Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны факультэт Іаган Крыштаф Глаўбіц і яго творчая спадчына Спецыяльнасць:

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Выканала: Пустаход Т.С. Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Цяплова В.А.
Advertisements

Salvus Burci Liber supra Stella як крыніца па гісторыі вальдэнсаў Валодзіна Аляксандра Вадзімаўна навуковы кіраўнік Доктар гіст. навук, прафесар Еўтухоў.
Ян Баршчэўскі
Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў ІВАНОЎ Аляксей Аляксандравіч ФІНАНСАВАЯ ПАЛІТЫКА КІРАЎНІЦТВА ВКЛ ПА ПЫТАННЮ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ АБАРОНАЗДОЛЬНАСЦІ.
ст а р и к о д е я л о с т р а у с.
( г.г.)
ГРАМАДСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ «ЦЭНТР «ТРЭЦІ СЕКТАР» Stowarzyszenie Centrum Trzeci sektor Працуем з 1997 года! Pracuemy z roku 1997!
Тэма урока: Солі – прадукты замяшчэння атамаў вадароду ў малекулах кіслот на атамы металаў.

Віктар Марціновіч казанская аляксадра 395. Нарадзіўся ў 1977 г. у Ашмянах, Гродзенская вобласць. У трохгадовым узросце быў перавезены ў Мінск, дзе і скончыў.
Фізичне явище – зміна стану речовини або його форми.
Беларускі Музэй у Ню-Ёрку Заснаваны 25 сакавіка 2007 года – у 89-ю гадавіну абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Наваствораны Беларускі Музэй у.
,,,,,,,, В=Е 1, 7, 8 2, 4. Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма.
Беларуская мова Урок 6. Гульня Перакладчык? Перакладзі на беларускаю мову чайник пчела чистый чёрный человек.
АДМЕТНАСЦІ СЕМАНТЫКІ НЕКАТОРЫХ КАРАНЁЎ У СКЛАДЗЕ ДЫЯЛЕКТНЫХ ФІТОНІМАЎ ПОЛЬСКАЙ МОВЫ (НА ПРЫКЛАДЗЕ АНАЛІЗУ СЕМАНТЫКІ КОРАНЯ BAB-) Любоў Падпорынава 2 чэрвеня.
Дысертацыя на суіскальніцтва ступені магістра філалагічных навук Суіскальнік – Варонька Хрысціна Паўлаўна Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук,
Работу выполнила студентка ГУУ ГД 1-1 Сабиралиева Бермет
Транксрипт:

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны факультэт Іаган Крыштаф Глаўбіц і яго творчая спадчына Спецыяльнасць: Музеязнаўства, кансервацыя і рэстаўрацыя гісторыка- культурных абектаў Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў Дысертацыя на атрыманне ступені магістра гістарычных навук Навуковы кіраўнік: кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Трыфанава Н. Я. Варабей Таццяна Пятроўна

Змест Актуальнасць, Актуальнасць Мэта Задачы Абект і прадмет даследавання Гістарыяграфія Навуковая гіпотэза Асноўныя вынікі Навізна і значэнне атрыманых вынікаў Дзякуй за ўвагу!

Актуальнасць неабходнасць удакладнення аўтарства і датавання спрэчных помнікаў, вырашэння праблем станаўлення і пашырэння стылістыкі віленскага барока ў архітэктуры ВКЛ.

Мэта: выяўленне стылістычнай адметнасці творчай спадчыны І.К. Глаўбіца і яе значэння для развіцця архітэктуры Вялікага княства Літоўскага ў 2-й трэці XVIII ст.

Задачы : абазначыць асноўныя тэндэнцыі ў развіцці архітэктуры Вялікага княства Літоўскага ў 2-й трэці XVIII ст.; супаставіць асноўныя версіі наконт паходжання і пачатковага перыяду творчай дзейнасці І.К. Глаўбіца; акрэсліць кола будынкаў, якія былі ўзведзены паводле праектаў І. К. Глаўбіца ў Вільні і іншых населеных пунктах ВКЛ; на аснове стылістычнага аналізу дадзеных пабудоў вызначыць найбольш істотныя асаблівасці творчай манеры архітэктара; прасачыць уздзеянне, якое аказала творчая спадчына І. К. Глаўбіца на станаўленне і пашырэнне віленскага барока як самабытнага кірунку ў архітэктуры ВКЛ 2-й трэці XVIII ст.

Абект і прадмет даследавання Абект даследавання: пабудовы, якія былі ўзведзены ці перабудаваны па праектах І.К. Глаўбіца. Прадмет даследавання: стылістычныя, архітэктанічна-дэкаратыўныя асаблівасці дадзеных пабудоў, якія дазваляюць казаць аб адметнай творчай манеры І.К. Глаўбіца як аднаго з вядучых архітэктараў віленскага барока.

Гістарыяграфія Даследаванні Станіслава Лёранца і Владаса Дрэмы : o Lorentz, S. Jan Krzysztof Glaubitz, architekt wileński XVIII w. Materiały do biografii i twórszości. – Warszawa, 1937.; o Vladas Drėma / Stanisław Lorentz. Laiškai = Listy / Redaktorė Jolita Grašienė. – Vilniaus Dailės Akademijos Leidykla. – Vilnius, 1998; o Lorentz, S. Materiały do historii wileńskiej architektury barokowej i rokokowej. – Warzawa, ; o Drėma, V. Vilniaus Šv. Jono Bažnyčia. – Vilnius, 1997; Публікацыі В. Баберскага, А. Александравічутэ, Е. Кавальчыка, Я.Врабца, К. Каліноўскага, Ю. Лепярчыка, К. Пызеля, П. Ямскага, М. Каламайскай-Саеед і інш.; Wileńska architektura sakralna do by baroku: dewastacja i restauracja: [katalog wystawy…]. – Marburg – Warszawa, 2005;

Навуковая гіпотэза Іаган Крыштаф Глаўбіц (1700 – 1767) – адна з ключавых постацяў у архітэктуры Вялікага княства Літоўскага. Маштабы дзейнасці архітэктара і высокі эстэтычны ўзровень помнікаў вызначылі тое, што яны сталі своеасаблівымі ўзорамі для сучаснікаў і паслядоўнікаў, адыгралі выключную ролю ў афармленні і пашырэнні ў Вялікім княстве Літоўскім самабытнага кірунку познебарочнай архітэктуры, які замацаваўся ў мастацтвазнаўчай літаратуры пад назвай віленскае барока.

Асноўныя вынікі: Немец-лютэранін І.К. Глаўбіц – свецкі архітэктар, па праектах якога ўзводзіліся і перабудоўваліся храмы для розных канфесій. Паводле праектаў І.К. Глаўбіца надбудоўваліся вежы, павышаліся і набывалі хвалісты рытм фасады, узводзіліся фігурныя атыкавыя франтоны над фасадамі, прэзбітэрыямі і трансептамі, надаваліся маляўнічыя формы і дэкарыроўка купалам і крухтам. Інтэрер храма: стукавыя алтарныя ансамблі, дынамічная форма хораў і г.д.

Асноўныя вынікі (працяг): Віленскае барока – самабытны кірунак познебарочнай архітэктуры, які зарадзіўся ў Вільні і надалей пашыраўся на тэрыторыі ВКЛ. Фарміраванне і найвышэйшы росквіт дадзенай стылістыкі прыпадае на 2-ю трэць XVІІІ ст. і цесна звязаны з творчасцю І.К. Глаўбіца. К х – 1790-я гг. – канечная, правінцыйная фаза віленскага барока: моцны ўплыў класіцыстычных тэндэнцый. І.К. Глаўбіц: афармленне і дасканалая распрацоўка фундаментальных рысаў віленскага барока, высокі мастацкі ўзровень помнікаў, шырокія маштабы дзейнасці.

Навізна і значэнне атрыманых вынікаў Навізна: спроба манаграфічнага вывучэння творчай спадчыны архітэктара І.К. Глаўбіца з выкарыстаннем вопыту апошніх даследаванняў. Значэнне атрыманых вынікаў: магчымасць прыцягнуць увагу грамадскасці да помнікаў, палепшыць умовы іх захавання і выкарыстання ў навуковых, адукацыйных і рэкрэацыйных мэтах.

Дзякуй за ўвагу!