Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў ІВАНОЎ Аляксей Аляксандравіч ФІНАНСАВАЯ ПАЛІТЫКА КІРАЎНІЦТВА ВКЛ ПА ПЫТАННЮ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ АБАРОНАЗДОЛЬНАСЦІ.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Ян Баршчэўскі
Advertisements

Salvus Burci Liber supra Stella як крыніца па гісторыі вальдэнсаў Валодзіна Аляксандра Вадзімаўна навуковы кіраўнік Доктар гіст. навук, прафесар Еўтухоў.
,,,,,,,, В=Е 1, 7, 8 2, 4. Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма.
Тэма урока: Солі – прадукты замяшчэння атамаў вадароду ў малекулах кіслот на атамы металаў.
Выканала: Пустаход Т.С. Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Цяплова В.А.
Беларускі Музэй у Ню-Ёрку Заснаваны 25 сакавіка 2007 года – у 89-ю гадавіну абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Наваствораны Беларускі Музэй у.
ГРАМАДСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ «ЦЭНТР «ТРЭЦІ СЕКТАР» Stowarzyszenie Centrum Trzeci sektor Працуем з 1997 года! Pracuemy z roku 1997!
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны факультэт Іаган Крыштаф Глаўбіц і яго творчая спадчына Спецыяльнасць:
ст а р и к о д е я л о с т р а у с.
777/ search&searchWhere=2&searchKey=день+м ам id=90509&sort=date article=1135&act=full.
АДМЕТНАСЦІ СЕМАНТЫКІ НЕКАТОРЫХ КАРАНЁЎ У СКЛАДЗЕ ДЫЯЛЕКТНЫХ ФІТОНІМАЎ ПОЛЬСКАЙ МОВЫ (НА ПРЫКЛАДЗЕ АНАЛІЗУ СЕМАНТЫКІ КОРАНЯ BAB-) Любоў Падпорынава 2 чэрвеня.
Віктар Марціновіч казанская аляксадра 395. Нарадзіўся ў 1977 г. у Ашмянах, Гродзенская вобласць. У трохгадовым узросце быў перавезены ў Мінск, дзе і скончыў.
«Жизнь и быт донского казачества». Славный наш батюшка Дон.
1 Саіскальніцы кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ Зур Ганны Іванаўны Прэзентацыя.
История архитектуры. Античное искусство (до н.э. – IV в. н.э.)
( г.г.)
Ф.Скарына – усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік.
Транксрипт:

Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў ІВАНОЎ Аляксей Аляксандравіч ФІНАНСАВАЯ ПАЛІТЫКА КІРАЎНІЦТВА ВКЛ ПА ПЫТАННЮ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ АБАРОНАЗДОЛЬНАСЦІ ДЗЯРЖАВЫ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVI СТ. Магістэрская дысертацыя Спецыяльнасць: Айчынная гісторыя Навуковы кіраўнік:доктар гістарычных навук Бохан Ю.М. Мінск, 2009

1.УводзіныУводзіны 2.Агляд крыніц і гістарыяграфііАгляд крыніц і гістарыяграфіі 3.Мэта і задачы даследванняМэта і задачы даследвання 4.Асноўныя праблемныя пытанні па раздзелахАсноўныя праблемныя пытанні па раздзелах Раздзел 1: Крыніцы вайсковага фінансавання і фінансавыя магчымасці дзяржавы Раздзел 2: Фінансаванне войска і спецыялістаў вайсковых спецыяльнасцей Раздзел 3: Фінансаванне тэхнічнага ўдасканалення і пераўзбраення войска і замкаў Раздзел 4:Фінансавыя затраты ў вайсковай дыпламатыі 5. Асноўныя вывадыАсноўныя вывады 6. ЗаключэннеЗаключэнне

Дадзеная праца прысвечана вывучэнню матэрыяльнага забеспячэння войска і абарончых збудаванняў ВКЛ у першай палове XVI ст. Усе асноўныя аспекты дадзенай працы разглядаюцца праз прызму прававых адносінаў, а таксама праз аналіз эканомікі і гаспадаркі ВКЛ падчас праўлення апошніх прадстаўнікоў дынастыі Ягелонаў: Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста. Верхняй мяжой дадзенага даследвання зяўляецца 1558 год- пачатак Лівонскай вайны, значэнне, ход якой знаходзяцца ў прамой залежнасці ад папярэдняга этапу гісторыі развіцця эканомікі, гаспадаркі, ваеннай справы на землях ВКЛ. Актуальнасць тэмы заключаецца ў тым, што пытанні, якія тычацца вайсковай справы і асабаліва праблем фінансавання і забеспячэння абароназдольнасці краіны застаюцца практычна нераспрацаванымі ў беларускай гістарыяграфіі, дзе адсутнічае асобная школа вайсковай гісторыі, у адрозненні ад суседніх краін, дзе пры акадэміях навук працуюць цэлыя інстытуты ваеннай гісторыі, як напрыклад у Польшы і Расіі. Тым больш, што вывучэнне дадзенай тэмы немагчыма без дакладнага аналізу эканамічнай і прававой гісторыі краіны.

Той факт, што на дадзены момант гісторыя матэрыяльнага забеспячэння войск ВКЛ ў цэлым і забеспячэння абароназдольнасці замкаў у прыватнасці вывучана недастаткова, зусім не ўказвае на адсутнасць, альбо дрэнную даследаванасць гістарычных крыніц, у якіх можа прысутнічаць інфармацыя па розных аспектах дадзенай праблемы. У адрозненне ад папярэдніх стагоддзяў XVI ст. мае сваю фіксацыю ў значнай колькасці гістарычных крыніц: заканадаўчых, актавых, эпісталярных. Найбольшую каштоўнасць у гэтым плане маюць кнігі Метрыкі ВКЛ, якія зяўляюцца сваеасаблівым зборнікам актавых крыніц і адлюстроўваюць шырокае кола аспектаў існавання грамадства ВКЛ у XVI ст. Сярод заканадаўчых актаў першай паловы XVI ст. нас асабліва цікавіць статут 1529г. Асобы інтарэс прадстаўляе раздзел статута, прысвечаны арганізацыі абароны земскай і абавязкам насельніцтва па абароне роднага краю. Дастаткова багатую інфармацыю аб стане гарадоў і замкаў, замкавых умацаванняў і камунікацый, аб тэхнічнай забяспечанасці арсеналаў, аб колькасці гарадскіх гарнізонаў і аб арганізацыі вартаўнічай службы падаюць рэвізіі і інвентары. Самымі цікавымі з іх зяўляюцца Рэвізія Полацка 1552 г. і Rewizja zamkyw ziemi Wolynskiej w polowie XVI wieku

Улічваючы той факт, што ВКЛ цесна суіснавала ў XVI ст. з Польскай Каронай, а пасля 1569г. увогуле падпісала міждзяржаўную унію аб стварэнні адзінай дзяржавы, то многія польскія даследчыкі ў сваіх працах часта закраналі стан спраў у ВКЛ, у тым ліку і па пытаннях арганізацыі войска і абароне краіны. Сярод польскіх даследванняў варта вылучыць манаграфіі К. Гурскага Historia artyleryi polskiej іHistoria jazdy polskiej, М. Брэнштэйна Zarys dziejow ludwisarstwa na ziemiach Wielkiego Ksiestwa Litewskiego, С. Брадоўскага Zywoty hetmanow Krolewstwa Polskiego i Wielkiego Ksistwa Litewskiego, а таксама артыкулы Т. Новака Sprzet artylerii polskiej XVI wieku w swietle inwentarza z lat і Е. АхмянскагаOrganizacja obrony w Wielkim Ksiestwie Litewskim przed napadami tatarow krymskich w XV-XVI wieku. Сярод айчынных даследчыкаў найбольшую каштоўнасць пры даследванні дадзенай тэмы маюць працы М.А. Ткачова Замкі і людзі, Ю.А. Якімовіча Зодчество Белоруссии XVI- середина XVII в., Ю.М. Бохана Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім у XV - XVI ст.ст., А.М. Янушкевіча Вялікае княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна гг.. Нельга абысці увагай і даследванні прадстаўнікоў расійскай дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі, мэтраў фундаментальных прац М. Доўнара-Запольскага Государственное хозяйство Великого Княжества Литовского при Ягелонах, М.К. Любаўскага Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно, А.С.Грушеўскага Города Великого Княжества Литовского в XIV- XVI вв.

Мэта дадзенай працы - ахарактарызаваць узровень матэрыяльнага забеспячэння войска і замкаў Вялікага княства Літоўскага ў першай палове XVIст. праз аналіз сістэмы дзяржаўнага кіравання і гаспадаркі. Задачы дадзенай працы : 1.правесці ўсебаковы агляд крыніц і гістарыяграфіі, прысвечанай дадзенай тэме, 2.прааналізаваць сістэму дзяржаўнай гаспадаркі і сістэму дзяржаўнага кіравання па пытанню матэрыяльнага забеспячэння войска і замкаў ВКЛ, 3.вызначыць крытычныя моманты, якія патрабуюць хуткага рэфармавання і мадэрнізацыі для далейшага падтрымання высокага ўзроўню абароназдольнасці дзяржавы, 4. ахарактарызаваць гатоўнасць да ваенных канфліктаў ва ўмовах павелічэння знешняй пагрозы.

Раздзел 1: Крыніцы вайсковага фінансавання і фінансавыя магчымасці дзяржавы Раздзел 2: Фінансаванне войска і спецыялістаў вайсковых спецыяльнасцей Раздзел 3: Фінансаванне тэхнічнага ўдасканалення і пераўзбраення войска і замкаў Раздзел 4: Фінансавыя затраты ў вайсковай дыпламатыі

Падатковая сістэма ВКЛ была пабудавана па схеме, уласцівай для большасці сярэднявечных еўрапейскіх дзяржаў. Шляхта і духавенства як прывілеяваныя станы былі вызвалены ад выплаты сталых падаткаў. Іх цяжар клаўся на непрывілеяваныя станы мяшчанства і сялянства. Шляхта, дакладней яе падданыя, была абавязана плаціць надзвычайныя падаткі (іх было два віды для вайсковых патрэб серабшчына і пагалоўшчына плюс упамінкі, якія плаціліся татарам) са сваіх маёнткаў, якія ўхваляліся з яе згоды вальным соймам і былі спецыяльна прызначаны для расходаў на ваенна-абарончыя мэты. Большасць з гэтых падаткаў якраз і зяўляюцца вынікам удасканалення падатковай сістэмы ВКЛ. Менавіта ад паступлення ўдзяржаўны скарб гэтых падаткаў (што было разам з абавязкам служыць у паспалітым рушэнні адной з асноўных земскіх павіннасцяў) залежала выкананне разнастайных задач па забеспячэнні абароназдольнасці краіны, у першую чаргу ўтрымання найманага войска. 3 папярэдняй згоды гаспадара падаткі маглі выплачвацца не толькі са шляхецкіх, але і з дзяржаўных уладанняў. Да выплаты сярэбшчыны далучаліся мяшчанскія і духоўныя землеўладанні «на земскім праве». Але падзеі першай паловы XVIст. паказалі абмежаванасць унутраных рэсурсаў ВКЛ для забеспячэння уласных вайсковых патрэбаў.

Пытанні мабілізацыі сродкаў на вядзенне ваенных кампаній найбольш падрабязна разглядаліся ў класічных працах М. Любаўскага і М. Доўнар-Запольскага. Аднак гэтыя даследчыкі закраналі іх ускосна, бо яны вывучалі праблематыку, не звязаную непасрэдна з удзелам ВКЛ у войнах. Падобны пабочны аналіз дакументальных матэрыялаў і фрагментарныя высновы, не зведзеныя ў сістэмную цэласнасць, не могуць задавальняць нас сёння. На жаль, з пачатку XX ст. гісторыкі амаль не цікавіліся гэтымі праблемамі, не лічачы агульных канстатацый цяжкасцей, звязаных з фінансавым забеспячэннем войска і замкаў ВКЛ у першай палове XVI ст. У якой ступені скарбавых рэсурсаў хапала для дастатковага фінансавання мерапрыемстваў, звязаных з арганізацыяй вайсковай службы і падтрымання замкаў у стане баявой гатоўнасці? Якімі метадамі і прыёмамі карысталася кіраўніцтва дзяржавы для больш эфектыўнага пошуку фінансавых сродкаў? 3 якімі праблемамі і складанасцямі яно сутыкалася пры іх зборы? Адказы на пастаўленыя пытанні павінны дапамагчы скласці карціну фінансавага становішча дзяржавы і адлюстраваць на канкрэтных прыкладах залежнасць сітуацыі на ваенным фронце ад наяўнасці фінансава-матэрыяльных рэсурсаў.

У XVI ст. пры здабыванні гарадоў і замкаў пачалі актыўна прымяняць артылерыю, што не магло не паўплываць на працэс пераўзбраення замкавых гарнізонаў, якія ў час абароны таксама пашырылі практыку ўжывання гармат і іншых відаў агняпальнай зброі. У дадзеным аспекце вельмі важна вылучыць крыніцы, з якіх адбывалася папаўненне сродкамі артылерыі і ручной агняпальнай зброі замкаў і гарадоў. Можна смела сцвярджаць, што да XVI ст. на тэрыторыі ВКЛ не існавала ўласнай вытворчасці агняпальнай зброі, а трапляла яна сюды праз тэрыторыю Кароны Польскай, а напрыканцы XV-пачатку XVI ст. уласна з польскіх зямель, дзе вытворчасць гармат распачалася на некалькі дзесяцігоддзяў раней, чым на тэрыторыі ВКЛ. Пры вывучэнні праблемы фінансавання работ па будаўніцтву і ўмацаванню фартыфікацый патрэбна разгледзіць пэўнае кола пытанняў. Па-першае, агульны стан гарадскіх і замкавых умацаванняў, па-другое, прычыны заняпаду фартыфікацый і замаруджвання працэсу будаўніцтва новых замкаў і абарончых збудаванняў, па-трэцяе, вызначэнне асоб, адказных за стан, рамонт і будаўніцтва, і апошняе, крыніцы і памер фінансавання мерапрыемстваў, звязаных з забеспячэннем будаўнічых і рамонтных работ.

Асобнае месца пры вывучэнні пытанняў звязаных з аналізам фінансавых затрат на забеспячэнне абароназдольнасці дзяржавы займае праблема дыпламатычнага подкупу суседніх дзяржаў (асабліва Крымскага ханства) і станаўленню надзвычайных падаткаў (т.зв. ардыншчыны), якія павінны былі ісці на гэтыя выплаты. Пытанне заключаецца ў тым- ці былі гэтыя выплаты сталай данінай, падобнай да той што плацілі рускія князствы падчас мангольскага іга. Нявызначанымі застаюцца і памеры дадзеных выплат. Ад чаго залежыў рост або змяншэнне сумы выплат? Чаму кіраўніцтва ВКЛ часам увогуле адмаўлялася плаціць крымчакам? У якой ступені татары выконвалі тыя пагадненні, якія былі заключаны дзякуючы подкупу? Але самае галоўнае- вызначыць агульны памер дадзеных дзяржаўных затрат у параўнанні з памерам скарбу, а таксама канчаткова вызначыць, ці фіксаваліся паступленні ад збору ардыншчыны ў прыходна-расходных скарбавых кнігах, і ці хапала сабраных сродкаў для здзяйснення т.зв. Фінансавай дыпламатыі па забеспячэнню абароназдольнасці краіны.

1.У XVI ст. дзякуючы намаганням вышэйшых колаў удалося здзейсніць працэс мадэрнізацыі і ўдасканалення падатковай сістэмы ВКЛ. Пасля зяўлення спецыяльных падаткаў ( сярэбшчыны, галоўшчыны і ардыншчыны) была часткова вырашана праблема фінансавання войска і стрымлівання татарскай агрэсіі, аднак ў перыяды зацяглых ваенных кампаній гэтых сродкаў не хапала ў поўнай меры для забеспячэння абароназдольнасці дзяржавы. 2.Нягледзячы на пагаршэнне знешняй сітуацыі і кардынальную неабходнасць рэканструкцыі большасці гарадоў з прымяненнем новых сродкаў інжынернай думкі, дзяржава так да канца і не здолела арганізаваць працэс матэрыяльнага забеспячэння мерапрыемстваў, звязаных з перабудовай гарадоў і замкаў і пабудовай новых фартыфікацый, што значна ўскладняла арганізацыю абароны межаў краіны. 3.Здолела дзяржава мадэрнізаваць і тэхнічныя сродкі абароны. У XVI ст. ВКЛ наладзіла ўласную вытворчасць гармат і агняпальнай зброі, забяспечыўшы ўласнымі сіламі арсеналы замкаў зброяй і сродкамі артылерыі. Спачатку ў Вільні, а пасля і ў іншых гарадах зявіліся свае майстэрні і ліцейні, што паскорыла працэс пераўзбраення і забеспячэння замкаў і гарадоў неабходнымі сродкамі абароны ад дзеянняў варожых армій.

4Здолела дзяржава вырашыць і пытанне стварэння сталых ваенных гарнізонаў у гарадах і замках. XVI ст. паказала, што паспалітае рушэнне як форма арганізацыі феадальнага войска ўжо не задавальняла патрэбы забеспячэння абароны краіны. ВКЛ стала на шлях арганізацыі прафесійнага войска, якое за грошы выконвала свае абавязкі. 5. Зявіліся ў гарадах у XVI ст. і прадстаўнікі іншых ваенных спецыяльнасцяў, задачай якіх было назапашванне арсеналаў, дагляданне за зброяй, вытворчасць зброі, яе рамонт, а таксама стварэнне запасаў пораху, снарадаў для гармат і агняпальнай зброі.

Перыяд кіравання ў ВКЛ апошніх прадстаўнікоў дынастыі Ягелонаў: Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста- азнаменаваўся нарастаннем моцы суседніх дзяржаў, якія пачалі прэтэндаваць на пашырэнне сваіх тэрыторый за кошт земляў Княства. У такіх умовах неабходна было прымаць рашучыя меры па забеспячэнню абароназдольнасці краіны, па ўдасканаленню матэрыяльна- тэхнічнай базы войска, па забеспячэнню аховы межаў дзяржавы ад магчымых нападаў. Але нягледзячы на ўсе пераўтварэнні у сярэдзіне XVI ст. стала зразумела, што ўласнымі сіламі ВКЛ ужо не можа забяспечваць недатыкальнасць сваёй тэрыторыі. Лівонская вайна, дынастычны крызіс, фінансавыя праблемы, а таксама палітычныя інтарэсы прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя падштурхнулі Княства да паглыблення стасункаў з Каронай Польскай, вынікам чаго стала падпісанне Люблінскай уніі ў 1569 г. і стварэння новай дзяржавы на прасторах Усходняй Еўропы- Рэчы Паспалітай. Перад новай дзяржавай стаяла задача працягу працэса мадэрнізацыі і рэфармавання арганізацыі абароны земляў ад знешняй пагрозы, але гэтая праблема ўжо выходзіць за храналагічныя межы дадзенага даследавання.

Дзякуй за ўвагу, шаноўнае спадарства