рознымі R- групамі.

Характарызуецца спосабам укладкі асобных поліпептыдных ланцугоў (субадзінак), якія валодаюць аднолькавымі (або рознымі) першаснымі, другаснымі, трацічнымі ўзроўнямі структурнай арганізацыі, ў функцыянальна актыўны комплекс. У ёй бялковыя субадзінкі не звязаны кавалентна, а трываласць забяспечваецца ўзаемадзеяннем слабых міжмалекулярных сіл

Структурная – многія бялкі прымаюць удзел у пабудове клетак, органаў і тканак арганізма, разнастайнасць субклетачных структур, біялагічных мембран. Спецыфічныя бялкі ( калаген, эластын забяспечваюць трываласць, звязак, скуры, крывяносных сасудаў, касцявой тканкі …)

Энергетычная – рэзервовыя бялкі расліннага і жывёльнага паходжання выкарыстоўваюцца як пажыўныя кампаненты для роста і развіцця. Да іх адносяцца праламіны і глютэніны злакавых культур; альбуміны яечных бялкоў; казеін малака і інш. Пры поўным акісленні 1 г бялку вылучаецца 17,6 кДж энергіі.

Каталітычная (ферментатыўная) - бялковыя малекулы ферментаў здольны паскараць працяканне біяхімічных рэакцый у клетках жывых арганізмаў у сотні мільёнаў разоў. Ферменты ўдзельнічаюць, як у працэсах сінтэзу, так і распаду рэчываў.

Рэгулятарная – упарадкаваны рост і дыферэнцыроўка клетак адбываецца ў выніку строгай рэгуляцыі паслядоўнасці экспрэссіі генетычнай інфармацыі. Экспрэссію генаў каардынуюць бялкі- рэпрэсары, якія забяспечваюць біясінтэз неабходных бялкоў. Некаторыя пептыды і бялкі зяўляюцца гармонамі. Яны ўплываюць на розныя фізіялагічныя працэсы. (інсулін, глюкагон).

Ахоўная - спецыфічныя бялкі (імунаглабуліны) засцерагаюць арганізм ад уварвання іншародных арганізмаў (бактэрыі і вірусы) і ад пашкоджанняў. Ахоўную ролю супраць віруснай інфекцыі выконваюць інтэрфероны. Фібрынаген, тромбапластын і трамбін удзельнічаюць у згусанні крыві і прадухіленні крывястраты.

Транспартная – звязванне і транспарт невялікіх малекул і іонаў ажыццяўляюць спецыфічныя бялкі. Гемаглабін эрытрацытаў пераносіць кісларод з лёгкіх у тканкі і перадае міяглабіну. Трансферын плазмы крыві транспартуе жалеза. Альбуміны транспартуюць тлустыя кіслоты. Глабуліны – іоны металаў і гармоны.

Рэцэпторная – адказ нервовых клетак на спецыфічныя імпульсы рэгулюецца рэцэпторнымі бялкамі. Напрыклад – фітахром –святлоадчувальны бялок, які рэгулюе фотаперыядычную рэакцыю раслін, апсін – састаўная частка пігменту радапсіну і інш.

Рухальная – для жывых арганізмаў характэрны каардынаваны рух, які ажыццяўляецца дзякуючы скарачальнай уласцівасці бялкоў у выніку пераўтварэння хімічнай энергіі ў механічную работу. Прыкладам каардынаванага руху на мікраўзроўні зяўляецца разыходжанне храмасом пад час мітозу або рух спермія пры дапамозе жгуціка, абарачальны рух бактэрый.

Першая класіфікацыя была прапанавана ў другой палове 19 стагоддзя Ф. Гоппе-Зейлерам. Бялкі Пратэіны (простыя) складаюцца толькі з амінакіслот. Пратэіды (складаныя) акрамя амінакіслот утрымліваюць прастэтычныя групы Пратэноіды- бялковападобныя рэчывы

У практычных мэтах карыстаюцца класіфікацыяй, прапанаванай Ф. Гоппе-Зейлерам, але значна разшыранай і дапоўненай на аснове апошніх даных аб функцыянальнай ролі бялкоў: структурныя – калаген, эластын, кератын, фібраін; запасныя – казеін малака, альбумін яек, гліядын пшаніцы; ферменты – амілаза, ліпаза, каталаза (больш за 2500 тысяч) транспартныя – гемаглабін, міяглабін, альбумін, цэрулаплазмін і інш. ахоўныя – імунаглабуліны, інтэрфероны, фібрынаген, трамбін;

скарачальныя – міязін, актын; бялкі-гармоны – інсулін, адрэнакорцікатрапін, самататрапін; бялкі-рэцэптары – радапсін, халінарэцэптар, рэцэптары гармонаў; таксіны – таксін батулізма, дыфтэрыйны таксін, змяіныя яды, рыцын насення клешчавіны; антыбіётыкі – неакарцынастацін, актынаксанцін; рэгулятарныя бялкі – гістоны, рэпрэсары.

Гістоны – тканкавыя ядзерныя бялкі, зяўляюцца састаўной часткай нуклеапратэінаў валодаюць выражанымі асноўнымі ўласцівасцямі, рІ вагаецца ў межах 9,5-12. Тыпы гістонаў: Н1, Н2А, Н2В, Н3, Н4. Гістоны выконваюць структурную функцыю ў стабілізацыі ДНК, забяспечваючы яе ўнікальную структуру і рэгулятарную функцыю ў біясінтэзе бялку – блакіроўка перадачы генетычнай інфармацыі ад ДНК да м-РНК. Пратаміны – самыя нізкамалекулярныя бялкі (М.м ), утрымліваюць у сваім саставе да 80% аргініна і валодаюць рэзка выражанымі асноўнымі ўласцівасцямі. Пратаміны выконваюць структурную функцыю, уваходзячы ў склад нуклеапратэінаў, але не выконваюць рэгулятарнай функцыі, таму і прысутнічаюць у клетках, не здольных да дзялення.

Праламіны – група бялкоў расліннага паходжання, утрымліваюцца ў клейкавіне злакаў. У саставе праламінаў пераважае амінакіслата пралін. Праламіны не ўтрымліваюць лізіна і трыптафана. Не раствараюцца ў вадзе і салявых растворах (гліядын, гардзеін, зеін, авеін, каферын) Глутэліны – бялкі злакавых культур, у саставе якіх утрымліваецца 20-50% глутамінавай кіслаты і 10-15% праліна. Праламіны і глутэліны складаюць аснову клейкавіны і абумоўліваюць смакавыя і пажыўныя якасці хлебабулачных вырабаў.

Альбуміны – шырока распаўсюджаныя бялкі ў раслінным і жывёльным свеце, якія складаюць значную частку пратаплазмы ўсіх клетак. Уваходзяць у склад мышц, крыві, малака. Альбуміны валодаюць высокімі адсарбцыённымі ўласцівасцямі. Выконваюць транспартную ролю. Малекулярная маса – Глабуліны – бялкі раслін і жывёл з малекулярнай масай ад да і больш. Слабакіслыя або нейтральныя бялкі. Глабуліны прадстаўлены трымя галоўнымі электрафарэтычнымі фракцыямі: α-, β- і γ- глабулінамі. Некаторыя глабуліны ў арганізме жывёл выконваюць ролю ахоўных бялкоў супраць інфекцыйных захворванняў. Фракцыя γ-глабулінаў утрымлівае антыцелы, якія называюцца імунаглабулінамі.

Імунаглабуліны (lg) – гэта бялкі, якія сінтэзуюцца ў арганізме жывёл ў адказ на прысутнасць іншароднага рэчыва – антыгена. lgМ – гэта клас антыцел, якія першымі зяўляюцца ў сываратцы, пасля ўвядзення таксіну. lgG – асноўны клас імунаглабулінаў сывараткі, які доўгі час называлі γ-глабулінамі. lgА – клас антыцел, вылучаемых з рознымі прадуктамі знешняй сакрэцыі (слёзная вадкасць, слізь бранхіяльнага і кішэчнага эпітэлію) ахова ад бактэрыяльных і вірусных агентаў. Роля lgD і lgЕ вывучана недастаткова. Інтэрфероны – група невялікіх прыродных ахоўных бялкоў, якія сінтэзуюцца лейкацытамі, фібрабластамі і Т-лімфацытамі ў адказ на вірусную інфекцыю. Інтэрфероны ажыццяўляюць антывіруснае дзеянне, інгібіруючы біясінтэз бялкоў, неабходных для размнажэння вірусаў.

Міяглабін – невялікі манамерны бялок, складаецца з 153 амінакіслотных астаткаў, малекула кампактная, яе абём роўны 4,5 * 3,5 * 2,5 нм. Міяглабін у мышцах выконвае функцыю рэзервовай крыніцы кіслароду. У вышэйшых жывёл і чалавека міяглабін звязвае каля 10-15% кіслароду, які паступае ў арганізм. У вадаплаўных ныраючых жывёл – кітоў, дэльфінаў, чарапах і інш. адыгрывае вельмі важную ролю. Гемаглабін – састаўная частка эрытрацытаў, прымае ўдзел у транспарце кіслароду, вуглякіслага газу і іонаў вадароду. Гемаглабін чалавека зяўляецца гетэратэтрамерам, складаецца з двух α- субадзінак і двух β-субадзінак, якія ўтрымліваюць па 141 і 146 амінакіслотных астаткаў. Кожная субадзінка звязана з гемам.

Феррытын – жалезаўтрымліваючы хромапратэін, які зяўляецца асноўнай рэзервовай формай жалеза ў арганізме. Адрозніваецца высокім утрыманнем не толькі жалеза, але і фасфатаў. Больш за ўсё феррытыну ўтрымліваецца ў селязёнцы і ў печані. Выконвае важную ролю ў абмене жалеза. Гемэрытрын утрымліваецца ў арганізме чарвей, складаецца з васьмі субадзінак бялку, злучаных з жалезам. Малекула кіслароду звязваецца з двумя атамамі жалеза. Цэрулаплазмін – металапратэін, утрымлівае ў малекуле 8 атамаў медзі. М.м. цэрулаплазміна чалавека складае Выконвае ферментатыўна-транспартную функцыю крові. Гемацыяніны – медзьутрымліваючыя хромапратэіны гемалімфы некаторых беспазваночных, якія пераносяць кісларод да тканак (блакітная афарбоўка).

Фізіка-хімічныя ўласцівасці бялкоў вызначаюцца амінакіслотным саставам і структурнай арганізацыяй бялковай малекулы. Асобны бялок характарызуецца асобнымі ўласцівасцямі. Бялкі прадстаўляюць сабой палімерныя злучэнні. М. м. ад 600 да і вышэй. Растваральнасць бялкоў зяўляецца важным паказчыкам, які характарызуе іх фізіка-хімічныя ўласцівасці. Растваральнасць бялкоў залежыць ад наяўнасці палярных бакавых радыкалаў, электрычнага зараду і ступені гідратацыі. Большасць глабулярных бялкоў і тканак арганізма добра раствараецца ў вадзе, некаторыя раствараюцца дрэнна, а напрыклад, кератын, нерастваральны.

Дэнатурацыя – адна з асноўных уласцівасцей бялкоў – здольнасць змяняць сваю структуру і ўласцівасці пад уплывам розных фактараў (дзеянне канцэнтраваных кіслот, шчолачаў, высокая тэмпература. Працэс парушэння прыроднай канфармацыі бялкоў пад уплывам якіх-небудзь фактараў без парушэння першаснай структуры называецца дэнатурацыяй. На першых стадыях дэнатурацыі, пры ўмове спынення дзеяння пашкоджвальнага фактару, бялок можа аднавіць свой стан – рэнатурацыя. Разбурэнне першаснай структуры бялку называецца дэструкцыяй. Дэструкцыя, у адрозненне ад дэнатурацыі, заўсёды неабарачальная.